Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
У п’есе „На вёсцьГ аўтар выразна аддае перавагу рамантычнай пэрспэктыве, уводзячы й дзеяньне, і пэрсанажаўу ідэалізаваны сьвет вёскі. Гэта дазваляе яму супрацьпаставіць простасьць і аўтэнтыч26
насьць вёскі штучнасьці гораду, які бэсьціць і нявечыць асобу. Такім чынам, Аляхновіч базуе сваё бачаньне на кансэрватыўнай эстэтыцы й набліжаецца да мэлядраматычнага стылю, зьмяшчаючы ў цэнтар свайго дыскурсу ўшанаваньне дабрадзейнасьці ды цноты.
У п’есе „Дзядзька Якуб“ ён спрабуе распрацоўваць тыпы пэрсанажаў, якія ўжо сустракаліся ў „Зімовым вечарьГ Э. Ажэшкі, у „Блудніках“ Л. Родзевіча або ў „Атруце“ М. Гарэцкага. Сьвет „Дзядзькі Якуба“ — яшчэ сялянскі, але Аляхновіч зьмяшчае ў гэтую прастору, у гэты эталён чысьціні крывавую драму, пэрсанажы якой не гаспадары свайго лёсу, але толькі закладнікі Боскае волі. Гэтым разам ён далучаецца да эстэтыкі чорнага рамантызму, паводле якой жах забойцы — гэта крыніца зачараваньня й дзе забойства ды гвалт стаяць ля вытокаў ініцыяцыі. У пошуках выкупленьня й дараваньня, герой мусіць вярнуцца да крыніцаў, якія змыюць ягонае злачынства. Асуджаны на блуканьне, ён здаецца істотаю, вызваленай ад усіх сацыяльных абавязкаў, і, адначасна, ягоны шлях да ўласнага мінулага непазьбежна набліжае яго да сьмерці. Гэтая прыватная форма мэлядраматычнае прапазыцыі мае таксама асаблівасьць трактаваць пакуты ды боль як пазытыўныя духоўныя практыкі, што маюць выхаваўчую каштоўнасьць.
Дзьве ягоныя п’есы, кажуць нам, напэўна, болып за іншыя пра эвалюцыю дачыненьняў аўтара з нацыяналізмам. Гэта „Няскончаная драма“ й ,Дрыгва“ (перапрацоўка п’есы „Манька"). У „Няскончанай драме“, напісанай, верагодна, на аўтабіяграфічным матар’яле, Аляхновіч задаецца пытаньнем пра пакуты творчасьці ды ставіць на дошку два аб’екты для стварэньня, дзьве няскончаныя драмы: тэатральную п’есу й Беларусь. Усё адбываецца ў Вільні падчас нямецкай акупацыі ва ўбогай кватэры, дзе спрабуюць выжыць Васіль, беларускі драматург-нацыяналіст, ягоныя жонка Ядзька зь дзіцем ды іхны сусед Костусь, Васілёў сябар дзяцінства. Нягледзячы на тое, што інтрыга выключна багатая на алюзіі, і гэта датычыцца ня толькі пэрсанажу нейкае Паўлінкі, якая кепска скончыла, нас тут будзе цікавіць толькі найвышэйшая кропка п’есы — сутычка паміж Костусем і Васілём, а таксама разьвязка ў якую ўсё вылілася.
Покуль жонка знаходзіцца ў шпіталі, Васіль пачынае пісаць новую драму, цалкам прысьвечаную беларускаму пытаньню: „Хочацца, ведаеш, нечага магутнага, як удар молата па жалезным лісьце...Хочаццазакрануцьусе нашы важныя пытаньні, сьцебануць на нэрвах, як пугай, ашаламіць натоўп“54.
54 Аляхновіч Ф. Няскончаная драма. Вільня, 1922. С. 16.
Пішацца лёгка. Словы прыходзяць хутка, нібыта ён ужо усё гэта бачыўу сьне. Ён амаль скочыў першы акт... Ён дайшоў да самага цікавага моманту... Сонца зайшло. Яно хаваецца за лесам і асьвятляе сваімі чырвонымі промнямі ўсю сцэну... Праз адчыненае вакно на заднім пляне відаць возера... Усе сабраліся, магчыма, у чаканьні нейкае падзеі... Цішыня... Лёгкі плёскат азёрных хваляў... Усе стаяць і чакаюцьу прадчуваньні нечага вельмі важнага... У гэты момант, дзьверы нечакана расчыняюцца й уваходзіць Ён... Спалоханыя, усе моўчкі глядзяць на Яго. Даўгая паўза, такая ціснучая, што кроў застывае ў жылах... Нарэшце Невядомы павярняецца тварам. Старэйшы з пэрсанажаў пытаецца:
Хто ты такі? Чаго прыйшоў сюды, Гдзе людзі ціханька спакойные жылі? Супольнага што з намі маеш ты? Ня ведама, ці бачылі цябе калі!
Невядомы адказвае голасам спакойным і роўным, нібы адорваючы словамі:
Паклікала мяне тут вашых дум туга, Паклікаў тут мяне сардэчны вашы боль, I я ляцеў да вас, сыіяшаўся як мага. На гарфяных струнах іграе бог Эоль, А я хачу крануць струны няшчасных душ, Хачу, каб кожны з вас харошы быў і дуж, Каб сьмела запяяў гімн радасны жыцьця!"55
У акце II, калі Ядзька пайшла ўладкоўваць дзіця ў ясьлі, Васіль кідаецца да працы. Ён піша:
„Вы бачыце? Народ ужо ня сьпіць, Да новага жыцьця ён косьці распрастаў, Нядолі кайданы ўжо разьбіваць пачаў, Бо так, як іншыя, свабодна хоча жыць...“56
Але ён знаходзіць гэты верш заслабым. Адчуваючы, што гэта не гучыць дакладна, ён прапаноўвае „Няволі ланцугі ўжо разьбіваць пачаў“. Усё яшчэ не перакананы, ён зьвяртаецца да сына: „Але, браток! Але, Юрачка! Як вырасьцеш, будзеш мо’ сьмяяцца з бацькоўскіх твораў, яны пакажуцца табе наіўнымі ды слабымі, але, сынок, выбачай, мы людзі маленькія, мы толькі першыя ластаўкі
Had выкляцьцем. Калі тэатар ставіць пытаньні нашага расьцьвету, мы як той гной, на якім закрасуецца з часам багатае жыта..."57
Костусь застае яго за гэтаю размовай. Васіль гатовы выхоўваць свайго сына ў лягеры беларусаў і тлумачыць Костусю, што гэтае дзіця — часьціна ягонага ўласнага „я“: некалі Васіль памрэ, таму ён хоча, каб хтосьці працягнуў ягонае жыцьцё на зямлі, каб хтосьці працягнуў працу, якую ён пакіне няскончанай. Костусь заўважае, што ніхто ня ведае, які лягер абярэ ягонае дзіця. Здараецца, нават, што бацькі й дзеці робяцца найгоршымі ворагамі. Ці ня будзе зрэшты лепей, калі дзіця абярэ свой уласны шлях? Костусь уважае, што Васіль ня можа зачыніць розум свайго сына ў клетцы сваіх уласных ідэалаў: сын выберацца з клеткі й паляціць туды, дзе б ён не жадаў яго бачыць. Паказваючы на рукапіс, Костусь дадае: „Тут ніхто неразьдзяляе з табой тваіхмук творчасьці, тут ты адзін сапраўдны ўладар. Тут ты, як Бог, творыш свой уласны сьвет. I твой твор — тваё духоўнае дзіця — будзе такім, якім віхор думак тваіхяго выкуе"58.
Але Васіль дзеліцца зь ім цяжкасьцямі пісаньня. Нешта не атрымоўваецца. Калі б ён толькі мог цалкам прысьвяціць сябе напісаньню свае драмы, калі б ён ня быў абавязаны кожны дзень думаць пра заўтра. Ён хацеў бы паказаць людзям усё, што назьбіралася ў ягонай душы. Ён перакананы, што ягонае пяро можа шмат дапамагчы ягонай справе. Але Костусь іранічна пытаецца, каму карысьць зь ягонае справы? Васіль ня хоча больш спрачацца. Тады Костусь кідаецца ў абвінавачаньні, ён дакарае Васіля за бінарнае бачаньне рэчаў, за ўласьцівасьць бачыць толькі белае і чорнае, за манеру забывацца на тое, што паміж „так“ і „не“ існуе цэлая гама розных адценьняў, за звычку выказваць свае высокія й моцныя думкі перад усім сьветам. Увесь сьвет не падобны да яго. Існуюць яшчэ й далікатныя розумы, якія могуць загінуць пад ударамі ідыятызму іншых, асобы, якія хаваюць сваю душу, каб нішто яе не магло запляміць.
Васіль абараняецца. Ён згадвае часы, калі школа навучыла яго любіць чужыя культуры. Ці ж не пакутаваў ён, шукаючы адказ на балючае пытаньне? Ці Костусь думае, што Васілю было лёгка адкінуць сваё мінулае, каб зьвярнуцца да прымітыву, лёгка было стаць на новы шлях? Калі б усе людзі думалі, як Костусь, зямля спынілася б. Калі б Хрыстафор Калюмб плыўтуды, куды большасьць, ён ніколі б не адк-
рыў Амэрыкі, і Магамэт ніколі б не стварыў новай рэлігіі. Тыя, хто хоча штосьці пакінуць наступным пакаленьням, мусяць плысьці супраць плыні. Сёньня зь іх зьдзекуюцца й кідаюць у іх камяні, але заўтра ім паставяць помнікі. Костусь сьмяецца: значыць, усё гэта — для нашчадкаў? Але канкрэтна: куды ён, Васіль, ідзе? Васіль пакінуў багатую шматсотгадовую культуру, каб ісьці туды, дзе людзі нават ня памятаюць, як яны завуцца. „Наш народ яшчэ аб сабе нічога не сказаў", — дадае ён. Але Васіль адказвае: sepy ў адраджэньне свайго народу, як сярэдневяковыярыцары, ішоўшыя ў крыжавы паход, верылі ў справядлівасьць сваесправы.Я веру — а вераробіць цуды. Народнаш праз іймат гадоў аддаваў свае лепшыя сілы на службу чужынцам, узбагачваючы гэтак чужыя культуры, але, калі ён пачне жыць сам для сябе, тадыўхуткім часе багата закрасуецца наша культура... Быў час, калі беларускіх адраджэнцаў была толькі малюсенькая жменька, але яны верылі ў сваю справу і стаўся цуд!.. цяпер — грамада!.. але чаго ж ты ізноў сьмяешся?усялякія новые клічы кідаюць у народ ня масы, а паадзінокіе людзі, — масы толькі пасьля дуць за імі. Але дзеля гэтага трэба мець веру ў сваю ідэю — і ўскалыхнеш народ!
Костусь. Дзіця ты! Выгадаванае ў гарадзкіх сьценах дзіця! Ты ня ведаеш народу, ніколі ты ня быў на вёсцы. Ідзі на вёску — глянь! Папробуй там казаць аб Беларусі, аб Бацькаўшчыне — усе падумаюць, што ты з глузду зьехаў. I ніколі не даб’ешся там нацыянальнай сьвядомасьці, бо калі хто каталік, дык кажа табе: я „польскі“, а калі праваслаўны — дык: я „рускі". Нацыянальныя паняцьці ў галаве селяніна пераблуталгся, — ён ведае толькі адно, што ён — „тутэйшы“.
Васіль. Але, вось жа гэтая яго „тутэйшасьць“ і давядзе яго да нацыянальнай сьвядомасьці, бо ён, у канцы канцоў, зразумее, што і польскі пан, і расейскі чыноўнік — людзі тут чужыя, а ён — гэта тутэйшы беларускі мужык — гаспадар свае зямлі.
Костусь. Нічога гэтага ня будзе! Адзін захоча зрабіцца падобным да пана, другі да чыноўніка, бо яны тут прадстаўнікі вышэйшай культуры, і аддасьць душу сваю ў вечны палон — адзін аднаму, другі другому. Нічога на гэта не парадзіш.
Васіль. Вось-жа ўся штука ў тым, каб ня даць душы ў палон! Костусь. Вы гэта патрапіце? Хэ-хэ!
Васіль. Мы ў гэта верым!
Костусь. Скуль сілы на гэта?
Васіль. Сіла — наша вера [...].
Костусь. [...] Ну, але я цябе разумею, — гэта твая „вера“ — гэта ёсьць патрэбны для твайго жыцьця наркотык. Адзін п’е гарэлку, іншы курыць опіюм, трэйці нюхае какаіну, а ты — хэ-хэ-хэ — маеш сваю „веру“59.
Пасьля гэтае сутычкі паміж двума сябрамі адбыўся разрыў. Прымушаны жонкаю знайсьці працу, каб выжыць, Васіль урэшце спальвае сваю драму. УIII акце Аляхновіч разьвязвае дзеяньне, перакрыжоўваючы дзьве падзеі. Спачатку, Багдзевіч, галоўны рэдактар беларускае газэты, дзе працуе Васіль, паведамляе, што 18 сьнежня 1917 г. Усебеларускі Зьезд у Менску абвесьціў незалежнасьць Беларускае Рэспублікі. „Простыя" людзі зьехаліся з усіх куткоў краіны, каб сказаць на ўвесь сьвет пра сваю волю, але ж... бальшавікі разагналі зьезд. Для Багдзевіча гэта нічога ня значыць. Важна тое, што народ пасьля стагодзьдзяў маўчаньня ўзяў свой лёс у свае рукі. Гэтым усё сказана. Бальшавікі такія самыя акупанты, як і немцы. Чым больш яны робяць зла, тым болып выклікаюць у сэрцы народу глухі гнеў, які адкрые народу вочы. Багдзевічу патрэбны энэргічны чалавек, каб перадаць інфармацыю на той бок лініі фронту. Ён лічыць, што на гэта здольны толькі Васіль. Васіль згаджаецца. Ён пойдзе. Камітэт паклапоціцца пра ягоных жонку й дзіця. Васіль успамінае ўсё. Сваю драму. Ён зноў пачне яе пісаць. Ён дэклямуе: