Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
— Гэта праўду ты кажаш, Рамане, — ціха сказаў Цімох.
Сябры ўвайшлі ў магільную браму і змоўклі, толькі асеньняе лісьце шуршэла пад іхнымі нагамі61.
Наагул, трэба сказаць, што найболып у асэнсаваньні сьмерці пабеларуску мы забавязаны менавіта нашым пісьменьнікам-сьвятарам.
Ян Пятроўскі, акрамя перакладаў твораў Плятона, трохтамовіка ўспамінаў62, пакінуў тры тамы „Лепшых думак чалавека"63, дзе no634 з думкамі пра сьмерць з Бгават Гіты64, кітайскага фальклёру65, Марка Аўрэлюса66 ды іншага ёсьць і беларускія, сярод якіх найболып цікавыя — самога Я. Пятроўскага, у прыватнасьці аповед пра сьмерць сваёй жонкі Алісы67:
„Прыгожае жыцьцё — прыгожая сьмерць. [...]
Вочы былі закрытыя. Аліса ляжала спакойна, грудзі рытмічна й паволі знаходзіліся ў руху. Раптам яе левая рука зашавялілася,
быццам шукае нечага пад лёгкім накрыцьцём. Я працягнуў да яе сваю руку, і нашыя рукі спаткаліся для апошняга разьвітаньня.
Хутка пасьля гэтага яна прыпадняла галаву й нешта сказала слабым голасам, але я ня мог зразумець. Па нейкай хвіліне яна зноў нешта сказала ў двух сылябах, але, і тут не зразумеўшы, прасіў яе, каб яна паўтарыла. Але яна нічога не адказала.
Грудзі яе паказвалі на тое, што яна яшчэ дыша.
Я стаяў нерухома й спакойна, памятаючы, як нехта яшчэ ў Слуцку казаў, што паміраючы чалавек павінен адысьці ў вечнасьць у цішыні й спакоі.
Я стаяў спакойна й глядзеў на яе.
Цяперака я бачу, як вочы яе пачынаюць паволі адчыняцца іптораз далей і шырэй. Я гляджу ёй у вочы й атрымліваю ўражаньне, што вочы гэтыя ня бачаць ужо мяне. Грудзі паказваюць, што яна дыша яшчэ, і спасьцерагаю, што дыханьне слабее... і апошні рух.
Няма слоў, каб выразіць, як прыгожа Аліса выглядала: твар чысты й белы, прапалі ўсе зморшчыны, вочы закрытыя, быццам яна сьпіць, акуратна ў сваёй прапорцыі знаходзіцца нос, з крышку прыадчыненых вуснаў выступае рад беласьнежных зубоў. Дзіўна, як Натура ўмее добрае чалавечае жыцьцё адлюстраваць у акце добрае сьмерці.
Я чую, як цяперака надыходзіць зьнекуль мамэнт цішыні, адсутнасьць Некага... назаўсёды...
Добры чалавек, прыгожае й карыснае для іншых жыцьцё й прыгожая й велічная сьмерць".
Яму ж, пастару Яну Пятроўскаму, належаць і наступныя словы пра сьмерць, выдрукаваныя ў адным з эміграцыйных часопісаў, выданьні, здаецца, далёкім ад такіх праблемаў:
„Зьявішча сьмерці зьяўляецца найболей паважным выдарэньнем у жыцьці чалавека.
Кажны чалавек на працягу свайго жыцьця праходзіць розныя фазы настаўленьня да зьявішчаў фізычнага й духовага сьвету. Малое дзіцянё пераважна занята ўвагаю вонкавага сьвету, у які яно пачынае ўваходзіць. Малады чалавек, аддадзены свомай яму энэргіі, заняты ўсім іншым, толькі ня зьявішчам сьмерці. Ен ня часта нават здагадваецца, што гэткае нешта існуе на сьвеце, а калі існуе, можа абавязваць кажнага іншага, але не яго.
I толькі на захадзе свайго жыцьця ў чалавеку будзіцца глыбейшая склоннасьць да паважнае думкі. Цяпер толькі ён пачынае pa-
зумець, што тое, што ён чуў данядаўна, пайменна, што жыцьцё зьяўляецца кароткім, пачынае набіраць для яго нейкі сэнс. Цяперака ён запраўды вычувае, што жыцьцё вельмі кароткае. Усё тое даўгое было толькі ўчора, сягоньня — час разважаньняў, а заўтра — наагул не належыць да яго“68.
Цалкам у сыстэму экзыстэнцыйных пошукаў Янкі Юхнаўца, але сугучна пастару Пятроўскаму — пра нябоязь сьмерці — кладзецца наступнае цьверджаньне героя адной з драмаў пісьменьніка: „Цімка: (устае ад стала і як бы кажа, прамаўляе, ціхавата-пэўна): А памойму, дурна думаць, што чалавек палохаецца сьмерці. Ён найбольш палохаецца палітычнага й сацыяльнага тэрору, які аднімае паўнату жыцьцёвых адчуваньняў, што зьявіліся ад першага дня народжаньня.. (ахопліва). He, грамадзяне, трэба інакш сказаць (рэзка адчыняе дзьверы кухні на знадворак, спыняецца). Тым, што жывуць страхам сьмерці, парадзім не адмаўляцца шукаць месца ўва ўсялякіх страхах. Патомства людзкое стварылі вельмі шмат страхоцьцяў, яно насьледна ў іх астаецца"69.
Тэма сьмерці сталася прадметам цікавай дыскусіі паміж Уладзімерам Глыбінным, аўтарам апавяданьня „Сьмерць Генрыка Шлегеля“70, і Юркам Віцьбічам71.
Сюжэт апавяданьня наступны.
Генрык Шлегель, жаўнер-шараговец нямецкай мэханізаванай пяхотнай дывізіі, трапіў у палон улетку 1944 г. пад Барысавам і быў скіраваны ў лягер на поўдні беларускага Палесься. Улетку 1954 г. было абвешчана масавае вызваленьне ваеннапалонных, і Генрык наважыўся вяртацца на сваю Бацькаўшчыну. Пасьля нялёгкай дарогі з пэўнымі прыгодамі ён нарэшце ступае на нямецкую зямлю. Да хаты застаецца дзьве гадзіны шляху, як Генрыкавую ўвагу прыцягвае буйная рэпа, „салодкі плод баварскіх палёў". Ён нагінаецца, каб абраць сабе адну зь іх, як гаспадар зь віламі кідаецца ў абарону сваёй маёмасьці ды працінае імі Генрыка. „Страта прытомнасьці наступіла амаль адразу. Ягонае цела доўга білася ў канвульсіі, лежачы перадам нарэпным полі, а нагамі на дарогу, зь якое ён, жывы й поўны ружовых надзеяў, саступіў колькі часінаў maxty назад толькі на адзін крок за гэтай нешчасьлівай рэпай^2.
А цяпер — самое ліставаньне.
Першы лістУл. Глыбінны даслаў іо студзеня 1961 г.: „Дарагі Юры Аляксандравіч! [...]Для мяне цяпер большае значаньне мае не шы-
рокі сьвет, а душа й думка асобных сяброў. От, прыкладам, хацеў бы даведацца, ці чыталі Вы мае апавяданьні, што зьявіліся на балонках„Бацькаўшчыны"летась? НекаліВы ў нецьвярозым стане ў мяне на кватэры ў Нью-Ёрку пасьля праслуханьня аднаго з апавяданьняў („СьмерцьГенрыка Шлегеля") выказаліся аб ім як «выдатным». Ці трымаецеся Вы такога высокага пагляду на яго цяпер, прачытаўшы яго цьвярозым?Я зусім нехачу ад Вас камплімэнтаў. Мяне абыходзіць Ваш шчыры пагляд, дарма, што ён можа быць няпрыемным для маёй літаратурнай амбіцыі. Я хачу праўды і яшчэ раз праўды. Абы-якая вострая праўда будзе для мяне больш прыемнай, чымся любая салодкая крывадушная пахвала. Вельмі ж хочацца працаваць творча, маю багата творчых плянаў
Адказ на гэты ліст Віцьбіча не захаваўся, але ўяўленьне пра яго лёгка скласьці з чарговага ліста Глыбіннага (ад і лютага 1961 г.): „Дарагі Юры Аляксандравіч! На гэтым мейсцы лічу патрэбным выказаць нязгоду з Вашым сьцьверджаньнем, што герой Шлегель загінуў за рэпу. Ідэалу рэпы ён ня меў, няўпрыклад герою Рэмарка, які гіне за радзіму, як за свой ідэал. А калі ад смагі й стомы ён нагнуўся вырваць рэпу, дык толькі дзеля свайго пустога страўніка, які нічога агульнага ня мае зь ягонымі ідэаламі. А апойшія ён вырабіў праз гады пакутаў і вялікіх выпрабаваньняў сярод народу, якога некалі разглядаў як ворага, а пажыўшы зьім — зрадчіўся і пераняў ягоны сьветапогляд. Дахаты ён ужо вяртаўся зусім іншым чалавекам. I тое, што рэпа сталася прычынай выяву ўласьніцкае жорсткасьці баварца, толькі падкрэсьлівае трагедыю й бяссэнсіцу ягонае сьмерці. Кажны чытач з душою добра разумее гэта. Аб гэткім разуменьні пісаў на балонках „Бацькаўшчыны"К. Акула ад 4 сьнежня i960 г. Аб гэтым пішуць да мяне шматлікія чытачы ў лістох. Спадзяюся, што падумаўшы, Вы зьменіце Вашае разуменьне".
Адказ Юркі Віцьбіча датаваны 7 лютага 1961 г.: „Дарагі ЎладзімерІльліч'. Мянезьдзіўляе Вашае зьдзіўленьнез тае прычыны, што мой пагляд на Вашае апавяданьне „Сьмерць Гекрыка Шлегеля“ не супадае з паглядам сп. Акулы, выказаным ім (на жаль, не чытаў) на старонках „Бацькаўшчыны", як і з паглядамі чытачоў, ад якіх Вы дасталі шматлікія лісты. Я, паводля Вашае просьбы, выказаў свой пагляд, выказаў яго проста й шчыра, не аглядаючыся пры гэтым па бакох. Мяне не абыходзіць у дадзеным выпадку думка іншых , і зусім не абавязкова, кабя падпарадкаваўся ў гэтай галіне агулу.
А ўрэшце рэштаў я не прафэсійны крытык і таму не прэтэндую на тое, каб аўтар абавязкова згаджаўся з маім паглядам.
Так! На вялікі жаль, але запраўды, як на мой асабісты пагляд, Генрык Шлегель загінуў за рэпу. Аўтар нетыповае ў жыцьці мастацкі абагуліў, і гэтае абагульненьне (вобраз) падкрэсьліў у назове твору.
Сакрат памёр ад цыкуты за свой сьветапогляд, і прычына ягонае сьмерці заслугоўвае высокамастацкіх твораў. А каб Сакрат, напрыклад, памёр адхалеры, дыкхоцьягоная сьмерць таксама сталася б вялікай стратай для чалавецтва, але прычыну сьмерці мастак абміне.
Кастусь Каліноўскі памёр на мураўёўскай шыбеніцы за свой сьветапогляд, і прычына ягонае гераічнае сьмерці знайшла адбітак у больш ці менш мастацкіх творах. А каб Кастусь Каліноўскі памёр ад тыфусу, дык ці наўрад мастак напісаў бы твор пад назовам „Сьмерць Кастуся Каліноўскага".
А навошта ўвогуле Генрык Шлегель краў рэпу? Даруйце, але калі аўтар, на жаль, блага ведае Нямеччыну (прынамсі, ейных баўраў), дык затое добра ведаў сваю бацькаўшчыну Шлегель. Ён, захацеўшы есьці, зайшоў бы да перш-лепшага баўра, дзе б яго накармілі, напаілі й на дарогу яшчэ б далі. А пры гэтым пыталіся б, ці не сустракаў ён у расейскім палоне іхніхсыноў, бацькоў, братоў дый увогуле сваякоў і знаёмых, аб якіх няма аніякіх весткаў. Ёсьць, праўда, паміж людзьмі й зьверы, але навошта адбіраць хлеб у аўтараў амэрыканскіх тэлевізійныхмістэрыяў.
Мне давялося ў жыцьці разам з тысячамі іншых небаракаў, красьці ў нямецкіх баўраў бульбу, рэпу, моркву й г.д., каб не памерці з голаду. Мелася гэтае за часы вайны на вайсковых працах у Прусах, каля возера Шпірдынг. Яны за гэтае ні аднаго з нас не забілі. Яны нават рабілі выгляд, што не заўважаюць нашых рабункаў. I калі баўры (а я іх добра ведаю на собскай скуры) гэтак ставіліся да аўслендэраў, да рабоў, дыкякяны меліся паставіцца да свайго суродзіча, які вяртаўся да хаты з расейскага палону?
I крыху наконт чытацкіхлістоў. Я часам таксама дастаю іх, хоць можа й ня гэтулькі, колькі дасылаюць Вам. Вось месяц таму дастаў ананімовы ліст, які мае наступную бадай прачулую канЧ°ЎКУ: .Мырасчленнм твою дурацкую крйвйцкую голову русскйм увесйстым камнем“. Адначасна дастаю і нейкія акахвісты. Але не хаваю ад Вас, што ні каліва не пераймаюся чытацкімілістамі. He 56
я як аўтар мушу залежаць ад іх, але яны ад мяне. I акурат гэтая акалічнасьць накладае на кажнага аўтара вялікую адказнасьць перад самім сабой.
Прашу не злавацца.
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
3 пашанаю да Вас Юрка Віцьбіч".
Апошні ліст у гэтай дыскусіі быў напісаны Глыбінным 12 лютага 1961 г.: „Дарагі ЮрыАляксандравіч! 3 жалем мушу зазначыць, што ўсё ж Вы глыбака памыляецеся. Вы сьцьвярджаеце, што калі чалавекпамірае звычайнай сьмерцяй адхваробы, дыкягоная сьмерць не заслугоўвае ўвагімастака. Атым больш яшчэ выносіцьгэты факт у назоў твору — нібыта пярэчыць характару прозы. Ня ведаю, на якіхзастарэлых паэтыкахВы выраблялі гэткія пагляды, якія даўно ўжо адкінутыя сучаснаю літаратурай. Вось, прыкладам, Леў Талстой у ведамым апавядайьт „Сьмерць Івана Ільліча“ не пабаяўся апісаць звычайную сьмерць Івана Ільліча Галавіна ад звычайнай хваробы, якую ён выклікаў тым, што пабіў сабе бок у часе перасоўваньня мэблі ў сваёй кватэры. He пабаяўся аўтар вынесьці гэтую сьмерць у назоў твору. I аднак, насуперакВашаму прынцыпу — «гэта можна, а гэтага нельга паказваць у мастацкім творы», — гэты твор стаўся адным з найбольш ведамыхтвораў, вызнаных сусьветнай апшіяй як узор мастацкае прозы, і цяпер гэты твор упрыгожвае ўсе анаталёгіі апавяданьняў лепшых мастакоў прозы сусьветнае літаратуры. Вывучаюць яго нават у сярэдніх школах Амэрыкі, ня кажучы ўжо пра каледжы і ўнівэрсытэты.