Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
ЗАПІСЫ
БЕЛАРУСКІІНСТЫТУТ ІІАВУКІ Й МАСТАЦТВА
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
ZAPISY 26
NEW YORK MIENSK
2003
ЗАПІСЫ
БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
ZAPISY 26
NEW YORK MIENSK
2003
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ
Томас Э. Бэрд, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель,|3ора Кіпель, Зьміцер Саўка, Юрка Станкевіч, Антон Шукелойць, Сяргей Шупа, Лявон Юрэвіч.
РЭДАКЦЫЯ
Алег Гардзіенка, Натальля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч.
УВАГА: Гэты том працягвае сэрыйнае выданьне ЗАПІСЫ, запачаткаванае ў 1952 г.
Першыя 6 тамоў ЗАПІСАЎу 1952—1954 гг. выйшлі ў Нью-Ёрку;
5 наступных у 1962—1970 гг. друкаваліся ў Мюнхене.
312-га (1974)па 24-ы (1999) том ЗАПІСЫ друкаваліся ў Нью-Ёрку.
25-ы том выйшаў у 2002 г. у Менску.
Кошт асобніка ў замежжы $20.
ADDRESS
Belarusan Institute of Arts and Sciences
166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY. 11432, U.S.A
lyurevich@nypl.org
©2003 by the Belarusan Institute of Arts and Sciences in the U.S.A
ЗЬМЕСТ
тэксты
Віржынія ШЫМАНЕЦ Пад выкляцьцем. Калі тэатар ставіць пытаньні палітычнай і культурнай гісторыі Беларусі	5
Лявон ЮРЭВІЧ	Сьмерць улюстэрку беларускай літаратуры ...37
ГІСТОРЫЯ
Анатоль ТРАФІМЧЫК Да пытаньня беларускага школьніцтва на Віленшчыне (1939—1941)	74
Юры ТУРОНАК	Падзея нявыгадная для ўсіх	83
Алег ГАРДЗІЕНКА Бэрлін як асяродак беларускага жыцьця першай паловы 40-х гг. XX стагодзьдзя	90
Сяргей ШАБЕЛЬЦАЎ Палітыка савецкай амбасады ў Буэнас-Айрэсе ў дачыненьні да беларускіх эмігрантаў (1940 —1950 гг.)	98
АСОБА
Генадзь САГАНОВІЧ Леў Акіншэвіч як дасьледнік беларускага казацтва	110
АРХІВЫ
Віталь ЗАЙКА	Інстытут Гэбрайскіх Досьледаў ІВО
ў Нью-Ёрку і матэрыялы ў ягоных зборах, зьвязаныя з гісторыяй Беларусі	116
Юры ШАЛЬЦ	„...на карысьць Нямеччыны й Беларусі“ 132
Ліст айца-марыяніна Тамаша Падзявы да пастара Яна Пятроўскага, пратэстанта	137
ПЕРАКЛАДЫ
Ганна ГОСК	3-над Бярэзіны да Бэрыса	157
ЛІТАРАТУРА
Янка ЮХНАВЕЦ	Летні адпачынак	169
Зьмест ЗАПІСАЎ за 1952—2001 гг	208
За два апошнія дзесяцігодзьдзі ў Беларускім інстытуце навукі й мастацтва выйшлі наступныя кнігі:
у „Бібліяграфічнай сэрыі":
№1. Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе. Нью-Ёрк, 1985. 350 с. •
№2. Byelorussian Statehood. New York. 1988. 398 p.
№3. Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны. Нью-Ёрк, 1989. XXVIII+283 с.
№4. Архівы Беларускай Народпай Рэспублікі. Том I. Кн. 1—2.
Вільня—Нью-Ёрк—Менск—Прага, 1998.1721 с.
№5. Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Нью-Ёрк—Менск, 2002.
рыхтуецца да друку:
№6. Беларуская пэрыёдыка на эміграцыі.
у сэрыі „Гісторыя эміграцыі":
№1. Ян Максімюк. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы
ў Заходняй Нямеччыне (1945~195°)Нью-Ёрк—Беласток, 1994.196 с.
рыхтуецца да друку:
\”2. Зьміцер Саўка. Гісторыя Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня (1949—1999).
у с.ірыі „Беларускія паэты й пісьменьнікі":
№1. Натальля Арсеньнева. Між берагамі: Выбар паэзіі. Нью-Ёрк—Таронта, 1979350+ХХХІХ с.
№2. Алесь Салавей. Нятускная краса: Збортвораў. Нью-Ёрк—Мэльбурн, 1982. 373+XVI с.
№3. Аляксандра Саковіч. У пошуках нраўды: Апавяданьні й аповесьці. Нью-Ёрк—Кліўленд, 1986. 254 с.
№4. Міхась Кавыль. Міжагнёўе: Выбраныя творы. Нью-Ёрк, 1990. 344+ХХІ с.
№5. Уладзімер Дудзіцкі. Напярэймы жаданыіям: Збортвораў. Нью-Ёрк, 1994312+ХХІХс.
№6. Мікола Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай: Апавяданьні. Нью-Ёрк, 1995299+XXXV с.
№7. Юрка Віцьбіч. Антыбальшавіцкія паўстаныіі і партызаііская барацьба на Беларусі. Нью-Ёрк, 1996. 397+XVI с.
№8. Архіўпая кніга. Аўтар-укладальнік Дявон Юрэвіч. Нью-Ёрк, 1997446 с.
№9. Лявон Крывічанін. Беларусізацыя пад№... Нью-Ёрк, 1998.164 с.
№ю. Лявон Юрэвіч. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі.
Нью-Ёрк, 1999. 360 с.
рыхтуецца да друку:
№11. Антон Адамовіч. Творы.
Віржынія Шыманец
Новы Сарбонскі Ўнівэрсытэт (Парыж)
ПАД ВЫКЛЯЦЬЦЕМ
Калі тэатар ставіць пытаньні палітычнай і кулыурнай гісторыі Беларусі
Францішак Аляхновіч (1883—1944) — адна з найбольш спрэчных ды табуяваных постацяў на беларускім драматургічным Парнасе. Між тым ягоную кар’еру можна назваць бліскучай. Драматург, рэжысэр, актор, дырэктар трупы й тэатру, першы гісторык беларускага тэатру, эсэіст, аўтар аднаго зь першых сьведчаньняў пра савецкія канцэнтрацыйныя лягеры, выдавец часопісаўі газэтаў... Фэномэн Аляхновіча немагчыма абмінуць, калі сапраўды ёсьць жаданьне разглядаць гісторыю Беларусі „з расплюшчанымі вачыма“. Адначасна, ведаючы яго як дырэктара беларускае трупы Нацыянальнага тэатру пад польскай акупацыяй, а падчас другой нямецкай акупацыі як галоўнага рэдактара віленскай газэты „Bielaruski holas“ (1942—1944), нельга чытаць Аляхновіча, абстрагаваўшыся ад факту ягонае антысавецкае калябарацыі.
Што ж казаць пра ягоныя творы, калі нават ягоную біяграфію не выпадае разглядаць без адчуваньня пэўнае няўтульнасьці? Некаторыя адразу маюць гатовы адказ. Дастаткова таго, што ён быў нацыяналістам; і можна не выказвацца пра ягонае палітычнае мінулае паза межамі гэтага вызначэньня. Таму, маўляў, маем апісваць ягоныя творы як цудоўныя ілюстрацыі мысьленьня нацыянальнага адраджэнскага руху. Іншыя ўяўляюць гэтыя творы толькі праз прызму асабістай пазыцыі аўтара, стыгматызуючы іх як канглямэрат тэкстаў, якія не заслугоўваюць вывучэньня, бо ўслаўляюць амаралістаў, псыхічна хворых, прастытутак, алькаголікаў ды іншых „дэгенэратаў". Іншымі словамі, або біяграфія й творы цалкам атаесамляюцца й разглядаюцца як у відавочных прычынна-выніковых сувязях, або цалкам разьядноўваюцца. Але ці то ў якасьці станоўчага, ці то адмоўнага пэрсанажу Аляхновіч застаецца адным з тых драматургаў, чые творы не аналізуюцца менавіта з гледзішча іх стылістычнага, эстэтычнага, драматургічнага зьместу, а тым больш — з гледзішча добрасумленна клясыфікаванага палітычнага зьместу.
Аўтарам досьледаў замінае крайняя складанасьць сюжэту, бо, каб ня гэта, ніхто б напэўна не адчуваў неабходнасьці рабіць сьпешныя высновы ў аднабаковай бінарнай манеры. Аляхновіч ставіць перад гісторыкамі беларускага тэатру пэўныя мэтадалягічныя праблемы, якія сёньня трэба паспрабаваць сфармуляваць як мага ясьней. Вывучэньне ягонага фэномэну далёка перасягае рамкі тэатразнаўства, бо ставіць „папярэчныя" пытаньні адносна гэтае „катэгорыі публічнай інтэрвэнцыі"1, у найвышэйшай ступені палітызаванай, заданьнем якой была распрацоўка ідэі беларускае савецкае культуры, бо такія досьледы накіраваныя на вывучэньне таго, што якраз можна назваць адваротным бокам гэтае культуры.
Трэба прызнацца, што пры аналізе творчасьці Аляхновіча ўзьнікае ня менш пытаньняў і ў дачыненьні асноўных культурных прынцыпаў нацыянальнага адраджэнскага руху, іншай катэгорыі публічнай інтэрвэнцыі, бо закранаюць час, які можна назваць ягоным залатым векам. На працягу гадоў досьледы пра Аляхновіча застаюцца ўціснутымі ў дыскурсійнае поле, што існуе паміж гэтымі двума полюсамі, нераспрацаванымі з гледзішча прачытаньня ягоных твораў, аднак з прэтэнзіямі на пастаноўку апошняй кропкі ў разуменьні іх сэнсу.
Пісаць гісторыю беларускага тэатру й адначасна судзіць пра фэномэн Аляхновіча без жаданьня зразумець яго — гэта значыць задавальняцца мітычнай гісторыяй культуры Беларусі на шкоду разуменьню глыбіні ейнае рэальнае гісторыі. Пачнем з заўвагі, што табу не дазваляюць паглыбляць разуменьне гісторыі. Што да мітаў, то яны найперш інфармуюць нас пра ўяўленьні грамадзтва пра сябе самое, a таксама пра формы ўяўленьняў, якія маюць улада ці апазыцыя наконт сябе саміх і наконт грамадзтва. Такім чынам, ці ня быў фэномэн Аляхновіча сьвядома выкарыстаны для таго, каб спрыяць засваеньню людзьмі стэрэатыпныхўяўленьняў пра беларускую савецкую культуру? I ці ня ёсьць ён сёньня нечым накшталт каменя спатыканьня для кожнага гісторыка, сьведчаньнем таго, што мітычная гісторыя беларускае культуры яшчэ не дэмантажаваная?
Фэномэн Аляхновіча набыў сымбалічнасьць у сьвятле вельмі даўняе практыкі ўяўленьня гісторыі як служкі гэтак званых несумяшчальных ідэалягічных плыняў, калі гісторык мусіў выбіраць свой ля-
1 Dubois V. La politique culturelie. Genese d’une categorie d’intervention publique. Belin, 1999. P. 7-18.
гер, згодна з падставовым прынцыпам: хто ня з намі — той здраднік. Займаючыся апісаньнем „добрага“ й „кепскага“, не акцэнтуючы ўвагі на адноснасьці гэткіх характарыстыкаў, урэшце ён выпрацоўвае стыль, які забавязвае таксама й чытачоў выбіраць свой лягер. Таму, што ў палітыцы найчасьцей завецца прапагандай, у тэатры адпавядае мэлядрама. Сапраўды, мэлядраматычны жанр не патрабуе ад публікі ніякага крытычнага суўдзелу, а толькі поўнае згоды2. Што да Аляхновіча, то тут лягер мэлядраматычных, міталягічных і стэрэатыпізаваных гісторыкаў жадае мець этычную прастору абсалютную й абсалютывісцкую, якая, дарэчы, яшчэ слаба вывучаная з гледзішча прыхаванае напоўненасьці гэткае прасторы гвалтам і дэструкцыяй.
Зрэшты, трэба адзначыць, што крайнія погляды некаторых сучасных гісторыкаў беларускага тэатру, якія базуюцца на сынкрэтызьме, ёсьць ня менш небясьпечнымі. Такія погляды вядуць да апэраваньня няспраўджанымі дадзенымі, якія прымаюцца за відавочныя, таму ні ў якім выпадку ня могуць трактавацца як карэктныя, а з чыста дасьледніцкага гледзішча — і як навуковыя. Гісторыя — не мэлядрама, каб распачынаць працэс ушанаваньня цноты. Гісторыя, паводле вызначэньняЖана-П’ера Фэя, — „апавяданьне й паведамляльнае маўленьне"3. Такім чынам, тэатральны тэкст сам сабою ня ёсьць гістарычным фактам. Драматургія Аляхновіча набывае каштоўнасьць гістарычнага фэномэну толькі тады, калі яна разглядаецца ў якасьці дыскурсійнага поля, якое знаходзіцца ў пэўных стасунках зь іншымі фэномэнамі грамадзтва. У гэтым сэнсе заслугоўвае пільнага вывучэньня яе пазыцыя дыялёгу або адмовы ад дыялёгу зь іншаю мастацкаю прадукцыяй. Якім чынам сёньня можна распавесьці гісторыю гэтага ўзаемадзеяньня паміж творамі Аляхновіча й культурным полем ягонага часу, бо зусім відавочна гэта адразу ставіць пытаньне пра наратыўную форму гісторыі беларускае культуры? Калі сёньня пры-
2 Пра мэлядрамы гл.: Ubersfeld A. Les bons et les mechants // Revue des sciences humaines. T. XLI. 1976. № 162. Avril-Juin. P. 193-203; Rykner A. L’envers du theatre, dramaturgie du silence de l’age classique a Maeterlinck / Ed. Jose Corti. 1996; Thomasseau J.-M. Le melodrame etla censure sous le Premier Empire et la Restauration // Revue des sciences humaines. T. XLI. 1976. № 162. Avril-Juin. P. 171-182; ён жа. Drame et tragedie. Paris: Hachette, 1995.