Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
Горецкйй М. Франц Карловнч Олехновнч (іо ноября 1927 г. Горкн). „...У імя беларускай літаратуры і тэатра“ // Літаратура і мастацтва (Мінск). 1996. 26 студзеня. № 4 (3828).
Езавітаў К. Францішак—Алекна—Аляхновіч // Новы шлях. 1944. №6(42). С. 6-7.
Лаўшук С. С. Аляхновіч Францішак // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн.: БелЭн, 1993. Т.1. С. 113.
Няфёд Уладзімір. Аляхновіч — тэатральная і грамадсзка-палітычная дзейнасць. Мн.: Навука і тэхніка, 1996.144 с.
Сабалеўскі А.В. Беларускі тэатр імя Якуба Коласа // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. Мн.: БелЭн, 1995. C.104—105.
Суховіч Максйм. За труною Францішка Аляхновіча // Новы шлях. 1944. №6 (42). С. 8—9.
Шарупіч Раліан. Франьцішак Аляхновіч, на 90-я ўгодкі ад ягонага нараджэньня // Беларус (Нью-Ёрк). 1973. № 200.
Зб
Сьв. памяці
Зоры Кіпель
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
СЬМЕРЦЬ
У ЛЮСТЭРКУ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ1
Шлях Паэта — шлях самотны. Вандруе Язэп Драздовіч. Сышоў у невядомасьць Уладзімер Дудзіцкі. Зьнік Мікола Цэлеш. Вярнуўся і не пакінуў па сабе вестак Янка Палонны. Бадай каля кожнага нашага пісьменьніка стаіць сьмерць. He як завяршальны факт біяграфіі, а як таямніца. Сяргей Палуян. Янка Купала. Кузьма Чорны. Зьмітрок Бядуля. Рыгор Мурашка. Мікола Прашковіч. Міхась Стральцоў. Рыгор Семашкевіч. Яўгенія Янішчыц.
Некалі memento тогі значыла ‘сьпяшайся жыць', цяпер — ‘сьпяшайся паміраць’ або ‘навучыся паміраць’. Бо — па шчырасьці — жыцьцё вельмі-вельмі кароткае. I нібы толькі зараз прыйшло разуменьне гэтага сумнага факту. Але застаецца, як у даўніну, пытаньне пра сьмерць. Пытаньне пра сьмерць — пытаньне пра сэнс сьмерці, а мёртвага сэнсу не існуе. I яшчэ — пра жыцьцё па сьмерці.
У беларускім прыгожым пісьменстве існуе альтэрнатыва сьмерці — памяць. Мо таму столькі ў нашай літаратуры вяртаньня — да Эўфрасіньні, да Вітаўта, да Каліноўскага, да таго пункту адліку, зь якога кожны пачынаецца сам для сябе. Мы пачалі пісаць пра гісторыю, калі задумаліся над пытаньнем сьмерці, у прыватнасьці, як нацыі, калі адчулі сябе самотнымі2. Акутагава, гэты вельмі беларускі, паводле Сяргея Дубаўца, японскі пісьменыіік неяк зазначыў: „Здаўна людзі верылі, што пекла — апраметная. I толькі адно ягонае кола — кола самотнасьці — нечакана паўстаеў паветры над горамі, лясамі, палямі. Інакш кажучы, тое, што заўсёдна вакол чалавека, можа вокамгненна стацца болем і пакутай".
Колькі б мы ні гаварылі пра адраджэнцаў — пачатку стагодзьдзя XX ці XXI, — мы гаворым агулам, бы пра супольнасьць людзей, нейкі гурт, аб’яднаньне. Але яны заўсёды былі самотныя, нават сярод „сваіх“. Хіба — найбольш сярод сваіх. Кожны сам па сабе. Ці не праз
гэта сьмерць беларусаў — пісьменьнікаў і іхных герояў — мае свае спэцыфічныя адценьні, свой пах, свой лад?
Сьмерць па-беларуску. Празь яе — зразумець, убачыць саміх сябе. Праз чужую сьмерць убачыць чужое й чужога.
Як бы ні карцела некаторым, надта розныя мы. I былі, і ёсьць, і заўсёды будзем. Розным жыцьцём жывем. Рознай сьмерцю паміраем: каляровыя вопраткі разрываюць паветра механічныя сэрцы паўтараюць свой цырк ураджайнай глебе спакойна родзяцца прадбачванні (апрача пагоды) горад цудоўна пасолены глухатой у безупыннай продажы смех і захапленне тыя ж самыя маршруты для ўсіх ад першых да апошніх дзвярэй штучнае святло калышацца пад музыку глухаты пад модным лозунгам усё моднае жыццё смерці — розныя3
Людзей — пры ўсёй іхнай рознасьці ды непадабенстве — лучаць дзьве падзеі: нараджэньне й сьмерць. Прычым першая застаецца паза полем зроку самога чалавека, яна прыходзіць да яго ў аповедах маці, спробах уяўленьня, другая — якраз тое адзінае, што ён сьвядома перажывае — адно што распавесьці пра набыты вопыт няма магчымасьцг’.
Чалавек ня думае пра сьмерць; і таму, што баіцца, і таму, што сьмерць цяжка паддаецца разважаньням, асэнсаваньню; а праз гэта сьмерць ці думка пра яе захоплівае нечакана, хоць, здаецца, мы ці не ад маленства ведаем, што яна — ёсьць5.
Па-сутнасьці, сьмерць няўяўная, яна ня мае рэпрэзэнтацый: яе няма ані ў сьвядомым, ані ў падсьвядомым. I каб уявіць сабе яе, накрэсьліць нябачныя контуры, чалавек мае адзінае выйсьце: убачыць яе празь нешта — сымбаль, алегорыю, празь нейкую рэчаіснасьць, што стаіць на мінусе, на пустым месцы — надмагільлі, што закрывае няісную ў магіле сьмерць.
Са старажытнай Грэцыі вядомая жахлівая постаць сьмерці — Гаргоны, пагляд якой ператвараў чалавека ў камень, нібы ўласнае надмагільле. Каб паглядзець ёй у вочы й застацца жывым, трэба было схітраваць: адвярнуцца ад гібельных вачэй і зірнуць у люстэрка.
He заглядвай у маё скраздоньне, калі ты ня хочаш скамянець. Ці ж я сам абраў такую долю, што із дна люстэркаў зеўрыць сьмерць6 ?
Тут, натуральна, размова ідзе пра фэномэн сьмерці ў кантэксьце не прыроды, а духу, таму й развагі датычаць адной з формаў адлюстраваньня духу — літаратуры. Люстэрка літаратуры.
Падабраць адпаведную мэтадалёгію для аналізу вопыту, а часьцей — уяўнага вопыту сьмерці — няпроста. Найболып прыдатнаю тут бачыцца гермэнэўтычная традыцыя, працэсы суперажываньня, разуменьня ды інтэрпрэтацыі, сфармуляваныя Г.-Г. Гадамэрам, трымаючы ў памяці й пазыцыю — таксама гермэнэўтычную — Ф. Шлеермахера, заснаваную на пошуках у творы сэнсу ня ўкл адзенага аўтарам, але большага.
Гаворка пра сьмерцьускладняеццаяшчэ тым, што ў падсавецкім грамадзтве, ня толькі псэўдасацыялістычным, але й псэўдааптымістычным, гэтая тэма была ня тое каб афіцыйна забароненая, але надта ж непажаданая. Сказаць пра сьмерць, напісаць пра яе было ўчынкам амаль непрыстойным. Гэта зразумела: у сьмерці ўлада бачыла выбар (нават калі размова ішла не пра самагубства, а сьмерць натуральную), нешта непадуладнае ёй, як, між іншага, і эрас, сэкс. (Сьмерць і сэкс аб’ядноўвае яшчэ нешта. Чалавек хавае сьмерць або сьмяротную хваробу гэтак сама, як хавае сваю сэксуальнасьць ці сэксуальную арыентаванасьць; гэта слушна як у дачыненьні да асобнага чалавека, гэтак і да сучаснага грамадзтва). Зрэшты, пытаньне сьмерці, выбару сьмерці зьявілася нечаканым рэактывам і для пасьлясавецкага беларускага грамадзтва7. На „Захадзе“, у прыватнасьці ў ЗША, стаўленьне да сьмерці, да пытаньня сьмерці (як і іншых чалавечых слабасьцяу) прынцыпова інакшае8. Прыкладам, кніга „Сьмерць і паміраньне“ (1969) Элізабэт Кюблер-Рос — адна са „Сьпісу кнігаў стагодзьдзя“: „Elizabeth Kobler-Ross’s work as a psychiatrist with the terminally ill resulted in the publication of On Death and Dying, which challenged many 20,h-century taboos and attitudes associated with death. Reacting to the isolation and sanitization of death she encontered in the hospitals she worked in, Kobler-Ross sought to make the medical establishment, and society, pay attention to the physical and psychological needs of the dying. Her work has resulted in the spread of the hospice movement in America, and in a more dignified and humane approach to the end of life"9.
Нават болей, сьмерць зрабілася прадметам навукі. Напрыклад, у канадыйскім Лёндане (штат Антарыё), дзе жыве доктар Барыс Рагуля, у King’s College існуе Certificate Program Palliative Care and Thanatology з курсамі Introduction to Thanatology; Palliative care: The Application of Basic Principles; Bereavement and Grief; Children and death; Suicide; Spiritual, Philosophical and Ethical issues in Death and Bereavement; Individual and family Counselling; Field Placement in Palliative care.
У савецкай Беларусі былі ідэалягічныя падставы замоўчваньня сьмерці. На „Захадзе" сьпуацыя адрозная. Вось што пра гэта піша беларуска з Парыжу Віржынія Шыманец: „Ты ведаеш, я адчувала, што ў Беларусі людзі ня шмат размаўляюць пра сьмерць, а жывуць зь ёй. У Францыі сьмерць — гэта табу. Ніхто не жыве з гэтым. Вы стары — значыць, вы паміраеце ў шпіталі, ніхто ня ведае дакладна, яклюдзі ўміраюць. Ніхто ня думае, што гэтарэальна. Сьмерцьможна ўбачыць у тэлевізіі. Гэта далёка. Гэта здымка. Паміраюць у Косаве, Чачэніі, Руандзе, Чарнобылі.Абліжэй сьмерці няма цімала... Калі сьмерцьрэальна ўваходзіць у жыцьцё, усё вельмі чыста й хутка здараецца. Я ня ведаю, як гэта на Беларусі, але я чула, яклюдзіразмаўляюць пра сьмерць і як жанчыны нараджаюць. Надзеі няма — у сьмерці, як і ў нараджэньні. Альбо — ёсьць надзеі ў сьмерці больш, як унараджэньні?Гэтарэальна, ігэтажыцьцё.Гэтылёсвыглядаетак рэальна, што яго могуць уявіць сабе нават дзеці, як «Гансэль і Грэта».Яня думаю, што ў Беларусі гэтая тэма маргінальная. Зірніце, колькі людзей прачыталі «Чарнобыльскую малітву»? Зірніце, які культ вайны ёсьць яшчэ ў Беларусі? Эміграцыя: я памятаю, што дзед заўсёды тлумачыў, што ён эміграваў, каб не памерці. Гісторыя: аб чым гісторыя гаворыць? Аб тых, хто цяпер пад зямлёй. Постмадэрнізм? У нас, пасьля Косава, размаўляюць аб постпэсымізьме. Гэтыя кірункі нараджаліся таксама супраць або за ідэю, што мы ўсе разам ідзем у мур, і што мы ўсе жывём пасьля надзеі. Як думаць пасьля Гітлера, Сталіна, Хірасімы, Чарнобылю й г.д., назвы якія адзначаюць прасторы сьмерці, насільля, цішыні?"10.
У падсавецкім грамадзтве сьмерць атрымала іншы статус, паўлегальны, які ўскладняе ўсякае знаёмства, за выняткам асабістага. Стаўленьне тое — савецка-беларускае — адлюстроўваецца ў стаўленьні да могілак, якія, у сваю чаргу, ёсьць адлюстраваньнем сьмерці. Падзеі апошняга часу — з Кальварыйскімі могілкамі ў Менску, з Курапатамі — найлепшыя таму прыклады.
Могілкі — вельмі дакладнае люстэрка; месца, дзе ляжыць нябожчык, помнік або надмагільле з эпітафіяй — вось ідэя музэю продкаў (экспанат+шыльдачка з надпісам-тлумачэньнем), куды мы павінны ісьці на Дзяды11. Таму стан могілак — нашае стаўленьне і да сьмерці, і да продкаў, і да сваёй спадчыны як духовай, гэтак і матэрыяльнай.
Што пытаньне сьмерці ў літаратуры, ейнае адлюстраваньне, нават стаўленьне да яе вымяраецца не палітычнымі поглядамі — дакладней, ня толькі палітычнымі, — выдатна ілюструе сытуацыя з успрыманьнем творчасьці Ўладзімера Жылкі, якога яшчэ пры канцы 2О-х гадоў мінулага стагодзьдзя разумнік Юры Бярозка спрабаваў абяліць ад эпітэту „пэсыміст“12. Вось цытата з артыкула эмігранта Язэпа Менскага (Ізыдара Плашчынскага) „Уладзімер Жылка“ ў часопісе „Конадні“: „Выбраная Жылкам эміграцыя ў чужы край не магла не зрабіць уплыву на ягонае творства ды помсьцілася на паэце. Адсюль у ягонай паэзіі пашыраюцца матывы, адменныя ад вышэй разгляданых. Паэта пачынае пісаць пра „сьмяротны пах“ ды „боль затоенай тугі ў кволым паху зьвялых кветак“, пра сваю трывогу „ў бездарожжы, у бяспуцьці" зь няўцешным — „лёс нямілы“ — „крыж пахілы і жарства", пра могілкі з крыжамі, сярод якіх лірычнае „я“ахапляе думка, „што маладосьць прайшла мая, што я астыг, калісьці сьмелы, калісь гарачы, яркія“, што чалавекідзе„няроўным хібкім крокам“, як „год тужліва-шалых сын“. Паэтава ўвага запыняецца на вобразах духова-маральнага чалавечага ўпадку й кананьня, навет само лірычнае „я“ трапляе пад уплыў, няхай і часовы, духовай выбітасьці. Але важна адцеміць, што Жылка, зварачаючы ў той час сваю творчую ўвагу на моманты кананьня жыцьця, ніколі не акцэнтаваў сваёй думкі й пачуцьця, не абрываў іх на закончанай і безвыходнай нірване"13.