Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
9 Glogowska Н. Bialorus 1914-1929. Kultura pod presjq polityki. Bialystok, 1996.
10 Аляхновіч Ф. Беларускі тэатар. Вільня: Выд-не Беларускага Грамадзянскага сабраньня ў Вільні, 1924. С. 94. (Тут і далей цытаты падаюцца паводле арыгіналу).
11 Тамсама. С. 87.
Аднак у тыя часы болыпасьць размоваў пра беларускую культуру заставаліся вельмі агульнымі, прытым галоўнымі тэмамі былі адукацыя ды друк. Таварыствы ўцекачоў былі, між іншага, і галоўнымі цэнтрамі вывучэньня мовы. Абмяркоўваліся пэрспэктывы закладаньня ўнівэрсытэту, магчымасьці палітычнай асьветы актывістаў, плянавалася стварыць агітацыйныя сэкцыі пры ўсіх беларускіх арганізацыях. На першым паседжаньні Цэнтральнае Рады Беларускіх Арганізацыяўу Менску (5—6 жніўня 1917 г.) было вырашана арганізаваць гурток асьветы й культуры ў войску.
Дарэчы, гэтае вельмі важнае пытаньне (тэатар і войска) не знайшло належнае ўвагі з боку заходніх дасьледнікаў. Войскі ўсіх дзяржаваў — удзельніц вайны — дзеля „ўзьняцьця маральнага духу жаўнераў“мелі армейскія тэатральныя трупы. Выкарыстаньне тэатру як інструмэнту агітацыі й прапаганды (агітпрап) аказаўся выключна эфэктыўным асабліва ў руках савецкіх агітатараў-прапагандыстаў. I сапраўды, тэатар прапаганды па духу ідэальна адпавядае прынцыпам вайсковай арганізацыі. Ва ўмовах войнаў сфармавалася цэлая генэрацыя артыстаў, якія навучыліся адно дыдактычным прыёмам драматургіі й цьвёрда засвоілі прынцыпы палітычнай эфэктыўнасьці тэатру. Да таго ж у Менску гарадзкі тэатар на працягу амаль усяго 1917 г. у гадзіны, вольныя ад спэктакляў, прымаўу сваіх сьценах палітычныя сходы — нават Усебеларускі Зьезд, каб урэшце пабачыць на сваёй сцэне першы акт абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі.
На пачатку 1917 г. Аляхновіч нелегальна пераходзіць лінію фронту й апынаецца ў Менску, дзе ставіць „Бутрыма Няміру“. Потым ён далучаецца да гуртка інтэлектуалаў зь „Беларускае хаткі“. Кіраўніком тамтэйшай драматычнай групы быў Ядвігін Ш., і Аляхновіч разьмяшчае там уласную трупу. Іншая тагачасная прыватная ініцыятыва — стварэньне Ф. Ждановічам і Ў. Фальскім Беларускага таварыства драмы й камэдыі12. Ждановіч, які меў намеры ачоліць Таварыства, рыхтаваў пастаноўку „Хама" паводле Э. Ажэшкі, але спэктакль быў забаронены. Дэбютная пастаноўка Таварыства адбылася 23 красавіка 1917 г. у залі гарадзкога тэатру Менску. Давалі „Ў зімовы вечар“ паводле
12 У1913 і іншая значная постаць беларускага тэатру 1920-х гг., шлях якое перакрыжуецца пазьней з Аляхновічавым, рабіла свае першыя крокі ў якасьці кіраўніка трупы. 13 жніўня з дапамогаю рэдакцыі газэты „Наша Ніва“ беларускі артыстычны гурток Флярыяна Ждановіча паставіў „Паўлінку“ Я. Купалы ў клюбе пажарнікаўу Радашкавічах (Helena Glogowska. Op. cit. S. 20).
Э. Ажэшкі і „Паўлінку" Я. Купалы. 27 кастрычніка ў той самай залі Таварыства грала „Сёньняпінія і даўнейшыя“ К. Буйлы, а 28-га — „Пашыліся ў дурні“ ўкраінца М. Крапіўніцкага. 1 траўня 1917 г. дырэктарам Таварыства названы Буйніцкі’3; Ждановіч прызначаны артыстычным дырэктарам, а Фальскі — адміністратарам. 7 траўня трупа накіравалася на гастролі14. Гэта былі апошнія гастролі Буйніцкага, які памёр 22 верасьня 1917 г.
У сакавіку 1918 г. у акупаваным немцамі Менску абвяшчаецца незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Архівы БНР15 сьведчаць, што беларускі ўрад пад нямецкім пратэктаратам ня меў ні часу, ні сродкаў для ажыцьцяўленьня стабільнае культурнае палітыкі. Адзін зь першых дакумэнтаў, у якім больш дэталёва разглядаюцца культурніцкія пляны БНР, датуецца толькі 29 кастрычніка 1918 г. Ён адрасаваны вясковым беларускім радам і абвяшчае, што апошнія маюць за абавязак адкрыцьцё школаў і назіраньне за тым, каб іх вучні не ператвараліся там ані ў палякаў, ані ў расейцаў; адкрыцьцё беларускіх бібліятэкаў, чытальных заляў, а таксама народных тэатраў16. Тым ня менш, 30 траўня 1918 г. трупа Таварыства драмы й камэдыі была інтэграваная ў Беларускі Нацыянальны Тэатар17 ды перайшла ў падпарадкаваньне Народнага Сакратарыяту. Была створаная адмысловая тэатральная камісія ў складзе Язэпа Варонкі, Лявона Зайца, Янкі Серады ды Васіля Захаркі.
27 чэрвеня 1918 г. Народны Сакратарыят БНР дзеля ўзмацненьня дырэкцыі Беларускага Дзяржаўнага тэатру (БДТ) вырашыў прызначыць Ф. Ждановіча артыстычным дырэктарам Тэатру. Новая структура мусіла дэбютаваць 29 чэрвеня з п’есамі „Калісь" Ф. Аляхновіча й „Антось Лата“ Я. Коласа. Але тэатральная дырэкцыя Народнага Сакратарыяту адразу ж была ўцягнутай у вырашэньне нутраных праблемаў тэатру. Генэральная рэпэтыцыя „Калісь“ была збайкатаваная акторамі, якія не ўвайшлі ў склад выканаўцаў. Каб выправіць становішча, Я. Варонка мусіўучыніць аўтарытарныя захады, загадаўшы, каб „на Генэральных пробах былі ў Тэатры ўсе артысты дружна, хаця і вольныя ад ігры. За невыкананьне гэта-
131. Буйніцкі бярэ новы сцэнічны псэўданім: Ігнат Нясушка.
14 Дыла Я. Творы. Мн., 1981. С. 317-318.
15 Архівы Беларускае Народнае Рэспублікі. НЁ-Вільня-Прага-Менск, 1998. Т. 1. Ч. 1.
16 Тамсама. С. 136.
17Тамсама. С. 165.
Пад выкляцьцем. Калі тэатар ставіць пытаньні га, вінаватыя будуць пакараны ў першы раз штрафам ня менш ю% пэнсіі“'й.
3 тагачаснага беларускага друку можна даведацца пра некаторыя дэталі жыцьця тэатру, напрыклад, як набывалі білеты1’. Цікава, што галоўным крытэрам, паводле якога глядач вызначаў, ці варта ісьці на спэктакль, заставаліся вонкавыя якасьці прымадонны тэатру, якая навявае столькі мараў, што можна забыцца на ўласную жонку! (Дарэчы, гэта яшчэ раз падкрэсьлівае, што тэатральная сцэна, як і палітычная, відавочна прызначалася для мужчынскае публікі.)
3 ліпеня 1918 г. Аляхновіч прызначаны рэпэртуарным дырэктарам Дзяржаўнага Тэатру20. Тады ж, на пачатку ліпеня, прынята рэзалюцыя аб стварэньні бюро тэатральнай інфармацыі й тэатральных архіваў дзеля спрыяньня публікацыі драматычных твораў2*. 25 ліпеня Ждановічу паведамілі пра тое, што двума днямі раней Народны Сакратарыят кааптаваў Аляхновіча ў сябры дырэкцыі22. Хроніка, датаваная днём 29 ліпеня 1918 г., інфармуе пра тое, што Дзяржаўны Тэатар меўся даваць 2 жніўня „Бутрыма Няміру“ Аляхновіча (са Ждановічам у галоўнай ролі); з-га — п’есу „Пашыліся ў дурні“ М. Крапіўніцкага і 4-га — „Раскіданае гняздо" Я. Купалы, пасьля чаго тэатар зьбіраўся на гастролі23.
Але напярэдадні прэм’еры „Бутрыма“ адбыўся раскол. Аляхновіч даслаў ліст у Народны Сакратарыят, у якім прасіў дазволу на стварэньне Беларускага Народнага Тэатру. Ён выступіў супраць таго, каб Ждановіч гастраляваў пад шыльдаю БДТ, звычайна зарэзэрваванаю для беларускіх імпрэзаў у Менску. У той самы дзень Я. Варонка пісьмова зьвярнуўся з пытаньнем да Я. Серады, ці вядома апошняму, што Народны Сакратарыят меў намер заснаваць новы тэатар з прыбліжаных да яго асобаў, ці трэба лічыць, што артысты БДТ усё яшчэ знаходзяцца на службе ў Народнага Сакратарыяту? I якія дачыненьні мусяць разьвіцца паміж новым тэатрам і трупаю БДТ24 ? У той самы
18 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ), ф. 455, воп. і, спр. 1, арк. 3.
19 Прыкладам, газэта „Вольная Беларусь" (1918, № 25) апублікавала невялікі нарыс „Тэатар“ з архіву Рамуальда Зямкевіча.
20 Гэтае прызначэньне таксама пацьверджанае ў „Вольнай Беларусі“ (1918, № 26).
21 Архівы БНР... С. 201.
22 Тамсама. С. 216.
23 Тамсама. С. 220.
24 Тамсама. С. 223.
дзень прэс-камюніке Народнага Сакратарыяту абвесьціла пра зьмену ў рэпэртуары БДТ25. „Бутрым" заменены на „Бязьвінную кроў“ У. Галубка. У тым жа камюніке Народны Сакратарыят вызначыў, што ўсе п’есы рэжысуе Ждановіч. Выглядае, Аляхновіч — цалкам адхілены.
Ліст Народнага Сакратарыяту ад 2 жніўня праінфармаваў Я.Варонку й Ф. Ждановіча, што прынята рашэньне зачыніць Беларускі Дзяржаўны Тэатар з прычыны матэрыяльных цяжкасьцяў26.4 жніўня газэта „Вольная Беларусь" (№ 27) абвесьціла, што Дзяржаўны Тэатар падзяліўся на Нацыянальны Беларускі Тэатар Ждановіча й Беларускі Народны Тэатар Аляхновіча. Цяжка дакладна акрэсьліць прычыны гэтага расколу, але прынамсі варта адзначыць зьнікненьне азначэньня Дзяржаўны на карысьць азначэньняў Нацыянальны ды Народны, што сьведчыла пра вяртаньне да антрэпрызы. У якой ступені гэтая зьмена выкрывае нястачу сілаў і волі выпрацаваць выразную тэатральную, а шырэй — культурную палітыку? Ці быў фінансавы крызыс адзінаю прычынай таго, што можна інтэрпрэтаваць як нутраны крызыс?
Тады ж, у жніўні, Аляхновіч праз друк абвесьціў пра будову Беларускага Народнага Дому, здольнага стаць рэзыдэнцыяй ягонае трупы27. Неўзабаве зьяўляецца паведамленьне пра хуткае стварэньне асацыяцыі для будовы Дому28. У той час гарадзкі тэатар ня быў нацыяналізаваны й заставаўся ў валоданьні расейскае трупы, а Народны Тэатар працаваў у „Беларускай хатцы“, сцэну якой Аляхновіч лічыў „прымітыўнаю“29.
Такім чынам, разьвіцьцё новых тэатральных калектываў патрабавала адпаведнае інфраструктуры, якую БНР, відавочна, была ня ў стане фінансаваць. Апрача структурных праблемаў, заставалася вострым пытаньне рэпэртуару. Дзеля таго быў кінуты заклік перакладаць на беларускую мову эўрапейскія клясычныя й сучасныя творы.
25 Тамсама. С. 224.
26 Тамсама. С. 225.
27 Вольная Беларусь. 1918. № 29.
28 Тамсама. № 31.
29 Народны Сакратарыят арандаваў памяшканьне для тэатру (Архівы БНР. С. 170. Дак. № 0469 ад 4 чэрвеня 1918 г.). Спэктаклі Дзяржаўнага Тэатру БНР адбываліся ў залі польскае спартовае асацыяцыі „Sokol11, якая, дарэчы, уваходзіла ў сетку арганізацыяў польскае нацыянал-дэмакратычнае моладзі.
У1918 г. пабачылі сьвет Аляхновічавы „Чорт і баба“ ды „Страхі жыцьця“, у тым самым годзе свой першы зборнік сцэнічных твораў выдае Я. Колас, у пэрыёдыцы надрукаваная „Пінская шляхта" В. ДунінаМарцінкевіча30; трупа Ждановіча зноў зьвяртаецца да „Бязьвіннае крыві“ й „Антося Латы“.
У сьнежні 1918 г. Чырвоная Армія заняла Менск. Рада БНР пакінула горад і перабралася ў Горадню. Новыя ўлады стварылі Беларускі Пралетарскі Тэатар, пра які амаль нічога невядома. Яшчэ менш вядома пра тое, ці ад ыгрываў ён нейкую ролю ў распрацоўцы новае культурнае палітыкі. 5 студзеня ў Менск пераехаў урад ССРБ.
Паводле Аляхновіча, ягоная трупа зьлілася з трупаю Ждановіча напярэдадні прыходу бальшавікоў, і менавіта на базе гэтага саюзу быў заснаваны „Беларускі савецкі тэатар“. Новая структура атрымала значныя субсыдыі. Апроч драматычнае трупы, сюдыўваходзіў хор пад кіраўніцтвам Уладзімера Тэраўскага. На яе былі ўскладзеныя абавязкі падтрымліваць палітыку савецкае ўлады ды разьвіваць беларускую пралетарскую творчасьць. Тэатар быў падзелены на чатыры сэкцыі: драматычную, харавую, музычную ды літаратурную. У рэпэртуар былі ўключаныя 23 п’есы. „Паўлінка“ Купалы31 й „Птушка шчасьця" Аляхновіча залічаныя ў катэгорыю апэрэты. „Раскіданае гняздо" Купалы, „Калісь", „Бутрым Няміра" й „Страхі жыцьця" Аляхновіча, „Бязьвінная кроў“ і „Апошняе спатканьне“ Галубка разглядаліся як палітычныя творы, здольныя несьці сацыяльныя ідэі.