Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
8 Bielorusia у los bielorusos en la Republica Argentina. Buenos-Aires, 1953. P. 50.
9 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ), ф-4, воп.62, спр. 516, арк. 123.
‘° Белорусскнй нллюстрнрованный календарь на 1943 г. Буэнос-Айрес, 1942. С. іоо.; Руденко A. В. Обіцественно-полнтнческая н культурная деятельность... С. 25.
Палітыка савецкай амбасады ў Буэнас-Айрэсе (1940—1950 гг.) насьць беларусаў сьведчаць зьмены ў дзейнасьці эмігрантаў, кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве грамадзкіх аб’яднаньняў ды перайменаваньне беларускіх таварыстваў.
Пасьля вайны ў кіраўніцтве прогрессйстов зьявіліся новыя асобы. Былыя стваральнікі Фэдэрацыі Беларускіх Арганізацыяў, у прыватнасьці У. Гайлевіч, сышлі ў цень. Лідэрам беларусаў стаў член КПА Трафім Ляшук. К. Мерляк адзначае, што ініцыятыва гэтая сыходзіла ад амбасады СССР. Пасьля новае кіраўніцтва пачало надаваць„русгфгкатарска-бальшавісцкі кірунак арганізацыйнаму жыцьцю“". Пачалі мяняцца назвы беларускіх таварыстваў, якія займелі імёны дазволеных у СССР асобаў. Так, аб’яднаньне ў горадзе Бэрыса стала звацца „імя Георгія Скарыны"; „Белавеж" — „імя Якуба Коласа“. Новыя таварыствы, якія арганізоўваліся пасьля вайны, наагул насілі імёны расейскіх пісьменьнікаў „імя А. Талстога" і „імя А. Пушкіна“. Трэба зазначыць, без „дапамогі" савецкай амбасады беларусы наўрад ці здолелі б зьмяніць назвы таварыстваў на „правільныя".
У верасьні 1946 г. адбыўся Першы Кангрэс Беларускіх Арганізацыяў у Аргентыне, дзе быў створаны Саюз Беларускіх Культурных Арганізацыяў. 3 18 членаў кіраўніцтва больш за палову былі камуністы, а ўзначаліў аб’яднаньне Т. Ляшук12. Паказальна назва кангрэсу — „Першы“, бо вядома, што такія зьезды былі й раней. Так, сапраўдны Першы Кангрэс прайшоў 26 траўня 1940 г., а У. Гайлевіч у лісьце да А. Коршуна згадвае Другі зьезд беларускіх таварыстваў, які адбыўся ў 1942 г. Беларускія эмігранты трэцяй хвалі тлумачылі сытуацыютым, што новае кіраўніцтва, якіх яны называюць „рускімі агентамі“, не лічыла папярэднія зьезды за сапраўдныя’3. Супраць „амбасадаўскага“ пункту гледжаньня выступала толькі „Бібліятэка імя I. Луцкевіча“, і менавіта таму, што яе дэлегаты не пагадзіліся з назвай „Трэці“ кангрэсу 1948 г., гэтае таварыства тады было выключана зь беларускага аб’яднаньня.
Зьдзіўленьне таксама выклікае лёгкасьць, зь якой савецкая амбасада ўсталявала кантроль над таварыствамі ды паслухмянасьць беларускіх эмігрантаў. Але гэта тлумачыцца тым, што прогрессйвные беларусы, былыя грамадзяне Польшчы, у другой палове 40-х гадоў прынялі грамадзянства СССР і сталі залежаць ад савецкага консуль-
11	Бацькаўшчына. 1952. 21 верасьня.
12	Руденко А.В. Обіцественно-полнтнческая н культурная деятельность ...
С. 21.
13	Bielorusia у los bielorusos en la Republica Argentina. Buenos-Aires, 1953. P. 53.
101

ства. Т. Ляшук агітаваў: „...мы павінны даказаць сабе й іншым, што зьяўляемся дастойнымі дзецьмі савецкай радзімы і гатовы працаваць з Аргентынскім народам дзеля справы міру й прагрэсу чалавецтва'^. У выніку, беларусы ўжо праз год пасьля зьяўленьня амбасады СССР залежалі ад яе па грамадзянстве і былі арганізаваныя ў таварыствы пад кіраўніцтвам „надзейных“ асобаў, зьвязаных з КПА. Акрамя гэтага, савецкія дыпляматы прысутнічалі на ўсіх пасьляваенных беларускіх кангрэсах, ладзілі прыёмы ў амбасадзе для кіраўнікоў беларускіхтаварыстваў, забясьпечвалі неабходнымі матэрыяламі газэту „прогрессйстов“ Наш голос. Амбасада стала ланцужком сувязі паміж эмігрантамі і іх Бацькаўшчынай: тут можна было паглядзець савецкія фільмы, прачытаць бээсэсэраўскія газэты.
Галоўным кірункам дзейнасьці прогрессйвных беларусаў было распаўсюджаньне камуністычных ідэй, перш за ўсё ў межах беларускай дыяспары, а пасьля і ў асяродзьдзі ўсяго аргентынскага грамадзтва. Гэтай справе беларусы аддаліся разам з прагрэсістамі іншых нацыянальнасьцяў, якія былі аб’яднаныя ў „Славянскі Саюз у Аргентыне“. Славянскі рух узьнік падчас вайны і быў ініцыяваны Масквой дзеля падтрымкі Савецкага саюзу славянамі ўсіх краінаў, у тым ліку і ў Паўднёвай Амэрыцы. Але ўлады Аргентыны сымпатызавалі падчас Другой сусьветнай вайны Нямеччыне й Італіі і забаранілі ў 1942 г. праводзіць зьезд славянскіх арганізацый праз „камуністычны характар славянскага руху і яго падтрымку МасквьГ'5. Першы лаціна-амэрыканскі Славянскі Кангрэс адбыўся праз гэта ў 1943 г. у Монтэвідэа (Уругвай), дзе былі дэлегаты-беларусы Аргентыны, але ў час вайны славянскі рух не набраў тут моцы. А пасьля зьяўленьня савецкай амбасады дзейнасьць „Славянскага Саюзу“ актывізавалася: улістападзе 1946 г. у Буэнас-Айрэсе адбыўся II Славянскі Зьезд, дзе бралі ўдзел і беларусы, a Т. Ляшук быў абраны ў цэнтральнае кіраўніцтва „Саюзу“. К. Мерляк сьцьвяржаў, што савецкая амбасада фінансавала „камуністычныя газэты ў Аргентыне ў пяці мовах, выплачваючы на кожны нумар па 2.000 пэсаў“'6.
14	Белорусскнй нллюстрнрованный календарь на 1947 г. Буэнос-Айрес, 1946. С. 22.; Руденко A. В. Обіцественно-полнтнческая н кулыурная деятельность... С. 22.
15	Стрелко А.А. Солндарность славян Аргентнны с СССР в годы Велнкой Отечественной войны // СССР Аргентнна: 30 лет днпломатнческнх отношеннй. М., 1976. С. 43.
16	Бацькаўшчына. 1952. 21 верасьня.
Славянскі рух судзейнічаў кансалідацыі пракамуністычна настроеных славян Аргентыны (беларусаў, украінцаў, сэрбаў, чэхаў, палякаў і г.д.)> а распаўсюду камуністычных ідэй спрыяла цікавая канцэпцыя, аб якой можна здагадацца па артыкулах у падначаленых „Саюзу“ газэтах. Згодна зь ёй, камуністычныя ідэі — самыя „перадавыя“ ў сьвеце, што і пацьвердзіла перамога СССР над фашызмам. Ідэалы ж камунізму перамаглі менавіта ў Расеі, бо яны больш адпавядаюць культуры расейскага народу. Але паміж славянамі няма прынцыповай розьніцы, таму „перадавыя" ідэі блізкія ўсім славянам, што і пацьвердзіла ўсталяваньне камуністычных урадаў ва Ўсходняй Эўропе. Да таго ж кіраўнікі „Славянскага Саюзу“ сьцьвярджалі, што славянская калёнія не зьбіраецца адасабляцца ад іншых аргентынцаў, каб стварыць „больш прагрэсіўную" меншасьць, а запрашае да супрацоўніцтва ўсе „здаровыя“ сілы „Рэспублікі Срэбра“.
Арыентацыя „Славянскага Саюзу“ на распаўсюд камуністычных ідэяў не спадабалася кіраўніцтву Аргентыны, бо КПА была палітычным канкурэнтам партыі пэраністаў. Прэзыдэнт Хуан Пэрон, які і ўсталяваў дыпляматычныя стасункі з СССР, адзначаў: не крытыкую расейскі камунізм, але я вораг гэтага камунізму ў Аргентыне... У гэтым на два лягеры — Усход і Захад — падзеленым сьвеце мы стаім, безумоўна, на баку Захаду. Усходні напрамак процілеглы нашай культуры, нашай рэлігіі, нашай гісторыі й нашым пачуцьцям. Я не прыхільнік ні капіталізму, ні камунізму, а прымаю той пункт гледжаньня, якімы пазначаем як„трэці". Таму аргентынскія ўлады перашкаджалі разьвіцьцю „Славянскага Саюзу“, a ў 1949 г., скарыстаўшыся расколам „славян“ на прыхільнікаў Ціта й прыхільнікаў Сталіна, забаранілі дзейнасьць яго і ўсіх арганізацыяў, якія ўваходзілі ў гэтае аб’яднаньне (у тым ліку і беларускіх).
Пасьля прэзыдэнцкага дэкрэту 1949 г. незабароненай засталася дзейнасьць „Бібліятэкі імя I. Луцкевіча", бо яна была выключана са „Славянскага саюзу“, і ЗБА, што займала антысавецкія пазіцыі. ЗБА нават прэтэндавала на канфіскаваную маёмасьць беларускіх арганізацыяў, што ўваходзілі ў „славянскі рух“. Але гэтыя захады ня мелі вынікаў. Наагул ЗБАўсталявала добрыя стасункі з аргентынскімі ўладамі, што было зьвязана зь іх агульным антыкамунізмам.
Для савецкіх дыпляматаў прадстаўнікі трэцяй хвалі беларускай эміграцыі былі „здраднікамі радзімы". Нацкаваныя сябры „Славянс-
17	Украінське слово. 1948.1 лютого.
кага Саюзу“, у тым ліку й беларусы, зьбіраліся на Пляц Рэціро перад эміграцыйным гатэлем і нападалі на новапрыбылых, вінавацячы іху здрадзе радзіме й калябарацыі зь немцамі. „Калябаранты" давалі адпор, даходзіла часам да боек, пакуль не ўмешвалася паліцыя18. Сутыкненьні працягваліся й надалей, што прыводзіла нават да забойстваў, і аніякі кампраміс паміж прадстаўнікамі „старой“ і „новай“ эміграцыі быўнемагчымы.
КаліЗБАбыланезалежнайарганізацыяй.то прогрессйвных эмігрантаў савецкія дыпляматы выкарыстоўвалі ў сваіх інтарэсах, гуляючы на іх жаданьні вярнуцца на радзіму. Гэта пацьвердзілі й падзеі вакол „Бібліятэкі ймя I. Луцкевіча". Незабароненая дэкрэтам прэзыдэнта, але тым ня менш прыхільная да СССР, яе дзейнасьць стала замінаць савецкамудыппрадстаўніцтву ўАргентыне, у якім было вырашана арганізаваць інтэрнацыянальныя клюбы савецкіх грамадзян. У выніку ў амбасадзе пачалася праца па ліквідацыі непатрэбнай „Бібліятэкі". Наступныя падзеі падрабязна апісаўу газэце „Бацькаўіпчына" К. Мерляк.
„Пры правядзеньні ліквідацыі савецкі консул спаткаўся са здаровым беларускім супрацівам, якім кіраваў Мікалай Жданеня з Бэрыса і Я. Пятрушак з Буэнас-Айрэсу. Яны гаварылі: „Усё разумеем, але каб савецкі консул намагаўся разьвязаць арганізацыю й расьцягваць грамадзкае дабро, дык гэта зусім не разумеем. Калі б гэта рабілі аргентынскія ўлады, капіталістычныя, дык было б лягчэй на гэта глядзець.
Бачачы, што да ліквідацыі ў нармальны спосаб ня дойдзе, савецкія прадстаўнікі пайшлі па іншым шляху. Савецкі кансулянт піша пісьмо ў гішпанскай мове й падкладае яго сп. МікалаюЖданеню, у якім гаворыцца, што „калі не перастанеце дзейнічаць супраць ліквідацыі Бібліятэкі, дык будзеце простым спосабам зьліквідаваныя“. Па атрыманьніліста, сп. Жданеня пайшоў у паліцыю й там прадставіў усю справу. У паліцыі яму заявілі, што надалей можа рабіць, што ён захоча, але на падставе гэтага ліста й замэльдаваньня мае права ўжыць у собскай абароне ўсялякай зброі. Даведаўшыся пра гэта, савецкі падхалім Карчык усё данёс консулу, які выклікаў сп. Жданеню й пачаў яму гразіць усімі спосабамі, якіх ужываюць на бацькаўшчынеэнкавэдзістыя. Ён заявіў, што напіша аб гэтым у Маскву. Аднак сп. Жданеня гэтага не спалохаўся й даў
'8Мерляк К.... С. 64.
яму адказ такі, што консулу аж пена выступіла на губы^9. Далей Мерляк сьцьвярджае, што гэта ўжо трэці такі выпадак адпору прадстаўнікоў „старой эміграцыі" палітыцы савецкай амбасады.
Магчыма Мерляк некалькі перабольшвае, калі распавядае пра пагрозы забіць Жданеню й пра пену на губах савецкага консула, бо вядома, што Жданеня пазьней стаяў на чале клюба савецкіх грамадзян імя В. Бялінскага. Але прыведзены аповед паказвае значную ролю савецкай амбасады. Дарэчы, „Бібліятэка імя I. Луцкевіча" сапраўды была самарасфармаваная, і гэта адбылося не ў СССР, а ў вольнай краіне. Рашэньню савецкага консула падпарадкаваліся людзі, якія перад ім ня несьлі ніякіх афіцыйных абавязкаў, але дзеля добрых стасункаў з савецкім амбасадарам прогрессйвные эмігранты маглі прынесьці ў ахвяру сваю самастойнасьць у грамадзкім жыцьці.