Замак пабудаваны з крапівы  Зміцер Вішнёў

Замак пабудаваны з крапівы

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 298с.
Мінск 2010
41.33 МБ
— Бабнік ты...
Я ў здзіўленні ўзняў бровы. Выталупіў вочы. Hi фіга сабе. Папраўдзе — дзяўчына. Воба-на. Прыехалі. Я прыгледзеўся да кантэйнера — як яго расчыніць’ Ага. Вось металічныя спражкі... Я расшпіліў спражкі, накрыўка з кантэйнера зляцела... і!.. Што б вы думалі? Хто адтуль выскачыў?..
— Мля, тваю за нагу! — бухнуў нейкі чалавек, выскокваючы з кантэйнера гумовым мячыкам.
Штосьці было падазронае ў знешнасці гэтага чалавека... I гаечны ключ тырчыць з кішэні штаноў... Ба! Сантэхнік! Стары знаёмца!..
— Цябе якім ветрам сюды занесла? — злосна прабурчэў я, паглядаючы на няпрошанага госця.
Сантэхнік скурчыўся:
— Суправаджаць цябе буду.
— Я — супраць, — сказаў я.
— Нефіг піць мёд, калі ныркі адваліліся, — паведаміў сантэхнік.
Я паглядзеў на вырадка і заўважыў гэтую штучную разумнасць сантэхніка. Hoc задзёр да неба — прыкідваецца філосафам. Сабака...
— Я — вольны чалавек! — абвясціў я і на ўсялякі выпадак дадаў: — Хочаш па пысе?
Сантэхнік заўсміхаўся і пачаў корпацца ў сваіх шматлікіх кішэнях.
— На! — крыкнуў сантэхнік, нешта прад’яўляючы.
Я прыгледзеўся. У тоўстых брудных пальцах сантэхніка быў нейкі дакумент. Нядоўга думаючы, я выхапіў прад’яўленую паперчыну. I... прачытаў: «Паважаны Сафа Вітальевіч! Чакаем Вас 13 траўня ў Менску а 14-й гадзіне каля Цэнтральнай кніжнай крамы. Калі вы не прыедзеце, вашых сяброў Стасіка і Парабэлума чакаюць страшэнныя пакуты. Гэта не жарт. He розыгрыш. Нашыя намеры сур’ёзныя. Каб не было аніякіх сумненняў, Вас будзе суправаджаць наш чалавек». I ўсё — ніякіх подпісаў і ніякіх тлумачэнняў. Хто? Што? Навошта? Незразумела. У запасе ў мяне было некалькі дзён. Невядомыя далі мне магчымасць параскінуць мазгамі. Варта было купляць білеты да Менска.
223.
Дазваніцца да Парабэлума са Стасікам было немагчыма. Гэта было вельмі падазрона. Вядома, што гэта я звязваў з падзеямі таго злачыннага набегу на маю кватэру. Вядома.
224.
Старыя цягнікі — гэта песня! Грукат колаў — што можа быць лепей? Вельмі добра засынаць! Быццам цябе, маленькага, паклалі ў каляску і калыхаюць. Ляжыш, пасопваеш. На твары — кніга; нібы спрабаваў рабіць інтэлектуальную справу.
Старыя цягнікі мне нагадваюць гармонікі — песні, танцы, чачотка. Часам піва, брэндзі, бутэрброд, вэнджанае кураня. Абдымкі з правадніцамі. Салодкія пацалункі ў тамбурах.
Новыя хуткасныя цягнікі — ужо не тое. Яны нагадваюць мне гламурныя клазеты. Націснуў на кнопачку — атрымайце соевае мышаня! Выйшаў у вагон для курцоў — быццам з пыласосам прайшоў. Аніякай рамантыкі. Правадніцу тут не заціснеш. На вушах не пастаіш. He захочаш. Купэ нагадваюць прасавальныя дошкі.
He — старыя гармонікі лепей. Музыка аўтэнтычная.
225.
Я ўжо таксама ехаў у цягніку. За вокнамі беглі дрэвы і выпадковыя пабудовы.
— Усё добра, — сказала бабулька. — Я люблю нямецкія ІСЕ. Толькі вагонаў для курцоў там ужо год няма.
— Як няма? — абурыўся я. — Яны здурэлі ці што? Апошнія тытунёвыя бастыёны знішчаюць. He жыццё — карцэр!
— Ага... Па ўсёй Нямеччыне са студзеня 2008 года дзейнічае забарона на паленне ў рэстарацыях і кавярнях. I чыгунка туды ж. Дыскрымінацыя.
I бабулька раптам выцягнула аднекуль пачак «Беламору». Адным дасканалым рухам выбіла адтуль папяроску, двума пальцамі расціснула ейны муштук, шчоўкнула запальнічкай і закурыла...
Я таксама выцягнуў кубінскую цыгару і запаліў. Асалода. Свабода вымяраецца некалькімі зацяжкамі. Калі хочаш і дзе хочаш. I асноўны штраф — тваё здароўе. Здавалася, што над вагонамі цягніка — тасьмой белы дым.
Паравоз — не задушыш і не заб’еш! Ту-ту!!! Ту-ту!!! Ту-ту!!! (Вам перашкаджае дым? — Смачна есці!)
226.
Дома мяне чакаў карлік. Гэта быў перабор. Як такое можа быць? Па кватэры перапаўзалі чорныя думкі, што нагадвалі маленькіх сабакаў.
— Хэндэ хох, — сказаў карлік.
— Зараз выклічу міліцыю, — рашуча сказаў я.
Сантэхнік, што стаяў побач, падазрона ўсміхаўся, ды і карлік неяк пачаў ці то ікаць, ці то хіхікаць — незразумела.
— Зараз выклічу міліцыю, — паўтарыўя.
— Ха-ха-ха!!! — голас Стасіка.
— Хі-хі-хі!!! — голас Парабэлума.
— Хо-хо-хо!!! — можа, голас Арыстарха?
— Уху-ха-ха-хі!.. — можа, голас плюгавага маёра?
Што гэта значыць? Магчыма, я захварэў? Я ўявіў на сваім ілбе кампрэс у выглядзе афіцэрскага пагона.
Я падышоў да сантэхніка і працягнуў яму прыхаваны для гэтага выпадку мельхіёравы гаечны ключ. Сантэхнік схіліў калені...
— 3 гэтага часу — вы рыцар трубы і ўнітаза! — абвясціў я, прыкладаючы ключ да пляча сантэхніка.
Вакол — авацыі. Падае заслона.
227.
Я бяру ў рукі цацачнага маёра. Ягоны мундзір падзёрся і паліняў, ды і лысіна маёра неяк пакрылася вільгаццю. У руках — нешта такое маленькае і змакрэлае. Я абціраю цацку ручніком і стаўлю каля машынкі хуткай дапамогі. Вось ён — звычайны лекар псіхіятрычнай лякарні, які
прыкідваўся супрацоўнікам спецслужбаў. Я стукаю цацку, і яна ціха шмякаецца. Як кавалак цеста.
228.
Нат была крыштальнай. Яна стаяла каля Цэнтральнай кніжнай крамы, і мроілася, што вось-вось рассыплецца на тысячы бліскучых аскромкаў. Я пацалаваў крыштальныя вусны. I царэўна ажыла. Нешта захлюпала. Здавалася, што нехта ходзіць па рыхлым снезе. Быццам вакол раскідалі кавалкі ад пераспелага кавуна. Маленькая карона ззяла, нібы разрэзанае сэрца. Вось яна, бліскучая пастка на мядзведзя Сафу.
229.
На пероне мяне сустракаў невялічкі катафалк.
230.
А зрэшты, я нікуды не паехаў. (...). Там былі партрэты падазроных. Вось спіс: жоўты карлік, кактус, плюгавы маёр, Арыстарх, людзі ў чорным... Потым падумаў і дадаў да ліста партрэты сяброў Стасіка і Парабэлума. Калі мая думка пачала варушыцца нібы страказа, што трапіла ў кісель, я
дадаў партрэты каханай: Нат, Націка, Натусік, Нато, Настурцыі... Гэты натоўп дзяўчат махаў мне рукамі. Зрэшты, гэтыя партрэты я маляваў з любоўю. Тэкстоўка ліста была банальнай і апавядала пра трагічныя падзеі апошняга часу. Але самым дарагім у прыкладзенай да заявы партрэтнай галерэі былі вобразы вусяка, сантэхніка, піянера, замарожанай бабулькі і мёртвай царэўны. Па выніках перасланых матэрыялаў у адной з нешматлікіх менскіх галерэяў можна было арганізоўваць выставу з літаратурнымі чытаннямі. Поспех быў бы забяспечаны. Я закатваў вочы і ўяўляў, як на маю галаву апускаецца боскі німб. Брыдоцце. Брыдоцце... Падавайце запечанае брыдоцце, запраўленае маянэзам сумлення...
231.
[А зрэшты, усё было інакш. Я нікуды не ездзіў. I нічога са мной не адбывалася. I ніякіх лістоў я не дасылаў. Я паклаў сваю галаву на стол побач з самаварам і бублікамі. Ну, проста непаўторны краявід!.. Вось ляжу на кухні, раскручаны на часткі... Побач прытуліліся царэўна, сантэхнік і ружовы вусяк. А за акном падаюць пухнатыя сняжынкі.]
232.
Зрабіўшы ўсё вышэйзгаданае, я з палёгкай уздыхнуў.
— Ну і што за хрэнь ты накрэмзаў? — сказала суседская замарожаная бабулька. — Здаў з усімі трыбухамі сумленных людзей. I цяпер задаволены? He — Маркес з цябе не атрымаўся. Але нешта ад пісьменніка ў цябе ёсць...
— Няўжо?!! — узрадаваўся я таму, што маю працу хоць неяк ацанілі.
— Так, — сказала бабулька. — Штосьці ў цябе ад Кундэры назіраецца.
233.
Мая суседская адмарожаная бабулька скончыла жыццё самагубствам. Яна выкінула са сваёй кватэры інвалідную каляску. Прымацавала да спіны крылы і паляцела ў кірунку Афрыкі.
234.
У першай цацкі выбілі зубы — гэта было не страшна. Брыдка. Я выцягнуў са шклянкі пітучныя сківіцы і паспрабаваў іх прымацаваць да плюшавай галавы.
У другой цацкі выцеклі вочы. Вось гэта мяне ўжо напалохала. Як жа без вачэй? Гэта ж навакольная
прастора будзе адным суцэльным цьмяным футбольным полем. Я падумаў-падумаў. I нацягнуў на лысую галаву цацкі чорныя акуляры.
У трэцяй цацкі ампутавалі ногі.
А чацвёртая цацка прыкінулася падбітым бамбардзіроўшчыкам.
2008
ЗМЕСТ
частка першая САМУРАІI КОЗЛІКІ
5
частка другая КАЗКА
55
частка трэцяя
МАЗГІ ВЫПІРАЛІ 119
частка чацвёртая КАРЫСТАЛЬНІК: safa (12387484) 133
частка пятая
НА КІЛІМАНДЖАРА 157
частка шостая
ЮШКА 163
частка сёмая
П’ЯНЫЯ ПЕСНІ [КАРЫСТАЛЬНІК: safa (12387484)]
191 частка восьмая СМЕРЦЬ ПАЭТА [ЯК Я РУЙНАВАЎ ПАЭТЫЧНЫ ФЕСТЫВАЛЬ «MEDANA»] 209
частка дзевятая СНЫ ІМПЕРАТАРА 225
частка дзесятая
ПЕГАСЫ [пегасы] [КАРЫСТАЛЬНІК: safa (12387484)]
231
частка адзінаццатая
СМЕРЦЬ МАСТАКА [ABSENT BELARUSIAN ART № 2] 251
частка дванаццатая
ЕСЦІ ПАД ПРЫМУСАМ [КАРЫСТАЛЬНІК: safa (12387484)] 273
частка трынаццатая
МЁРТВАЯ ЦАРЭЎНА
285
Літаратурна-мастацкае выданне
Другі фронт мастацтваў
ВІШНЁЎ Зміцер Юр’евіч
ЗАМАК ПАБУДАВАНЫ 3 КРАПІВЫ
Раман
Адказны за выпуск Уладзімір Гніламёдаў Рэдактары Ілля Сін і Вольга Гапеева Вёрстка Сяргей Кандраценка Карэктар Наталля Кучмель Дызайн Наста Ганакова Фота Сяргей Ждановіч
Падпісана да друку 26.02.2010. Фармат 84х 1081/32. Папера афсетная. Гарнпура «Garamond». Друк афсеіньь Ум. друк. арк. 16,1. Ул.-выд. арк 11,8. Наклад 300 асоб.
Замова 91.
Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства «Галіяфы». ЛН № 02330/0150300 ад 08.04.2008.
Вул. Брылеўская, 11-44, 220039, г. Мінск.
E-mail: vish@bk.ru www.goliafy.com
Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Медысонт». ЛП № 02330/0150444 ад 19.12.2008.
Вул. Ціміразева, 9,220004, г. Мінск.
ЗМІЦЕР ВІШНЁЎ
Зміцср Вішнёў нарадзіўся ў 1973 г. ў Дэбрацэне (Вугоршчына), вывучаў філалогію і журналістыку ў Менску і Маскве. Піша вершы, прозу, крытыку, займаецца жывапісам. Да 2006 года быў кіраўніком перформарнага праекта «Спецбрыгада афрыканскіх братоў». Аўтар кніг: «Штабкавы тамтам» (1998), «Тамбурны маскіт» (2001), «Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў» (2002), «Верыфікацыя нараджэння» (2005), «Фараон у заапарку» (2007). У Берліне выйшла кніга па-нямецку «Ich sitze im Koffer» (2006). У 2006 годзе атрымаў стыпендыю Literarisches Colloguium (Берлін, Нямеччына). У 2008 годзе атрымаў стыпендыю Homines Urbani (Villa Decius, Кракаў, Полынча). Удзельнік шматлікіх міжнародных паэтычных фестываляў і кангрэсаў. Перакладзены больш чым на дваццаць моваў.
ГААІЯФЫ
ISBN 978-985-6906-32-2