Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
„Паклікала мяне тут вашых дум тута, Паклікаў тут мяне сардэчны вашы боль, I я ляцеў да вас, сьпяшаўся як мага. На гарфяных струнах іграе бог Эоль, А я хачу крануць струны няшчасных душ, Хачу, каб кожны з вас харошы быў і дуж, Каб сьмела запяяў гімн радасны жыцьця!
Гэта добра сказана: каб сьмела запяяў гімн радасны жыцьця! [...] Менск! Менск! [...] Ерузалім ты мой! Бачу цябе!.. (яку экстазе). Горад шуміць... вуліцы заліты хвалямі сьвету... грыміць музыка...
Бачу! бачу!!.. рэфлекторы й рампы кідаюць яркі сьвет на сцэну. У тэатральнай залі цёмна, ціша... Дых ува ўсіх грудзёх устрымаўся: чакаюць разьвязкі... I вось фінал! Заслона паляцела ўніз, тысячы далоняў пачалі пляскаць, сарвалося нейкае выцьцё, як шум бурлівага мора — гэта з тысячных вуснаў ляціць кліч: аўтор!.. аўтор!
Чую!.. чую!.. а выцьцё натоўпу расьце: аўтор, аўтор!..“6°
59 Тамсама. С. 44-45.
60 Тамсама. С. 59-60.
Ядзька вяртаецца зь ясьляў. Іхні сын — мёртвы. Васіль падаецца Ў Менск, на Ўсход, дзе зіхаціць зорка ягонага новага жыцьця. Ён ідзе. Беспатомны.
У „драматычным эскізеў 6-ёх абразох" „Дрыгва" пэсымізм Аляхновіча адносна пазыцыяў нацыянальнае інтэлігенцыі дасягае апагею. Горад робіцца людажэрцам. Рэстаран, куды кожны вечар прыходзяць і студэнты, і камэрсанты, каб напівацца ў чаканьні „новага жыцьця“, утварае сымбалічную прастору для дэманстрацыі інтэлектуальнага маразму маладога беларускага савецкага грамадзтва. Манька, дзяўчына з народу, якая імкнецца паўплываць на сваю сястру-зводніцу, — адзіны шчыры пэрсанаж п’есы, „анёльская душа“, чыя прыгажосьць яшчэ ярчэй падкрэсьліваецца станам маральнага раскладаньня, што атачае яе: вакол толькі цені чалавечых істотаў, якія трапілі ў пастку й засуджаныя на гібеньне ў сваёй дрыгве. Як сыпучыя пяскі, грамадзтва пакрысе паглынае ўсё, што ў іх засталося чалавечага.
Кантэкст сацыяльнага маразму асабліва выразна прачытваецца ў III акце, пазначаным прысутнасьцю двох алькаголікаў — акардэаніста Галубоўскага й вечнага студэнта Лякдугны, які акрэсьлівае сам сябе як інтэлектуала й паэта. Прыканцы абодва канстатуюць сваю няздольнасьць ажыцьцявіць „адраджэньне".
Ноч. На сцэне зусім цёмна. Каля стойкі на падлозе сьпіць Галубоўскі. „Ля яго, палажыўшы яму галаву на бруха, сьпіць Лягдугна. Галубоўскі пачынае кашляць, бруха яго ўздрыгвае, Лякдугна будзіцца". Усё ў яго баліць. Галава, бакі. Ён спаў тут як сьвіньня, ля Галубоўскага, у гэтай нары...
„Тфу!чортп!.. брыда, гадасьць, агіда! Тфу! [...] Ну, братЛягдугна! Годзі ўжо гэтага сьвінячага жыцьця! Гэтак далей нельга!.. Або сабе кулю ў лоб, або трэ’ўрэшце пачаць жыць па-новаму!.."6'
Лякдугна ўрэшце будзіць Галубоўскага. Колькі часу яны ўжо тут? Чорт яго ведае! Яны дапіліся да таго, што паваліліся на падлогу й спалі як сьвіньні. Тады Лякдугна пытаецца ў Галубоўскага: „Скажы мне, Галубоўскі, дзеля якогаліха я жыву? Чаму я не павешуся? Чаму я не зарэжуся?"62
I ўдвох яны пачынаюць разьбірацца ў прычынах, чаму яны п’юць. Лякдугна спрабуе адказаць: „Бо мы, Галубоўскі, запуталіся якмухі ў нейкай павучыне... або не! лепш скажу: мы папалі ў дрыгву... На
61 Аляхновіч Ф. Дрыгва. Вільня: выд-ва Бел. Часов. Рады, 1925. С. 29-30.
62 Тамсама. С.30.
Палесьсі — я там быў вучыцелем у адным маёнтку — ёсьць гэткая дрыгва: стануў нагой неасьцярожна — і ўскочыў па пояс, і ўжо зь яе ня выбераійся, бо цягне цябе ўсё глыбей ды глыбей, пакуль ня ўцягне ўсяго з галавой... Вось і мы папалі ў гэткую дрыгву: камосімся, прабуем зь яе выкарабкацца, а дрыгва ўсё цягне нас глыбей і глыбей..."63
У Лякдугны ёсьць яшчэ сілы паўстаць. Ён не дазволіць зацягнуць сябе на дно балота. Ён ізноў пачне жыць. А каб ім удвох кінуць піць? Для Галубоўскага гэта немагчыма. Яму цяпер застаецца толькі загінуць у сваім балоце! Але Лякдугна ня здасца. Сыпучыя пяскі яго не паглынуць. Калі, на іх думку, віно дае шчасьце душы й радасьць жыцьця, кім жа тады яны зрабіліся? Атручанымі: „мы — няшчасныя чэрві, якія капошацца ў брудзе, мы крэтыны". Далей, ён дае характарыстыку сваёй краіне: „А ў нас? — пахмурна, балота, імгла, — пахмурна ў паветры, пахмурна ў душы, атрутай чалавек залівае пахмурнасьць душы... Сьвятла няма..."64.
Вырашана: заўтра ён як сьлед памыецца, чыста апранецца й зноў пачне пісаць: „заўтра пачынаецца мой рэнэсачс...". Значыць, час спаць. Абодва кладуцца на падлогу, распавядаючы гісторыі свайго няўдалага каханьня. Але трэба спаць, „каб заўтра з новымі сіламі пачаць сваё адраджэньне“. Паўза. Лякдугна пачуваецца яшчэ горш. Ён ахоплены чорнымі думкамі. Навошта ён нарадзіўся? Навошта ён жыве? Два чалавекі зноў прымаюцца піць. Б’е гадзіньнік на катэдры. Лякдугна лічыць: „Раз... два... тры... трэцяя гадзіна... вось кожны гэты стук гадзіньніка прыбліжае часіну сьмерці. Стукнуў гадзіньнік: дын! — і сьмерць бліжэй...А нашто чалавекродзіцца?.. Каб памерці? — якое глупства!"65.
Лякдугна пачынае адчуваць агіду да самога сябе. Кажуць, чалавек існуе каб жыць, каб штосьці пабудаваць, а ён п’е тут з Галубоўскім. У скрусе ён б’е сваю шклянку аб зямлю: „А ў мяне душа крычыць. Душа крычыць:ратуйце, бо гіну-прападаю... (ап’янеўшы). Эх,марна прападаю! Галубоўскі! Ты сьвіньня і я сьвіньня, ты п’яніца і я п’яніца... Дай мне сваюручку, Галубоўскі!“Ён цалуе руку Галубоўскага, той пратэстуе. Гэта ён мусіць цалаваць пану руку, а не наадварот. Таксама яму цалуе руку два разы. Лякдугна зноў цалуе Галубоў-
63 Тамсама. С. 32.
64 Тамсама. С. 32.
65 Тамсама. С. 33-36.
скаму, каб усё было пароўну: „А цяпер давай пацалуемся ў морду... (Цалуюцца). Ты няшчасны і я няшчасны, абодва мы бяздольныя, эх!..“66.
У VI абразе даведваемся, што Лякдугна павесіўся. Каб адрадзіцца, трэба спачатку памерці.
Выснова на заканчэньне
Як бачым, зьмест драматычных твораў Аляхновіча ня можа быць перададзены толькі праз краты чытаньня, як гэта сыстэматычна практыкуецца. Яны паддаюцца шматлікім інтэрпрэтацыям, і тыя, якія мы тут рызыкнулі прапанаваць, ня ёсьць адзіным магчымым прачытаньнем. Калі быць дакладным, драматургія Аляхновіча, урэшце, закранае пытаньне суцэльнае фізычнае й інтэлектуальнае сьмерці пэўнага грамадзтва, падкрэсьліваючы яго натуральны поцяг да суіцыду, што выяўляецца праз увядзеньне алегарычных пэрсанажаў. Між тым, ёсьць яшчэ адна рэч, на якую мы ня мусім забывацца, калі вядзецца пра тэатар: сам працэс п’есы — гэта перанясеньне ў сфэру вымыслу. Драматычныя тэксты могуць утрымліваць шмат пытаньняў пра навакольны сьвет, але гэта ня значыць, што яны строга адпавядаюць рэальнасьці. Або, іншымі словамі, лічыць чытача ці гледача пазбаўленымі ўяўленьня, — мо менавіта гэта й ёсьць „пошукі немагчымага“. Пытаньне, якое паўстае адразу: чаму крытыкі няздольныя чытаць творы Аляхновіча як прадукты вымыслу, чаму ня бачаць умоўнасьці ягоных п’есаў? Ці ягоныя прапазыцыі настолькі падобныя да праўды, што адчуваецца неабходнасьць іх цэнзураваньня? Нязьменнае адно: уласьцівасьці цэнзуры заўжды паказальныя для грамадзтва, якое яе надзяляе гэтымі ўласьцівасьцямі67.
66 Тамсама. С. 37.
67 Гл. Rougemont М. de. La vie theatrale en France au XVIIIeme siecle. ParisGeneve: Champion-Slatkine, 1988. P. 216-218.
Бібліяграфія твораў Францішка Аляхновіча
П’есы
Дрыгва. Драматычны эскізу 6-ёх абразкахз партрэтам аўтора. Вілыія: выдва Бел. Часов. Рады, 1925. 63 с.
Заручыны Паўлінкі. П’есаў 1 акце зь песьнямі і скокамі / / Вільня, 1921.23 с.
Калісь. Сцэнічны абразок у 2-х актах. Вільня: друкарня „Прамень", 1919.32 с.
Круці, не круці — трэба пдмярці. Сцэнічны гратэск у шасьцёх абразкох з пралёгам. Менск: выд-не часопісу „Новы шлях“, 1944. 79 с.
На вёсцы. Ідыльлічны абразок у 2-х актах // Беларускі тэатар: Сцэнічныя творы. Вільня: Бел. выд. т-ва, 1928. С. 35—42.
Няскончаная драма. П’еса ў 4-х актах з партрэтам аўтора. Вільня, 1922.71 с.; тое ж //1. Дварчанін. Хрэстаматыя новай беларускай літэаратуры. Вып. 5. Вілыія: Бел. выд. т-ва, 1927. С. 465—482.
Пан міністар. Камэдыя ў 3-х актах. Вільня: выд-не газэты „Голас беларуса“, 1924.53 с.
Птушка шчасьця. П’еса ў 3 актах са сьпевамі і танцамі. Вільня: выд-не Беларускага музыкальна-драматычнага гуртка ў Вільні, 1922. 29 с.
У лясным гушчары. Казкаў 1 акце для дзяцей малодшагавеку. Рыга: выдне Бел. выд-ва ў Латвіі, 1932.15 с.
Чорт і Баба. Жарт у 1 акце (паводле народнай казкі) // Беларускі народны тэатар: Сцэнічныя творы. Кн. 1. Вілыія: выд. т-ва „Пагоня“, 1927.13 с.
Dziadzka Jakub. Dramatycny abraz u 2 aktach sa spiewami i tancami // Bielaruskaje zyccio. 1919. Lipien. № 3—7; Дзядзька Якуб. Драматычны абраз у 2-х актах са сьпевамі і скокамі // Беларускі тэатар: Сцэнічныя творы. Выд. 2. Вільня: Бел. выд. т-ва, 1928. С. 1—20.
Недраматычныя працы
Беларускі тэатар // Беларускае жыцьцё. 1920. №7(29).С. 1—4;тоеж: Спадчына (Менск). 1991. №1. С. 35—43.
Беларускі тэатар. Вілыія: выд-не Беларускага Грамадзянскага сабраньпя ў Вільні, 1924. 114 С.
Мы і яны' // Беларускае жыцьцё. 1920. №3 (25). С. 1—2.
Першае Т-ва Беларускай драмы і камэдыі / / Рунь. 1920. №2.9 траўня. С. 6.
Справа будовы беларускага народнага дому / / Вольная Беларусь. 1918. №29. Жнівень. С. 215—216.
* Падпісана крыптонімам А. Ф.
Тэатар на вёсцы // Рунь. 1920. №5—6. 6 чэрвеня. С. 13—14.
Яшчэ аб справе будовы беларускага народнага дому ў Менску // Волыіая Беларусь. 1918. №30. Верасень. С. 224.
Крытычнаялітаратура пра творчасьць Ф.Аляхновіча
Аляхновіч Ф. Заручыны Паўлінкі // Адраджэньне: Літаратурна-навуковы веснік Інстытуту беларускае культуры. Мн., 1992. C.319—320.
Беларуская драматычная дружына ў Вільні // Беларусь: энцыклапедычны даведнік. Мк: БелЭн, 1995. С.87.
Беларускі музычна-драматычны гуртоку Вільні // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. Міпск: БелЭн, 1995. С. 101.
Беларускі трэці дзяржаўны тэатар // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік.Мн.: БелЭн, 1995. С. 104.
Васілевіч А. Францішак Аляхновіч // Бацькаўшчына (Мюнхен). 1956. №14 (296). С.1т2.
Васілеўскі Ю.Р. Беларуская хатка // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. Мн.: БелЭн, 1995. С.97.
Вецер І.Э. Беларуская драматычная студыя ў Маскве // Беларусь: Энцыкляпэдычны даведнік. Мн.: БелЭн, 1995. С. 87.
Глыбінны У. Бацька навейшае беларускае драматургіі і тэатру (да 70 угодкаў народзінаў і 9 гадавіны трагічнае сьмерці Францішка Аляхновіча) // Беларус (Нью-Ёрк). 1953. № 5(29).