Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
На пачатку 50-х гадоў замест нацыянальных таварыстваў былі створаныя інтэрнацыянальныя клюбы савецкіх грамадзян, якія звычайна насілі імёны расейскіх пісьменьнікаў: М. Горкага, М. Астроўскага, У. Маякоўскага, А. Пушкіна і г.д. У гэтыя аб’яднаньні ўваходзілі прогрессйвные прадстаўнікі беларускай, украінскай, жыдоўскай, a пазьней і літоўскай дыяспараў. У гэтых установах яны ўжо актыўна не займаліся палітыкай. Клюбы кантактавалі з Таварыствамі па культурных сувязях з замежжам, якія знаходзіліся ў Маскве, Кіеве й Менску. Але гэтыя таварыствы наладжвалі кантакты толькі з рэкамэндацый савецкай амбасады20. Пасьля гэтага яны дасылалі эмігрантам розную літаратуру, кружэлкі, кінастужкі і г.д. Былі выпадкі, калі карэспандэнцыя спачатку накіроўвалася ў амбасаду дзеля таго, каб дыпляматы еслй сочтут возможным перадалі матэрыял прогрессйстам2'.
Нацыянальныя рысы новых аб’яднаньняў страчваліся, і ініцыятыва ў гэтым была за савецкімі дыпляматамі, якія намагаліся „зьняць нацыянальнае пытаньне“. Пра становішча ў клюбах згадваў Карляс Шэрман, які двойчы наведваў „Беларускі клюб імя В. Бялінскага", куды яго зацягнуў бацька.
„У клюбе была чытэльня, у якой пераважалі савецкія часопісы на іспанскай мове. Можна было запісацца на курсы рускай мовы, іх вяла сівая ахайная старая, якая, напэўна, эмігравала шчэ задоўга да прыходу бальшавікоў.
’’ Бацькаўшчына. 1952. 21 верасьня.
20	Центральннй державннй архів внсшнх органів влады та управління Украінн (ЦДАВО). ф. 5110, оп. 1, спр. 253, арк. 18.
21	Тамсама. Арк. 14.
Цяпер я разумею, што ўся гэта расейскасьць беларускага клюба ішла ад савецкай амбасады ў Буэнас-Айрэсе, яна якраз праводзіла нацыянальную папітыку імпэрскай дзяржавы, імкнулася да ўнітарнасьці, да русіфікацыі „на благо всех народов", да ложнага разуменьня інтэрнацыяналізму, да каляніяльнай вялікадзяржаўнасьці й апекаваньня „старэйшага брата“... Тым ня менш люд ня ўцяміў наўмыснай хлусьні абрускасьці беларусаў, якая заўжды падавалася як штосьці ўвогуле зразумелае: прапаганда вялася зладжана, гісторыя была надзейна фальсыфікавана, праверыць дакладнасьць фактаў было немагчыма перадусім з-за замкнёнасьці шостай часьціны сьвету, а ўсялякія выкрывальныя публікацыі абвяшчаліся ттрыгамі імпэрыялізму"22. Ніжэй Шэрман, калі расказвае пра рэпэртуар беларускага хору, згадвае: „Беларускі хор выканаў „Эх, дорогй“, „Катюшу“, „Очй чёрные", „Слушай, Ленйнград“ імноства слаўных рускіх песень. Прыручаны палітыкамі, даведзены да поўнай страты памяці, хор ня ведаў ніводнай песьні свайго ж народа. Аднак гэтая акалічнасьць нікога не засмуціла. Нікога. Hi супрацоўнікаў амбасады, ні актывістаў беларускага клюба, ні саміх беларусаў^.
Савецкія грамадзяне ў Аргентыне таксама мелі таварыства ўзаемадапамогі Белорусскйй очаг, у якое ўваходзіла звыш н тысяч чалавек. Уся дакумэнтацыя (нават сяброўскія білеты) вялася на гішпанскай мове, але Белорусскйй очаг утрымаў дом, пабудаваны беларусамі ў складчыну, замовіў музычныя інструмэнты й нацыянальны строй кожнаму ўдзельніку хору клюба імя Бялінскага. Але „беларускі“ было толькі ў назьве гэтага таварыства, а яго сябрамі былі савецкія грамадзяне ўсіх нацыянальнасьцяў. Нават матэрыялы для хору й для танцаў прасілі даслаць на рускай ці ўкраінскай мове24.
Такім чынам, у палітыцы савецкай амбасады ў Аргентыне можна вызначыць наступныя кірункі. Па-першае, у клюбах савецкіх грамадзян не выкладалася родная мова беларускіх імігрантаў, а былыя жыхары Заходняй Беларусі не вывучалі яе на радзіме. Падчас жыцьця ў Паўднёвай Амэрыцы маладое пакаленьне ўжо зьведала моцную аргентынізацыю. I менавіта ў гэты час у клюбах прапаноўвалася вывучаць мову „міжнацыянальных зносінаў" рускую. Таму беларусы па-
22 Шэрман К. Таямніцы почырку.... С. 210-211.
23 Тамсама. С. 222-223.
24 НАРБ, ф. 904, воп. з, спр. 70, арк. 56.
Палітыка савецкай амбасады ў Буэнас-Айрэсе (1940—1950 гг.) вінны былі ператварыцца ў звычайных расейскамоўных грамадзян, якія жылі ў Паўднёвай Амэрыцы.
Па-другое, адным з галоўных кірункаў дзейнасьці амбасады СССР у пасьляваеннае дзесяцігодзьзе была папулярызацыя й прапаганда савецкага ладу жыцьця. Для гэтага выкарыстоўвалася газэта За возвртценйе на Родйну, якую службоўцы амбасады бясплатна адпраўлялі на ўсе магчымыя адрасы. Актыўная прапаганда прыводзіла да таго, што прогрессйвные эмігаранты пачыналі захапляцца савецкім ладам жыцьця. У выніку гэтай кампаніі яны імкнуліся як мага хутчэй трапіць у СССР „цуд гармоніі і справядлівасьці“. Пераехаць у Савецкі Саюз тысячы падманутых украінцаў і беларусаў змаглі толькі ў сярэдзіне 50-х гадоў. У 1956 годзе, калі выяжджала найболыпая колькасьць рээмігрантаў, савецкія ўлады зафрахтавалі некалькі караблёў для возврайірюшрхся на родйну. Але ўжо ўвосень таго ж году кампанія масавага перасяленьня спынілася, хоць асобныя беларусы пераяжджалі і ў наступныя гады: напрыклад, у i960 годзе толькі праз станцыю Чоп ва Ўкраіне ў Беларусь было накіравана 26 чалавек з Аргентыны25.
Дакладная колькасьць беларускіх рээмігрантаў з Аргентыны да сёньняшняга часу невядомая, а лічба 10-15 тысяч26 выглядае занадта высокай. Напрыклад, калі параўноўваць колькасьць украінцаў і беларусаў, што вярталіся з Аргентыны на адным з караблёў, то ўкраінцаў было ў 2,5 разы больш27. Зьвесткі на канец 1956 году сьведчаць: у БССР з-за мяжы прыехала на сталае жыхарства 1.128 савецкіх грамадзян28, абсалютную большасьць якіх складалі аргентынскія рээмігранты, а УССР у гэты час прыняла 3.343 чалавекі з Аргентыны29. Такім чынам, калі ўлічваць нязначную колькасьць беларусаў, якія сяліліся ва Ўкраіне, то суадносіны 2,5:1 колькасьці ўкраінцаў і беларусаў значна не зьмяніліся. У савецкай Украіне да 1966 г. асела 4.195 „вяртанцаў" з Аргентыны30, а ў сярэдзіне бо-х гадоў назіраўся ўжо адваротны працэс вяртаньня рээмігрантаў у Лацінскую Амэрыку. Таму можна меркаваць, што колькасьць беларускіх рээмігрантаў з
25 НАРБ, ф. 904, воп. і, спр. 33.
26 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Мн., 1996. С. 333.
27 НАРБ, ф. 7, воп. 4, спр. 3443> арк. 35.
28 НАРБ, ф. 4, воп. 62, спр. 461, арк. 6.
29 Центральннй державннй архів громадськнх об’еднань Укра'інн (ЦДАГО) Ф. 1, воп. 24, спр. 4309, арк. 197.
30 Тамсама. Спр. 6167, арк. 5.
Аргентыны, што пераехалі да сярэдзіны бо-х гадоў, не перавысіла 2 тысячаў чалавек.
У другой палове 50-х гадоў з Аргентыны з прычыны эканамічнага крызысу выехала таксама й большасьць беларусаў трэцяй хвалі, якія накіраваліся ў ЗША. Часы эканамічнага буму „Срэбнай Рэспублікі", які назіраўся ў ваенныя часы і ў гады пасьляваеннай разрухі ў Эўропе, незваротна прайшлі. 3 другой паловы 50-х гадоў Аргентына трапляе ў працяглую паласу палітычных катаклізмаў, якія суправаджалісяўсталяваньнем ваенных дыктатур. 3 прычыны выезду актыўных членаў ЗБА дзейнасьць гэтай арганізацыі паступова затухае. Што ж датычыцца клюбаў савецкіх грамадзян, то да i960 году яны ўсе былі зачыненыя аргентынскімі ўладамі. Гэта было зроблена, у прыватнасьці, і з той прычыны, што іх „небясьпечная" дзейнасьць прывяла да масавага выезду з Аргентыны грамадзян, якія дзясяткі год жылі на берагах Ля-Пляты, а многія й нарадзіліся тут.
Калі падвесьці рысу пад палітыкай амбасады СССР у дачыненьні да беларускай дыяспары ў Аргентыне, то можна ахарактарызаваць яе як выключна дэструкцыйную. Перш за ўсё, яна сядзейнічала расколу паміжрознымі арганізацыямі беларусаў. Эмігранты міжваеннага пэрыяду праз ідэалягічны прэсынг савецкіх дыпляматаў адмоўна ставіліся да пасьляваенных уцекачоў і не супрацоўнічалі зь імі. Болып за гэта, праз палітыку амбасады СССР адбыўся адкрыты раскол у асяродзьдзі прасавецкіх таварыстваў, калі з „Саюзу беларускіх культурных арганізацыяў" была выключана „Бібліятэка імя I. Луцкевіча“. Вынікам гэтага было падпарадкаваньне беларускіх арганізацыяў „агентам Масквы“ і немагчымасьць іх самастойнага разьвіцьця.
Пазыцыя савецкіх дыпляматаў не судзейнічала нацыянальнаму разьвіцьцю беларускай дыяспары, бо ніхто не намагаўся далучыць эмігрантаўда нацыянальнай культуры. Наадварот, з амбасады СССР насаджаліся хлусьлівыя інтэрнацыянальныя стэрэатыпы. A з прычыны ўдзелу ў інсьпіраванай амбасадай камуністычнай дзейнасьці значная колькасьць беларусаў апынулася ў сытуацыі глыбокай канфрантацыі з аргентынскімі ўладамі. Урэшце ў 1949 годзе праз гэта былі зачыненыя амаль усе беларускія арганізацыі. Такім чынам, можна сьцьвярджаць, што пазыцыя савецкіх дыпляматаў у дачыненьні да беларусаў была антынацыянальнай па зьмесьце.
Савецкія дыпляматы нясуць цяжар адказнасьці і за зламаныя лёсы тысяч беларусаў, якія праз прапаганду пераехалі з Аргентыны, 108
вольнай краіны, у таталітарную дзяржаву СССР, дзе сустрэліся з пасьляваеннай разрухай і нястачай. Савецкае жыцьцё на самой справе аказалася зусім не такім, як марылі рээмігранты, і многія зь іх пажадалі зьехаць назад у Аргентыну, але дасягнуць гэтае мэты змаглі далёка ня ўсе. Па падліках аўтара (на падставе дадзеных Архіва МУС РБ) з 1963 г. па 1971 г. уключна з БССР у Аргентыну выехала толькі 214 чалавек31.
31 Архіў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Ф. 49, воп. 1.
Генадзь Сагановіч
Менск
ЛЕЎ АКІНШЭВІЧ ЯК ДАСЛЕДНІК БЕЛАРУСКАГА КАЗАЦТВА
...Ці знала Беларусь уздымы маіугных ідэйных рухаў, якія ўскалыхвалі эўрапэйскі сьвет моцнымі ўзбуджаньнямі, і як гэтыя рухі тут выяўляліся?
Леў Акіншэвіч
Пра гісторыка Лява Аляксандравіча Акіншэвіча (1898—1980), як нядаўна трапна заўважыў малады ўкраінскі калега, „ва ўкраінскай гістарыяграфіі... напісана замала, а ў беларускай, здаецца, увогуле нічога“‘. Так, сапраўды нічога. Гэтага вучонага, слушна названагаўтой самай публікацыі „гісторыкам украінскім і беларускім", постсавецкая Беларусь так пакуль і не вярнула. Адно беларуская эміграцыя належна цаніла свайго прафэсара — правадзейнага сябру Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва, якомуўі95і годзе нават прапанавалаўзначаліць БІНіМ, аднак Акіншэвіч мусіў ветліва адмовіцца ад высокай пасады.
Заслуга Лява Акіншэвіча перад беларускай гістарыяграфіяй ня столькі ў колькасьці ягоных працаў (а гэта таксама немалы даробак: з прыкладна 120 навуковых публікацыяў гісторыка 27 было надрукавана па-беларуску і пра Беларусь), колькі ў вартасьцях напісанага. Працамі гэтага дасьледніка закладаліся прынцыповыя для беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі пазыцыі, ставіліся важкія, дасюль актуальныя пытаньні. Акіншэвіч цалкам кампэтэнтна разважаў пра цывілізацыйную прыналежнасьць Беларусі, паказваючы яе як поле змаганьня заходніх і ўсходніх цывілізацыйныхуплываў2. У публікацыях пра Вялікае Княства Літоўскае, каб тэрміналягічна фіксаваць адзінства гістарычнага кантынуума, разьдзеленага пазьней асобнымі назвамі, стараўся ўводзіць спалучэньне „Л ітва-Беларусь“, выразна акцэнтаваў увагу на аўтахтонным характары дзяржаўнасьці ВКЛ. „Вя-