Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
Пераходзячы цяпер да канкрэту, трэба зьвярнуць увагу на факт, што Расея, якой выпала на долю роля гістарычнае арганізацыі ўсходняга блёку, прыняла толькі вонкавыя формы заходняе цывілізацыі. Адсюль і ейная лучнасьць з Захадам заўсёды была й застаецца чыста вонкавай і фармальнай. Але пад гэтай формай трывае далей чыста ўсходні дух. Бо такая ўжо натура духовых зьместаў, што яны могуць 140
Ліст айца-марыяніна Тамаша Падзявы да пастара Яна Пятроўскага заставацца тымі самымі й нязьменнымі пад зусім іншымі, зьмененымі формамі і гэтым розьняцца ад матэрыяльных формаў, якія калі мяняюцца, дык заўсёды паказваюць на перамену самой матэрыяльнай рэчы. Таму ня можа быць мовы аб сапраўдным пагадненьні Расеі з Захадам без пагадненьня яе духовага жыцьця з тым духовым элемэнтам, на якім ёсьць абапёртае жыцьцё Захаду. Бо якраз гэты элемэнт і застаецца ўсё яшчэ чужым для Расеі. Таксама мыляўся б той, хто думаў, што калі такі выразна Заходні край, як Польшча, пагадзіўся з Расеяй на грунце арганічным і сацыяльным, то ўжо гэтым самым аказаўся зьліквідаваны й гістарычны антаганізм, які існуе паміж імі. Каб пераканацца, што сапраўднае пагадненьне паміж Польшчай і Расеяй можа наступіць толькі праз пагадненьне духовых элемэнтаўУсходу й Захаду, досыць будзе прачытаць выданую ў Францыі ў 1953 годзе працу A. Wegner „Vladimir Soloviev: La grande Controverse et Politique Chretienne" (Aubier, Lyon, 1953).
Цікавым ёсьць факт узаемнага ўплыву на сябе двух антаганістычных партнэраў. Уплыў гэты адбываецца паводле прынцыпу: ворагі маіх ворагаў ёсьць маімі прыяцелямі. У межах вялікіх культурных цэласьцяў, такіх, як Усход і Захад, павінны ад часу да часу паўставаць рознага роду антаганізмы. Адзін з партнэраў такіх антаганістычных адносінаў з рэгулы будзе рэвалюцыянэрам, а другі кансэрватыстам. Дык вось, кожны рэвалюцыйны рух у Заходнім ці ва Ўсходнім блёку будзе цешыцца сымпатыяй другога антаганістычнага блёку асабліва, калі зьмена, якой ён дамагаецца, мае больш агульны або нават агульначалавечы характар. Такім заўсёды будзе рух сапраўдна прагрэсіўны. Ён мае здольнасьць перамагаць усе бар’еры і ўсе прадузятасьці. Найпершы прыклад — гэта хрысьціянства, якое ня толькі паўстала на Ўсходзе, але мела яшчэ сэміцкі характар, які ў аснове сваёй ёсьцьусходнім. Аднак нягледзячы на гэта, яно заваявала Захад у значна болыпай меры, чым Усход, хоць зусім аднолькава адказвае патрэбам усяго чалавецтва. Другі прыклад — гэта Польшча, якую Салаўёў называе авангардам заходняга элемэнту. Для палякаў Расея — гэта перадусімУсход, варожы іхнай духоўнасьці, чужы й цёмны, але маючы перад сабой будучыню, таму больш небясьпечны, чым, напрыклад, Турцыя й мусульманскі Ўсход, які закончыў свой гістарычны цыкль і выразна ня мае перад сабой будучыні. Гэтую праблему можна было б яшчэ вырашыць у духу хрысьціянскага прымірэньня, калі б Усход і Захад былі беззаганнымі адносна рэалізацыі прынцыпаў Эвангельля. Пэўна ж, адна й другая старанна неяк прабуе рэаліза-
Ліст айца-марыяшна Тамаша Падзявы да пастара Яна Пятроўскага ваць Валадарства Божае на зямлі, хоць і вельмі рознымі шляхамі, якія недзе мусяць спаткацца. Кантакты з захадам заўсёды былі карыснымі для Ўсходу. Вось што пісаў Салаўёў аб адносінах Расеі да Захаду: „Асобны, нееўрапейскі расейска-славянскі тып з уласнай навукай, філязофіяй, літаратурай і мастацтвам ёсьць без сумніву толькі прадмэтам адвольных пустых лятуценьняў і варажбы, бо расейская рэчаіснасьць не выказвае аніякіх задаткаў новай самабытнай культуры. Умацоўваючыся ў сваім нацыянальным эгаізьме, аддзяляючы сябе ад рэшты хрысьціянскага сьвету, Расея заўсёды аказвалася няздольнай стварыць ня толькі нешта вялікае, але хоць бы нешта вартаснае. Толькі ў рэзультаце найцясьнейшых кантактаў з Эўропаю расейскае жыцьцё вытрывала сапраўды вялікія рэчы“.
Калі гэта суджэньне ёсьць праўдзівым (а праўдзівым яго трэба прызнаць таму, што Салаўёў пачаў сваю філязафічную дзейнасьць ад крытыкі Захаду, а скончыў пасьля шматгадовай сумленнай і напружанай працы поўнай рэабілітацыяй гэтага самага Захаду), тады вынікала б зь яго поўная няздольнасьць Усходу да культурнага творства. Пацьвярджае гэты выснаў так жа факт, што ўся сучасная цывілізацыя наагул ёсьць заходне-эўрапейская. Аднак з гэтага яшчэ нельга высновываць, што Захад мае безумоўную перавагу над Усходам, бо Усход мае так жа свае вартасьці, зусім не параўнальныя з матэрыяльнымі дасягненьнямі Захаду. I Захад не заўсёды быў абыякавы на гэтыя ўсходнія „спакусы". Шмат гэтых вартасьцяў Захад пераняў да такой ступені, што ўважае іх за свае ўласныя, напрыклад, хрысьціянства. Гэтаксама і Ўсход ня раз паддаваўся заходнім „спакусам", а цяпер дык перажывае сапраўды крытычны мамэнт, бо выглядае, што ён цалкам загубіў свой уласны характар. Аднак усе страхі надзеі адносна таго, што Ўсход можа загубіць сваю спэцыфіку, ня толькі будуць яшчэ заўчаснымі, але й беспадстаўнымі. Няма сумніву, што Магатма Ганды быў прыкананы аб сваёй вышасьці ня толькі над Эдысанам, але й над Айнштайнам, якіххоць знаўдобра, аднак зусім не ўважаў за дабрадзеяў чалавецтва. А перад ім яшчэ раней Дастаеўскі аднолькава горача ненавідзеў Захад, якім быў пранікнуты да мозгу касьцей, як любіў Усход, якога нават добра не пазнаў, але адчуваў ягоныя спакушаючыя чары, што сталіся ў ім крыніцай непакою. Нельга запярэчыць, што й славянафілы гаварылі праўду. Усходняя культура мае свае ўласныя карэньні, асобныя ад карэньняў заходняе культуры.
Хрысьціянства стварыла ў заходне-эўрапейскай думцы паняцьце гістарычнага чалавека, бо аб тым, што чалавек залежыць ад гісто-
Ліст айца-марыяніна Тамаша Падзявы да пастара Яна Пятроўскага рыі, ня ведалі нават старадаўнія грэкі. Заходняя культура прывучыла нас да генэтычных досьледаў кожнай зьявы. Пачнём ад гісторыі, хоць яна ў параўнаньні да цэласьці існаваньня чалавечага роду ёсьць ня больш, як толькі хронікай бягучага ходу падзеяў.
Ад самога пачатку гісторыі чалавецтва мы бачым ужо выпрацаваныя дзьве супрацьлеглыя кулыгуры: усходнюю й заходнюю. Падкладам усходняй культуры ёсьць пакорнасьць чалавека ўва ўсім надпрыроднай сіле. Падкладам заходняе культуры ёсьць творчая ініцыятыва. Тая надпрыродная сіла, якой падлягала чалавецтва на Усходзе, мяняла свае формы й спосабы, у якіх праяўлялася, у залежнасьці ад плямён і эпохаў. Таксама розна праяўляўся чалавечы элемэнт у жыцьці Захаду. Аднак розьніцы ўсіх гэтых партыкулярных формаў не закрываюць ад нас супольнага кантрасту абедзьвюх структураў. Гэты кантраст мы можам бачыць ужо ў глыбокай старадаўнасьці. Усходнія культуры паўставалі на груньце родавага ладу. Заходнія фармаваліся пад магутным уплывам дружыннага ладу. Арыстотэлес піша, што на Ўсходзе народ складаўся з кіраваных дэспатамі, галавамі сем’яў або родаў, з чаго паўставала манархія як натуральная форма дамашняга ладу. Аў Грэцыі, як і на ўсім Захадзе, народ складаецца з вольных людзей, з чаго бярэ свой пачатак рэспубліка.
Апіраючыся на веру ў вышэйшы надпрыродны сьвет, усходняя культура выпрацавала свой уласны маральны ідэал, якога галоўнымі прыкметамі ёсьць пакора й поўнае падпарадкаваньне сябе надземным сілам. Ня трудна дагадацца, як будзе выглядаць гэты ідэал з другога боку: рабалепства, лянота, абыякавасьць, прывязанасьць да традыцыі ды памятнікаў, выраджаючаяся ў скрытасьць і кансэрватыўны застой. Дзеля таго, што гісторыя не стаіць на адным месцы, a ўсьцяж ідзе наперад, дык тыя народы, якія пападалі ў гэты застой, як, напрыклад, Кітай, гэтым самым вылучалі сябе з гісторыі.
У сфэрах сацыяльнай і палітычнай дух народаў Усходу вытварыў патрыятычны дэспатызм, якога найчысьцейшым выражэньнем была тэакрацыя. У інтэлектуальным жыцьці, якое на Ўсходзе было прывілеяй прадстаўнікоў культу, брамінаў, магаў ды іншых, як гэта Вы добра апісалі, перажывала выключна рэлігійнае зацікаўленьне, а ўся думка й пазнаньне было накіравана на тэазафічную ідэю. Мастацтва, земляробства, мэдыцына мелі рэлігійны характар і былі цалкам узалежненыя ад рэлігіі. Земляробства было рэлігійным абрадам, лекарамі былі вылучна толькі сьвятары, а мастацтва, згрупаванае ў сьвятынях і злучанае з магічнымі абрадамі, завяршала ўвесь цыкль тэургіі. Гэ-
Ліст айца-марыяніна Тамаша Падзявы да пастара Яна Пятроўскага так як у грамадзкім жыцьці, таксама і ў думцы ды мастацтве ўсё служыла бажаству, а чалавечыя сілы мелі толькі другараднае й пасіўнае значаньня.
Зусім інакш прадстаўляецца Захад. Ягоную культуру стварылі грэцкія рэспублікі й Рым. Грэцкія гарады былі заснаваны бяздомнымі валацугамі, а Рым заснавала банда разбойнікаў. Адсюль цнотамі чалавека Захаду становяцца незалежнасьць і самастойнасьць. А заганамі будуць: індывідуальная гордасьць (пыха), склоннасьць да самавольства й нязгоды. Грамадзкае жыцьцё грэкаў і рымлянаў было агранічана й нармавана самакіраваньнем грамадзянаў, забясьпечаных матэрыяльна. Навука й мастацтва атрымліваюць тут поўную свабоду й незалежнасьць ад рэлігіі. Замест усходняй тэазофіі й тэургіі грэцкі геній дае чалавецтву чыстую філязофію й мастацтва. Тут мы бачым усюды творчую ініцыятыву чалавека, так што пазьнейшыя студыяваньні клясычнага сьвету справядліва былі названы humaniora.
Але вось цікавае пытаньне: як да гэтага дайшло?
Чалавек Усходу верыў у існаваньне звышчалавечай сілы й паддаваўся ёй, але чым была гэта сіла, ён ня ведаў. Падпарадкуючы сябе багам, усходняе чалавецтва прачувала існаваньня праўдзівага Бога й шукала Яго. Ад гэтага шуканьня была ўзалежнена асьвета на Усходзе. Міталягічная рэлігія прыроды, празь якую, мусіць, прайшлі ўсе народы, выявіла ва ўсходнім паганстве ўсю сваю прыгнобліваючую моц. Пачварныя сьвятыні Індыі і эгіпскія сэрапіумы, крывавы рыдван Джагерната й воз Цыбельлі, маткі багоў з Фрыгіі зь яе шалёнымі аўтакастратамі, нашыйнік з чалавечых галоў індыйскай Дургі і агонь Малоха — усё гэта пераканаўча сьведчыць аб тым, зь якой страшэннай павагаю чалавек Усходу адносіўся да багоў прыроды. Аднак будучы чалавекам, ня мог ён ня бачыць адначасна, што сам ён стаіць вышэй ад прыроды. Калі ня мог нават парадзіць з прыродай, ён бачыў, што найбольшым злом, якое магло яго спаткаць, была сьмерць.
Хоць бы дзеля таго, што ад сьмерці не было ратунку, чалавек унутрана бунтаваўся проціў гэтай вонкавай залежнасьці ад сілы, якую ён прызнаў злой. Ён ня мог аказваць ёй унутранай пашаны. Хоць і чуўся ён фізычна слабейшым, аднак унутрана пачуў ён сваю перавагу над ёй. Ён пачуў у сабе духовую сілу, якая можа не жадаць нічога й нічога не баяцца: не жадаць дараў прыроднага жыцьця й не баяцца ягонага зла. Якраз у мамэнтах крайняга напружаньня, якія мы сяньня завем «гранічнымі сытуацыямі», натуральная рэлігія сама паказ-