Замак пабудаваны з крапівы  Зміцер Вішнёў

Замак пабудаваны з крапівы

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 298с.
Мінск 2010
41.33 МБ
144.
Спачатку Сафа падаў з вялікай гары. Ён ужо чакаў, што зараз будзе вельмі балюча і прыйдзе нябыт. Але раптам ён здолеў прызямліцца на ногі. Праўда, яны былі нейкімі ватнымі. Ісці было цяжка — атрымоўвалася нешта павольнае, і здавалася, што нехта трымае яго на вяроўках. Потым з цемрачы нечакана выскачыла машына, і адтуль пачалі страляць. Сафа кінуўся на зямлю і інтуітыўна пачаў шукаць зброю. I вось аднекуль у руках з’явіўся гранатамёт.
Першы стрэл знішчыў машыну.
Сафа прачнуўся ўвесь мокры...
145.
Бабулька схапілася за сэрца Сафы і не адпускала. Яна пішчала. Здавалася, што яна цягне з усёй моцы і што ўчапілася не толькі рукамі, але нагамі і зубамі. Яшчэ імгненне — і яна здолее ажыццявіць задуманае ліхадзейства! Але Сафа адчапіў ад сябе ведзьму. Яму падалося, што з цела ён аддзёр пластыр. Адкінуўшы старую, Сафа зразумеў, што ў ягонай скуры засталіся
іклы. Чорныя і крывыя, яны патыхалі гніллю. I раптоўна Сафа ўбачыў, што ад страшных трафеяў распаўзаецца невядомая зараза...
146.
На Сафу насоўвалася хмара — яна была вялікая і калматая. Ён спрабаваў заплюшчыць вочы, але нябачны чарадзей моцна націскаў на скроні... Хмара выпрастала марэлевае вока і раскручвала яго, нібы прашчу. Сафа перахрысціўся і развітаўся з жыццём. «Чаму я не прадаў учора за дзесяць еўра карціну таму нямецкаму бамжу? — несліся думкі. — Цяпер бы каўтнуў за тыя грошы моцнага віна... і было б усё добра...» Хмара рассмяялася і абдала Сафу перагарам сняжынак.
147.
Хтосьці за сцяной увесь час кашляў. Штосьці было страшнае ў гэтым кашлі. Здавалася, што набліжаецца нейкая непрыемнасць. Штосьці чорнае і бязлітаснае. Сафа спрабаваў збегчы ад сцяны, але тая не адпускала. Нібыта Сафава спіна была намёртва прыклееная. Кашаль набліжаўся. I вось там зараз нехта выйдзе з-за сцяны... Нехта выйдзе... Нехта выйдзе...
148.
Сафа сеў у маленькі барвовы камбайн. На ім ён лавіраваў па доўгім ангары. Тут паўсюдна былі градкі, і ён выкладаў у іх белыя яйкі. «Нашто я гэта раблю? — думаў ён. — Пэўна, хутка вылузаюцца кураняты... А можа, змейкі ці кракадзільчыкі?» Потым Сафа старанна пасыпаўяйісі зямлёй — каб не змерзлі.
149.
У тую ноч да Сафы прыйшлі жоўтыя карлікі. Іх было дзесяць. Яны вастрылі нажы, сякеры і гучна смяяліся. Сафа спрабаваў збегчы ад няпрошаных гасцей. Але анічога не атрымлівалася. Цела не слухалася — яно валтузілася, нібы мушка ў салодкім соусе. Потым карлікі распачалі карагодзіць вакол Сафы... У галаве гучалі словы з дзіўнай песні: «Чорнай-чорнай ночкай! Чорнай-чорнай ночкай! Мы парэжам твае вочкі!»
150.
Сафа ехаў у дзіўным таварным вагоне. Там, дзе павінны былі быць іншыя вагоны і цягнік, не было анічога — пралёт. Ціхае студзяністае святло. Вагон каціў сам па сабе, і прычым даволі хутка. Як раптам аднекуль выпаўзла нейкае мурло, якое зарагатала і выпусціла па Сафу некалькі аўтаматных чзргаў. «Ta-
та! Та-та! Та-та!» Сафа адскочыў на падлогу. Жывы... Мурло зноўку зарагатала і кінула ў Сафу круглую гранатку. Рукі не слухаліся — яны біліся, нібы ў агоніі. Але Сафа ўсё ж здолеў адкінуць гранату. Бабахнула. Было бачна, як адкалолася частка вагона. Нібы нехта ўзяў нож і няўмела разануў. Быццам торта хацеў. Але разварушаны вагон ляцеў далей. Разварушаны клапоўнік. Мурло яшчэ доўга рагатала і падкідвала новых гранатаў. Разоў пятнаццаць. Нібы мурло качала па падлозе свежыя лімоны.
151.
Сантэхнікі прыйшлі ўтрох. Адзін бьгў, пэўна, вучнем. Яны доўга хадзілі па кватэры; пакідалі на кілімах агідныя чорныя плямы. Доўга прастуквалі абцугамі і малаткамі трубы і батарэі. Затым яны павярнуліся да Сафы, які стаяў у кутку, і пагразілі яму пальцам. Сафа намагаўся сказаць, што не працуе аніводзін змяшальнік, што і вентылі паўсюдна паляцелі, што пральную машынку трэба падключыць. Але сантэхнікі не слухалі і не слухаліся, яны падышлі да лядоўні, выцягнулі пляшку «Крышталь Серебряный», зарагаталі, адкаркавалі і выпілі з рыльца. Затым сантэхнікі зноўку павярнуліся да Сафы, пагразілі яму пальцам і сышлі.
частка дзесятая
ПЕГАСЫ [пегасы] [КАРЫСТАЛЬНІК: safa (12387484)]
Яне раздумваў. Я ведаў. Паэзію трэба знішчаць! У пэўныя моманты яна расціскле цябе сваім смяротным побыхлм!
152.
Ці бываюць маньякі ў спадніцах? Бываюцьбываюць!.. Маньяк — гэта не ён і не яна. Гэта — ЯНО! За мной бяжыць нехта. Нехта — у спадніцы!.. Я даю нырца ў ліфт. Чую, як яно стукаецца кулакамі ў зачыненыя дзверы. Чую скрыгат і піск: «Маё! Маё! Назад! Да нагі!» Я апускаюся на дно кабінкі. Я малюся. Па пальцах акрабатамі ходзяць дрыжыкі. У кабінцы ў святле няяснага ліхтара нібы муха б’ецца думка: «Маньяк? Эратаман?» Я выцягваю з кішэні срэбраны партсігар з дзвюма ампуламі. Чорная — страціць мазгі. Чырвоная — сысці назаўсёды. Я ўсміхаюся — расцягваю мельхіёравыя вусны. Не-е-е-е-е-е... У пінжаку дзесьці была кубінская цыгара... Сёння — яна.
153.
Сафа пачухаў галаву. Што для яго Берлін? Кожны горад выклікае свае пачуцці. У Маскве хочацца хадзіць з наганам, у Кіеве — са сцягам, у Пары-
жы... Сафа задумаўся... У Парыжы яму хацелася быць апранутым у шаравары. А вось Менск адназначна выклікаў жаданне катацца на бронетранспарцёры або на камбайне. А вось у Берліне Сафу хацелася хадзіць у тэпцях з кутасамі. Гэты горад падаваўся яму ўтульным... Шпацыраваць тут у нечым хатнім было непераадольным жаданнем...
154.
«Тахелес»... Мясцовыя аматары мастацтва даволі часта наведваюць тутэйшыя мясціны з дзецьмі і сабакамі. Таму ў будынку стаіць бесперапынны шоргат, гаўканне і крыкі.
Зранку пасля традыцыйных працэдураў з кантактнымі лінзамі і зубной шчоткай Сафа, як заўсёды, закінуў у кут брудны і невядома кім і калі абасцаны матрац. Той фыркнуў, нібыта стары дзед, і заваліўся на іншых гэткіх жа дзядоў. Здавалася, што сябрукі паснулі і зараз захрапуць і зацмокаюць. Створаць начны аркестр.
Бегаць па бруднай майстэрні басанож было не надта прыемна, але часам усё ж даводзілася. Наогул у «Тахелесе» панавала вечная антысанітарыя, усе спробы барацьбы з гэтым злом заўсёды заканчваліся паразай.
155.
Раней я думаў, што журналістыка — гэта легалізаваная прастытуцыя. Цяпер думаю, што значна горш. He люблю жаліцца, але дастала. СУКІ. За апошні месяц мяне абразілі незлічоную колькасць разоў... Згадваю Уладзімера Набокава... Правільна! Для газетаў і часопісаў ён даваў інтэрв’ю толькі пісьмова! Каб вырадкі не блыталі фактаў! He дадумвалі ідыёцкіх краявідаў! Каб вырадкі сядзелі ў лясных масівах... пад аховай мёртвага ЧЭ.
[Гэх, Сафа... Сафа... Нашто столькіх людзей пакрыўдзіў? Ёсць і сумленныя пісакі.]
comment
nn_puk: «Дзякуй, што напісалі. Расфрэнджваю».
156.
У чорным скураным пінжаку, чорных джынсах, нямецкіх вайсковых ботах ты падобны да стыльнага пінгвіна. Ты ходзіш па менскіх вуліцах маленькім царком і заўсёды заходзіш у піўны бар, што ля помніка Феліксу Дзяржынскаму... У народзе тутэйшае месца завуць проста і ласкава — «Феля». Тут ты і замаўляеш куфаль портэру. У пузатых куфлях адлюстроўваюцца прапітыя твары наведнікаў, і здаецца, што табе прынеслі не куфаль, а нешта накшталт акварыума з рыбкамі...
157.
Вы ўцякалі ад жанчыны? Так — я ўцякаў. Жанчына толькі так выглядае — мілае мышаня... Насамрэч — яшчэ тое кацяня, якое палюе на нас, мужчынаў... на маленькіх мышак. Да прыкладу, цікава хавацца ў метро. Яна ў адны дзверы — ты ў другія... Вось каля роднага пад’езда складаней... Глядзіш на жанчыну і думаеш, што стаіць яна як на пачэснай варце... Стаіць — не варухнецца... Ані вецер да яе не дакранецца, ані жоўты месяц не распушыць ейных валасоў... Ёй бы вінтоўку ў рукі або бліскучую шаблю... I глядзіш — заззяе жанчына сваёй незямной прыгажосцю...
158.
Ці ганяліся вы за жанчынай? Ага!.. Часам і мужчына ператвараецца ў злоснага маньячылу... У гэткую валасатую малпу... Вочы лупатыя... Скокі неверагодныя... Нібы не ідзе, а па дрэвах перапаўзае... A няшчаснае дзяўчо — у паліто па самыя вушкі... думае схавацца... ды дзе там... Бясконцыя званкі...
159.
Зрэдку і дзяўчына нагадвае ахвярку. Здаецца, што яе, маленькую і няшчасную, паклалі на талерку з залатым беражком... I яна там скурчылася... Нібы ператварылася ў той чароўны наліўны яблычак з казкі...
А злодзей не спіць!.. Стаіць над талеркай... над тым яблычкам!.. Вочы выталупіў... разгарнуў нібы сцяг чорную пашчу... рукі пацірае, нібы пясок абтрасае... I наплывае... наплывае... пірацкай пасудзінай... дыхае перагарам мёртвых ластавак і хамячкоў... Ды хоча не проста з’есці тое яблычка!.. А выцягвае з вялікай кішэні ножык і відэлец... Прагне гэткай яблычнай прэпарацыі!.. Вось ужо і чырвоныя пантофлікі адрэзаў... Аблізваецца... Раздумвае, што маленькія дзяўчаты самыя смачныя ў запечаным выглядзе з лісцем капусты... Тады яны нагадваюць на смак калібры... а калі дадаць перцу і кропу... тады і жабак...
160.
— Што ты шукаеш у «Тахелесе»? — пытаў мяне Марцін. — Гэтага тут напэўна няма. Бо мастацкі дом даўно заняпаў. Мастакі здрабнелі. Акцыяў аніякіх не адбываецца.
— Крызісы як моль — заўсёды з’яўляюцца і раз’ядаюць прастору. Але пятак тутэйшых сапраўдных піплаў дадуць фору многім акадэмічным творцам. I няхай цяпер дзевяноста адсоткаў «Тахелеса» — друхло, дзесяць працэнтаў — золата!..
Марцін ашчэрыўся чорнымі зубамі. Выцягнуў пакет з «травой» і пачаў скручваць «касяк». Здавалася, што па ягоным твары бегае мячык. «Гэта — нервы, — падумаў Сафа. — У многіх, хто смаліць марыхуану, назіраюцца падобныя сімптомы. Зараз зробіць некалькі зацяжак і супакоіцца». [«Наркаманскія не-
рвы», — дадаў патаемны голас. Пасля некалькіх зацяжак Марцін супакоіўся. Заўсміхаўся. Заблішчэў не вачыма, а калодзежамі.]
— Учора, — сказаў Марцін, зацягваючыся і выпускаючы сізыя аблачынкі дыму з рота, — у Рэза зноўку скралі працу. Ён ад злосці ледзь наведніцу-турыстку не загрыз. Старая лямантавала на ўвесь будынак.
— Ды што ён зрабіў?
— He выпускаў са сваёй галерэі. Нервова махаў рукамі і патрабаваў пару еўра для свайго ўнітаза.
Зразумела. А ўнітаз той быў папраўдзе унікальны. Вісеў каля ўваходу гэткі бела-шэры монстр. Шыльдачка на ім паведамляла, што за выхад з галерэі трэба плаціць. Манеткі кідаліся ў адпаведную дзюрачку, a потым выграбаліся спецыяльным прыстасаваннем — унітазнай шчоткай.
161.