Замак пабудаваны з крапівы  Зміцер Вішнёў

Замак пабудаваны з крапівы

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 298с.
Мінск 2010
41.33 МБ
Мытнік пачырванеў; здавалася, што яго паклалі на электрапліту і ён зараз заіпыпіць і задыміцца. Па ягоных пагонах поўзала тоўстая муха. Фарш, які перасяліўся са сваёй жонкай да мяне ў купэ, хацеў ужо заступацца, гэта было заўважна па ягоным выразе тва-
ру... I толькі... Дарэчы, якая там была цісканіна!.. Гэты бегемот Фарш займаў палову прасторы. Як карціны змясціліся, я не ўяўляў... I толькі Фарш разяпіў сваю бегемотавую пашчу з гукам: «Э-э-э». I толькі... У гэтай неверагоднай цеснаце адбылося непрадбачанае... Як быццам чытаючы мае думкі пра недахоп паветра, адзін з самых высачэзных рулонаў нахіліўся і з грукатам паваліўся акурат на галаву мытніка!.. Ба-бам! Мытнік зароў бялугай і схапіўся за прышыбленую галаву... Ягоная блінападобная фуражка выкацілася з купэ... «Усё, — падумаў я. — Прыехалі». Пасля дзікунскага крыку мытнік раптоўна шпурлянуў мне ў твар пашпарт і, ні слова не кажучы, выйшаў прэч.
Зінка захіхікала... Мы ехалі далей.
27.
(Я задумаўся... Адкуль у мяне любоў да нямецкай вайсковай вопраткі? Ды вельмі проста... Спісаная бундэсвераўская вопратка каштуе вельмі танна. Добрая якасць і даступны кошт — што яшчэ трэба? Самае цікавае, што бундэсвераўскую вопратку любяць мастакі, студэнты, панкі, анархісты і розныя іншыя нефармалы. Хтосьці дадасць: і неафашысты. Магчыма — я не ведаю. Да такіх не адношуся. У беларускім асяродку я не адзіны прыхільнік такога адзення. A потым яшчэ паразважаў пра адносіны да нямецкай культуры. Навошта пачаў разважаць?.. Ды зноўку загучалі старпёрчыя савецкія выкрыкі: маўляў, перад Захадам поўзаеце, траву ліжаце! Заяўляю: перад Sa-
хадам на карачках не поўзаем, траву не ліжам, эстафету перформанса перадалі новым куранятам... ну, прынамсі, зялёна-чырвоных сцяжкоў не носім! Але кавуны любім. ГРЫЗЦІ.)
У савецкія часы я пра Берлін ведаў адно — вось яно, гняздо фашызму! Шматлікія савецкія стужкі дадавалі ўражанняў на гэты конт. Грымяць гарматы і «кацюшы», ідуць у бой танкі і пехота. He, ведама, я не быў такім невукам і шмат чытаў кніжак нямецкіх аўтараў. Генрыха Бёля, Фрыдрыха Ленца, Гётэ, Шылера, Томаса Мана... Дзякуй богу, нават у тыя часы гэта ўсё ж не было забаронена. Усё ж была для СССР сяброўская краіна ГДР. Але савецкая прапаганда працавала, як адладжаны механізм. У школе ледзь не ўсё нямецкае залічвалася да варожага, амаль фашыстоўскага! Яно, натуральна, гучала не заўсёды прамым тэкстам, але кожны вучань разумеў гэта як нешта адназначнае, што не мусіць аніяк аспрэчвацца. Я, вядома, нават у далёкім дзяцінстве ў тым сумняваўся, нешта мне здавалася падазроным... недакладным... фальшывым... я б сказаў: нагадвала механічнага скарпіёна. Пазней ужо, у перабудовачныя часы, разам з творчымі паплечнікамі на злосць гэтым заімшэлым савецкім прапагандыстам абазвалі сваю літаратурную і мастацкую суполку па-нямецку. На нас пасыпаліся віртуальныя камяні і гнілыя памідоры!.. Мы такія і разгэтакія, недабіткі, ледзь не нахлебнікі фашызму. Кожны ветэран лічыў за гонар прыйсці на нашыя творчыя імпрэзы, каб потым устаць пасярод пэўнага літаратурнага выступу і, грозна пазвякваючы медалямі, выкрыкнуць, каб мы вымяталіся прэч з
беларускай зямлі. Гэта ўжо значна пазней адносіны абывацеляў сталі болып памяркоўнымі да нямецкай культуры. Калі інфармацыйная прастора перастала быць спрэс савецкай. Але і дагэтуль я ўяўляю таго ветэрана, які грыміць медалямі і размахвае стаптаным пантофлем! I мне яго шкада...
(А неяк са мной таксама здарылася гісторыя. Стаяў я на менскім аўтобусным прыпынку недзе ў раёне Трактарнага завода. Раптам падыходзіць да мяне п’яны. Але бачу ў яго ордэн Перамогі. Ветэран. Пэўна, напрымаўся франтавых. Свяціўся дзед металічнымі зубамі. Здавалася, прыемны старэча. Але заўважаю, што гэты старэча глядзіць на мяне неяк вельмі злосна. Ды што здарылася? А-а-а-а... На мне — лётная нямецкая куртка, на якой нашытыя нямецкія сцяжкі. Ну, не фашыстоўскія ж. У чым праблема? Ветэран паглядзеў мне ў вочы, абдаў самагонным перагарам і выдыхнуў: «Добры немец — мёртвы немец! Многа я вас пастраляў! Але цяпер думаю, што мала!»)
28.
Гледзячы на шпілі Берліна, нюхаючы салодкае паветра, адчуваючы ботамі брукаванку, я думаў: што агульнага ў гэтага горада з Менскам? Цэнтральныя вуліцы!.. Ну, безумоўна, бо ўвесь цэнтр у Менску — гэта так званая «сталінка», якая была збудаваная ў пасляваенныя часы... Падчас Другой сусветнай вайны Менск быў разбураны ўшчэнт. I нагадваў адзін суцэльны аэрадром, завалены камянямі. Горад не аднаўлялі, а будавалі цалкам нанова, а будаўнікамі
былі нямецкія ваеннапалонныя. Так-так, Менск і Берлін паяднаныя вайной, яны ў пэўным сэнсе зводныя браты... Я стаяў, нюхаў восеньскае берлінскае паветра. Накрапваў дожджык. I нейкая немка на ровары памахала мне ручкай. Мажліва, гэта мая будучая перакладчыца? Я ўсміхнуўся. Гэх, Сафа... Сафа... Немка з’язджала, а мне здавалася, што ззаду ў мяне вырасталі маленькія крыльцы... 3 чаго б гэта, га?..
29.
Колькі слоў пра «Tacheles»... Я ўжо ўзмахнуў пэндзлікам, нібы дырыжорскай палачкай. Ужо адскоквалі ад мяне энергетычныя хвалі. Здавалася, што яшчэ імгненне — і на палатне абавязкова расквітнеюць піраньі. Думалася, што постаць легендарнага Казіміра Малевіча схілілася нада мной. Як раптам праз шкло майстэрні я заўважьгў скурчаны твар Васіля Кандзінскага, які рагатаў! Гэта быў бязгучны і моцны рогат сіняга вершніка. Конь раструшчыў шкло майстэрні, і яно сыпалася паўсюль, нібы дождж з градам. У галаве звінела. Я прыгледзеўся: проста перада мной рагатаў і качаўся па падлозе жоўты карлік у валёнках. Яго выкручвала. Смех яго душыў да слёз і да граду, і маленькіх жоўтых шкляных аскромкаў.
— Такое ўражанне, што цябе душыць прыступ жаўтухі. Настолькі ты брыдкі і жоўты, — сказаў я.
Карлік супакоіўся і прысеў:
— Ну, як, Сафа, табе працуецца ў гэтым мёртвым месцы?
— Ты пра што? — не зразумеў я.
— He прыкідвайся. Сядзіш у склепе для мерцвякоў і пэцкаешся фарбай. Быццам сур’ёзным мастацтвам займаешся. Усё вельмі проста — на тутэйшых прасторах на аднаго маляра стала болей.
Я злосна паглядзеў на карліка і сплюнуў. Інтуітыўна заскрыгатаў зубамі:
— А ты нібыта такі-сякі мастацтвазнаўца. Крытык са стажам паглынання дохлых пацукоў. Ха.
— Дурань ты, Сафа... I анічога не ведаеш, — карлік ашчэрыўся. — Ты, пэўна, анічога не ведаеш пра гісторыю ўзнікнення гэтага будынка. He ўяўляеш усёй сакральнасці ягонага існавання.
— Ну і?.. Распавядзі.
— Ды што распавядаць... Думаеш, мерцвякі падымуцца і падтрымаюць тваю бяздарную сутнасць апладысментамі? Наіўнае тунгускае дзіця... Але хіба што для агульнай эрудыцыі... Халера з табой, слухай... Карацей, будынак сённяшняга «Тахелеса» быў збудаваны ажно ў 1907 годзе! Ад самага пачатку гэта была вялікая гандлёвая крама. Для Берліна на той момант гэта быў другі па велічыні пасаж. I што цікава — ужо тады будынак узводзілі пры дапамозе сталі і бетону!.. Фасады ўтрымлівалі гатычныя і класічныя элементы...
— Ну і пры чым тут мерцвякі, карлік? — прашыпеў я.
— Тут усё патыхае трупамі. Гэта ж як могілкі. Мастацкія труны тут паўсюль, — сказаў карлік і засвяціўся ўсмешкай. Здавалася, што кожны ягоны зуб ператварыўся ў пісталетную кулю.
— Гучыць непераканаўча, — сказаў я.
— Пачакай... У 1928 годзе будынак забраў электраканцэрн «AEG». Тады дом пачалі выкарыстоўваць для выставаў прадукцыі гэтага прадпрыемства. Дарэчы, тут пэўны час здымалі фільмы. У 1936 годзе адсюль вялася тэлевізійная трансляцыя алімпіяды. Але варта ведаць, што з 1933 года памяшканне належала розным арганізацыям нацыянал-сацыялістаў.
— I дзе трупы? — злосна запытаў я.
— Пачакай! — раўнуў карлік.
— Ды адкуль ты ўсё гэта ведаеш ? — запытаў я. — Дзе вычытаў?
— Люблю я трупярні, — прызнаўся карлік. — Люблю Борхеса. Люблю смерць. Чытаю час ад часу кніжкі на гэты тэмат.
— Ну-ну, — сказаў я. — Давай, кат, працягвай лекцыю.
— У 1941 годзе ў будынку «Тахелеса» месціліся фашысцкія арганізацыі «Нямецкі працоўны фронт», «SS-Zentralbodenamt». Падчас вайны ў будынку праходзілі перапланіроўкі. У 1943 годзе на адным з паверхаў будынка былі размешчаныя французскія ваеннапалонныя. Зразумеў, вартаўнік трупярні ?
— Прэч пайшоў! — закрычаў я.
— Ага, закранула, — захіхікаў карлік. — He хвалюйся, потым у ГДР будынак належаў Свабодным нямецкім прафсаюзам... Затым будынак перайшоў ва ўладанне Нацыянальнага народнага войска, Дзяржаўнай артыстычнай школы і кінатэатра «Камера». Потым...
— Хопіць! — закрычаў я. — Перапыняю лекцыю караля Абярона!
Я падскочыў да карліка і пэндзлем намаляваў на ягоным ілбе чырвоны крыжык.
— Лячыць будзем! — сказаў я. — Будзем адпойваць нябожчыкаў жывой вадой!
30.
Згадваю... Першая ноч у мастацкім доме «Tacheles» — гэта як першая ноч з каханай дзяўчынай. Разам са мной у майстэрні начавала і вышэйапісаная сямейная пара. Ехалі яны, як кажуць у нас, «дзікунамі». Гэта значыць, калі ў чужым горадзе начуеш дзе давядзецца. Такі студэнцкі вандроўны экстрым. He, і не трэба пра шведскія адносіны. Папраўдзе — анічога не было. У сэнсе — сексу на траіх. Я спаў на стале ў непераадольнай адзіноце. Сямейная парачка — на матрацы, які раз-пораз скрыгатаў спружынамі, нібыта зграя крумкачоў. Мне было на стале сумна і нязручна. Ногі не змяшчаліся і тырчалі, як дзве антэны (ці два рычагі таемнага механізма, націснуўшы на якія, можна было пабачыць лялечны тэатр). На матрацы тым часам таксама было, як кажуць у народзе, «не фантан». Стопяцідзесяцікілаграмоваму Максу Фаршу было цесна... Для аднаго такога гіганта трэба было некалькі канапаў... а тут матрац на дваіх. Але што паробіш?.. Мне было відавочна горай... Спаў я кепска, бо ўсю ноч жонка Фарша скуголіла (вось адкуль пілы бяруцца!..) пра сваё «няшчаснае жыццё», пра «склеп для бамжоў» і «я тут начаваць не буду». Зрэшты, яшчэ б трошкі — і Фарш, пэўна, прыдушьгў бы сваю пасію. Але сон волата ўзяў верх, і Фарш пераможна захроп. Было млосна... Здавалася, што сплю ў паравозным дэпо.
(На сёмы дзень знаходжання ў «Тахелесе» — губляешся. У прамым і пераносным сэнсе. Выпітае віно падштурхоўвае хіба што да чарговага знаёмства з прыемнай турысткай.
У майстэрні пахне алеем, газаю і дохлай курыцай. Тры мастакі, што ляжаць на сумных матрацах, — увасабленне Зямлі на трох мёртвых кітах. Яскравае сведчанне пра ўчарашняе актыўнае злоўжыванне алкаголем.