Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
Калі мы на Дзяды рана сьнедалі юшнік з авячыны й белую капусту, дык сусед Янка пытаўся праз вакно: „Ці трэба гарэлка?". Але mama сказаў, што ня трэба.
Настае шарая гадзіна. Па кутках цямнее. Мама зь печы вымае місы й місачкі, цёрлачкі й чыгунчыкі. Гэта былі тыя стравы, што варыліся зраньня й ладзіліся да вячэры. Мама стаўляе гэту ежу на лаўку ля печы, бо трэба яшчэ паліць печ ды варыць болей страваў, бо трэба, каб ка гэту вячэру было дванаццаць страваў. Прайшло болый за гадзіну часу. У печы канчае паліцца. Мама дастае зь печы яшчэ дадаткова звараныя стравы.
У хаце пануе ўрачыста-сьвяточны настрой. Стол засланы белым абрусам. Пасярод стала стаіць запаленая сьвечка ў кубачку з насыпаным жытам. На покуці сядзіць mama, ля яго на абернечым гарцы стаіць газьнічка. Тата з кнігі адчытвае літанію за душы змарлыя, a ля яго сядзіць Ганна (старэйшая сястра дванаццаці гадоў) і яму дапамагае. Яна адчытвае „Выбаў іх, Божа“. 3 другога боку таты сядзелі мы з Марыляй. Мы яшчэ зусім ня ўмелі маліцца, дык раз-пораз хрысьціліся. Янка, самы старэйшы брат (гадоў пятнаццаць), ляжаў на печы. Мама, гаворачы пацеры, насіла на стол стравы. Яна йекалькі разоў спыняла пацеры, падыходзячы да печы, ды клікала Янку да ста-
ла. Калі ўжо ўсе стравы былі на стале, дык мама абнесла іх наўкола запаленай сьвечкаю, гаворачы: „Вечны адпачынак“. Нарэшце Янка зьлез зь печы ды сеў на ўслоне. Калі маленьне скончылася, дык мама сказала да Янкі: „Чаму ж ты, маё дзетка, гэтак робіш?“. „А вы што робіце? Гэта ж паганскае сьвята; ксёндз казаў, што грэх гэта сьвята сьвяткаваць". Тата нічога не адказаў, стаўраспачынаць вячэру". Адам Варлыга (Язэп Гладкі). Дзяды (успамін). Рукапіс перахоўваецца ў прыватным архіве Л. Юрэвіча.
12„Зь некаторага часу слова «пэсыміст» стала ў нас за лаянку. Iстала гэткім не без падставы. У нас пэсымізм зьяўляецца вынікам або няўпэўненасьці, або стомленасьці. Пасьля першага агульнага азнаямленьчя з Жылкавымі вершамі лёгка і гэтага паэта Заходняй Беларусі назваць пэсымістам. Ня рэдка пануюць над Жылкам цяжкія настроі. Пра сябе паэта ня рэдка думае з горыччу. [...]Але ў тым і справа, што Жылка бадай не вылучае свайго асабістага лёсу ад лёсу калектыўнага. «Наш лёс» для Жылкі тое самае, што і «мой лёс». Жыцьцярадасьць — прыгожая, патрэбная і разумная рэч, але трэба прызнаць для чалавека права быць сумчым, калі бязьлітасна прыгнятаецца і вытручваецца ўсё, што чалавеку гэтаму асабліва міла“. Бярозка Ю. УладзімерЖылка // Узвышша. 1928. №2. C.158.
*3 Менскі Я. Уладзімер Жылка // Конадні. 1954. №1. С. 76.
4	Калеснік У. Ветразі Адысея. Мн., 1977.
15	Тамсама. С. 155-156.
16	Тамсама. С. 156.
17	Жылка У. Выбраныя творы. Мн., 1998. С. 271
18	Тамсама. С. 154.
19	Тамсама. С. ібо.
20	Зь ліста да Антона Луцкевіча: „Перасылаю Вам для альманаха вершык. Гадаю, што ён зусім літаратурны, і прыміце яго як нясьмелую спробу (мо й першую ў нас) запыніцца перад праблемамі Вечнасьці і Сьмерці". // Жылка У. Выбраныя творы... С. 262.
21	Скобла Міхась. Шукальнік хараства. // Жылка У. Выбраныя творы... С. 20.
22	Выраз Антона Адамовіча. У кн.: Жылка У. Творы. Да 20-х угодкаў сьмерці. / Пад рэдакцыяй і з камэнтарамі Ант. Адамовіча. Нью-Ёрк, 1953. С. 45­
23	Жылка У. Выбраныя творы... С. 130.
24	Ластоўскі В. Выбраныя творы. Мн., 1997. С. 416—417. Упершыню: „Крывіч". 1926. №11 (і). С. 107.
25	Юрэвіч Л. Камэнтары. Мн., 1999. С. 31-48; Барысенка В. Творчасьць В. Ластоўскага ў ідэйна-мастацкім кантэксьце беларускай літаратуры пачатку XX ст. Аўтарэферат дысертацыі. Мн., 2000.
26	Морамарко М. Масонство в прошлом н настояіцем. М., 1990. С. 153. 27Тамсама. С. 16.
28	Калюга Л. Шкодны вісельнік // Спадчына. (Мінск). 2001. №4. С. 38—43.
29	Пра гэта задумляўся і А. Луцкевіч (Антон Навіна). Адбітае жыцьцё. Лекцыі і стацьці зь беларускае адраджэнскае літаратуры. Кніжка 1. Вільня, 1929. С. 78-79. Цытаты з твораў М. Гарэцкага, цытаваныя А. Навіной, падаюцца курсівам):
„Адкуля ўсё і што яно?“ — вось пытаньне, якое паўстае перад Гарэцкім і яго героямі, выведзенымі ўжо ў першых ягоных апавяданьнях, надрукаваных у зборнічку „Рунь“ (Вільня, 1914 г.). Гэтае пытаньне ўжыта Гарэцкім як загаловак вязанкі настрояў „Што яно?“. А настроі гэтыя — TaKia характэрныя для таго „новага чалавека" ў нашай вёсцы, якога ўжо кранула цывілізацыя.
Адвечнае пытаньне аб жыцьці і сьмерці... Вось, на магіле любага — у начной цемры — яна, няўцешная, адзінокая, пакінутая. Жыцьцё было поўна шчасьця і радасьці, яно суліла радасьць бясконца, ды сьмерць разьбіла ўсё... „I адкуль яно ўсё? I чаму яно ўсё?“
— Дзе душа яго, дзе дух яго?
— Аў труне? Ён... He такі, не жывы, страшны...
— Мёртвае цела, ня ён... Парахно, труп... Як тады, на хаўтурах, цяжкае паветра...
—Якжа гэта, няведамы Найвышні? Як ячо? Жыў, хадзіў,любіў... Пакінуў, памёр, няма яго... Трухляціна... Косткі, чэрап, попел....
А вось другое — загадкавае, таёмнае. Нейкая дзіўная сіла прыроды — прыцягваючая сіла месяца, які „з адвечнай маўклівасьцю цягне да сябе малечькую, сінявочкую Антосю, падыймае яе, малютку, узводзіць на высокую страху". Дзіўнае зьявішча люнатызму... А сколькі дзіўных дум і настрояў будзіць сьвятло месіка ў нашай душы? .
„Думаецца нешта ціхае, а неспакойнае“...
„Як прыгожа, як цудоўна люба, якое вялікае мастацтва ў кожнай драбязьніцы з творчасьці Вялікай Непазнавальнай Сілы!
„Прыемна, люба, нястрашна, а чеспакоййа“...
„Адылі ж падажды... У тваім ціхамірры няма спакою... Ты адбіраеш спакой... Нашто цягнеш к сабе, цягнеш, маўчыш?"...
I, змучаны гэтым маўчаньнем без адказу наусе думкі-пытаньні, прабуджаныя дзіўным месячным сьвятлом, чалавек кідаецца ў роспачы на зямлю, і, „пачуваючы цёплыя, сьмешныя сьлёзы на вачох, зламаны нясходнымі сіламі“, шэпча:
— Што тама?А? Што тама?
— Вума арашуся, розум страчу, галовачка мая бедная, ломіць жа яна, баліць, памуцілася ўсё, — гчяты з сажалкі там, дзёўбаець у віскох, гарыць“...
— Пуста на сэрцы... і нічога чя ведаю... I няма ўжо чаго рабіць... Думкі мае, летуценьнімае, ідэалы мае... Скончылася дарога, няма куды бегчы-хавацца... Куды ісьці далей? Нічога і ііікога чяма ў мяне...
А далей — нейкая „чартоўшчына", чары, чарнакніжства...
Вось куды заводзіць магутная, нічым нястрымная патрэба першабытнага чалавека, толькі што збудзіўшагася культурна, усё разьведаць, усё пазнаць! Раней яму хватала ведаць аб Богу і Чорце, верыць у розных духаў і страхаў, паважаць таемную сілу ведзьмароў... А цяпер? Старая вера памерла, а культурныя здабыткі чалавецтва не далі дагэтуль разумнага, здаволіваючага адказу на ўсе „праклённыя пытаньні". I вырываецца з душы новага народнага інтэлігента балючы крык-стогн:
— Чараўнікі сучасныя! Скажыце, як нячысьцікам душу прадаць, каб толькі спытацца нешта?
— Вера, вера! Вера малая! — Няма веры ні ў тое, ні ў гэта, а жудасны кірунак ёсьць, ёсьць ён пракляты... На што мне далі яго, на што?
— А быў жа я некалі вясёлы, сьмяяўся ж я...
3	,1 Цікава параўнаць беларускае „што яно?“ з расейскімі „хто вінаваты?” ды „што рабіць?" на этнапсыхалягічным узроўні.
31	Гарэцкі М. Творы. Мн., 1995. С. 18.
32	Вылучана М. Гарэцкім.
33	Гарэцкі М. Творы... С. 24-25.
34	Тамсама. С. 49.
35	Тамсама. С. 51.
36„3абі’пш чалавек, забіты чалавек. Што тут асаблівага?Здаецца, нічога. А як уяўлю сабе тыя страшныя, мутныя, мёртвыя вочы, вывернутыя мазгі, кроў, сьцягнутыя сутаргай і пастаўленыя ўгору адубеўшыя рукі са сьціснутымі кулакамі, — тады толькі чую значэньне слоў „забіты чалавек“». // Гарэцкі М. Творы... С. 382.
37	Гарэцкі М. Скарбы жыцця // Полымя. 1993. № 2. С. 34.
38	Pietkiewicz Czeslaw. Dusza і smierc w wierzeniach bialorusinow // Ziemia. (Warszawa) 1930.15 maja. Tom XV. № 10. S. 190-195.
39	Міфы бацькаўшчыны. Мн., 1994. C. 61.
4°Асобныя з прыказак сталіся тэзамі мастацкіх твораў: „сьмерці ў бутэльку не заткнеш“ (Зьмітрок Бядуля. Сярэбраная табакерка), „колькі ні вярці, а прыйдзецца ўмярці" (Франц Аляхновіч. Круці ні круці, а трэба памярці).
41	Беларуская народная творчасць. Прыказкі і прымаўкі. Том 2. Мн., 1976. С. 405-418.
42	Жыцьця адвечны лад. Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кніга 2. / Укладальнік Васілевіч У. Мн., 1998. С. 1082-1085.
43	ДудзіцкіУ. Напярэймы жаданьням. Нью-Ёрк, 1994. С. 199.
44	Падобная практыка распаўсюджаная ў эзатэрычных рытуалах мэдытацыйнага характару, крайнім выпадкам якога ёсьць культ індыйскага тантрызму з вызнаньнем багіні сьмерці Калі, даволі блізка да праўды адлюстраванага ў першым фільме пра археоляга Індыяну.
45	Дудзіцкі У. Сьмерць жывая // Юрэвіч Л. Архіўная кніга. Нью-Ёрк, 1997. С. 64.
46	Дудзіцкі У. Прыйшлі і вернемся... // Юрэвіч Л. Архіўная кніга... С. 6о.
47	У адным з сваіх інтэрвію газэце „Літаратура і Мастацтва" У. Някляеў назваў эміграцыю „рэпетыцыяй сьмерці".
48	У казках сьмерць „набывала формы прасторавага руху“.
49	ДудзіцкіУ. Напярэймы жаданьням. Нью-Ёрк, 1994. С. 199.
50	Тамсама. С. 88.
51	Юрэвіч Л. Архіўная кніга... С. 204-205.
52	Прыйсьце: Літаратурна-мастацкі часапіс. Саўт Рывер, 1958. №1. С. 27-30.
53	(Ноч. Паэт піша. Зьяўляецца цень замучанага)
ЦЕНЬ:
Аб чым ты пішаш, сябра па няшчасьцю? Я думаю, ты вершамі заняты надта, Таму ня маеш нават часу адпачыць. Пішы, пішы, хто-небудзь прачытае іх! Любіў і я калісь красу мастацтва, А зараз, мёртваму, яна зусім Ніякага задавальненьня ня прыносіць... Інакшыя праблемы нас, нябожчыкаў, турбуюць.
ПАЭТ:
Жыцьця праблемы, ці праблемы сьмерці?
ЦЕНЬ:
Памёршаму ня страшна сьмерць. Мы дзівімся з жыцьця зямнога, Завідуюць жывыя нам, памёршым.
ПАЭТ:
Ды толькі ня ўсе, а частка зь іх.
ЦЕНЬ:
Ня маю сілы праўдзе супярэчыць. Дык раскажы хоць трохі аб сабе, Як ты жывеш, як падабаецца табе Воць гэты новы сьвет замежжа? Чаго глядзіш? Спужаўся, можа? Ня бойся, кажуць, тут свабода слова... Ты можаш сьмела гутарыць са мною: 3 жыцьцём зямлі ня маю дачыйеныія.
ПАЭТ:
I не баюся я цябе, нябожчык, А толькі сам сябе баюся.
ЦЕНЬ.
Чаму? Што сталася з табою?
ПАЭТ:
Нічога дзіўнага ня здарылася тут.
Каб не пакрыўдзіць госьця з таго сьвету, Хачу сказаць хоць пару слоў: Жыцьцё зямлі наогул — гэта пекла, А разумей яго, як хочаш сам.
ЦЕНЬ: Я філязофію такую памятаю, Яна канкрэтнага нічога не гаворыць.