Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
Такую крытыку цяжка прызнаць карэктнай. Ды Акіншэвіч і ня зьвязваў казацкі рух з „нацыянальнымі беларускімі інтарэсамі“ ў сучасным разуменьні, а слова „нацыянальны“ выкарыстоўваў хутчэй у тэрытарыял ьна-этнаграфічным сэнсе. Пісаў жа, што ў той вайне паўстанцы адно „прыкрываліся барацьбою за веру“27, што рэлігійныя матывы, пра якія так шмат гаварылася ў савецкай гістарыяграфіі, былі „толькі прыкрыцьцём нацыянальных змаганьняў, у аснове якіх... ляжалі эканамічныя прычыны“28.
„Казацтва на Беларусі не магло доўга праіснаваць“, — канстатавалася і ў працы Шчарбакова. Ды прычынай гэтага падавалася іншае: „Інтарэсы верхніх слаёў яго знаходзіліся ў рэзкай супярэчнасьці з асноўнымі групамі насельніцтва краіны“29. Але ж і ўва Ўкраіне палітыка казацкае старшыны далёка не супадала з інтарэсамі асноўнага насельніцтва, што, аднак, не перашкодзіла ўкраінскаму казацтву праіснаваць да ліквідацыі гетманату расейскімі ўладамі ў канцы XVIII стагодзьдзя. Так што Леў Акіншэвіч і ў гэтым застаўся бліжэй да праўды.
26 Шчарбакоў В.К. Сялянскі рух і казацтва на Беларусі ў эпоху феадалізму. Мн., 1935. С. юо.
27 Акіншэвіч Л. Казацтва на Беларусі... С. 173.
28 Акіншэвіч Л. Беларускае казацтва ў украінскай гісторыяграфіі... С. 171.
29 Шчарбакоў В.К. Сялянскі рух і казацтва на Беларусі... С. юі.
Вітпаль ЗАЙКА
Нью-Ёрк
ІНСТЫТУТ ГЭБРАЙСКІХ ДОСЬЛЕДАЎІВО Ў НЬЮ-ЁРКУIМАТЭРЫЯЛЫ Ў ЯГОНЫХ ЗБОРАХ, ЗЬВЯЗАНЫЯ 3 ПСТОРЫЯЙ БЕЛАРУСІ
Сярод культурна-асьветных установаў Новага Сьвету адной зь лічаных не-беларускіх установаў, што маюць дачыненьне да Беларусі й захоўваюць у сваіх калекцыях матэрыялы, зьвязаныя зь Беларусьсю, зьяўляецца Інстытут Гэбрайскіх Досьледаў ІВО (ІВО — скарот назвы „Гэбрайскі Навуковы Інстытут“ на мове ідыш; па-ангельску— YIVO Institute for Jewish Research).
Гэты інстытут — цэнтар гэбрайскай культуры ў ЗША — займаецца досьледамі, навучальнай дзейнасьцю і захаваньнем рэсурсаў у галіне гісторыі й кулыуры ўсходнеэўрапейскіх гэбраяў, а таксама іхных нашчадкаўу ЗША. Інстытуіу належыць бібліятэка, што налічвае больш за 350 тысяч тамоў кніг і пэрыёдыкаў. Сярод іх 40 тысяч тамоў складае „Віленская калекцыя“ — кнігі пераважна на ідыш, а таксама па-гэбрайску, расейску, польску ды на іншых мовах, што належалі даваеннай бібліятэцы ІВО і бібліятэцы М. Страшуна пры Віленскай кэгіле (юдэйскай грамадзе). ІВО — найбуйнейшы ў сьвеце дэпазыторый кніг на ідыш, а таксама па гісторыі й культуры гэбраяў Усходняй Эўропы. Другі значны рэсурс інстытуту — архіў, які ўлучае ў сябе болып за 1.400 калекцыяў, агульным памерам больш за іо.ооо футаў матэрыялаў (па прынятай у ЗША архіўнай сыстэме падліку). У Архіве знаходзяцца дакумэнты й рукапісы, карэспандэнцыя, фатаздымкі, гуказапісы, мастацкія творы, артэфакты, што робяць ІВО адным з найвялікшых у сьвеце сховішчаў арыгінальных матэрыялаў па гісторыі ўсходнеэўрапейскага гэбрайства. Пры інстытуце ёсьць Цэнтар гэбрайскіх досьледаўімя Макса Вайнрайха, пад эгідай якога праводзіцца дасьледчыцкая дзейнасьць і ажыцьцяўляюцца выдавецкія праекты. Разам з Калюмбійскім унівэрсытэтам інстытут фундуе летнюю Праграму вывучэньня мовы, літаратуры і культуры ідыш імя Урыэля Вайнрайха, у якой бяруць удзел аматары мовы й студэнты з цэлага сьвету. Інстытут фундуе штогадо-
1	Болып падрабязную інфармацыю пра інстытут ІВО можна знайсьці на ягонай інтэрнэт-старонцы www.yivo.org
выя стыпэндыі для дасьледчыкаў; на ягонай аснове створана рэдакцыйная рада Энцыкляпэдыі „Гэбраі ва Ўсходняй Эўропе"1.
Інстытут ІВО, арганізаваны калісь у Вільні, мае доўгую і драматычную гісторыю. Ідэя стварэньня адмысловай установы, якая б займалася вывучэньнем, інтэрпрэтацыяй гэбрайскай культурнай спадчыны, выкарыстаньнем яе для адукацыйных ды іншых практычных мэтаў, пачала рэалізавацца напачатку XX стагодзьдзя. Тады назіраўся росквіт ідэалягічных канцэптаў і палітычных рухаў эўрапейскага гэбрайства. Аднымі з найбольш плённых для захаваньня й разьвіцьця гэбрайскай культуры Ўсходняй Эўропы былі ідэі Шымана (Сямёна) Дубнава пра гэбрайскія масы як фундамэнтальны чыньнік гэбрайскай гісторыі, ягоны „сацыялягічны падыход“.
Дубнаў лічыў, што рэлігія, тэрыторыя й г.д. ужо ня моіуць быць падставай гэбрайскай нацыянальнай ідэі, і ўважаў, што ў Новы час асноўным элемэнтам, які вызначае іх калектыўную тоеснасьць, ёсьць гістарычная сьведамасьць, адчуваньне імі агульнасьці й адзінства іхнай гісторыі, працяг якой ён [Дубнаў] бачыў там, дзе жыла тады большасьць гэбраяў — ва Ўсходняй Эўропе. Гэты канцэпт стаў вядомы як нацыяналізм дыяспары, і зь ім быў зьвязаны інпіы, крыху пазьнейшы канцэпт — ідышызм, які прадугледжваў разьвіцьцё нацыянальнай гэбрайскай культуры на падставе ідыіпу. Найвыбітнейшым тэарэтыкам ідышызму быў Хаім Жытлоўскі, які сьцьвярджаў, што самая мова ідыш мусіць служыць падмуркам гэбрайскай нацыянальнай тоеснасьці. Увёўшы ідыш ва ўжытак ва ўсіх сфэрах грамадзкага жыцьця, меркавалася, з аднаго боку, спрасьціць народным масам доступ да адукацыі й культуры, а зь іншага — падвысіць прэстыж іутарковай мовы да ўзроўню мовы літаратуры й навукі. Гэтаму спрыяла прыняцьце Бундам, найбольш масавай гэбрайскай палітычнай партыяй Расейскай Імпэрыі, прынцыпу нацыянальна-культурнай аўтаноміі, які прадугледжваў падтрымку мовы ідыш. Лёсавызначальнай падзеяй ідышысцкага руху стала Чарнавіцкая канфэрэнцыя 1908 г. з удзелам найаўтарытэтнейшых гэбрайскіх культурных дзеячоў, якая прызнала ідыш адной з нацыянальных моваў гэбраяў і выпрацавала асноўныя кірункі яе разьвіцьця — стандартызацыю мовы, ажыцьцяўленьне адукацыі на ёй, выданьне кніг і г.д. Было заяўлена, што для каардынацыі й правядзеньня гэтай дзейнасьці неабходна адмысловая ўстанова2.
2	Kuznitz С. Е. The Origins of Yiddish Scholarship and the YIVO Institute for Jewish Research. A Dissertation submitted to the Department of History and the Committee on Graduate Studies of Stanford University, 2000. P. 11-12.
Першая сусьветная вайна, наступны грамадзка-палітычны закалот у Расеі, Нямеччыне, Аўстра-Вугоршчыне й паўстаньне шэрагу новых дзяржаваў адцягнулі стварэньне цэнтру па досьледах і каардынацыі культурных працэсаў эўрапейскага гэбрайства. Але справа стварэньня такога цэнтру не загінула; былі скарэктаваныя некаторыя пазыцыі колішняй праграмы. Пасьля пэрыяду падрыхтоўкі, у якім найболып актыўны ўдзел узялі лінгвіст Нохэм Штыф і гісторык Эльяс Чэрыковэр, былі праведзеныя дзьве канфэрэнцыі, на якіх канчаткова ўсталяваліся арганізацыйныя прынцыпы гэбрайскай культурнай і навуковай інстытуцыі. На канфэрэнцыі ў Бэрліне 7-20 жніўня 1925 г. гэтая структура атрымала назву „Гэбрайскі Навуковы Інстытут“, і месцам яе знаходжаньня была абраная Вільня, дзе пазьней быў пастаўлены адмысловы будынак пры вуліцы Вівульскага. У кіраўнічыя органы інстытуту ўвайшлі лінгвісты Макс Вайнрайх, Зэлік Калмановіч, Эльяс Чэрыковэр, рэдактар газэты „Вілнэр Тог“ філёляг і гісторык Залман Рэйзін, эканаміст і сацыёляг Якуб Ляшчынскі, лекар і грамадзкі дзяяч Цэмах Шабад. У склад Ганаровай управы ўвайшлі Шыман Дубнаў, Альбэрт Айнштайн, Зыгмунд Фройд, Эдвард Сапір, Хаім Жытлоўскі3.
Мэты інстытуту былі сфармуляваныя наступным чынам: служыць цэнтрам сыстэматычных досьледаў усіх аспэктаў гэбрайскай гісторыі й культуры; рыхтаваць уласна гэбрайскіх навукоўцаў; зьбіраць бібліятэку й архівы згодна з навуковымі задачамі інстытуту; выпрацаваць шырокую базупадтрымкі інстытутусяродгэбрайскіх грамадаў па ўсім сьвеце.
Уважаючы ідыш за нацыянальную мову гэбраяў Эўропы, заснавальнікі ІВО лічылі разьвіцьцё сэкулярнай гэбрайскай навукі на гэтай мове інструмэнтам для палепшаньня культурнага і духовага стану людзей.
Навукова-дасьледчая праца праводзілася па наступных чатырох кірунках, якія былі арганізаваныя ў сэкцыі: гістарычную, філялягічную, эканомікі й статыстыкі, лсыхалёгіі й адукацыі. Была створаная сетка памагатых ІВО ў выглядзе „суполак сяброў ІВО“ і асобных зьбіральнікаў, празь якіх зьбіраліся публікацыі й матэрыялы, праводзіліся апытаньні, палявыя досьледы, а таксама збор фінансавых сродкаў. Праца ІВО, асабліва ягоных Этнаграфічнай і Тэрміналягічнай камісіяў, а найбольш — архіваў, у значнай ступені залежала ад
3 Тамсама. Р. 23-25.
зьбіральнікаў — замлэрс. Досьледы праводзіліся пераважна на Віленшчыне (акрамя ваколіц Вільні гэта Ашмяншчына, Браслаўшчына, Глыбоччына ды інш.), іншых беларускіх этнічных землях, дзе разам зь беларусамі здаўна жылі гэбраі-літвакі. Акрамя „суполак сяброў“, якія існавалі па цэлым сьвеце — у гарадох і мястэчках пад польскай уладай, у Нямеччыне, балтыйскіх краінах, Англіі, Францыі, Палестыне, Паўднёвай Афрыцы і іншых краінах4. У Нью-Ёрку і Буэнас-Айрэсе былі заснаваныя адпаведна амэрыканская (1926 г.) і аргентынская (1931 г.) філіі ІВО. Інстытут да пачатку 1930-х гг. меў навуковыя сувязі з савецкімі ўстановамі, у тым ліку БДУ і гэбрайскім сэктарам Інбелкульту (пазьней — Беларускай Акадэміі Навук). Працы навукоўцаў з ІВО, такіх як Макс Вайнрайх і Залман Рэйзін, друкаваліся ў навуковым пэрыёдыку Інбелкульту Цайтшрыфт („Часапісь"), а выданьні ІВО ФілолоГішэ шрыфтн („Філялягічныя запісы“), Ідышэ Экономік („Гэбрайская эканоміка"), ІВО Блэтэр („Аркушы ІВО^ зьмяшчалі інфармацыю пра дзейнасьць Гэбрайскага сэктару Інбелкульту, друкавалі рэцэнзіі на ягоныя публікацыі. Супрацоўніцтва было перарвана кампаніяй супраць „фашызаванага ідышызму“, як у Саветах пачалі называць ідышысцкі рух, і перасьледам навукоўцаў у часы сталінскіх чыстак. Дарэчы, калі Саветы ў 1939 г. занялі Вільню, ахвярай рэпрэсіяў стаў шэраг гэбрайскіх нацыянальных дзеячоў, у тым ліку адзін з кіраўнікоў Д?О, літаратуразнавец і лінгвіст Залман Рэйзін. Узгадаем, што такі ж лёс напаткаў тады беларускіх нацыянальных і культурных дзеячоў А. Луцкевіча, Я. Пазьняка, А. Уласава. Пасьля саветызацыі Літвы, да якой адышла Вільня, ІВО быў ператвораны ў Інстытут Гэбрайскай Культуры ў структуры АН Літоўскай ССР. Старое кіраўніцтва было адхілена ад справаў, але ў студзені 1941 г. на чале інстытуту стаў уцякач з Варшавы Ноях Прылуцкі, выбітны лінгвіст і нацыянальны дзяяч. 3 пачаткам савецка-нямецкай вайны ў чэрвені 1941 г. інстытут фактычна перастаў існаваць. Шмат ягоных супрацоўнікаў трапіла ў Віленскае гета, і частка зь іх была прыцягнута Спэцштабам Розэнбэрга да разбору канфіскаваных нацыстамі гэбрайскіх бібліятэк, музэяў і архіваў. Лічаным людзям пашанцавала ўнікнуць сьмерці. Пасьля вайны ў Вільні кароткі час існаваў Гэбрайскі музэй, які пераняў частку ацалелых матэрыялаў ІВО ды іншых гэб4 Цвэй ёр арбэт фар дэм Ідышн Вісншафтлэхн Інстытут. А барыхт фар дэр цайт фун мэрц 1925 біз мэрц 1927. [Два гады працы ІВО. Справаздача за перыяд з сакавіка 1925 г. па сакавік 1927 г.] Вільня, 1927.