Замак пабудаваны з крапівы  Зміцер Вішнёў

Замак пабудаваны з крапівы

Зміцер Вішнёў
Выдавец: Галіяфы
Памер: 298с.
Мінск 2010
41.33 МБ
— Між іншым, — сказаў я, — пад’езд — самае няўдалае месца гэтага раздзела рамана.
— А мы яго пераскочым, — сказала Нато.
— Конікамі, — сказаў я.
— He. Саранчой.
Таму пашараваных парэнчаў-удаваў мы не бачылі. I чорных пляцовак з вачыма-плафонамі не заўважылі. А абіўку дзвярэй мы наогул праігнаравалі. Асабліва металічныя дзверы-сківіцы мясцовага рэкеціра Bo­bbi. Асабліва не кінулася ў вочы залацістая шыльдачка, якая на іх вісела: «Не ўлязай — злы пёс!». Прычым у гэтым ніхто не сумняваўся. Усе ведалі, які Вова свалачны пёс. Мы закрылі вочы далонькамі і скочылі праз акно. Таму мы пад езд прамінулі. I ўсяго вышэйзгаданага не пабачылі.
— Напэўна, мы хутка з табой ажэнімся, — сказаў я Нато. — У нашых адносінах з’явілася нейкая сентыментальнасць. Адназначна: альбо пад вянец, альбо ў пятлю, гэта як па Леніну — дыктат пралетарыяту.
— Баранкі і бублікі, — сказала Нато. — Імбрыкі і самавары. Рондалі і талеркі. Булачкі і бутэрброды. Напачатку я цябе пакрэмзаю на кавалкі. Расфасую па слоіках. Замарыную з лаўровым лісцем, кропам, перчыкам, кменчыкам. Некаторыя часткі твайго цела я буду запякаць у духоўцы з разынкамі і макам. I тады я
нацягну чорную парчовую вопратку. Закрычу горкім голасам пра свой лёс удавы. I буду жыць разам з гукам бурчання страўнікавага соку.
Я вельмі спалохаўся. Мне прымроіўся агромністы слоік, запацелы ад сядзення ў лядоўні. Гэтакі сямілітровы слоік. А можа і болей. I ў ім... Ружовыя... Пяшчотныя... Аксамітныя... Духмяныя... Вельмі прыцягальныя. Кавалкі мяса. Семкі кмену, як зялёныя вочы. I гэта ўсё для мяне. Вырабленае... з мяне! Здрадніца!
— Сарока, — перадражніў я, — жыць разам з гукам, разумееш... Анічога ты не разумееш. Распушаешся ў маіх вачах нібы сняжынка. Забываешся на мяне. Таеш. Забіваеш. He шкадуеш. Будзеш не крычаць — будзеш віскатаць і плакаць слязамі пончыкавымі.
Так. Нашыя словы і думкі ў гэтыя хвіліны былі параходнымі. У пэўнай ступені белымі. У некаторай ступені дымна-чорнымі. Адным словам — незразумелымі. Але параход у іх, вядома, прысутнічаў. Сонца дзяўбала нашыя твары і рукі мяккай ваўнянай дзюбкай. I ад гэтага ўсё вакол здавалася яшчэ больш незразумелым. Больш параходным. Дарэчы, я ж цягнуў чамадан з жалезнымі спражкамі, дзе захоўваўся вялікі чорна-белы фотаздымак. Там Нато ўдавала з сябе — прыкідвалася газеллю. Вокам падміргвала. Ручкай махала. Мабыць, прадчувала з’яўленне паляўнічага Сафы.
— Збягаю ад паляўнічага ў кедравым гарнітуры. У якога ў галаве адно порах і дровы. Ха. У параход ператвараюся. Mae трубы ў жоўтых тасёмках. Мой дымок нібы сіні ражок, — сказала Нато.
— Злаўлю. Сетку я выкіну наперад, як сачок ахопіць яна параход, — сказаў я. I спалохаў ката. Чорнага. Рабога. Пантэрыстага. Ён заззяў вачыма і кіпцюрамі... Затым ён лапай чыркнуў па асфальце... пасыпаліся іскры... маленькі феерверк. I ён сышоў. У цынкавы водаправодны тунэль. I адтуль заззяў пражэктар. I пачулася бравая салдацкая песня.
— He поўзай толькі па паўночных цеплатрасах, — папярэдзіў я. — Там жывуць катаедныя пацукі! Яны любяць праводзіць пахавальныя шоў!..
Палец Нато высунуўся, нібы жоўты перыскоп, і пагразіў кату.
I ў гэты момант пачуўся крык:
— Я тарпедны кацер! Прыбыў з чорнага заліва! Прышвартоўваюся!
Перад намі стаяў гарбаты аксамітны старычына, які нечым нагадваў Дзеда Мароза. (Магчыма, белай барадой?) Ен забаўляўся цяжкім зялёным ланцугом і хамавата шчэрыўся.
— Знаёмцеся, — сказала Нато. — Гэта мой дзядуля Піліп Піліпавіч, ён у дзяцінстве заўсёды марыў быць касманаўтам.
— Вельмі прыемна, — сказаў я, працягваючы руку дзядулю. — Сафа — беспрытульнік.
— Чаму ? — здзівіўся Піліп Піліпавіч.
— Таму, — сказаў я. — Таму, што вечны.
— Што «вечны»? — зусім расстроіўся Піліп Піліпавіч.
— Вечны рухавік, — умяшалася Нато. — Гэта ён, дзядуля, распрацоўвае розныя эксперыментальныя канструкцыі. Шукае ўсялякія філасофскія каменьчыкі.
— Ага, — зацікавіўся Піліп Піліпавіч. — Пра каменьчыкі і я часта думаю. Выратавання няма ад усялякага жвіру і камянёў... Ачышчаю і ачышчаю гарод... Часам здаецца, што жыву на мінным полі. I ўсё без відавочных прагрэсаў узнікнення чагосьці каштоўнага. Толькі розныя непрыемнасці. Нядаўна і зусім бяда напаткала — узрос у гародзе кактус. Тры на тры метры. Няшчасная бабуля зусім не знаходзіць сабе месца. Кажа, што паразіта высадзілі нядобразычліўцы. А я лічу, што гэта радыяцыя. Паслячарнобыльскія наступствы...
— Дзядуля, — сказаў я, — вы не нервуйцеся. Кактусы кактусамі, а бровы — гэта больш істотна. Таму бровы накшталт самалётаў. У адных гэта знішчальнікі, у другіх — бамбардзіроўшчыкі, а ў трэціх — нейкія аэрапланы. Прыгледзьцеся, і вы зразумееце, што ўсё астатняе — дробязь.
Дзядуля з Нато сядзелі на дарозе і глядзелі на мяне. Слухалі. Гэтакія стомленыя падарожнікі. Рыбныя. Выціскалі з рота бурбалкі. Сядзелі з вылупленымі чырвонымі вачыма. I размахвалі рукамі, быццам глуханямыя. А Нато наогул нахабная дзяўчынка, замест бурбалак пачала субмарыны выдзьмуваць. Гэткія вясёлкавыя, з перыскопамі.
— Нато, спыніся, — сказаў я. — Ты дзядулю палохаеш. Ён зараз бурбалкай падавіцца. Звярні ўвагу, які ў яго прыгнечаны выгляд, нават валасы лакам абраслі.
Нато напалову выпусціла новую субмарыну і спынілася, з цікаўнасцю разглядаючы роднага дзядулю. Стары ператварыўся ў лядоўню. Ікаў і крумкаў рухавік, шлангі слініліся і закручваліся ва ўсмешкі.
Краты лядоўні дробна калаціліся і перастукваліся з лямпачкамі. Нават мне стала вельмі цікава. Мой настрой ператварыўся ў фінік, і гэтую фіговіну я хуткахутка праглынуў і таксама ікнуў і закрумкаў.
— I ты таксама туды ж, — сказала Нато. — Вы не лядоўні, а дырыжаблі, сапсаваныя зубцамі вежы.
— He, — сказаў я, — яблыкі ў соку. У марынадзе.
— Навошта? — запытала Нато.
— Таму, што цудоўныя насталі дзянёчкі. На вуліцах квітнее крымінал. Хіба незразумела?
— Хм, — сказала Нато.
— Сапраўды, — ікнула лядоўня. — Якая, і-к, фігня?
— He фігня, а фінік, — сказаў яблык. — А можа, і фікус. Таму.
— Глупства, — сказала Нато, — але ўсё роўна прыемна.
На даляглядзе ляжала агромністая жоўтая Ha­ra. Сваёй прысутнасцю краявід упрыгожвалі кубы і экскаватары. Ад іх патыхала холадам. Месцамі з расколінаў бетону і жалеза праклёўваліся шчоткі моху. Па эскалатарах рухаліся вялізныя камп’ютэрныя кубкі. Іх бляск наталяў душы падарожнікаў упэўненасцю ў заўтрашнім дні. Малако лілося ў чорныя цясніны. Дзесьці было цёмна. I стаяў горкі пах міндалю. Гадзіннікі паведамлялі рух часу ў бок захаду. Цыферблат быў увесь у сініх абадках і шлагбаўмах.
36.
Мы сядзелі ў сырой і шэрай траншэі, глядзелі на неба. Выпіхвалі вочы з ангараў. На гэты вялізны кавалак сыру. Складалі абсмактаныя думкі ў сонечныя ціскі. Сваёй любоўю гіпнатызавалі гэты прадукт, што быў падобны па форме да пенапласту. Ён і пахнуў досыць прыемна. Гэты смачны пенапласт. Дзірачкі ў ім гэткія мілыя, што так і хочацца іх лізнуць і памацаць мезенчыкам. Сёння гэта было цікавае назіранне. Усе пабудовы, дрэвы і лугі адлюстроўваліся ў сыры аблокамі. Бліскучай васковай лупінкай. Праўда, разглядаць гэты краявід нам перашкаджалі чорныя птушкі з залатымі дзюбкамі, якія спрабавалі прыкідвацца дэльтапланамі. Таму крывы палец з левай нагі бездапаможна бадзяўся па пяску. Як кажуць, вёў няправільны дыялог з прыродай.
— He захапляйся, — сказаў я вырадку.
— Але напачатку прыдумалі птушку, а потым дэльтаплан, — сказала Нат. — Так у Баранавічах мясцовы выкладчык арганізаваў птушкагадоўчую фабрыку, дзе мазгі птушак спрабаваў прышчэпліваць дэльтапланецянам. Але кажуць, што там завёўся прывід і ўсіх распужаў. Потым яшчэ нейкі пісьменнік Сіні напісаў для выдаўца Марса раман, у якім прызнаваўся ў заафіліі да курэй. Чым скончылася — не ведаю. Хто на каго падаваў у суд, таксама падазраю. Але Сіні праславіўся, ён пасля гэтага ніколі не хаваў, што лічыць галоўным пастулатам чалавека дэбілізм.
— Як сказаць. Магчыма, усё, — сказаў я. — Хаця дакладна вядома — некаторыя птушкі сталі лянотнікамі.
Іх фантазія абмякла і ператварылася ў шматок сала. Таму яны падглядваюць за ўсялякімі пералётнымі, і нават зрэдчас за рыбнымі. Наогул гэтых птушак завуць цяпер злодзеямі, варагамі, варанамі, Мі-8, варлакамі і варонамі. У часы Вялікіх інквізітараў яны пілікалі показкі, цяпер яны толькі крумкаюць.
Як бы ў пацвярджэнне маіх слоў, чорная з залатой дзюбкай крыкнула:
— Кварк! Кварк! Кварк-кварк!
— Гісторыя — сумная рэч. Я заўсёды казала: змазвайце дзвярныя завесы алеем, каб яны не рыпелі. He слухалі мяне, — сказала Нат.
— Ціха, — прашаптаў я. — Чую, як хтосьці паўзе. Перакочваюцца каменьчыкі.
— Давай праспяваем песеньку-мамку. Ён спалохаецца і збяжыць, — сказала Нат.
— Мамка таксама чалавек. Яна можа прыгатаваць яечню і сказаць ласкавае слова.
— Ну, хіба гэта не песня?
Я паглядзеў на Нат, выцягнуў руку і паварушыў пальцамі:
— Страшна?
— Вельмі прыгожа, — сказала Нат, — Прыгожа ззяе твой імянны пярсцёнак. Ювелір Абрам Казіміравіч добры быў майстра.
Я бліснуў яшчэ раз пярсцёнкам і схаваў руку ў кішэню:
— У асочнікаў павінны быць устаўныя зубы. Гэта сапраўдныя залатыя руднікі.
I адразу мы пачулі арганную музыку. Бах перакідваў манеты з далоні на далонь. У скляпах
грукалі мяхі. На дно мора падалі куфры. У глыбіню пячораў ляцеў посуд. I паўсюдна бразгатала сонца. Нам салютавалі гарматы.
— Таму, — сказала Нат.
— Менавіта. Мы скажам, каб ён заходзіў у наш бліндаж на агеньчык. Тут мы яго і нашампурым. Яму стане страшна, і ён адразу здасца. I ўсе сківіцы нашыя. Як кажуць, недарэмна на старасці п’юць сакэ.
— Што, адразу ў траншэі будзем шашлычыць? — пацікавілася Нат.
— Вядома. Мы распавядзём яму свой таямнічы рэцэпт. Пра зоркі, якія скручваюць з пагонаў і потым прышпільваюць да халодных вінаграднікаў. Пра луску акуня, што зліваецца з подыхам цудоўных смарагдаў. Прычым не забудземся на факт акопнага марынавання свініны. Бо акопы цудоўна замяняюць намёты. I гэтак далей, і гэтак далей. Карацей кажучы, непаўторныя ўражанні ад акопных пасядзелак.
— Двума словамі — акопнае дзіва.
— Цуда-юда. Рыба-кіт. У галаве спявае струнны дрэвініт. У зубах сядзіць жабка і распавядае казкі пра даліну, дзе людзі абіраюць бульбу, седзячы на страсе пуні.
Пакуль мы абмяркоўвалі план абясшкоджвання магчымага праціўніка... над траншэяй паказалася калматая галава. Можна сказаць, нават не галава, а нейкі раструшчаны фінік. На якім раслі чырвоны нос і бліскучыя зялёныя вочы. Парвалася струна. Пэц!