Замак пабудаваны з крапівы  Зміцер Вішнёў

Замак пабудаваны з крапівы

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 298с.
Мінск 2010
41.33 МБ
— Ну, што, Сафа Вітальевіч, будзем запірацца? — голас узнік, здавалася, з ніадкуль... але я прыгледзеўся
і заўважыў пад партрэтам за сталом маленькага плюгавага таўстуна. Мяркуючы па зорачках на ягоных пагонах — гэта быў маёр. Партрэт на сцяне настолькі ціснуў на навакольную прастору кабінета, што хаваў у сваіх цьмяных абдымках маёра.
Я паспрабаваў прысесці і адчуў востры боль у страўніку, ды і сэрца працавала як молат. 3 цяжкасцю, але я здолеў ажыццявіць задуманае. Цяпер седзячы, я бачыў усё ў іншым ракурсе — здавалася, што фігуру маёра высвечваюць партрэтныя блікі. Перад плюгавым стаяла настольная лямпа, прычым гэтак, што ягоны твар мне было даволі цяжка разгледзець.
— Вы, Сафа Вітальевіч, не хвалюйцеся, — плюгавы яўна заціраўся ў давер. — Мы ўсё пра вас ведаем...
— Ды што ж я зрабіў? I дзе я? I, уласна кажучы, па якім праве ? — Я пачынаў нервавацца.
— He нервуйцеся. У Берлін сабраліся... Радзімай гандлюеце?
— 3 чаго гэта?
— Ды вось, дайшлі да нас скаргі суседзяў... А месяц таму што ўчынілі ?
— Што ж?
— А вы забыліся? Выкінулі на вуліцу ўсе кветкі ў вазонах з пад’езда... Прычым выкідалі з трэцяга паверха... А раптам каму на галаву трапіла б?.. Забілі б каго... Пасадзілі б вас... — плюгавы казаў ціхім ліслівым голасам.
— Гэта нея...
— Ведаем-ведаем і пра вашых сябручкоў... Сідараў у нас даўно на прыкмеце... 3 казлінымі рагамі бегае па горадзе... Магчыма, і не вы... Магчыма, і ён... П’яце
шмат... Вось учора зноўку напіліся... Дэбашырыце... Нядобра... А цяпер за мяжу сабраліся...
— I што, не маю права?
— Маеце... Але мы хацелі вас папярэдзіць... Перасцерагчы... Ці мала што? Ведаем мы вашых паэтаў Пушкіных і Быкавых...
— I што ж, я магу ісці? — я з недаверам паглядзеў на плюгавага.
— Пакуль можаце... Арыстарх вас правядзе, бо самі вы дарогу, баюся, не знойдзеце...
Плюгавы, пэўна, націснуў на нейкую кнопку. Дзверы расчыніліся, і ўзнік худы малады чалавек у цывільным — Арыстарх.
— Правядзі, — кіўнуў галавой у мой бок плюгавы Арыстарху.
Хто такі плюгавы? I хто такі Арыстарх? Нават не прадставіліся. Дзе я? Што я? Хаця здагадацца, вядома, можна...
I нічога такога. Нават не спадзявайцеся. Гэта быў зусім не той жоўты дом з калонамі на праспекце!.. Калі мяне вадзілі па худых і гнуткіх калідорах будынка, я згадваў сваіх змеек і бабульку. У выніку мы выйшлі ў нейкі дворык, нічым не прыкметны. Арыстарх патлумачыў, што сам я заблукаю, таму ён падвязе мяне да цэнтра. Ага. Добры. Вядома, у двукоссі. I машына ў яго файная — «уазік». Дзе ж я быў? Нейкая менская ўскраіна... Можа, Шабаны якія? Адкуль я іх ведаю? He жыў я ў тым спальным раёне. Суцэльныя панельныя боты і многа п’яных суб’ектаў — вось і ўся арыгінальнасць тых мясцінаў. Боль у страўніку супакоіўся. Калі я выйшаў каля ГУМа, зачынаўся
прыгожы дзень. Была раніца. Значыць, быў я ў непрытомнасці ўсю ноч... Н-та-а-ак!.. I для мяне было неверагоднай таямніцай, што ж са мной адбылося...
— He пі шмат, — сказаў мне на развітанне Арыстарх і расквітнеў дзіўнай белай усмешкай.
9.
Каб неяк развеяцца, я прайшоўся па цэнтры. Ад ГУМа ў бок помніка Леніна... Прамінуў будынак КДБ. Паглядзеў з павагай на ягоныя калоны. Прыгожы, ладны... На знакамітую гэтак званую «жоўтую вежу Лаўрэнція Цанавы». Кажуць, што калісьці Цанава, стаўленік Берыі ў Беларусі, зацэментаваў тут сваю папаху... Ягоны нервовы жэст нагадаў узмах шабляй. Разануў і моцна крэкнуў. Каб быў будынак моцным і трывалым. Каб установа КДБ была непахіснай. Гэтая думка змусіла мяне зірнуць на другі бок вуліцы. Там сярод дрэваў цямнеў жалезны Фелікс. Помнік Феліксу Эдмундавічу Дзяржынскаму. I не важна, што ў Расеі яго з плошчаў прыбралі!.. Тут, у Менску, жыве павага да савецкіх дзеячаў у сэрцах многіх чыноўнікаў... Традыцыя! Я згадаў сваю любоў да цацачных салдацікаў. Было ў дзяцінстве ў мяне іх многа. I пластмасавыя, і алавяныя, і нейкія мо сталёвыя!.. Самых лепшых мы з хлопцамі выраблялі самі. Знаходзілі старыя аўтамабільныя акумулятары, разбіралі іх... A там — багацце! Колькі свінцу!.. Свінец разагравалі на вогнішчы ў бляшанцы і залівалі ў гіпсавыя формы... Вось гэта былі сапраўдныя вайскоўцы. Я ўявіў
выплаўленага белага будзёнаўца на кані і з шашкай... Вось яна, традыцыя жалезных феліксаў!.. I Захад нам не ўказ! «Чорт, — падумаў я, — пра які такі гандаль радзімай казаўтой плюгавы? Я ж патрыёт!»
10.
3 дзяўчатамі па вялікім рахунку ў мяне праблемаў не было ніколі. Надоўга ў адзіноце я не заставаўся. Заўсёды знаходзілася тая, што брала мяне на абардаж. Але ж вечная адсутнасць грошай, п’яныя дэбошы і адданасць мастацтву рабілі сваю чорную справу. Сябры круцілі каля скроні пальцам: «У галаве мух замнога». Мух і сапраўды было зашмат. I не толькі іх. Бо маляваў я ў асноўным абы-якую жыўнасць і... піянераў. Яны ў мяне былі і кшталту неапазнанага іерогліфа, і... выступалі ў якасці ўсяго астатняга. Карацей кажучы, сусвет я бачыў вачыма вусяка і піянера! Але ж дзяўчаты не хацелі разумець маіх біялагічных памкненняў. Напачатку яны неяк трывалі, а потым, зазвычай гэта адбывалася зранку, збіралі торбы і, не кажучы анічога, моўчкі сыходзілі. Мяне гэта не здзіўляла. Я нават уздыхаў з палёгкай. Слухаць пра вечных коцікаў, сабачак, «якая я прыгожая» альбо «трэба набыць таксама» вельмі стамляла. Жанчына лезла са сваёй нелагічнай логікай напрасткі. Маленькая, але вынослівая як вярблюд, яна рабіла сякеркай у агароджы мужчынскай свядомасці вялізную дзірку. Калісьці мне думалася, што не шанцуе, але потым стала зразумелым, што
ўсе жанчыны аднолькавыя. Адрозніваліся яны толькі колькасцю грыму на твары і колерам лаку на пазногцях. Былі яны тоўстымі ці худымі — неістотна. Гэта было другасным. Але ж, нягледзячы ні на што, у душы яшчэ сядзела нейкая рамантычная жабка, якая крумкала пра дзяцей. Прырода, разумееце. Адным словам, глядзеў я на жанчын як недабіты сексіст. Сумняваўся ў жаночых мазгах. Таму для феміністак, мяркую, я быў бы спакуслівым трафеем... яны б падвесілі мяне на першым дрэве...
11.
He хлусі. Былі ў цябе праблемы з дзяўчатамі... заўсёды. Хіба не так? Праўду кажу. Бо не было б праблемаў — сядзеў бы цяпер на ланцужку і не вякаў... Лізаў бы жаночыя пальчыкі і аблізваўся б... Муркатаў бы пра хатняе шчасце... Хаця б згадай сваю залатую і шаўкагрывую Нату... Націк, Натусік, Нацёнак, Натулік і г. д.
12.
Ну, магчыма... Прызнаю: комплексаў у мяне многа. 3 іх я і створаны — чалавек-канструктар. Баюся дзяўчат. Баюся дзяцей!.. Усяго баюся... Хаджу і азіраюся... У-у-у-у...Такіх пашукаць — не знойдзеш!.. Неверагодны палахліўца! Ведаеце, ёсць такі маленькі звярок... завуць: трус! Хрум-хрум... Так — усё! Галаву
здымаем і кладзём на шафу. А-а-а-а... не-не... Вочы — у асобны кантэйнер... Язык — у партфель. Правую руку — сюды, левую нагу — туды, пячонку — вуньвунь у той куточак... Раз-він-ці-і-і-і-ўс-я-я...
13.
Ну, зараз паспрабуем апісаць мяне. Як жа я выглядаў? Расцягнем восеньскі краявід на ружовыя палоскі святла і паспрабуем адшукаць гэты персанаж. (Гэта як прабегчыся басанож па ранішняй траве...) Так-так, дзе той сямейны фотаальбом у крапінку? Дзе тыя пажоўклыя ад часу, раз’едзеныя вільгаццю і пагрызеныя пацукамі фоткі? Суб’ектус, варта сказаць, мае быць надзвычай унікальным... Бо я ж галоўны герой!.. Як жа сябе не любіць? Калі даводзіцца запаўзаць у скуру гэтага балвана (у патрэбным значэнні русізм-русізм!.. трэба: боўдзіла або ёлупа!), трэба любіць такім, як ёсць, самага нядобрага, самага агіднага, самага недабітага... Даводзіцца песціць яго: мыць грыбковыя пальчыкі ног, выціраць смаркаты нос, класці на каралеўскі ложак, кідаць пад святочны стол, чытаць на ноч казкі пра Шахеразаду... Так-так, якая цёплая і бліскучая на мне скура!.. (Нават ані падагравальнік, ані грэлка, ані грым не патрэбныя.) Памятаеце Джані Радары? Ага — я ўжо як сеньёр Памідор... Запаўзаю пад сакавітую чырвоную мякаць. He здзярэш.
Дык вось. Бьгў я круглым, але не тоўстым (круглым — гэта значыць, часцей за ўсё з апухлым бар-
вовым тварам) — досыць сімпатычным, можа, зрэдку з калматым шчоткападобным валоссем, мажліва, часам з бруднымі гарбузовымі зубамі... Ростам... ну, напэўна, дзесьці 173... плюс-мінус... адно мышаня. Для прыбалтыйскіх краінаў, можа, і не такі высокі, але для Менска і Берліна — падыдзе. Вядома, не asha­sh Сцёпа, але і не курдупель. Узрост мой плаваў нібы шхуна. Можна было даць і 25 гадоў, можна было і 35. Усё залежала ад колькасці прынятага алкаголю...
Так, магчыма, скура героя да мяне і прырасла... Але прозвішча аўтара кнігі зараз з героя мы зрэжам. Хопіць. Былі ўжо суслікі, былі і вычварэнцы з вішнёвым абліччам. Даволі... У нашага героя і так хапае маньяцкага. He варта аўтару ў яго ператварацца. Хто ж я? Я. Я — гэта я! Завуць мяне — Сафа. Націск, калі ласка, на першы склад!.. Альбо цалкам — Сафеній (націск пераходзіць на літару «е») Бурштын... Такое дзіўнае імя мне далі бацькі з нагоды звычайнай сафы... Чаму? Зачыналі мяне на ёй, там раптоўна і нарадзілі... I калі мая геніяльная галоўка выходзіла з маці, і калі тая рассоўвала ад болю свае белыя ногі, і калі ейным крыкам быў разрэзаны пакой, у той момант і была нечакана зруйнаваная сафа. Яна, як высветлілася, была нетрывалай і развалілася. Ушчэнт. (А можа, мяне спалохалася?) Гора майму бацьку!.. Але ў гонар гэтай падзеі мяне па-мастацку і абазвалі Сафам! Што ў сваю чаргу, напэўна, і прадвызначыла маю ролю ў мастацкім і літаратурным свеце. А чаму Бурштын? А халера яго ведае. Ад бацькі дасталося. У нас усе спрадвеку былі Бурштынамі. Мо хто з продкаў прыгожым і жоўтым
быў ці гандляваў гэтымі самымі бурштынамі — адкулья ведаю?
(Пачуў дзіўны голас: Ну, прывітанне, мастак! Прывітанне, галоўны герой рамана! Прывітанне, яйкападобная пачварына! У цябе доўгая дарога, вялікія перамогі, неверагодныя прыгоды і кароткае жыццё, бо калі ты не трапіш пад звонкі трамвай, з табой усё адно здарыцца нешта кепскае. Апрыёры — павінна здарыцца. Бо такія неўраўнаважаныя асобы, як ты, не могуць інакш. Яны не здольныя паміраць ад самоты і старасці. Такіх людзей немагчыма ўявіць нямоглымі ў інваліднай калясцы. Яны гараць ярка, але і хутка. I апошнія крокі іх актыўнай дзейнасці знікаюць у цямрэчы чырвонымі светлякамі ці фосфарнымі зайцамі.)