• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замак пабудаваны з крапівы  Зміцер Вішнёў

    Замак пабудаваны з крапівы

    Зміцер Вішнёў

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2010
    41.33 МБ
    — У, — здзіўлена сказаў незнаёмец. — Марыў пабачыць матылька, а знайшоў божую кароўку. He па-
    дасцё няшчаснаму змрочнаму спадарожніку салодкага малака?
    — Што «у-у-у» ? — перадражніла Нат. — Ніколі не бачыў, як людзі шашлычаць ?
    — Малака дасцё ? — злосна паўтарыў невядомы.
    — Малака не дам, а па тазіку стукну ад душы, — паабяцаў я.
    — Чабату памёр, — раптам сказаў невядомы. — Сказаў усім «бай-бай» і адкінуў зялёны хвост. Цяпер за вітрынным шклом шыкоўнага супермаркета ляжыць трупік Чабату.
    — А хто гэта такі ? — варожа пацікавіўся я.
    — Селекцыянер і калекцыянер. У колах інтэлігенцыі быў вядомы як таямнічая асоба пад кодавай мянушкай кактусавод Пеця.
    — Ага! — ускрыкнуў я. — Гэта ён у бабуліным гародзе высадзіў кактус ?!!
    — He. Mae пасыльныя. Чорныя задумы мы ажыццяўляем рукамі добрасумленнай пошты. Высаджвалі пяцёра мужыкоў. Уначы. Я думаю, што капалі доўга. Кактус, як вы заўважылі, жылісты, вялікі, таму і карэнная сістэма ў яго грунтоўная, накшталт барады старога Хатабыча.
    — Хочаце гарбаткі? — раптам прапанавала Нат. — Гэта добры сродак ад грыпу.
    — 3 задавальненнем, — сказаў кактусавод.
    — Тады скокайце сюды да нас у траншэю. У прыстанак турыстаў-нашампурнікаў, — сказаўя. — Для мілага чалавека заўсёды знойдзецца нешта смачненькае.
    — У вас ёсць ажынавая гарбата? — запытаў кактусавод, скокаючы ў траншэю.
    — Гарбата ад вожыка для вас заўсёды як маржу рыба, — сказаў я. — Думаю, жывым вы не выпаўзеце. Нат дала клятву секчы з нагі каваным ботам.
    Кактусавод усміхнуўся ўстаўнымі жалезнымі зубамі і прадэманстраваў нам свае каралі з паўднёваамерыканскіх кактусаў:
    — Самы просты набор забойцы-кактусавода, — сказаў ён. — Яго я выкарыстоўваю ў рэдкіх выпадках, звычайна калі трапляю ў госці да людажэраў і адзінокіх удоваў. Сёння ў мяне добры настрой, таму я адразу забіваць не стану — буду здзекавацца. Абяцаю — на вашых магілках заўсёды будуць свежыя кактусы і заплаканыя вочы ўдоваў.
    Амаль адразу перад намі ўзнік арэхавы столік. У цэнтры стаяла вялікая танкавая гільза, і з яе тырчэў адзінокі дзьмухавец. Неўзабаве на століку з’явіўся шэраг кілішкаў і талерак. Нават раптоўна прыплыў бязносы эмаліраваны імбрык, які выпраменьваў святло і пах лясных малінаў.
    Я ўзяў з талеркі кавалак лёзападобнай рыбіны і абвясціў:
    — За саюз « Арала і мяча»!
    — За капіталістычны саюз кактусавода і земляроба! — сказаў наш госць.
    — За камунізм! — сказала Нат.
    Кожны выканаў абрад паядання рыбы і выпівання ажынавай настойкі. Я глытаў рыбу не разжоўваючы. Нат, наадварот, вывуджвала з рота-сажалкі цукровыя абсмактаныя косткі. Кактусавод замурчэў нібы кот. I было незразумела, ці глытае ён рыбу, ці марудна ўсмоктвае, быццам помпа.
    Карацей кажучы, разабраліся з рыбай, а потым і з рознафігурнымі шашлыкамі. А калі скрозь кілішкі заслізгаталі блісы і вобразы п’яных зайцоў, мы ўсталі і пайшлі. Ішлі доўга. Шлях кружляў спружынай. Па дарозе набылі ў нейкай самотнай і зусім не сівой бабулькі букецік калматых валошак. Потым зноўку ішлі. I нарэшце мы апынуліся на могілках байцоў напалеонаўскіх часоў. Сярод рудых крыжоў, слупкоў і ямінаў спачываў прах нашых прадзедаў, якія любілі, смяяліся, ненавідзелі... Жылі, адным словам! Сярод прадзедаў былі тыя, хто ваяваў на баку французаў, былі і тыя, хто ваяваў на баку расейскай кароны. Цяпер і першыя, і другія ляжалі побач. I зусім не варушыліся.
    — I зусім цяпер не смяюцца, — сказала Нат.
    — Нам тут маркотна, — сказаў першы голас.
    — Нам не хапае рук маці, — сказаў другі голас.
    — Хацелася б разжыцца на мыла, — сказаў трэці голас.
    — Калі будуць страляць мух? — спытаў чацвёрты голас.
    — Выпіць хочацца, — сказаў пяты голас.
    — Я люблю белетрыстыку, — сказаў шосты голас.
    — I на вас будзе ўправа, — сказаў сёмы голас.
    Кактусавод зваліўся на калені
    перапаўзаў пясок
    спружынілі цені
    трыножак раскачваўся і бліскаў луской
    Мы таксама схілілі калені. I кожны думаў пра сваё. Мы з Нат — пра жыццё і смерць, пра цудоўных матылькоў у гарохі, якія сядалі на нашыя пыльныя
    плечы. А кактусавод марыў пра перамогу. Укормленым таўстуном перамога маршыравала па парках і скверах. Яна ззяла нагруднымі значкамі і жалезнымі крыжамі. Ейныя ногі скручваліся ў іерогліфы і дэманстравалі чырвоныя лампасы. I на квадратным абрыкосавым ілбе кактусавода ўспыхнула вялікая яшчарка, якая нястрымна размахвала хвастом. Па застылай белай паверхні папоўз холад. Падобны да пешчанага мядзведзя. Імгненні стаялі з віламі і перакідвалі, перакідвалі, перакідвалі словы, падобныя да чарапахаў.
    37.
    У чорнай шафе, якая ляжала на жоўтым сейфе, які сядзеў на зялёным стале, які пыхкаў-пыхкаў і стаяў на адной назе. У чорнай — ляжаў мой руды нататнік. Яго. Гэтую сволач. Я выцягнуў і паглядзеў акурат у вочы. Ён зашыпеў.
    — Гэта я, родны, — сказаў я. — Ты мяне не пазнаў? Я доўга цябе не карміў званкамі да мілых трусоў і парсючкоў. Ты, даражэнькі, зусім у дзікуна ператварыўся.
    Я пацёр шурпатую вокладку пальцам. Руды замурлыкаў і выгнуў карэньчык.
    — Я — сірата, — прызнаўся руды.
    — Заткніся, — сказаў я. — Я цябе ў суботу мармеладам карміў. Забыўся?
    — Помню, — буркнуў руды. — А потым біў нагамі. Казаў, што ўсе курыцы без мазгоў. I што адукацыя на іх адлюстроўваецца, як на трусе сыр. Забыўся?
    — Ты што, падслухоўваў? — абурыўся я.
    — Ага, — пакрыўдзіўся руды. — Як тут не падслухаць, калі нявінных прафесараў б’юць.
    — He задавайся, — сказаў я.
    — Вось сыду ў манастыр...
    — Напэўна, у жаночы...
    — За краты сяду...
    — Перахрысціся.
    — А вось не буду.
    — Ну-ну, — сказаў я.
    Нашую размову перапыніла вуркатанне самавара. Прапаноўваў разам пабулькаць цёплай радасцю.
    — Ніякіях самавараў, — сказаў сантэхнік. — Сёння мы працягнем хадзіць на лыжах. Горка каля дома набыла цалкам абледзянелы выгляд.
    — Вядома, — сказаў я. — Але напачатку пастраляем з рагатак па варонах.
    38.
    На сініх талерках жылі тлустыя светлякі. Увесь гэты цуд стаяў на паркавых слупках і не прыцягваў увагі. Паркі ўжо даўно сталі музейнай з’явай. Любое тутэйшае шаленства ўспрымалася як неабходнасць і штодзённасць. Таму нават футбольныя вароты каля кожнай лаўкі выглядалі як экстравагантныя тэнты. He болып.
    Я паглядзеў на Нат і сказаў:
    — Я хадзіў. Бадзяўся. Атрымліваў асалоду ад сонца. Ад ветру. Ад бутэрбродаў з ласасёвай ікрой.
    Быў я — вялікі волат. 3 яскравай знешнасцю — з вялікімі вачыма. Шахцёр. Зрабіў сачок для лоўлі насякомых. Гэткі вялікі. Марлевы. Паласаты. I вось хадзіў. Бадзяўся сярод лясістых гор. Выглядваў цябе, матылёк. Матылёк. I знайшоў на вялікай кветцы. Напэўна — на рамонку. Сядзела ты. Хіхікала. Я цябе злавіў. I прычым не сачком — рукамі. Сваімі вялікімі. Шахцёрскімі. I білася ты. I крычала. Крыльцамі торгала. Вачыма круціла. Вусікамі варушыла. Лапкамі перабірала. Але мае пазногці — сапраўдны перламутр — былі вакол цябе шкатулкай. I здалася. Замітусілася. Церціся стала. Прызвычаілася. Словы пра каханне зашаптала. Вечнай. Стала маёй.
    — Свалата, свалата, свалата, — хутка сказала Нат. — Змыю ў ваннай з сябе мазут.
    — Вось дрэвы растуць, як чорныя струны. У белых статуях заціснуты гук дурны. Неба ў шматках. Я ў ланцужках. Расхлысніце дзверы. Няхай не тухнуць вочы. Іх гэтак шмат. Яны ўсе — жывы каштоўны камень, — я паглядзеў на Нат. — Ты чуеш, матылёк? Я звяртаюся да ўсіх. Я звяртаюся да цябе. Здымі з сябе гучную вопратку. Табе да твару гэтыя прыродныя змеі цела. Гэтыя пералівы. Перагібы. У тваіх валасах лятучы мёд. На сонцы граюць кроплі расы, што на тваёй скуры. Ты выбачай, матылёк, марсіянскі Крэйсер Аўрора.
    Нат выгнулася на лістоце. На гэтых чырвоных перніках. Сексуальна выцягнула ножку — белую лілею. Зняла пантофлік з сіняй брошкай. Вейкамі ўзмахнула, быццам крыльцамі. Усміхнулася. Зрабіла з вуснаў мармуровую дудачку. Мармур пасыпаўся і загучаў:
    — Я вясёлка, — сказала Нат. — А ты... Ты — Сафа. Мой маленькі шахцёрскі касманаўт. Мы зараз тут з паветра змайструем подыум. I вопраткі прыродныя будзем дэманстраваць. У хадзе. У грацыі. У руху народзіцца калекцыя.
    Вакол дрэвы быццам усміхаліся. Сексуальна здымалі рознакаляровыя карункавыя майтачкі. I шоргалі залатымі фанцікамі і чырвонымі пернікамі. А вецер тачыў сякерку.
    А Нат усё выгіналася. Агалялася. Здавалася, з яе злятаюць не вопраткі — чайкі!.. А я задудзеў! Я выдзьмуваў з Нат музыку. Я запальваў у гэтай маленькай краіне лямпачкі. Яны гарэлі ялінкавымі ўпрыгожаннямі. Пырскаліся святлом, як скурай аранжыкі. Я піў сок і адчуваў, што ўзлятаю. I вось... Зверху бачу паляну. Лістоту. Фанцікі і недапалкі. Станікі і сонечныя караблікі. А ў цэнтры маленькага возера ^жыць Нат. Коткай муркае. Выкручваецца. Паветраныя засмокі мне дасылае. I яны ядрамі свішчуць. Пралятаюць. Грымяць.
    — Маўчаць! — раптам раўнуў невядома адкуль узніклы суб’ект. Мабыць, дворнік. Можа, адначасова і ахоўнік? Наглядае за паркам, бедачына. У вусах, быццам у мётлах, смецце. У вачах — бляск. А на галаве — клятчастая кяпурка. У зубах — папяросіна-беламорына. А ў руках — шчотка. На целе — фуфайка ў пабелцы. На нагах — ашыйнікавыя штаны і боты фірмы «Луч».
    — Прысядаць! — зноўку гыркнуў магчымы дворнік. — Рукі за галаву! Я часовы дружыннік. У мяне ёсць свісток. Я выклікаю мі-лі-цыянераў. Гэта будзе кандыцыянерам.
    — Укляпаліся, — сказала Нат. — Кажу вам, не захапляйцеся сочывам. Салодкае ў вялікай колькасці шкоднае,
    — У чым справа? — абурыўся я. — Мы тут адпачываем. Пацалункі выдзьмуваем.
    — Вы мне перашкаджаеце гуляць у крыжыкі-нулікі. Вы парушаеце працэс гульні. Гэта непрыстойна, — сказаў часовы дружыннік.
    — Бабуля мне заўсёды казала, што дворнікі і дружыннікі — небяспечныя людзі. Яны не мыюць рукі перад ядой. I наогул любяць лядзяшкі. А гарэлку закусваюць халвой. Вось гэта — непрыстойна! — сказаўя.
    Дворнік выцягнуў сіні свісток накшталт смактальнай цукеркі і засунуў у рот. Штосьці працвыркала, правыла і гаўкнула.
    Нат сказала:
    — Мне страшна і да жаху хочацца трускалак.
    — Усё будзе добра, — сказаў я.
    — He, я не сцябаюся. У душы — я ўлада. У мяне помпы. А дома ёсць кулямёт. I я перажыў трагедыю — не трапіў на вайну. Таму я небяспечны для грамадскасці. Цяпер адарвуся. Палячу тамагаўкам. Залячу ў акно, у карціну, а лепш у сямейнае фота. Угыркнуся з разбегу. Вух. I зайдуся ў кайфе.