Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
1	Партноў А. Леў Акіншэвіч — гісторык украінскі і беларускі // Беларускі Гістарычны Агляд. Т.6 (1999). Сш. 1—2. С. 248.
2	Акіншэвіч Л. Пра „Цывілізацыйныя Асновы" беларускага гістарычнага працэсу // Запісы. 1953. № 2 (4). С. 70—79.
Леў Акітйэвіч як дасьледнік беларускага казацтва лікае Княства Літоўскае не было крывіцкаму народу чымся чужым, якой-небудзь уладаю вонкавых заваёўнікаў"3. Адным з першых — са спасылкай на Івана Лапу і Васіля Дружчыца — паўсюль падкрэсьліваў, што Вялікае Княства Літоўскае і пасьля Люблінскай уніі „не згубіла сваёй дзяржаўнай прыродьГ4, што яно надалей заставалася асобнай дзяржавай. Наўрад ці яшчэ хто з нашых гісторыкаў з такой увагаю ставіўся да беларускай тэрміналёгіі, да мовы нашай гісторыі, як Акіншэвіч. Чаго варты адзін яго крытычны разбор тэрміналёгіі права, выдадзенай у 1927 г. Інстытутам Беларускай Культуры5. Ведаючы багацьце старабеларускага пісьменства, гісторык імкнуўся замяняць русізмы нацыянальнымі эквівалентамі. У сваіх тэкстах ён пасьлядоўна ўводзіў, напрыклад, „позву“ замест „іска“, „мытню“ замест „таможні“, „грамаду" замест „абшчыны“, „гасподу" замест „ізбы“, пісаў пра вальны сойм як „двухгасподны парлямэнт", што складаўся з „пасольскай гасподы" і сэнату і да т. п.
Такая ўважлівасьць Акіншэвіча да мовы невыпадковая. Як сапраўдны гісторык, ён факусаваўувагу на асаблівасьцях і нацыянальных адметнасьцях дзеяў кожнага народу. Гэта была яго праграмная пазыцыя. 3 прычыны наяўнасьці адметных рысаў нацыянальных супольнасьцяў, пісаў дасьледнік, і „гістарычнае разьвіцьцё кожнага асобнага народу ішло ў пэўнай меры асобнымі і своеасаблівымі шляхамі"6. Таму гісторыя павінна дасьледавацца, вывучацца і выкладацца так, як яна і паўстае — з улікам усіх індывідуальных асаблівасьцяў. „Увага да асобных і своеасаблівых адменаў і рысаў чыста нацыянальнага характару робіць такое вывучаньне, дасьледаваньне і выкладаньне адзіна правільным"7.
Як цяпер ужо добра ведаем, адной з асаблівасьцяў беларускае мінуўшчыны была адсутнасьць свайго казацтва. Вось жа аўтарства гэтага адкрыцьця можна прыпісаць Ляву Акіншэвічу — першаму дасьледніку арганізацыі беларускіх казакоў як фэномэна нашай гісторыі.
Яшчэ ў другой палове 1920-х гадоў, пачаўшы актыўна друкавацца ў „Полымі", ён першым выступіў з паважнымі распрацоўкамі па
3Акіншэвіч Л. Крывіцкае казацтва ў XVII ст. // Сакавік. 1948. №1. С. 44.
4 Акіншэвіч Л. Парлямэнт беларускай зямлі // Запісы. 1952. №1. С. 16.
5 Акіншэвіч Л. Да пытаньня пра беларускую юрыдычную тэрміналёгію // Полымя. 1928. №4.
6 Акіншэвіч А. Да праблемы беларускае гісторыі // Божым Шляхам. 1950. №4-5. С.5.
7 Тамсама.
гісторыі казацтва ў Беларусі сярэдзіны XVII стагодзьдзя (маю на ўвазе перадусім артыкулы „Казацтва на Беларусі“8 і „Беларускае казацтва ва ўкраінскай гістарыяграфіі"9). Ужо як прызнанаму адмыслоўцу Ў пачатку 1930-х гадоў Беларуская Акадэмія Навук замовіл а яму вялікую манаграфію пра беларускае казацтва і асобны том архіўных матэрыялаў10. Вучоны рупна ўзяўся за справу, аднак пасьпеў падрыхтаваць толькі тры першыя разьдзелы — завяршыць працу перашкодзілі бальшавіцкія рэпрэсіі. А потым, у часе вайны, усё сабранае і напісанае загінула. Ад нямецкай бомбы згарэў дом Акіншэвіча. „Пры гэтым загінула ўся мая бібліятэка, усе навуковыя запісы, канспэкты, рукапісы. Загінула ўпорыстая праца лічных гадоў. Загінулі ўсе знойдзеныя мной ды старанна перапісаныя матар’ялы з гісторыі беларускага казацтва", — са скрухай згадваў ён у эміграцыі11.
Але і тое, што гісторык пасьпеў надрукаваць, ня страціла сваёй значнасьці, бо глыбей за яго адмыслова казацтвам Беларусі ўсё яшчэ ніхто не займаўся. Дык што ж у ягоных працах дасюль заслугоўвае нашай увагі?
Найперш варта адзначыць, што, адкрываючы фэномэн беларускага казацтва, Акіншэвіч ніяк ня зьвязваў казацкі рух зь сялянскімі паўстаньнямі супраць паноў, як гэта звычайна рабіла расейская навука. „Калі б стаць на гэткі пагляд, дык небыцьцё казацкіх аддзелаўу Беларусі трэба было б ацэньваць як адзнаку нейкае асаблівае палітычнае пасіўнасьці беларускага селяніна. Запраўды гэта было далёка ня так“, — пісаў ён.12 Зь іншага боку, для Акіншэвіча казацтва ў Беларусі — гэта зусім кароткі эпізод нашае гісторыі. I спарадзіў яго не 1648 год, прывычна трактаваны ў савецкай гістарыяграфічнай традыцыі пачаткам супольнае вызвольнае вайны ўкраінцаўі беларусаў. Гісторык бачыў беларускае казацтва як самастойную арганізацыю толькі ў пэрыяд палкоўніцтва Канстанціна Паклонскага — ад жніўня 1654 да траўня 1655 году, — пакуль маскоўскі цар не падпарадкаваў яго ўкраінскаму наказному гетману Івану Залатарэнку. Пасьля вяртаньня Паклонскага на бок Рэчы Паспалітай гаспадарамі становішча ў Беларусі засталіся ўкраінскія казакі, і беларускае казацтва працягвала існаваць як складовая часткаўкраінскага. Яго цэнтрам зрабі-
#	8 Акіншэвіч Л. Казацтва на Беларусі (Гістарычна-юрыдычны нарыс) // Полымя. 1927. №1.
9	Акіншэвіч Л. Беларускае казацтва ўукраінскай гісторыяграфіі // Полымя. 1929. №6.
лася мястэчка Чавусы, а лідэрам — украінскі палкоўнік Іван Нячай. Канчаткова ж беларускае казацтва завяршыла сваё існаваньне пасьля прыняцьця Пераяслаўскіх артыкулаў 1659 годуі захопу маскоўскім войскам Старога Быхава — фартэцыі, у якой сядзеў Іван Нячай.
Другое, што асабліва важна падкрэсьліць: Леў Акіншэвіч ніколі ня ставіў знак роўнасьці паміж украінскім казацтвам і казацкім рухам у Беларусі, ён ніколі не пераносіў „Хмяльніччыны“ на землі Беларусі, іншымі словамі — не рабіў таго, на што адважваюцца цяпер некаторыя беларускія гісторыкі. Для яго казацтва ў Беларусі — гэта „беларускі сацыяльны рух, зьвязаны з украінскай сацыяльнай рэвалюцыяй пры Багдане Хмяльніцкім“13, гэта „сялянскія паўстаньні на Беларусі ў часы Хмяльніччыны на Ўкраіне"14, але ніяк ня тое самае, што ўва Украіне. У арганізацыі беларускага казацтва выявіўся „сацыяльны ды нацыянальны рух беларускага сялянства"15, але яно не было самадастатковай зьявай нашай гісторыі: гісторык ясна пісаў, што „рух і арганізацыі беларускага казацтва былі вынікам украінскае рэвалюцыі палавіны XVII стагодзьдзя"16, што яно — „цікавы вынік уплыву ўкраінскае рэвалюцыі Багдана Хмяльніцкага"17. Такім чынам, вынік зьнешняга ўплыву, але ня ўласны твор.
Чаму ж Беларусь не ўтварыла свае казацкае арганізацыі? Гэтая істотная гістарычная розьніца паміж Украінай і Беларусяй вынікала найперш зь іх прыродна-геаграфічных адрозьненьняў. „Вайсковая казацкая арганізацыя — гэта арыгінальны выснаў асаблівых абставінаў на незаселеных, шырокіх сьцяпох", у якіх „сьцепавое паветра рабіла вольным кожнага"’8, — заўважаў гісторык. Але ў вольным „дзікім стэпе“ таілася і шмат небясьпекаў, што вымушала людзей утвараць сталыя аддзелы. Гэта і дало пачатак арганізацыі казацтва. У Беларусі ж умовы былі цалкам інакшыя. „Заселеная здаўна сталым жыхарствам,
10	Падох Я. Лев Окіншевнч вндатннй історнк державного права Украінн-Гетьманіцннн XVII—XVIII ст. Нью-Йорк—Мюнхен, 1985. C.16, 28.
11	Акіншэвіч Л. Крывіцкае казацтва ў XVII ст.... С.47.
12	Тамсама. С.43.
13	Акіншэвіч Л.Беларускае казацтва ў украінскай гісторыяграфіі. С. 170.
14	Акіншэвіч Л. Казацка-сялянскія войны на Беларусі ў XVII сталецьці ў характарыстыцы акад. М. Грушэўскага // Савецкая краіна. 1931. № 5 (7). С. 22.
15	Акіншэвіч Л. Казацтва на Беларусі.... С. 173.
16	Акіншэвіч Л.Беларускае казацтва ў украінскай гісторыяграфіі... С. 170.
17	Акіншэвіч Л. Казацтва на Беларусі... С. 190.
18	Акіншэвіч Л. Крывіцкае казацтва ў XVII ст.... С. 43.
тэрыторыя Беларусі захоўвала свае сталыя формы жыцьця. Тут сёлы, мястэчкі і месты стаялі вякамі. Тут, у сталай працы ў родным куце, пражывала пакаленьне за пакаленьнем. Стыль жыцьця дзеля гэтага быў тут чыста накшы за шырокае, з размахам, але тым жа часам і за поўнае несупакою жыцьцё прывольнаеЎкраіны“19. Варта згадаць, што і Мацьвей Любаўскі пісаў пра тую ж асаблівасьць Літвы і Беларусі, гаворачы, што яны „сядзелі на старым корані“, што „грамадзкія адносіны і сувязі тут былі больш устойлівыя і моцныя, чым на Русі паўночна-ўсходняй“2°, не кажучы ўжо пра паўднёвую Ўкраіну. У гэтым сэнсе Беларусь „стаяла ў вадным сьцягу з краямі заходняе Эўропы“, — зазначаў Акіншэвіч.
Ляву Акіншэвічу належыць і аўтарства тэзы пра „незалежніцкую“ праграму беларускага палкоўніка Канстанціна Паклонскага. На ягоны погляд, Паклонскі плянаваў „арганізаваць зь Беларусі асобны дзяржаўны арганізм"21. Відаць, наяўныя матэрыялы давалі яму дастаткова падстаў лічыць, што кірункам палітыкі Паклонскага „былі адасабленьні занятых маскоўскім і ўкраінскім войскамі зямель у асобную (хай і залежную ад Масквы) дзяржаўную адзінку"22. Пазьней дасьледнік удакладняў, што Паклонскі хацеў бачыць у казацкай Крывіччыне дзяржаўную арганізацыю, падобную да Ўкраіны і раўнапраўную ёй — „такую ж, часткова залежную ад Масквы, але тым жа часам і арганізаваную ў свой гаспадарстваўскі арганізм адзінку“23. Таму і дайшло да зацятага канфлікту беларускага палкоўніка з украінскім гетманам Іванам Залатарэнкам: Хмяльніцкі ж меркаваўуключыць гэтыя землі ў свой гетманат. Цікава тое, што несумненныя тэндэнцыі да ўтварэньня „аўтаномнае арганізацыі казацкае Беларусі"24 Акіншэвіч бачыў і ў дзейнасьці палкоўніка Івана Нячая, хоць і называў яго правадыром украінскага казацтва25. Цяпер можна толькі гадаць, што было ў страчаным архіве Акіншэвіча, і наколькі аргумэнтавана выглядалі б гэтыя меркаваньні ў рыхтаванай манаграфіі пра казацтва Беларусі. Прынамсі прыгожымі дэклярацыямі яны не засталіся б.
19 Тамсама. С. 44.
20 Любавскнй М. Очерк нсторнн Лнтовско-Русского государства до Люблннскойуннн включнтельно. М., 1915. С. 315.
21 Акіншэвіч Л. Казацтва на Беларусі... С. 177.
22 Тамсама. С. 182.
23 Акіншэвіч Л. Крывіцкае казацтва ў XVII ст.... С. 45.
24 Акіншэвіч Л. Казацтва на Беларусі... С. 179.
25 Акіншэвіч Л. Беларускае казацтваўукраінскай гісторыяграфіі... С. 170.
За ідэю „беларускага казацтва" ў сярэдзіне 1930-х гадоў Лява Акіншэвіча востра пакрытыкаваў Васіль Шчарбакоў, які ў сваіх працах таксама кранаў тэму казацкага руху. Пад увагу бальшавіцкага акадэміка трапілі акурат апублікаваныя ў „Полымі“ артыкулы „Казацтва на Беларусі“ і „Беларускае казацтва ў украінскай гісторыяграфіі". Шчарбакоўпісаў: „Тут Акіншэвіч прама ставіць пытаньне аб тым, што казацтва на Беларусі і ў прыватнасьці такія яго правадыры, як Паклонскі і Нячай, былі ня чым іншым, як выразьнікамі нацыянальных беларускіх інтарэсаў. Зусімясна, што гэта недарэчнасьць, што ніякага нацыянальнага руху не было і не магло быць у той час на Беларусі“. Зводзячы ўсё да клясавай барацьбы, ён працягваў зусім па-пракурорску: „Паклонскі /.../ быў выразьнікам інтарэсаў шляхты, яго спробы арганізаваць беларускае сялянства зьяўляліся ня чым іншым, якімкненьнем адстаяць інтарэсы гэтай шляхты, стаць на чале сялянскага руху з тым, каб выратаваць яе становішча, а па-другое, каб нажыцца ў працэсе кіраўніцтва казацтвам"26.