Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
Пляны Беларускага Цэнтру ў Літве наконт разьвіцьця беларускамоўнай адукацыі былі маштабныя: шукалі беларускіх настаўнікаў, якіх шмат працавала ў польскіх школах, прапаноўвалі ім супрацоўніцтва34. Меркавалася таксама, што зь цягам часу ў Віленскім унівэрсытэце адкрыецца катэдра беларускай мовы і літаратуры (што менавіта на той момант зрабіць было немагчыма, бо шмат беларускай студэнцкай моладзі зьехала ў Савецкую Беларусь, а многія ня мелі сродкаў для атрыманьня вышэйшай адукацыі). Гэта стала адной з прычын развалу Беларускага Студэнцкага Саюзу, які існаваў амаль дваццаць гадоўі быўліквідаваны 17 красавіка 1940 г.35
27	Напрыклад, у Баранавіцкай вобласьці працавалі 3072 настаўнікі: зь іх толькі 7% з вышэйшай адукацыяй, 49% зь сярэдняй пэдагагічнай, 27% зь сярэдняй, a 17% наагул зь незакончанай сярэдняй і пачатковай (Падлічана аўтарам паводле: Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласьці, ф. 758о„П“, воп. 1, спр. 430, арк. 17.).
28	Новнк Е. К. Формнрованне кадров народного образовання Белорусснн (1917 1941 ГГ.). Мннск, 1981. С. 250-252.
29	Цярновы шлях. Аповеды Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым улетку 2001 году ў Франкфурце-на-Майне // Полымя. 2002. № 3-4. С. 52.
30	J. N. Bielaruskaja himnazija u Vilni iznou uzo pracuje.... S. 2.
31	Багдановіч T. Э. Станкевіч Адам // Беларускія пісьменьнікі: Бібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Мн., 1995. С. 411.
32	Barovic L. Jasce u spravie bielaruskaj skoly.... S. 2.
33	J. N. Bieiaruskaja himnazija u Vilni iznou uzo pracuje.... S. 2.
34	S-ki A. Da vucycialou bielarusau // Krynica. 1940. 20 lutaha. S. 1.
35	V. J. Bielaruskaje studenctvai Vilenski Universytet // Krynica. 1940.19 sakavika. S. 2; Зінук M. Беларускае грамадзкае жыцьцё ў Вільні // Раніца. 1940. 19 траўня. С. 2; [рубрыка „Беларускія навіны“] // Раніца. 1940.19 траўня. С.4.
Аднак ажыцьцяўленьне плянаў беларускіх дзеячоў не было наканавана: улетку 1940 г. Савецкі Саюз анэксаваў Літоўскую Рэспубліку. 3 прыходам Саветаў актывізаваліся падвіленскія вёскі. У школьныя органы паплылі заявы з подпісамі насельніцтва, патрабуючы навучаньня ў школах у мясцовай беларускай мове. Пры такім становішчы падвіленскага насельніцтва новыя школьныя ўлады пачалі накіроўваць у школы настаўнікаў-беларусаў36. Паводле праведзенага ў Вільні „школьнага плебісцыту" вынікала, што польскіх школаў жадае 50% гарадзкога насельніцтва, расейскіх 20%, беларускіх 12%, жыдоўскіх 10%, літоўскіх 8% (гэтыя лічбы былі ня столькі аб’ектыўным аддюстраваньем нацыянальных дачыненьняў у Вільні, колькі паказьнікам тагачасных настрояў37). Савецкая ўлада юрыдычна зраўнавала беларусаў у правох зь літоўцамі, дазволіла адчыніць пару беларускіх народных школаў у Віленскай акрузе, але не давала ніякіх надзеяў на магчымасьць разьвіцьця шырэйшае беларускае працы38. I хаця да вайны зь Нямеччынай беларускія школкі праіснавалі (прагімназія стала называцца адпаведна няпоўнай сярэдняй школай39), лёс іх быў прадвызначаны пасьля чарговага прыходу Саветаў беларуская прагімназія была далучана да расейскамоўнай школы40.
Варта адзначыць, што з розных прычынаў беларуская культурная дзейнасьць (у прыватнасьці школьніцтва) пэрыяду 1939 1941 гг. у Вільні і прылеглым да яе рэгіёне разьвівалася ня так інтэнсіўна, як плянавалі яе рупліўцы. Але і тыя невялікія посьпехі былі ліквідаваныя сталінска-бальшавіцкай дыктатурай.
Р. S. Цяпер у Вільні функцыянуе адна беларуская сярэдняя школа (заснавана ў 1994 г.), у якой вучацца 152 вучні (у тым ліку з ваколіц гораду) і выкладаюць 37 настаўнікаў41, у Вісагінасе (паўночны ўсход Літвы) працуюць дзьве пачатковыя беларускія клясы, дзейнічае бе-
36 Летапіс Віленскай Беларускай Гімназіі. 1919 1944 // Спадчына. 1999. № і.С. 43.
37 Малецкі Я. Пад знакам Пагоні. Успаміны // Спадчына. 1994. № 2. С. 127.
38 НайдзюкЯ., Касяк I. Беларусьучораі сяньня: Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі. Мн., 1993. С. 246.
39 Луцкевіч Л. А. Віленская беларуская гімназія // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Мн., 1994. С. 281.
40 Багдановіч Я. На жыцьцёвым шляху. Успаміны. Мн., 1992. С. 85.
41 Мілаш Л. Беларуская школа ў Літве // Край Kraj: (Polonika Albaruthenika Lithuanika): 1-2 (2-3). Мн., 2001. C. 82.
ларуская школа ў санаторыі „Беларусь", дзе лечацца дзеці з Чарнобыльскай зоны, існуюць факультатывы па беларускай мове й літаратуры ў Вільні і Шальчынінкаі42, на факультэце славістыкі Віленскага ўнівэрсытэту ў пачатку 1990-х гг. была адкрыта катэдра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры, а ў 1993 г. адноўлена Таварыства Беларускай Школы43.
42 Казлоў А. Катэдра беларускай філалогііўВільнюсе // Маладосць. 2000. № 3. С. 2-8.
43 Ткачоў М. А., Таляронак С. В., Ліс A. С., Сакалова М. А., Шаўцоў Ю. Вільня // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6т. Т. 2. Мн., 1994. С. 302.
Юры Туронак
Варшава
ПАДЗЕЯ НЯВЫГАДНАЯ ДЛЯ ЎСІХ
У ходзе Другой сусьветнай вайны паступова раставалі шэрагі нямецкай арміі, зьмяншаліся і яе рэзэрвы. Ужо ў пачатку 1944 г. вярхоўнае камандаваньне Вэрмахту было вымушана правесьці розныя надзвычайныя мерапрыемствы, каб хоць часткова кампэнсаваць людзкія страты войскаў. Адным зь іх быў праект пакліканьня на фронт удзельнікаў проціпаветранай аховы Нямеччыны, функцыі якіх мусілі быць перададзеныя нямецкай моладзі ў веку ад 15 да 20 гадоў, якая пакуль што не паклікалася ў армію.
Аднак і гэтыя захады былі недастатковыя, таму на пачатку сакавіка 1944 г. у кіраўнічых колах Нямеччыны дасьпела ідэя прыцягнуць да дапаможнай службы ў Люфтвафэ таксама моладзь з акупаваных усходніх абшараў — беларускую, латыскую, літоўскую, расейскую, украінскую і эстонскую. У распрацоўцы прынцыпаў арганізацыі і правядзеньня гэтай акцыі бралі ўдзел прадстаўнікі чатырох ведамстваў Нямеччыны — Міністэрства АкупаваныхУсходніх Абшараў, камандаваньня Люфтвафэ, бюро папаўненьня Вафэн СС і арганізацыі моладзі Гітлерюгенд. Практычнае правядзеньне акцыі ўскладалася на аддзел моладзі Міністэрства Акупаваных Усходніх абшараў і яго кіраўніка гаўптбанфюрэра (маёра) Нікеля.
25 сакавіка 1944 г. прадстаўнікі гэтых ведамстваў заключылі адпаведнае пагадненьне. Паводле нямецкага дасьледчыка гэтага пытаньня Рудольфа Герцага, усе яны лічылі, што вярбоўка моладзі ўсходніх народаў на дапаможную службу ў Л юфтвафэ павінна адбывацца паводле прынцыпаў добраахвотнасьці. Пры гэтым не выключалася, што ў Латвіі і Эстоніі, для якіх рыхтаваўся статус аўтаноміі, мясцовыя ўлады змогуць паклікаць моладзь прымусова ў выпадку недастатковай колькасьці добраахвотнікаў. Аднак на практыцы такой неабходнасьці не было.
Арганізатары акцыі імкнуліся элімінаваць нацыянальную дыскрымінацыю паасобных групаў моладзі падчас яе службы ў Нямеччыне і запэўніць ёй аднолькавыя зь нямецкімі памочнікамі Люфтвафэ правы і трактаваньне. Аднак гэтыя імкненьні ня раз выклікалі адмоўнае стаўленьне розных нямецкіх устаноў, схільных трактаваць
усходніх добраахвотнікаўяк прымусова завербаваных остэрбайтэраў. 3 гэтай прычыны юнакам беларускай, літоўскай, расейскай і ўкраінскай нацыянальнасьцяў быў нададзены афіцыйны статус памочнікаў СС, на што паказвалі адпаведныя нашыўкі на рукавах уніформаў над сваімі нацыянальнымі павязкамі.
Эмблема СС была надзейным шчытом, які абараняў моладзь ад непажаданых нападкаў з боку расісцкіх чыноўнікаў. Да таго ж гэтая эмблема мела сваё абгрунтаваньне: згодна з заключаным 25 сакавіка пагадненьнем 18-20-гадовыя юнакі пасьля 8 месяцаў, а 15-17-гадовыя пасьля 15 месяцаў службы ў Люфтвафэ мусілі перайсьці ў распараджэньне СС для выкананьня паліцэйскай службы ў сваіх краінах.
Такім чынам, юнакі, што паступілі на службу, афіцыйна зваліся памочнікамі СС, а неафіцыйна дружыньнікамі, хоць выконвалі выключна розныя дапаможныя функцыі, зьвязаныя з проціпаветранай аховай. Пазьней, са жніўня 1944 г., на гэтую службу прыцягваліся і дзяўчаты зь яшчэ кантраляваных немцамі тэрыторыяў. Незалежна ад нацыянальнасьці называліся яны памочніцамі Люфтвафэ.
Паколькі вярбоўка моладзі адбывалася па прынцыпе добраахвотнасьці, у штабе Нікеля адцалі асаблівую ўвагу прапагандысцкай падрыхтоўцы гэтай акцыі. Моладзь мусіла ведаць, што ад яе патрабуецца і што прапануецца. Ва ўлётках, плякатах і іншых вербавальных матэрыялах найперш падкрэсьлівалася яе раўнапраўе і аднолькавае зь нямецкай моладзьдзю трактаваньне, а таксама падпарадкаваньне сваім нацыянальным кіраўнікам. Акцэнтаваліся патрыятычныя матывы і задачы, змаганьне з бальшавізмам, пэрспэктывы прафэсійнай адукацыі.
Вярбоўка ў Беларусі пачалася 27 траўня 1944 г. Для яе правядзеньня штаб Нікеля камандзіраваў 70-80 чалавек, у тым ліку 12 афіцэраў Люфтвафэ і 5 афіцэраў СС. Пасьля сустрэчы з генэральным камісарам Готбэргам у Менску яны разьехаліся ў акругі цывільнай зоны Беларусі і ў супрацоўніцтве з акруговымі кіраўнікамі Саюзу Беларускай Моладзі пачалі сваю працу. Вярбоўка праводзілася таксама ў Барысаўскай і Бабруйскай акругах ваеннай зоны часткова з удзелам кіраўнікоў Саюзу Расейскай Моладзі.
На тэрыторыі Беларусі былі арганізаваныя чатыры прыёмныя лягеры для добраахвотнікаў: два ў Менску і па адным у Барысаве і Бабруйску. Тут юнакі праходзілі мэдычны агляд, атрымоўвалі абмундзіраваньне і больш дакладную інфармацыю аб будучай службе. Калі ў міжчасе некаторыя зь іх раздумаліся, то яшчэ мелі магчымасьць з прыёмнага лягеру вярнуцца дадому.
Вярбоўка ў Беларусі праводзілася ў спэцыфічных умовах. Фронт ужо стаяў над Дняпром з Прыпяцьцю і многае паказвала на хуткі канец нямецкай акупацыі. Акрамя таго, у шматлікіх раёнах дзейнічалі партызанскія злучэньні, а камуністычнае падпольле імкнулася разьбіваць розныя нямецкія ініцыятывы і мерапрыемствы, у тым л іку і арганізаваную дзейнасьць моладзі. У такім становішчы ў выпадку адсутнасьці жаданьня і націскаў вярбоўшчыкаў маладыя хлопцы мелі надзейную альтэрнатыву — яны маглі схавацца пад апеку партызанаў. 3 гэтай прычыны нямецкія арганізатары акцыі не чакалі яе вялікага посьпеху ў Беларусі.
Захаваная дакумэнтацыя не дазваляе падрабязна прасачыць ход і вынікі вярбоўкі ў паасобных акругах Беларусі. Як падавалася ў пасьляэвакуацыйных справаздачах акруговых камісараў, у Глыбоцкай акрузе пастуіііла на службу ў Люфтвафэ 2.ооо юнакоў, а ў Баранавіцкай — 500. У іншых акругах вынікі былі сьціплыя. Янка Жамойцін, былы акруговы кіраўнік СБМ у Наваградку, пісаў у сваіх успамінах, што ў яго акрузе вырашыла паступіць на службу ў Люфтвафэ ўсяго чатыры ці пяць юнакоў, аднак не было яму вядома ці яны выехалі ў Нямеччыну.