Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
Закон жыцьця знаходзіцца ў волі чалавека. Але каб стацца правам, гэтая воля павінна быць адна, дзеля таго, што з шматлікасьці воляў родзяцца супярэчнасьці. Толькі воля аднаго, перад каторай усе ёсьць роўнымі, можа быць правам і аўтарытэтам.
Аднак калі воля аднаго чалавека мае быць правам для другіх, паўстае пытаньне: чым ёсьць гэта воля сама ў сабе? He прызнаючы над сабой нічога вышэйшага яна становіцца сама для сябе правам, інакш кажучы, нічым не агранічанай самаволяй. Дзеля таго, што воля і чалавек гэта адно і тое ж самае, таму гэткім ж спосабам клясычная кульп ра абапёртая на чалавечым элемэнце асягнула свой верх у абагатварэньні чалавека ў апатэозе імпэратара. Антычны сьвет, перанасычаны ідэаламі, зажадаў паддацца жывой магутнасьці чалавечае асобы. Кожная, але толькі адна чалавечая асоба надавалася на гэта. Веручы ў гэты элемэнт і паддаючыся яму, Захад шукаў дасканалага чаіавека. Хараство формы і глыбіня чалавечае думкі, выяўленыя ў Грэцыі, яго не задавальнялі. Ён сягнуў глыбей, шукаючы дасканаласьці ў самім чалавеку, мяноўна, у ягонай безумоўнай свабодзе або інакш еамаволі. Тыбэрый і Нэрон паказалі сьвету, якая дасканаласьць скрываецца ў чалавеку. Яны выявілі і чалавечую прыроду ў ейнай безумоўнай свабодзе. Гэта безумоўная свабода аказалася шаленствам. Сьвет, шукаючы дасканаласьці ў чалавеку, абагатвараў чалавека і вось убачыў у ім ашалелага зьвера. Сталася ясным, што чалавечая дасканаласьць не ляжыць у самім чалавеку.
Патрэбамаральнага зьместу або, інакш кажучы, сапраўднага абагатварэньня чалавечай прыроды адазвалася цяпер у форме тугі за злучэньнем чалавека з сапраўднай дасканаласьцяй жывога Бога. У гэтай тузе наступіла спатканьне Захаду і Ўсходу, які то ж усьведаміў сабе канечнасьць уцелаўленьня сапраўднага Бога, мяноўна ў самым чалавеку, у ягонай маральнай волі, каб запоўніць аснаўны недахоп чалавечай прыроды. Трэба ведаць, што Усход ніколі не прызнаваў дасканаласьці чалавечай прыроды. Дык цяпер ён загарэўся пажаданьнем убачыць дасканалае бажаство, якое ў Індыі пазнаў як дасканалую бязьмежнасьць, у Іране як сьветласьць і дабро, у Эгіпце як дасканалае жыцьцё. Ён зажадаў убачыць і сапраўды пачуць тое, што да гэтай пары ён толькі бачыў у разумовых спэкуляцыях. Праўда, што божыя сілы ўцелаўляліся ня раз у сьвеце, ня толькі ў элемэнтах агня, вады, перуноў і бураў, але таксама ў целах зьвяроў і ў постацях людзкіх. Людзі-багі і Божыя дзеці ратавалі людзей і народы, аднак ратавалі толькі ад пачвараў і дзікіх ворагаў, абдорвалі людзей матэ-
Ліст айца-марыяніна Тамаша Падзявы да пастара Яна Пятроўскага рыяльнымі дарамі — агнём, золатам, хлебам, віном. Уцелаўляючы свае божыя сілы толькі ў цела, гэтыя містычныя пэрсанажы зьнікалі разам зь целам пасьля выпаўненьня сваіх гераічных задачаў, пакідаючы па сабе толькі казачныя ўспаміны. Трэба было, каб бажаство аб’явілася болып рэальна і каб паміж Богам і чалавекам заіснавала безупыннае пасрэдніцтва.
У Александрыі, на ўсходнім эгіпскім грунце, але апладнёным заходняй свабоднай грэцкай думкай, на склоне старажытнага сьвету зьяўляецца погляд на бажаство, якое ёсьць дасканалым само ў сабе, таму яго вымагае безупынная пасрэдніцтва паміж ім і сьветам, бо бесканечная дасканаласьць робіць яго непрыступным для людзей, а з другога боку існаваньне вечна недасканалага чалавецтва супраціўляецца безумоўнай чыстаце Божай, дзеля таго, што будучы бесканечнай паўнатой, яна напаўняе сабой усё, значыць і нас. Адсюль зрадзілася надзея, што Бог ня сьцерпіць гэтакага стану рэчаў, але направіць яго тым, што Сам прыме нашую прыроду каб яе направіць, бо да гэтага, як паказала практыка, аднаго толькі аб’яўленьня ці зьяўленьня Бога было мала. Словам Усход пачуў, што дасканалы Бог можа аб’явіць сваю дасканаласьць толькі ў дасканалай чалавечай прыродзе, так і Захад зразумеў, што дасканал ы чалавек, якога ён шукаў, ня можа такім стацца сам сабой, але толькі ў унутраным злучэньні з Божай дасканаласьцю. Фальшывы чалавек — бог Захаду, Цэзар і мітычныя багілюдзі Ўсходу адналкова дамагаліся сапраўднага Бога-чалавека.
I вось у гэтай гістарычнай сытуацыі, якую Аб’яўленьне называе „выпаўненьнем часаў“ зьяўляецца Хрыстос.
Хрысьціянства ёсьць аб’яўленьнем дасканалага Бога ў дасканалым Чалавеку.
Дасканалым чалавекам ёсьць той, хто маючы паўнату сілы і энэргіі чалавечага элемэнту сам дабравольна паддае паўнату чалавецтва ў сабе найвышэйшаму бажаству. Паддаваньне сябе божаскаму элемэнту характарызавала ўвесь Усход, аднак гэтая паддача была толькі пасіўнай, бо чалавечаму элемэнту не хапала свабоды і энэргіі. Скаціна такжэ ёсьць паслушнай волі Божай, аднак гэта не ўплывае на яе вывышэньне. 3 другога боку, Захад,хоць разьвіў чалавечы элемэнт на свабодзе, не знаходзіў у сабе Бога і мог аддаваць пашану толькі „няведамаму Богу“. Адзін толькі народ у Антычным сьвеце лічыў пачуваньне сваёй сувязі з Богам з высокім патэнцыялам чалавечага элемэнту, з маральнай свабодай чалавека. Гэта ня быў прыпадак, што Бог прыняў чалавечую прыроду ў Юдэі. Ад акту веры Абрагама да 150
Ліст айца-марыятна Тамаша Падзявы да пастараЯна Пятроўскага акту веры Марыі з Назарэту ўся гісторыя Ізраілю ёсьць бесьперапынным асабістым кантактам са сваім жывым Богам. I заканчэньнем гэтай гісторыі ёсьць іпастаснае злучэньне жывога Бога з цэлай чалавечай прыродай, з духовай душою і матар’яльным целам. Тайна ўцелаўленьня ня ёсьць толькі тэалягічнай праўдай, але вузлавым фактам гісторыі чалавецтва. Уцелаўлёная праўда кажа Ўсходу: дасканалае бажаство, якога ты шукаеш, можна знайсьці толькі ў злучэньні з дасканалай чалавечай прыродай, і Мудрацы з Усходу прыходзяць, каб пакланіцца Богу-чалавеку. Хрыстос кажа Захаду: чалавек, якога ты шукаеш, ня можа быць толькі чалавекам. Дасканалы чалавек гэта аб’яўленьне дасканалага Бога. I Рым праз свайго прадстаўніка Пантыйскага Пілата паказвае яго, кажучы: „Ессе homo!" — Вось чалавек!
Гэткім спосабам пачаўся новы сьвет, у каторым зьнікаюць культурныя розьніцы, якія да гэтага часу дзялілі людзей на Ўсход і Захад, каб магло паўстаць адно сапраўднае чалавецтва. Для сапраўднага чалавецтва аднолькава ёсьць патрэбнымі як энэргія чалавечага элемэнту, так і выкарыстаньне гэтае энэргіі для аднае супольнае справы Божай. Аддзяленьне Божага элемэнту ад чалавечага пазбаўляла чалавецтва праўды і паўнаты жыцьця. Ані клясычны Захад, ані Старажытны Ўсход ня могуць быць уважаныя за нармальныя парадкі сапраўднага чалавецтва. Толькі аб’яўленая ў Хрысьце сынтэза абодвух элемэнтаў стварыла для чалавецтва магчымасьць сапраўднага жыцьця.
Хрыстовая Царква мела якраз сваім заданьнем рэалізацыю поўнай сынтэзы ўсходняй і заходняй культуры. Гэта задача да гэтай пары астаецца ня выпаўненай. Трэба падкрэсьліць, што гэта сынтэза мае быць поўнай, бо яшчэ ў часах перадхрысьціянскіх мы спатыкаем некатарае злучэньне абодвух культурных элемэнтаў. Траянская вайна, пунійскія войны, пэрскія войны, падбоі Аляксандра Македонскага і рымскія заваяваньні стваралі кантакты і перамешаньні дзьвюх культураў з сабой у розных прыпадковых камбінацыях. Найважнейшае з гэтых памешаньняў за Аляксандра Македонскага пацягнула за сабой вялікую перастаноўку культурных сіл антычнага сьвету. Рэлігійны Ўсход пераняў ад грэкаў асьвету. Ад гэтай пары элінізм становіцца формай для ўсходніх зьместаў, а грэкі духоўна оріенталізуюцца. Ад александрыйскае эпохі няма ўжо аўтанамічнага элінізму, бо ўжо няма свабоднага палітычнага жыцьця. Места элінізму займае эліністычны Ўсход. Гэта мае агромнае значэньне для ўсходняга хрысьціянства, бо мы бачым уступленьне Ўсходу ў Эўропу, якая ад гэтага часу будзе ўжо дзяліцца на Ўсходнюю і Заходнюю вылучна з гэтага пункту глед-
Ліст айца-марыяніна Тамаша Падзявы да пастара Яна Пятроўскага жаньня. Уладу над Захадам абымае Рым. Злучыўшы заходні сьвет, Рым заваёўвае такжа эленізаваны Ўсход. Аднак панаваньне над Усходам не было ўжо перамога заходняга элемэнту, бо праз апотэзу Цэзар Рым давёў, як ужо мы бачылі, заходні элемэнт ад абсурду. Цяпер ён павінен быў вырачыся самога сябе, каб прыняць выратаваньне, якое ішло з Усходу.
Калі рымскія легіёны спыніліся за Эўфратэсам у варот Індыі, a жыды Пётар і Павал пачалі прапаведаваць рэлігію ў Рыме, тады перастала існаваць розьніца паміж усходнім і заходнім сьветам. Наступіла падвойнае злучэньне чалавецтва: вонкавае ў сусьветнай рымскай Імпэрыі і ўнутранае ў усеагульнай Царкве. Тутака першы раз зарысавалася магчымасьць пагаджэньня дзьвюх кулыураўу двух канцэнтрычных кругах жыцьця: у вышэйшым і больш унутраным кругу Царквы і ў ніжэйшым, вонкавым, сацыяльным кругу Імпэрыі. Гэта апошняя праз прыняцьце хрысьціянства можа дабраахвотна ўзалежніць ад Царквы, у якой гэткім спосабам канцэнтруецца і лучыцца ўсё чалавечае жыцьцё. Хто з нас ня бачыць, што гэта ідэя мае чыста ўсходні характар? Таму яе і не ўдалося зрэалізаваць на Захадзе, што яна мела ўсходні характар. Аднак жа, які ж фэрмэнтунясла яна ў жыцьцё Заходняй Эўропы! Занадта добра знаем мы гэтую гісторыю, каб аб ёй трэбы было б яшчэ гаварыць.
Сутнасьць Царквы станове ўнутранае злучэньне божаскага і чалавечага элемэнтаў. Царква ёсьць калектыўным целам Бога-Чалавека. Рэалізацыя гэтага ідэалу мае патройны аспэкт: і) прыняцьце праўды Бога-чалавечнасьці, як догмату веры, 2) апраўданьне гэтай праўды перад сьведамасьцяй і з) рэалізацыя яе ў практычным жыцьці.
Проціў гэтых трох пастулатаў паўстаюць тры роды перашкод. Проціў аўтэнтычнай хрысьціянскай веры паўстаюць гэрэзіі, як замаскаваная рэакцыя антыхрысьціянскіх рэлігійных элемэнтаў. Хрысьціняскай сьведамасьці супроцьставіцца антыхрысьціянская асьвета. A рэалізацыі ў практычным жыцьці праўды аб еднасьці і братэрстве людзей працівіцца эгаістычная палітыка самых царкоўных дзеячоў, якія гэткім спосабам падтрымліваюць даўняшні антаганізм. Як хрысьціянства пагадзіла і злучыла Божы элемэнт з чалавечым у веры, у думцы і ў жыцьці, так хрысьціянская рэлігія разрывае гэтую лучнасьць, аддзяляе боскасьць і ў чалавечнасьці і ў рэлігійнай сфэры. Антыхрысьціянская асьвета робіць гэта самае ў сфэры думкі і пазнаньня, а антыхрысьціянская палітыка — у сфэры жыцьця і грамадзкіх адносінаў. Мы бачым, што гэтыя тры перашкоды зьяўляюц152