Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
райскіх установаў. 3 закрыцьцём музэю ў 1949 г. ягоныя фонды трапілі ў Кніжную палату і дзяржархівы Літвы.
Інстытут ІВО адрадзіўся на базе Амэрыканскай філіі ў Нью-Ёрку, загадчыкам якой быў Я. Шацкі. У 1940 г. група сяброў управы ІВО (М.Вайнрайх, Э. Чэрыковэр, Я. Ляшчынскі, Ш. Нігер ды інш.), што здолелі выратавацца з ахопленай вайной Эўропы, абвесьцілі пра аднаўленьне дзейнасьці інстытуту. Задачай адноўленага ІВО стала захаваньне разнастайных праяваў загінулай культуры ўсходнеэўрапейскіх гэбраяў, правядзеньне й публікацыя досьледаў пра іхную гісторыю й культуру. Былі запачаткаваныя вялікія праекты — акадэмічны слоўнік мовы ідыш і шматтомны атляс гаворак ідыш (варта адзначыць, што ўпершыню ў сьвеце над гэтымі праектамі пачаў працаваць Гэбрайскі сэктар Інбелкульту). У другой палове XX стагоддзя ІВО фактычна зрабіўся асновай ідышысцкіх штудыяў у сьвеце. Пры інстытуце выдаваўся часопіс Ідышэ шпрах („Мова ідыш“), выйшлі нарматыўныя „Падручнік ідыш для вышэйшай школы“ і „Сучасны ангельска-ідыш, ідыш-ангельскі слоўнік" Урыэля Вайнрайха, супрацоўніка ІВО, загадчыка катэдры ідыш-штудыяў пры Калюмбійскім Унівэрсытэце.
Архіў ІВО быў створаны ў Вільні ў 1926 г. Асновай сталі вынікі працы інстытуту, апытальнікі гістарычнай, эканамічнай, адукацыйнай сэкцыяў, матэрыялы Этнаграфічнай і Тэрміналягічнай камісіяў, „па гісторыі гэбрайскага тэатру. 3 Бэрліна быў перададзены гістарычны архіў „Мізрах“, сабраны пераважна ва Ўкраіне ў 1918—1920 іт. Свой архіў перадаў інстытуіу Ш. Дубнаў. У савецкі пэрыяд у ІВО былі перададзеныя архівы Гэбрайскага Гісторыка-этнаграфічнага Таварыства імя Ан-скага ў Вільні й Коўне. Падчас Другой сусьветнай вайны матэрыялы ІВО былі далучаныя да іншых гэбрайскіх дакумэнтаў, якія рыхтаваліся да адпраўкі ў „Інстытут НСДАП па вывучэньні гэбрайскага пытаньня“ ў Франкфурце-на-Майне. Супрацоўнікі ІВО, што працавалі па загадзе нацыстаў над разборам архіваў, здолелі вынесьці й перахаваць частку матэрыялаў на тэрыторыі гета. Пасьля вайны гэтыя матэрыялы, а таксама ацалелыя кнігі й дакумэнты з тых, што немцы здалі для зьнішчэньня на макулатуру, былі зьмешчаныя ў Гэбрайскім музэі. Сёньня большасьць віленскай часткі збораў даваеннага ІВО захоўваецца ў Цэнтральным дзяржархіве Літвы5.
5 Fishman D.E. Embers Plucked From the Fire: The Rescue of Jewish Cultural Treasures in Vilna. New York, 1996.
Частка архіву, што была вывезеная ў Нямеччыну, пасьля вайны была знойдзеная ў сховішчы ў горадзе Афэнбаху, недалёка ад Франкфурту. У выніку надзвычайных высілкаў адноўленага ІВО і найперш ягонага дырэктара Макса Вайнрайха знойдзеныя матэрыялы былі перавезеныя ў Нью-Ёрк, дзе яны сталі ядром сёньняшняга архіву ІВО. Найперш архіў адноўленага ІВО лічыў сваёй мэтай зьбіраньне дакумэнтаў на ідыш і з ідыш-моўнага асяродку Амэрыкі, але хутка сфэра збору пашырылася. Падчас вайны й пасьля яе інстытут вёў зьбіраньне матэрыялаў, зьвязаных з Галакостам (у тым ліку нацысцкай дакумэнтацыі), а таксама ўспаміны амэрыканскіх жаўнераў-гэбраяў, аўтабіяграфіі гэбраяў-імігрантаўу Амэрыцы. Значна пашырылася праца па пошуку дакумэнтаў пра зьнішчаныя гэбрайскія грамады. Зьбіраліся таксама матэрыялы з гэбрайскіх Ды-Пі-лягераў у Нямеччыне, архівы амэрыканскіх гэбрайскіх арганізацыяў — зямляцтваў — ланцманшафтн, Гэбрайскага Іміграцыйнага Таварыства Дапамогі (HIAS), Аб’яднанага Камітэту Дапамогі „Джойнт'1 (JDC), Адукацыйнага Альянсу, сацыялістычнай дапаможна-культурніцкай арганізацыі „Арбэтэр рынг“, Амэрыканскага Гэбрайскага Камітэту (AJC). У 1992 г. у Архіў/ВО былі перададзеныя архівы Бунду і гэбрайскага работніцкага руху, сабраныя пераемнікам Бунду ў ЗША — Гэбрайскім Работніцкім Бундам (Jewish Labor Bund).
Архіў ІВО структурна складаецца з асобных калекцыяў (Record Groups, RG), кожная зь якіх мае асобны нумар і прыкладна адпавядае структурнай адзінцы „фонд“ савецкіх і постсавецкіх архіваў. Матэрыялы ўнутры калекцыі разьмеркаваныя па пранумэраваных тэчках, дакумэнты ўнутры тэчак звычайна не нумаруюцца. У1998 г. выйшаў адмысловы апісальны даведнік пра Архіў ІВО6.
Беларускія або зьвязаныя зь Беларусьсю матэрыялы ў архіве ІВО можна падзяліць на некалькі катэгорыяў. Перш за ўсё гэта асобныя калекцыі, што цалкам тычацца Беларусі, або ўтрымліваюць значную долю такіх дакумэнтаў. Прыкладам калекцыяў з гэтай катэгорыі ёсьць архіўМенскай гэбрайскай рэлігійнай грамады (кагалу) (RG12; 3 футы; даты: 1825-1921). Акрамя матэрыялаў, датычных кагалу, калекцыя мае асобныя мэтрычныя кнігі пазьнейшага часу з сынагогаў менскае акругі. Другім прыкладам ёсьць частка архіву Гэбсэктару Інбелкульту/БАН з 1920—193OX гг. — пераважна фальклёр. Яны былі далуча-
6 Guide to the YIVO Archives. Compiled and edited by Fruma Mohrer and Marek Web. Armonk, NY—London, 1998.
ныя да дакумэнтаў ІВО ў часе нямецкай акупацыі й захоўваюцца цяпер у фондзе Этнаграфічнай камісіі ІВО (RG 1.2). Там знаходзіцца, між іншага, карэктура ненадрукаванай кнігі Майсея Берагоўскага „Фальклёрныя сьпевы на ідыш“, том II, Менск, 1938 г.
У „Бэрлінскай калекцыі“ (RG 215) захоўваюцца паперы нацысцкіх установаў, пераважна Райхсміністэрства (цывільнай адміністрацыі) акупаваныхусходніх абшараў і Райхскамісарыяту прапаганды. Сярод іх знаходзіцца частка карэспандэнцыі генэральнага камісару акругі „Беларусь“ Вільгельма Кубэ, фрагмэнты карэспандэнцыі райхскамісара „Ост“ Генрыха Лёзэ, Спэцштабу райхсляйтара Розэнбэрга, гэбітскамісарыяту Баранавічаў (Дадатак 3). У склад Штабу Розэнбэрга ўваходзіла Галоўная рабочая група Цэнтар, прадстаўленая тут дакумэнтацыяй пра менскія бібліятэкі, архівы й музэі, пра вываз у Рацібор фондаў менскіх бібліятэкаў (Дадатак 4). Сярод дакумэнтаў пераклад па-нямецку для акупацыйных уладаў у Беларусі розных матэрыялаў (справаздачаў прапагандыстаў, савецкіх улётак, запісак як савецкіх партызанаў, так і чыноў паліцыі і г.д.).
Асобную цікавую групу складаюць архівы зямляцкіх суполак узаемадапамогі (ланцманшафтн), што былі створаныя гэбраямі-выхадцамі з пэўнага мястэчка або мясцовасьці і служылі як таварыскія касы, культурныя клюбы, супольныя ўласьнікі могілак і г.д. Гэтыя суполкі часьцяком выдавалі мэмарыяльныя кнігі й буклеты, а таксама кнігі памяці пра свае родныя мясьціны. ІВО мае матэрыялы зямляцкіх суполак выхадцаў з наступных мясцовасьцяў Беларусі: Антопаль, Бабруйск, Барысаў, Берасьце, Бешанковічы, Бяроза, Ваўкавыск, Вялейка, Гарадзішча, Гарадок, Глыбокае, Горадня, Дзісна, Дзяляцічы, Дзятлава, Дрыса, Ігумен, Іўе, Камянец, Капыль, Кобрынь, Крывічы, Куранец, Ліда, Ляхавічы, Маладзечна, Менск, Пінск, Полацак, Пружаны, Сапоцкін, Скідзель, Слонім, Слуцак, Смалявічы, Смаргонь, Солы, Столін, Сьвіслач (Гарадзенская), Ула, Целяханы, Чачэрск, Чашнікі, Шчадрын (RG123 ды інш.). Дзеля таго, што ў апрацоўцы знаходзіцца шэраг неразабраных матэрыялаў суполак, гэты сьпіс няпоўны. Часам цікавыя матэрыялы пра мястэчкі знаходзяццаўсямейных архівах, як, напрыклад, у паперах сям’і Кантар (RG1257) — пра Рудню ля Менску, або сям’і Палеўскіх (RG 1307) — пра Кобрынь (для больш поўнага сьпісу гэтых калекцыяў патрэбны дадатковы досьлед).
Багата матэрыялаў з часоў БНР ёсьць ў архіве Хаіма Жытлоўскага (RG 208), палітыка, філёзафа й пісьменьніка; тэарэтыка й аднаго з заснавальнікаў партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Матэрыялы,
датычныя БНР, знаходзяцца пераважна ў лістах да X. Жытлоўскага ад ягонага брата Самуіла, міністра па справах нацыянальных меншасьцяў ва ўрадзе БНР. Цікавым ёсьць таксама ліставаньне X. Жытлоўскага (родам з Гарадка) зь Сямёнам Ан-скім (Рапапортам) ды іншымі выбітнымі асобамі.
Другую катэгорыю складаюць спадарожныя матэрыялы ў выглядзе асобных дакумэнтаў у складзе калекцыяў. Да іх належаць, скажам, перадвыбарныя матэрыялы беларускіх палітычных партыяў, улёткі й адозвы па-беларуску польскіх левых партыяў міжваеннага часу ў Заходняй Беларусі, што знаходзяцца ў „Віленскай калекцыі" (RG 29). Цікавымі сьведкамі часу зьяўляюцца беларускія тэксты ў друкаваных на чатырох мовах абвестках і загадах нямецкіх уладаў з часу Першай сусьветнай вайны й акупацыі Вільні ў 1915—1918 гг., якія захоўваюцца ў калекцыі Рады Віленскай гэбрайскай грамады (RG іо). Трапляюцца і выпадковыя беларускія матэрыялы, як, прыкладам, блянкі сяброўскіх пасьведчаньняў Таварыства беларускай школы ў RG10. У фондзе лекара і грамадзкага дзеяча Ц. Шабада (RG19) захоўваецца частка карэспандэнцыі выдавецтва Клецкіна зь некалькімі лістамі ад беларускіх дзеячоў, у т.л. К. Езавітава (гл. Дадатак 2).
Шмат матэрыялаў пра гэбрайскі сацыялістычны рух на беларускіх землях можна знайсьці ў калекцыі Замежнага Камітэту Бунду (RG 1401) дарэвалюцыйнага часу. 3 уласна беларускіх у ёй на гэты час выяўлены толькі адзін ліст па-расейску ад „Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады Р.У.П. [РэвалюцыйнайУкраінскай Партыі] на Чарнігаўшчыне" да Бунду (гл. Дадатак 1). Розныя матэрыялы, зьвязаныя з гэбрайскім сацыялістычным рухам у Заходняй Беларусі можна знайсьці ў архіве Бунду (RG1400).
Да гісторыі культуры Беларусі належаць матэрыялы архіваў гэбрайскіх пісьменьнікаў, грамадзкіх і культурніцкіх дзеячоў, што нарадзіліся й дзеілі ў Беларусі. Сярод такіх можна назваць калекцыі гісторыка і палітыка родам з Мсьціслава Шымана Дубнава (RG 87); паэта і празаіка са Шклова Залмана Шнеўра (RG 764); паэта з КойданаваАўрома Рэйзіна (RG 232); пісьменьніка з Ігумена Гальперна Лейвіка (RG 315); братоў Чарных з Дукоры, гісторыка і крытыка Шмуэла Нігера (RG 360), журналіста Даніэля Чарнага і грамадзкага дзеяча Баруха Ўладэка (абодва — RG 421); паэта й журналіста Аўрома Лесіна зь Менску (RG 201); драматурга Лявона Кобрына зь Віцебску (RG 376); гісторыка Саўла Гінзбурга зь Менску (RG 1121); пісьменьніка й бібліёграфа Аляксандра Памяранца з Горадні
(RG 500); фальклярыста зь Менску А. Літвіна (Шмуэла Гурвіча, RG 206) ды шмат іншых.
Каштоўную інфармацыю пра Беларусь зьмяшчаюць у сабе калекцыі сьведчаньняў пра Галакост CRG104), аўтабіяграфіяў эмігрантаў з Эўропы ў ЗША (RG102); аўтабіяграфіі гэбрайскай моладзі ў Польшчы (RG 4). Гэтыя калекцыі маюць паказальнікі мясцовасьцяў, адкуль паходзяць інфарманты, a RG 102 — яшчэ і кароткі пераказ зьместу аўтабіяграфіі з пазначэньнем месца народзінаў, занятку бацькоў, рэлігійнасьці, прычыныэміграваньнядыінш. Гэбрайскія рэлігійныя справы можна знайсьці ў калекцыі Вааду Ешываў (RG 25; Полыпча і Заходняя Беларусь, даты: 1924-1940 гг.), Фонду „Эзрас Тойрэ“ (RG 237; міжваенныя Полыпча і савецкая Беларусь, даты: 1926-1936 гг.).