Замак пабудаваны з крапівы  Зміцер Вішнёў

Замак пабудаваны з крапівы

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 298с.
Мінск 2010
41.33 МБ
190.
[Ты абклаўся кнігамі, як быццам засеў у піраміду Хеопса. Суразмоўнікі спрэс высокія і мажныя. Але не каменныя. Працягні руку — і абавязкова пасяброўску паціснуць. Іх галасы розныя: басавітыя і пранізлівыя, як марскі вецер, цёплыя і халодныя. Часам з імі пагаджаешся, а часам пярэчыш. Сёння да ця-
бе наведаліся Эліяс Канэці, Макс Фрыш, Грэм Грын, Джордж Оруэл, Гілберт Кіт Чэстэртан, Андрэ Мальро, Франсуа Марыяк... Але спыняешся на апошнім. 3 ім размова сёння найбольш грунтоўная. «Напачатку жыцця. Бардо, ці малалецтва. У кірунку Пруста. Малады чалавек. Чорны сшытак. Mae вялікія. Новыя ўнутраныя мемуары».
Табе спадабалася думка: «Не часта сустрэнеш творы, перад якімі цьмее асоба аўтара; зазвычай бывае наадварот: героі найбольш буйных раманаў, нашыя старыя знаёмцы, застыгаюць на старонках падручнікаў, быццам музейныя экспанаты». Так, Марыяк прызнаваўся, што не чытаў і не збіраецца чытаць мастацкія творы Кафкі. А што датычыцца асобы аўтара, дык наадварот. Марыяк вельмі цаніў ягоныя «Дзённікі» і «Лісты». Нешта ў гэтым ёсць. А некаторыя сцвярджаюць, што аўтар памірае, а творы ягоныя застаюцца. Дык не — Марыяк узводзіць аўтара ў ранг мастацкага твора, і з гэтым ты пагаджаешся.]
частка адзінаццатая СМЕРЦЬ МАСТАКА [ABSENT BELARUSIAN ART № 2]
Пэўны час мяне не бачылі ў Берліне. Турысты і берлінцы шукалі мяне па ўсіх завулках і барах, і не маглі яны ўцяміць знікнення Сафы Вітальевіча Бурштына... He маглі яны паеерыць у тое, што такая геніяльная (ганебная) асоба можа раптоўна распусціўся ў паветры... I не верылі — шукалі... Бо натуральна, што на той момант я займеў папулярнасць у кававым свеце сваімі скандаламі і пянымі дэбошамі...Стаў папулярным звярком. Такая рэдкасць для спакойнага бюргераўскага асяродку... Ды ўсё было вельмі проста. Мая дзіцячая любоў да лоўлі рыбы ператварылася ў пэўную хваробу. Я выходзіў на браканьерства! Я скрадаў. I аднойчы светлай раніцай мяне залавілі паліцыянты і за дваццаць чатыры гадзіны дэпартавалі з Нямеччыны. Я вярнуўся ў Беларусь... Але я часу дарма не губляў, хутка з’ехаў да СанктПецярбурга... Ха!
191.
Неяк аб’явіўся мой добры знаёмец мастак Т. Аб’явіўся нечакана. Патэлефанаваў, прапанаваў сустрэцца. Падчас піўной пасядзелкі і высветлілася, што Т. дамовіўся ў піцерскім Музеі нонканфармізму пра выставу беларускіх мастакоў. Я і цяпер згадваю тагачаснага Т., бо быў ён на той момант у шаліку эйфарыі, які душыў яго... і ён кашляў... Ён хварэў... Ён жыў эйфарыяй... Здавалася, што на яго, вялікага і мажнага, апусціўся німб у выглядзе сонечнага дыска. Апусціўся і ягоны тлусты твар ператварыў у жэле... Маленькія вочы свецяцца ад радасці. I здавалася, што і сам ён увесь залакіраваны, нібы школьная парта.
[стол падзелены на роўныя шпалы... прабягае рэха нібы апошні ўздых... лак — гэта шлак... салёная жанчына самая смачная... ламаецца тонкае шкарлупінне... за вушы выцягваецца белы заяц...]
192.
Што можа быць прасцей за тое, каб вызначыць яшчэ парачку ўдзельнікаў выставы? Як кажуць, вызначай
і працуй над сабой... Гэта значыць, пакуй свае бессмяротныя алейныя палотны. Але ж вы, напэўна, тады не ведаеце нас. Ну, не можам мы так. Занадта проста. У нас — у нашым творчым асяродку — толькі гэтак пачынаецца... з адной гайкі і вінта, а потым гэтых гаек і вінтоў становіцца процьма. Бяры і вынось цэлымі вёдрамі!.. Сапраўдны тэракт!.. Карацей, пасля таго, як да гэтай пачэснай справы (выставы) мы падключылі мастакоў Ы. і Л. — адразу падумалі пра скульптара 3., а калі падумалі пра яго, дык зразумела, што згадалі пра перформера і літаратара У. Ну, а той, як заўсёды (як і мусіць быць), падумаў пра музыку Б. Ну, тады я і прапанаваў зрабіць фэст. Між іншым, хто яны, вышэйпералічаныя? — Мэтры мастацтва! Ы. здзейсніў грандыёзную выставу ў Берліне, прадставіў увазе публікі каля чатырохсот палотнаў. Хто так можа? Л. любіць рабіць гадасці ў мастацкім свеце, але гадасці канцэптуальныя... Дарэчы, уявіце спадара Л. Гэта — ружовы гном з вусамі нябожчыка «Песняроў» Мулявіна. Носіць шыкоўныя ваўняныя рэйтузы фірмы «Бармалей-калейдаскоп», кожным разам пацірае абгрызеныя пацукамі рукі. 3 выгляду — феномен! Неяк на міжнародным фэсце «Памінкі», што праходзіў у вёсцы Дрычын, ён выклаў уздоўж свайго мудрагелістага шляху пачастунак для наведнікаў — гнілыя яблыкі. 3 пункту гледжання маэстра — гэта абазначала вяртанне плоцкай сутнасці ў магільныя скляпы. У выніку апафеозам відовішча было збіццё мастака мясцовымі жыхарамі. Вой, нафатаграфаваліся журналісты ад душы! У. любіць закручвацца ў бінты і шакаваць публіку качаннем па падлозе альбо вешаец-
ца час ад часу на вяроўках і сасісках. Носіць амулеты з костак і курыных лапак — перформер еўрапейскага маштабу. Б. — чалавек-гара, як у жыцці, гэтак і ў музыцы. Папраўдзе легендарная асоба... 3 канцэртамі электроннай музыкі аб’ездзіў палову свету... Вось яны, некаторыя з арганізатараў будучага фэсту!.. Усе пагадзіліся, што такое мерапрыемства патрэбнае... Бо ніхто не здолеў згадаць, каб нешта такога кшталту (у галіне актуальнага беларускага мастацтва) адбывалася ў Расеі ў пасляперабудовачныя часы. Летась мы праводзілі ўжо нешта такое ў берлінскім доме мастакоў «Tacheles», таму было вырашана не адыходзіць ад акрэсленай тады канцэпцыі... Карацей, «ABSENT BELARUSIAN ART № 2»! На тым i сышліся. Творчыя сілы назапашаныя, і някепскія. Гэтак і ўяўляліся батальёны нонканфармістаў на конях і з бліскучымі шаблямі! Свішча вецер!.. Травы — шалікамі!.. Ляцяць барвовыя вершнікі!..
193.
Сустрэчы нашага штаба па правядзенні фэсту былі адна адной весялейшыя — ці, як бы я акрэсліў, бадун ад бадуна недалёка падалі. (Увогуле, тлумачу для замежнікаў: «бадуны» — гэта такі сорт беларускіх яблыкаў, накшталт антонаўкі.) Былі яны жоўта-празрыстыя, такія вельмі саспелыя, мядовыя і ўяўляліся ў выглядзе шматлікіх афрыканскіх сонцаў на разлапістым дрэве. Усе нашыя «вясёлыя» пасядзелкі наконт арганізацыі мерапрыемства, пад-
бору ўдзельнікаў, складання праграмы, напісання канцэпцыі, падрыхтоўкі афішаў, перавозкі целаў і багажу, аплаты за пражыванне ды заплываў праз Балтыйскае мора рашуча ператвараліся ў п’янкі... He, вядома, былі сярод нас і цвярознікі — гэтыя нагадвалі жывыя скульптуры і ўздымаліся над намі аракуламі. Але майстэрня мастака Родзіна, аздобленая шматлікімі палотнамі, гэтак метафарычна пакрывалася апухлымі целамі некаторых прадстаўнікоў творчага цэху... Яны ляжалі паўсюль... На карцінах, пад карцінамі, каля ўнітаза... месцаў жа не хапала... і выклікалі асацыяцыю вараных жабак... Балота... Яблычна-жабавы сад...
194.
Але неяк праграма была складзеная, макеты афішаў зробленыя. Т. дамовіўся наконт пражывання мастакоў падчас фэсту ў музычным тэатры. Я дамогся ў адным з менскіх фондаў наконт бясплатнага аўтобуса. Заставалася толысі скінуцца на паліва для транспарту, што каштавала з кожнай персоны ў два бакі ў раёне 10 еўра. Адным словам: лафа! (У беларускім кантэксце ёсць наступны выраз: «запечаная халява».)
Я пакаваў палотны ўжо ды раздрукоўваў вершы, калі мне паведамілі: наш халяўны аўтобус, прывезены некалі на беларускія прасторы з Англіі, зламаўся! За некалькі дзён да ад’езду! Катастрофа! Пасля гэтай сітуацыі Т. не даваў мне спаць і як апошні бю-
ракрат будзіў мяне штодня тэлефанаваннямі ў часы самых светлых і салодкіх сноў. Я ж спадзяваўся на рамонт англійскага аўтобуса. Ага, называецца, замроіўся дэбіл. Аўтобус яўна не хацеў пакідаць беларускія палі, лясы і балоты і ехаць да празрыстых піцерскіх карабельных палацаў. He знаходзіліся патрэбныя аўтобусныя дэталі! Усё было супраць таго, каб нашыя роты мастакоў і літаратараў аб’ядналіся з дывізіямі тамтэйшых нонканфармістаў. А я ўжо ўяўляў міфічнага Пятра I, які рубіць бароды папам, вечны крэйсер «Аўрору», паласатых міцькоў... Ну і, вядома, згадваў фіна Юку Малінена, які распавядаў пра свае прыгоды ў Піцеры... Распаўзаўся вершамі Іллі Фанякова... Ды згадваўся піцерскі (ці маскоўскі?) Андрэй Бітаў, з якім падымалі разам чарку віна... Усё гэта дыхала Піцерам...
Ды і першая вандроўка ў Піцер згадвалася з такімі легендарнымі асобамі, як В., Ю., У., Альгерд Бахарэвіч. Тады на фэсце «SKIF», што прысвечаны Курохіну, мы збацалі некалькі перформансаў. Я чарговым разам шакаваў публіку. Поўзаў у шынялі і з панчохай на галаве, а потым адмыслова бляваў таматным сокам... Згадваўся Жыбуль, якога мы лавілі за тэатральнымі дэкарацыямі, а ён збягаў ад нас, смяяўся і казаў, што не аддасць пляшку гарэлкі. Было тое... Згадвалася марозіва пад рамантычнай назвай «Залатая карова». I ўсё гэта разам ляцела ў тартарары.
Я ўжо адчуваў прысмак скандалу і злосныя твары куратараў музея: «Дзе вы? Калі? Што? Вырадкі...». Вісела недвухсэнсоўнае ў паветры.
За два дні да адезду Т. знайшоў аўтобус! Слава табе, светлы ты наш! Помнік! Помнік! Пры жыцці і ў цэнтры Піцера! Выратаваў мастак нашыя прапітыя душы! Паклаў беларускі нонканфармізм у бутэльку, закаркаваў і кінуў плыць ручаінкамі да звонкіх піцерскіх берагоў!
I што? Думаеце, на тым можна было расслабіцца? Мала таго, што палова ўдзельнікаў фэсту адразу адвалілася — быццам камары напіліся крыві і з тоўстымі брушкамі адляцелі ад нас... Мала таго... Дарэчы, чаму ж яны здрадзілі ідэям нонканфармізму? Ну... Некаторыя, вядома, па аб’ектыўных абставінах — праца і тое... гэтае... Так-так, у некаторых не знайшлося дадатковых еўра, бо за новы аўтобус кожны мусіў плаціць ужо болей... Арэнда, разумееце. Лафа зменшылася да памераў тэніснага мячыка. Як сказаў паэт і перформер Зміцер Плян: «Вясна, каханне, п’янства — татальнае безграшоўе». Я не крыўдую. Я і сам з грашкамі. Мала таго... за дзень да ад’езду тэлефануе мастак Л. і паведамляе радасным голасам, што ён кансультаваўся ў Міністэрстве культуры і звязваўся з мытняй — карціны трэба афармляць на вываз (праходзіць экспертызу, плаціць падатак, атрымоўваць пасведчанне на права вывазу культурных каштоўнасцяў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь), бо інакш на мяжы іх адбяруць. Уяўляеце, як цудоўна даведацца пра гэткае за дзень да адезду?.. «А дзе вы былі раней?» — задавалі мне пытанне некаторыя смешныя людзі. Ну, натуральна, тут, але мы ж верылі ў сілу саюзнай дзяржавы і ў наіпую нонканфармісцкую загартоўку. I раптоўна такі