• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замак пабудаваны з крапівы  Зміцер Вішнёў

    Замак пабудаваны з крапівы

    Зміцер Вішнёў

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2010
    41.33 МБ
    33.
    Калі мы прыйшлі. Было ўжо. Мы не ведалі колькі. Ско-о-лва-ўся час кавалкамі. Сонца ўжо схавала свае жоўтыя калматыя лапы. Вока поўні гайдалася над імбрыкам, бліскала. Гэта было падобна на маятнік гадзінніка. Трошкі. Зрэшты, калі мы прыйшлі, сантэхнік ператварыўся ўжо ў кітайца. Ён сядзеў на падлозе (ногі крыжыкам) і трэскаў нашыя сушкі.
    — Я прадзяўбаў тунэль да суседзяў знізу. Цяпер вы можаце кантактаваць напрасткі — па вяровачнай лесвіцы, — сказаў сантэхнік.
    — Ната, — сказаў я, — калі ён ператворыцца ў фашыста, я яго заб’ю. He люблю садыстаў.
    — Ён такі мілы, — сказала Ната, — зусім бяскрыўдны. Я якраз хацела завесці пудзеля. Можа быць, ён застанецца? Я буду яго стрыгчы, мыць і выгульваць на павадку. Ён такі добры.
    — Ён жа сантэхнік. Ён не ўмее гаўкаць!
    — Я ўмею муркаць, — папрасіўся сантэхнік.
    — Ён умее муркаць, — сказала Ната.
    — Ён кепска выхаваны, — сказаў я.
    — Я ўмею гуляць у шашкі, — сказаў сантэхнік.
    — А ты ўмееш граць на трубе ? — пацікавіўся я.
    — He. Толысі на гармоніку, — сказаў сантэхнік.
    — Ён навучыцца і на трубе, — сказала Ната.
    — Час, — сказаў я, — які цяпер час ? Чаму нашая насценная зязюля развучылася кукукаць’ Трэба выклікаць майстра гадзіннікаў.
    — Табе мала сантэхніка? — сказала Ната. — Я замест зязюлі буду кракаць кожную палову гадзіны.
    — Уначы ты спіш.
    — Я буду прачынацца. Я завяду будзільнік.
    — He веру, — сказаў я. — Дайце мне вады. Я паміраю ад смагі.
    Калі Ната прынесла мне акварыум з рыбкамі, я ўзяў лыжку і з апетытам пасёрбаў. Затым выцягнуў з акварыума кавалак водарасцяў і кінуў сантэхніку.
    — 3 гэтага часу вы будзеце індзейцам, — сказаў я. — Я ваш правадыр — Чынгачгук. На гэтых умовах вы застаяцеся.
    — Мур, — сказаў сантэхнік і пашкрабаў рукой пантофлю Наты.
    — Ну-ну, без вольнасцяў, — папярэдзіў я. — Здаецца, у мяне ёсць цудоўны прас і сякерка для дзічыны.
    Сантэхнік рохкнуў і прыбраў руку.
    — Мілы, — сказала Ната, — ты ж ведаеш, што сёння а восьмай раніцы я з’язджаю да бабулі. 3 ёй я пайду ў царкву і пакаюся. Потым я пайду ў краму, набуду сабе надзіманы шарык і буду з ім бадзяцца па горадзе.
    — Вось тады і вяртайся, — сказаў я.
    — Так-так, — сказаў сантэхнік.
    — Я падумаю. Асабліва калі ты наведаеш ламбард і здасі туды тэлевізар і сантэхніка. Чао-какао.
    34.
    Я, вядома, зусім не засмуціўся. Проста падышоў да лядоўні і паеў нашча гарчыцы. I гэта ўзнікла раптам. Я адчуў жаданне пайсці ў кіно альбо паесці славян-
    скага маянэзу. Здаецца, настала поўная свабода. Трэба цаніць свае дасягненні. Вось як здараецца.
    — А мы да вас, — раптам сказалі суседзі, праціскаючыся праз тунэль, прадзяўбаны сантэхнікам.
    — Я быў у адзіноце. Я шпацыраваў па даху кватэры сусліка. Зазіраў у халодныя норкі. Піў кефірчык. Усведамляў шчасце. Вы ўсё сапсавалі. Пасеклі ідылію, — сказаў злосна я.
    На суседзях былі хатнія паласатыя халаты і скураныя тэпці. Яны палілі цыгаркі і жавалі махорку.
    — У нас сантэхнік пасяліўся.
    — I ў мяне таксама, — сказаў я.
    — У нас кітаец.
    — А ў мяне індзеец.
    — Яны, напэўна, сваякі.
    — Цалкам верагодна, — пагадзіўся я.
    — Я — Змей Гарыныч, — сказаў п’яны сантэхнік, запаўзаючы праз тунэль.
    — Ён у вас чагосьці прыняў, — сказаў я.
    — Мабыць, хатняй настойкі пакаштаваў, — сказалі суседзі.
    — Буль-буль, — сказаў сантэхнік.
    — А давайце яго адправім да суседзяў, што жывуць наверсе, — прапанавалі суседзі, якія прыйшлі знізу.
    — Някепская думка, — пагадзіўся я. — Трэба адправіць яго дагары... Будзе альпіністам.
    Я ўзяў швабру і пастукаў па столі. Потым пачакаў. I зноўку пастукаў. I гэтак хвілінаў пятнаццаць. Нарэшце зверху да нас спусціўся сусед Вася Яршоў. На ім былі майка, джынсы і шлёпкі. Ён быў незадаволе-
    ны, і таму ў яго нервова торгалася правае пачырванелае вока.
    — Му, — сказаў ён.
    — Да вас сваяк прыйшоў, — сказаў я, паказваючы на прыціхлага сантэхніка. — Заваліўся да мяне п’яны і патрабуе Васю Яршова. Ён ваш?
    — Му, — сказаў Вася, — Мані трэба паказаць. Яна там шча гатуе баршча. Пайду пакажу.
    I забраў сантэхніка за каўнер.
    — Буль-буль, — развітаўся з намі сантэхнік.
    — Ну, вось, — сказаў я, развітваючыся з суседзямі знізу. — Доўгачаканы спакой.
    — Цяпер мы будзем хадзіць да вас кожны дзень, — сказалі суседзі знізу.
    — Так-так, — пагадзіўся я, — у высакосны год. Да пабачэння.
    I вось. Мая кватэра набрыняла святлом. На столі раскруцілася вясёлка. Яна перашэптвалася са шпалерамі. Казала на мове вятроў. Дзень бьгў цудоўны.
    — Тук-тук, — раптам нехта пастукаў.
    — Бамбук, — адказаў я.
    — Э-э-э! Гэх! — сказаў кучаравы таўстун, раздзіраючы дзіравыя дзверы кватэры. — Я — Цанава! Служка Берыі. Прыйшоў рабіць рэпрэсіі. Мой аўтамат у аўтобусе нумар пяць. Я люблю мармелад і бярозавы сок!
    — Трасца яго бяры, — сказаў я. — Я — дэмакрат! Я супраць фашызму і шаблязубых тыграў! Мне не падабаюцца гіры і цацкі з гумовымі пупочкамі.
    Таўстун выхапіў з-за пазухі сцяг БССР і пачаў ім размахваць перад маім носам.
    — Бык! Бык! Усміхніся! — роў ён. — Бык! Бык! З’еш шакаладку!
    —Адкуль ты ўзяўся, Цанава? — запытаў я.
    — 3 магілы! — крыкнуў таўстун. — Скінуў века труны! I прыйшоў да цябе, смярдзючы нацыяналіст! Мы з Дзяржынскім навучым вас любіць кузькіну маць! Будзеце ў мяне малако са шланга глытаць! Я сваю папаху з цэменту выцягну і буду вас катаваць! Буду!
    — Мама, — сказаў я, — дай мне розуму. Інакш я ператваруся ў забойцу таўстуноў.
    — Так-так, — сказаў таўстун. — Наогул я люблю душыць рукамі. Мне падабаецца глядзець, як ахвяра здыхае пад маімі пальцамі. Яе вочы выкатваюцца вонкі і застыгаюць шклянымі шарыкамі. Яе язык выпаўзае саспелым струком перца. А твар зазвычай набывае апельсінавы колер. Праўда, здараюцца выпадкі, калі колер шчок зусім незразумелы. Гэта свайго кшталту творчы працэс.
    — Дык вы тэарэтык, — здзівіўся я. — Я б вас у заапарку трымаў, як знікаючы від дыназаўраў. А да вуха прычапіў бы лямпачку. Для арыгінальнасці.
    — Здаецца, зацьменне надышло, — раптоўна сказаў таўстун. — Я вам тэлеграму перадаў ?
    — 3 Амерыкі? — запытаўся я.
    — 3 Грузіі.
    — He.
    — Тады трымайце. Гэта з Курасоўшчыны.
    — Дзякуй.
    — Распішыцеся ў атрыманні.
    На вялізным кавалку кардону было тры словы: «Цалую. Кахаю. Нат».
    Усё зразумела. Гэта была тэлеграма ад Нат. Значыць, справа-якар. Хутка будзем піць гарбату з цытрынай і закусваць булачкамі з макам. Гэта ж звычайная шыфроўка. Нешта накшталт паролю...
    Нават зязюля ў гадзінніку страпянулася, дзюбкай шчоўкнула і сказала: «Крак». Карціна мастака Маркіна «Дастаеўскі ля крыніцы» неяк нахілілася. Быццам «Тытанік» перад катастрофай. Было.
    35.
    Мая нага ляжала на тумбачцы. Як жоўтая скала з пёркамі кустоўя. Я паварушыў пальцамі. I хвалі забулькалі, зашоргалі па грэбені скалы. Забурчэлі віхры. Заспяваў вецер. Заслізгацелі ў небе марскія птушкі.
    — Калі дзядзя з суседняга дома размахвае выбівалкай і скача ўздоўж мярэжыстага персідскага дывана, ягоны персідскі кот чапляецца за ягоную левую пятку кіпцюрамі і зубамі. Дзядзя крычыць нядобрымі расейскімі словамі і акрапляе іх добрымі беларускімі. У яго атрымліваецца цікавая мясцовая дрыгва, — кажу я. — He гума і дрызіна, а менавіта дрыгва. У народзе больш вядомая пад словам «трасянка». Карацей, танчыце і біце ў барабан. Падавайце сігналы бедства.
    — Па дрыгве, напэўна, някепска шпацыраваць у балотных ботах, — сказала Нато.
    — Ты, Нато, амаль маеш рацыю. Але кажуць, што для такога кшталту выпадкаў патрэбны самакат! Ха-
    ця мой стрыечны дзядзька Толік шпацыраваў па палескіх плюхах у ботах вермахта, і ўяўляеш... амаль не засмоктвае. Толькі чмякае моцна.
    — Ведаеш, Сафа, — раптам сказала Нато, — учора я спрабавала завязаць сябе ў вузел. Хацела забыць цябе. Рэзала, як кажуць, па жывым. Тапырылася. Калмацілася. Але вузел атрымаўся мяккім. Узорыстым. Жывым. Ён шаптаў вершы, блішчэў блакітнымі вачыма. Працягваў у паўднёвы бок горада, туды, дзе ты жывеш, свае маленькія ручкі. I вось — я тут.
    — Людзям, — сказаў я, — уласціва пакутаваць. 3 самага пачатку ў іх закладзена нешта трагічнае. Яны не могуць без гэтага. Ім сумна.
    Нато ўжо не слухала. Яна бегала вакол мяне і размахвала рукамі. Яе зебравая сукенка ператварылася ў верталётныя прапелеры. Босыя ногі пачалі выстукваць нейкі шаманскі рытм-бубен. Вочы заззялі. Пальцы заварушыліся змеямі. Валасы распушыліся. Уся мэбля ў кватэры набыла попельнае адценне. I быццам бы працягнула нябачныя ніткі да цела Нато.
    — Табе весела, — сказаў я. — Ты на вяршыні айсберга. Вакол цябе лётаюць мухі шчасця.
    — Ну, без гэтага аніяк, — сказала Нато. — Але ў іншых шчасця болей.
    — Мабыць, ты маеш на ўвазе лідэра нашай краіны, — сказаў я. — Ён нядаўна прызнаўся ў любові да Фідэля Кастра.
    — Бабця! — ускрыкнула Нато. — Яна ўчора адшукала кактус!
    — Атрутны?
    — Калючы.
    — Ну і?.. — запытаў я.
    — Вельмі вялікі кактус. Тры на тры метры.
    — Ён што, хворы?
    — У тым і справа — расце, і калючкі не адвальваюцца. Цудоўна сябе пачувае.
    — Я ведаю, — сказаўя. — Гэта не кактус...
    — Вуй! — ускрыкнула Нато.
    — Гэта — фікус! — абвясціў я.
    — А-а-а-а-а-а... — расчаравана працягнула Нато.
    — Так-так, — пераканана сказаў я. — Фікус! Мне сябра-лектар распавядаў, што бываюць хворыя фікусы, якія растуць сабе і растуць. I не падазраючы на самай справе, што яны хворыя...
    — He, — не пагадзілася Нато. — Гэта самы звычайны кактус, але толькі занадта вялікі.
    — Што ж рабіць? — запытаўся я.
    — Едзем, — сказала Нато.
    «Едзем» ператварылася ў банальнае «ядзім». Мы селі за стол, выцягнулі з лядоўні крывую шаблю каўбасы. Нарэзалі яе чырвонымі люкамі, гэтымі накрыўкамі мы закаркоўвалі гарлавыя шахты. А бульба з сіняга рондаля здавалася нам белымі мядзведзямі. Гэтых звяроў мы пасыпалі кропам і соллю. I рыпелі старанна зубамі. Экалагічную чыстку праводзілі. Потым, калі мы спатолілі голад... Потым... мы сышлі, але пакінулі суседзям знізу на кухні маленькую цыдулку:
    «Дарагія суседзі знізу!
    У дзве гадзіны ночы ў гарод нашых бабулі з дзядулем залез невядомы гад і высадзіў варожы кактус. У зялёнага дыверсанта калючкі растуць нак-
    шталт царкоўных макавак. Ён ужо спрабуе заквітнець зялёнымі галёшамі. Таму тэрмінова мы выязджаем да роднай бабулі. Беражыце сябе і нашую мэблю. Трымайце абарону ўдзень і ўначы. Ваіпыя ўдзячныя суседзі зверху — Сафа і Нато. Оле! Оле! Мы не здаёмся!»