Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
Усё ж з той Наваградзкай акругі захаваліся і іншыя сьведчаньні. Годным увагі ўяўляецца ўспамін Галены Сэлях-Мазуры, апублікаваны ў траўні 2002 году ў „Беларускім дайджэсьце“: „Увесну 1944 г. у Любчу прыехаў на нямецкім грузавіку прыгожы юнакучорнай форме школы лётчыкаў, Лёва Русак зь Вераскава; ягоны бацька Пятро Русак, дарэчы наш сваякз боку мамы, быў у Самаахове. Хлопец і бацька агітавалі моладзь, каб уступаць у вэрмахтаўскія авіяшколы. Рабілі гэта даволі пераканаўча... Мой 14-гадовы брат з захапленьнем угаварваў маму, каб згадзілася пусьціць яго, і ён хутка прыляціць над нашу хату...Мы стаялі на рынку і з жахам глядзелі на сьлёзы жанчынаў, хлопцы якіх ужо былі на машыне. Я трымала брата, каб ня ўцёк да іх. Трохі раней гаварыў зь ім немец Лінаў. „На лётчыка трэба доўга вучыцца — казаў. — Пакуль вывучышся, вайна кончыцца і ўжо тады на Любчу не прыляціш". У канцы канцоў пераканала ягомама: „Ты ў нашай хаце адзінымужчына. На пакідай нас, дзьвюх безабаронных жанчын, на няведамы лёс!“ Грузавікрушыў. Раптам з натоўпу вырваўся нейкі хлапец. Яго ўцягнулі на скрыню. Гэта быў 15-гадовы Павел Буйвал. Ягоная маці абамлела і звалілася на брук. Што было далей з гэта хлопцамі, мне невядома“'.
1 Беларускі Дайджэст. 2002. № 5.
Паводле справаздачы камандаваньня Вэрмахту ў Беларусі, у чэрвені ў прыёмным лягеры ў Барысаве чакала на выезд у Нямеччыну 150, а ў Бабруйску — 230 юнакоў. Усе яны паходзілі з ваеннай зоны Беларусі.
3 мэтай заахвочаньня моладзі вярбоўшчыкі, напэўна, ня раз ашукоўвалі абяцанкамі, якія ўтагачасныхумовах былі нерэальныя. Вось адзін з прыкладаў, які апісаў былы вучань Маладэчанскай гандлёваадміністрацыйнай школы Міхась Лужынскі: „На пачатку траўня 1944 г. (памылка: відаць, пад канец траўня — вэрбоўка пачалася толькі 27.05.1944 г. — Ю. Т.) у школу прыехаў кіраўнік СБМ Сьценьнік з лейтэнантам паветраных сілаў Фэрманам. Зноў склікалі ўсіх вучняў, гэтым разам хлопцаў, і лейтэнант Фэрман сказаў наступнае: „СёньняразыгрываеццалёсусяеЭўропы, а таксама вашае Бацькаўшчыны. Беларусы ўжо стварылі сваю армію ў форме Беларускае КраёваеАбароны.Аднакмадэрная армія ня можа быць эфэктыўнай без свайго лётніцтва. Язаклікаю вас, юнакі, ісьці ахвотнікамі ў паветраныя збройныя сілы. Некаторыя з вас стануць пілётамі, іншыя — навігатарамі або бортмэханікамі“. I пайшлі — 4бхлапцоў. Па нейкім тыднірэкруты выехаліў Менск, дзеіхабмундзіравалі і ў палове чэрвеня 1944 гвывезьлі ў Нямеччыну"2.
Нягледзячы на розныя вынікі ў паасобных акругах, што можна лічыць пацьверджаньнем добраахвотнасьці акцыі, яе агульны вынік перасягнуў спадзяваньні нямецкіх арганізатараў. Паводле справаздачы вярхоўнага камандаваньня войскаў цэнтральнага ўчастка фронту ад 27 жніўня 1944 г., у цывільнай і ваеннай зонах Беларусі на дапаможную службу ў Люфтвафэ паступіла агулам 4.000 юнакоў.
Мяркуючы па дадзеных шэфа-правадніка СБМ Міхася Ганько, апублікаваных 28 чэрвеня 1944 г. у апошнім нумары „Беларускай Газэты“, з гэтага ліку каля 3.000 хлопцаў паходзіла з цывільнай зоны Беларусі. Аднак многія зь іх да гэтай пары не былі членамі і СБМ і толькі ў прыёмных лягерах залічал іся ў шэрагі арганізацыі і атрымоўвалі СБМаўскія павязкі. На гэта паказвае, у прыватнасьці, лік добраахвотнікаў з Глыбоцкай акругі, які ў некалькі разоў перавышаў колькасьць юнакоў, якія вясной 1944 г. былі сябрамі акруговай арганізацыі СБМ.
Такім чынам, нельга лічыць абгрунтаванымі выказваньні некаторых беларускіх аўтараў, якія імкнуліся вінаваціць СБМ у посьпеху
2 Беларус. 1983. № 308-309.
гэтай акцыі. Тое ж тычыцца ролі Саюзу Расейскай Моладзі ў ваеннай зоне Беларусі, які быў створаны толькі на пачатку траўня 1944 гі>на добры лад, ня мог мець істотнага ўплыву на ідэйнае выхаваньне і рашэньні ўсходнебеларускіх хлопцаў.
Аднак ня ўсе юнакі, якія прыбылі ў прыёмныя лягеры, маглі быць адпраўленыя ў Нямеччыну. Тыя, якія не дасягнулі 15-гадовага ўзросту ці не прайшлі праз мэдыцынскія камісіі, адсылаліся дадому. Некаторыя, адумаўшыся, вярталіся самі. Акрамя таго, імклівае наступленьне Чырвонай Арміі ў канцы чэрвеня паралізавала транспарт, у выніку чаго некаторая частка юнакоў у Барысаўскім і Бабруйскім лягерах засталася на месцы або загінула ў ходзе ваенных апэрацый.
Большасьць беларускіх юнакоў была адпраўлена ў Нямеччыну трыма транспартамі — 7, 17 і 22 чэрвеня, зь якіх апошні пасьпеў адысьці за дзень перад наступам Чырвонай Арміі. У ліпені і жніўні, ужо пасьля эвакуацыі зь Беларусі, вярбоўка працягвалася ў Нямеччыне і Генэрал-губэрнатарстве (Польшчы) сярод пражываючых там беларускіх хлопцаў і дзяўчат.
Паводле справаздачы штабу гаўптбанфюрэра Нікеля, на 20 верасьня 1944 г. у шэрагах проціпаветранай аховы Нямеччыны ўдзельнічала агулам 18.917 юнакоў з краін Усходняй Эўропы, у тым ліку:
2.356 беларусаў,
3.614 латышоў,
1	.012 літоўцаў,
1.363 расейцаў,
5-933 украінцаў,
3	.000 эстонцаў.
Пераважная іх частка (88%) абслугоўвала зэнітную артылерыю, астатнія працавалі ў галіне сыгналізацыі і іншых сфэрах проціпаветранай аховы. У дапаможную службу Люфтвафэ ўключылася таксама 250 дзяўчат, у тым ліку каля 200 беларусак. Агульная колькасьць юнакоў і юначак з усходнеэўрапейскіх краін, якія ўдзельнічалі ў проціпаветранай ахове Нямеччыны перасягнула 21.000.
Такі колькасны вынік сьведчыў аб несумненным посьпеху арганізатараў, і гэта ў час, калі нямецкая армія цярпела паразу за паразай і адступала на ўсіх франтах. Найважнейшае аднак было стаўленне да гэтай акцыі саміх хлопцаў і дзяўчат, а ў значнай ступені і іх бацькоў, якія наўрад ці сумняваліся ў выніку вайны і не маглі спадзявацца на вяртаньне на занятую бальшавікамі радзіму.
Прычыны ўдзелу моладзі ў абароне нямецкага неба напэўна былі розныя. Для адных гэта была бясплатная пуцёўка ў Эўропу, прыгодніцтва ці шуканьне занятку або лепшай долі пасьля вайны. Аднак большасьць кіравалася пачуцьцём патрыятызму і неўспрыманьнем бальшавізму. Таму нельга лічыць, як абумоўленую патрабаваньнем тагачаснай прапаганды, наступную размову карэспандэнта бэрлінскай „РаніцьГ Я. Ігаровіча зь беларускімі дружыньнікамі, якая адбылася 8 ліпеня 1944 г. у судэцкім горадзе Тропаў падчас іх урачыстай перадачы камандаваньню нямецкага Люфтвафэ: „У канцы — піша карэспандэнт — кідаю пытаньне: — ці не старалася вас адвесьці ад пастановы пайсьці добраахвотна на ваенную службу варожая прапаганда?
— Ясна, не абышлося бяз гэтага. Але мы ведалі сваю дарогу і павіннасьці.
— А ці гаварылі вам часам, што Нямеччына зь Беларусі намагаецца зрабіць сваю калёнію?
— На гэта — станоўкі адказ: лепш тады нямецкая калёнія, чымся савецкірай“3.
Пасьля вайны саюзьніцкія пракуроры ў Нюрнбэріу вінавацілі арганізатараў дэпартацыі зь Беларусі ў Нямеччыну мал ал етніх бяздомных дзяцей і прымусовай вярбоўкі моладзі на працу ў нямецкай прамысловасьці. Тады была выяўлена й поўная дакумэнтацыя, якая датычыла вярбоўкі моладзі на службу ў Л юфтвафэ, аднак суд ня здолеў даказаць яе прымусовага, а значыць злачыннага характару, у сувязі з чым яе арганізатары да адказнасьці не прыцягваліся.
Усё ж эпапея ваенна-дапаможнай службы моладзі стала пасьля вайны сарамлівай тэмай і на Ўсходзе, і на Захадзе. Добраахвотны характар службы ніяк не ўкладаўся ў абавязковую для беларускіх гісторыкаў і публіцыстаў тэзу аб адзінадушнай барацьбе беларускага народу зь нямецкім фашызмам, аб генацыдзе і падобных жудасьцях. Такое стаўленьне да гісторыі няшмат зьмянілася і ў апошні час, і ацэнка ваенна-дапаможнай службы моладзі звычайна кідаеццаўадзін мяшок з злачыннымі дэпартацыямі дзяцей і остэрбайтэраў.
На Захадзе, дзе пасьля вайны апынулася пераважная частка беларускіх памочнікаў Люфтвафэ, таксама панавала маўчаньне, хоць яго прычыны былі іншыя, чым у Беларусі. Наколькі аўтару вядома, ніводзін з дружыньнікаў не наважыўся надрукаваць свае ўспаміны
3 Раніца. 1944. 23 ліпеня.
аб вярбоўцы ў Беларусі, службе ў Нямеччыне й пасьляваенных лёсах юнакоў і юначак. Здаецца, адзіным нясьмелым выняткам быў цытаваны ўспамін Лужынскага аб вярбоўцы ў Маладэчанскай школе і згадка Янкі Запрудніка аб яго паступленьні на ваенна-дапаможную службу4.
Такая пазыцыя былых дружыньнікаў нібыта зразумелая: у новых умовах пад скіпэтрам пераможных саюзьнікаў ніхто зь іх не хацеў пісаць аб сваім удзеле ў службе Люфтвафэ. Для іх гэтая падзея была нявыгаднай, так як і для гісторыкаў на Бацькаўшчыне. I тым, і другім больш адпавядалі прыгожыя міты, чым гістарычная праўда.
Найважнейшая літаратура:
Жамойцін Я. Зь перажытага // Лёс аднаго пакаленьня. Беласток, 1996. Зеленнй 3. Украінське юнацтво в внрі Другоі світовоі війнн. Таронта, 1965. Каваленя А. Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі 1941—1944. Мн., 1999.
Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн., 1993.
Herzog R. Besatzungsverwaltung in den besetzten Ostgebieten — Abteilung Jugend. Tubingen, 1966.
4 Запруднік Я. Дванаццатка. Нью-Ёрк, 2002. C. 20-21.
Алег Гардзіенка
Менск
БЭРЛІН ЯК АСЯРОДАК БЕЛАРУСКАГА ЖЫЦЬЦЯ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ 40-Х ГГ. XX СТАГОДЗЬДЗЯ1
I
У 20—зо-я гг. спадзяваньні беларускіх дзеячоў на вырашэньне „беларускага пытаньня“ з дапамогай Масквы ці Варшавы ня спраўдзіліся. Hi Польшча, ні СССР не былі зацікаўленыя ў стварэньні самастойнай беларускай дзяржавы, а заходнія дэмакратыі не праяўлялі належнага інтарэсу да беларускай нацыі. Гэта было абумоўлена некалькімі фактарамі, але найперш слабасьцю нацыянальнага руху.
3 1936 г. на арэну эўрапейскай палітыкі выйшла нацысцкая Нямеччына. Гітлераўскія дэклярацыі пра перадзел сьвету і Новую Эўропу, у якой знойдуць сваё месца пакрыўджаныя эўрапейскія народы, абудзілі ў нацыянальных дзеячоў спадзяваньні на паскоранае вырашэньне „беларускага пытаньня". Безумоўна, большасьць дэмакратычных палітыкаў спачатку вельмі крытычна паставілася да гітлераўскіх дэклярацый і прапаганды фашызму. Аднак калі пад канец 30-х гг. стала відавочна, што Новая Нямеччынаўзяла адкрыты кірунак на перадзел сьвету і вайны не пазьбегнуць, то нават дэмакратычная „Хрысьціянская думка“ пісала ў артыкуле „Нямецкія імкненьні і беларусы": „Апошнімі часамі Нямеччына вельмі цікавіцца Ўсходняй Эўропай — СССР, дзеразьмешчаныя ЎкраінаіБеларусь...Недзеля таго, штохоча дапамагчы ўкраінцам і беларусам збудаваць сваю дзяржаву, але дзеля таго, што гэтым спадзяецца разваліць СССР, адчыніць для свайго промыслу вялікірынак збыту і дабрацца да хлебнага багацьця Ўкраіны дыляснога багацьця Беларусі...Гэта аднакня значыць, што беларусы павінны ўжо цяпер баяцца нямецкіх плянаў і ўжо цяпер зь імі змагацца. He! Трэба толькі ведаць, што нікому ня будзе бескарыснай помачы і што найкарысьнейшая толькі ўласная сіла...“2.