Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
У калекцыі мапаў (RG109) ёсьць расейскія, нямецкія мапы беларускіх земляў (у т.л. нямецкая мапа этнічнага складу Ўсходняй Эўропы з 1941 г.).
Значную каштоўнасьць уяўляюць калекцыі фатаздымкаў, сярод якіх ёсьць выявы мясьцінаў Беларусі. Гэта, між іншага, калекцыя Рафаіла Абрамовіча (RG 390, сабраная пры падрыхтоўцы альбому „Загінуўшы сьвет“, 1947 г.); Тэрытарыяльная фотакалекцыя (RG120) — у разьдзелах „Полыпча“ і „Расея і Савецкі Саюз“ (у канцы кожнага разьдзелу асобна зьмешчаныя здымкі з пэрыяду Галакосту — пераважна з трафэйных нямецкіх фондаў). Шэраг фотаздымкаў, у прыватнасьці зь Менскага гета, захоўваюцца ў калекцыі „Інстытут НСДАП па вывучэньні гэбрайскага пытаньня“ (RG 222).
Віды заходнебеларускіх мястэчкаў міжваеннага часу ды іхных насельнікаў можна знайсьці ў калекцыях прафэсійных фатографаў Алтэра Кацызнэ (RG 1270; пісьменьнік, сябар С. Ан-скага), і Рамана Вішняка (RG 1223)7. Пэўную цікавасьць уяўляюць фатаздымкі і з пазьнейшага часу — сынагогаў і сцэнаў рэлігійнага жыцьця гэбраяў у Савецкім Саюзе (у т.л. Менск, Віцебск, 1978-1979 гг.) з калекцыі Надара Джынджыкашвілі (RG1218) і Джэйкаба Рота (RG 328; здымкі менскіх гэбрайскіх могілак (брама, надмагільныя помнікі) падчас іх зьнішчэньня ў канцы 1960-х гг.).
У Архіве ІВО ёсьць таксама шэраг мастацкіх твораў з выявамі мясьцінаў Беларусі, напрыклад у калекцыі Лаянэла Рэйса CRG 1160)
7 Значная колькасьць здымкаў з гэтых калекцыяў выкарыстана ў кнігах: Kacyzne A. Poyln: Jewish Life in the Old Country. Ed. by Marek Web. New York, 1999; Vishniac R. Polish Jews. A Pictorial Record. New York, 1947.
— некалькі малюнкаў і акварэляўМенску 1920-х гг, аў калекцыі мастацкіх твораў (RG іоі) — некалькі працаў Абрама Маневіча, Германа Штрука, Шлоймэ (Салямона) Юдовіна.
Гэты артыкул ня можа служыць вычарпальным інвэнтаром беларускіх матэрыялаў у ІВО, ягоная мэта перш за ўсё давесьці да беларускай навуковай грамады й усіх зацікаўленых беларускай гісторыяй пра існаваньне тут, у ЗША, выдатнай і амаль не дасьледаванай крыніцы дакумэнтаў, зьвязаных зь Беларусьсю.
Дадатак 1.
ЛІСТ ДА КІРАЎНІЦТВА БУНДУ АД ПРАДСТАЎНІКОЎ БЕЛАРУСКАЙ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ГРАМАДЫ
ЧАРНІГАЎШЧЫНЫ, каля 1905 г.
(рукапіс; RG1401, Folder 574)
Посылаем лнсток „Белорусской соц. дем. Громады Р.У.П. на Черннговіцнне“, органпзацнн, возннкшей в самое последнее время. Соц,[нал]-дем.[ократнческая] агнтацня средп белорусск.[нх] рабочнх н раньше велась нашей Партней, но эта агнтацня носнла случайный н поэтому крайне непрочный характер. Такнм образом, возннкшая органнзацня поставнт своей задачей агнтацню н органнзацню белорусск.[ого] пролетарната уже более прочно. Отсутствне соц.[пал]-дем.[ократнческой] белорусской лнтературы спльно даёт себя чувствовать, а белорусскне прокламацнн, нздаваемые намн, не могут удовлетворнть более развіітые слон белорусского пролетарната. Белорусскнх нзданнй P.P.S. (Польскай партыі сацыялістычнай — В.З.), к сожаленню, мы не нмеем н былн бы весьма удовлетворены получнть нх, хотя бы в небольшом колнчестве экземпляров. Надеемся, что Вы не откажете в товаршцеской помоіцн н потруднтесь снестнсь с P.P.S. относнтельно лнтературы на белорусск.[ом] языке, нздаваемой ею, a также н „Белорусской Рев.[олюцнонной] Громадой". Особенно оіцутнтельно отсутствне белорусской лнтературы в настояіцне революцнонные днн, когда темные сплы умнраюіцего самодержавня направляют рев.[олюцнонную] энергню белорусск.[ого] пролетарната протнв евреев. Мы будем глубоко благодарны еслн наша просьба будет удовлетворена товарніцамн. Относнтельно самой „Громады" можем сообіцнть, что она состонт нз двух городскнх групп (Остёр н Новго-
род-Северск) н трех сельскнх (Бырнн, Оставушкн, Сверж). В продолженнн месяца она выпустнла до юоо лнстков н 200 брошюр. Лнсткн сл.: „До селян“ (300 экз.), „Як цар ваюе протн народу“ (200 экз.), „Куды мы глядзнм?" (іоо экз.), „К ннтеллнгенцнн“ №1, №2, №3 (300 экз.). Брошюры: „Гуторка об том, куды мужнцкне грошы ндуць“ (іоо экз.), „Песнн“ (іоо экз.).
В агшацпонной н органнзацнонной работе главным препятствнем для нас служнт крайняя безграмотность населення н отсуствпе ннтеллнгентных снл.
Надеемся на нсполненне просьбы н с товарніцескнм прнветом остаёмся Оснп, Наднемонец, Сымон.
Адрес для посылок лнтературы: г. Глухов Черн.[нговской] Губ.[ерннн] Уездная Земская Управа
Закоркнну для Федн.
Для пнсем: г. Глухов Черн.[нговской] Губ., Дмнтрню Мпхайловнчу Колоннусу.
На этот же адрес можно выслать н „П. Н.“.
Дадатак 2.
ЛІСТІНСПЭКТАРА БЕЛАРУСКІХ ШКОЛАЎ ЛАТВІІ К. ЕЗАВІТАВА ВЫДАЎЦУ Б. КЛЕЦКІНУ (машынапіс; RG19, WINS-9)
М.П. [штамп установы па-латыскуі беларуску]
Дэпартамэнт Нацыян. Меншасьцяў
Беларускі аддзел
ІНСПЕКТАР
Беларускіх іпкол
14 студзеня 1923 г. № 86.
Daugavpill.
Беларускаму Выдавецкаму Таварыству Клецкіна ў Вільні.
Грамадзянін Кляцкін, няўдалыя лісты даверанага Вашага, пісаныя ім на мае імя, зрабілі тое, што я зусім не хацеў Вам нічога адказваць аж да таго часу, пакуль не
змагу распрадаць усе Вашыя кнігі і выслаць грошы, і толькі просьба Паважанага Пасла, Рака-Міхайлоўскага, есць прычына таго, што я знайшоў магчымым напісаць Вам гэтага ліста.
Ведайце-ж, што справа стаіць гэтак:
1,	летам мінулага году, за тыдзень да пачатку месячных вучыцельскіх летніх курсаў, зьвярнуўся я да Вас с просьбай срочна выслаць мне для гэтых курсаў па іоо экзэмпляраў некаторых кніжок, і каб не было затрымкі, паслаў Вам са сваіх коштаў іооо руб задатку;
2,	Ваш паверанный толькі праз які месяц выслаў мне гэтыя кнігі і калі я іх атрымаў у Дзьвінску, дык курсы ў Люцыну ўжо канчаліся і кнігі туды не пасьпелі;
3,	мала таго, былі высланы ня ўсе кнігі, а толькі „Гісторыя літэратуры“ Гр.[амадзяніна] Гарэцкага, на якую ўдадатак да ўсяго кошт быў накінуты на 25% супраць таго, як мы ўмаўляліся;
4,	такім парадкам я заплаціўшы свае ўласныя грошы, маю ў сябе Вашы кнігі /некаторыя навэт у нераспакаваных пачках/ і чакаю будучага лета, каб распрадаць іх; з вялікай ахвотай павярнуў бы іх Вам назад, але ня ведаю хто павярне мне мой выдатак і перасылачныя выдаткі, хоць уся віна за здарэньне гэтага падае цалкам на даверанага Вашага;
5,	хоць я і быў на яго дужа злы, але не пісаў яму ніякіх лаянак і наагул не ўвайходзіў ні ўякую перапіску; але, раптам, атрымліваю я ад яго ліста за лістом, у якіх ен патрабуе зараз-жа выплаціць яму ўсе грошы, пагражаючы ў праціўным выпадку судом; ну гэта ўжо было верхам неучцівасьці, і я пастанавіў сабе ніякіх болей спраў з такой нэрвовай фірмай ня мець і чакаць суда, калі ен гэтак пажаданы.
Цяперака, адказваючы Вам, прапаную: або чакаць на рэшту грошэй да лета, бо я не магу, па віне давераннага Вашага, цяперака распрадаць усіх кніжок, або павярнуць мне задатак і атрымаць назад Вашы кнігі.
3	давераным Вашым, да належных выбачэньняў яго, ні ў якую перапіску я ўваходзіць не жадаю.
[Подпіс: К. Езавітаў]
[Штамп]
Baltkrievu Skolu Jnspektors
Інспектар Беларускіх Школ
Дадатак 3.
ЛІСТ ПРАДСТАЎНІКА БЕЛАРУСКАЙ САМАПОМАЧЫ КІРАЎНІКУ П РАПАГАН Д ОВ АГА АДДЗЕЛУ Б АРАНАВІЦКАЙ
АКРУГІ (рукапіс; RG 215, ОссЕ 3a—Bar 22)
Кіраўніку прапагандовага аддзела Баранавіцкай акругі сп. Бедрыцкаму.
12-XII-43 г. я быў запрошан у гарадзкую ўправу на паседжаньне лепшага актыва беларусаў г. Баранавіч, дзе прысутнічала да 30 асоб. Адчыняў гэта паседжаньне сп. Русак як старшыня горада і намеціў у парадку дня 2 пытаньні:
1.	Вынікі тэрора ў Менску, уход у „партызаны" ў Слонімскім і другіх Акругах.
2.	Меры прыняцьця супроць такіх вынікаў і прапановы.
Як заўсёды высказваліся Акруговыя Кіраўнікі; БСП, школьніцтва і іншыя, якія адзначылі аб неабходнасьці моцнага згуртаваньня саміх сябе, уздзеяньня на паліцыю, якая не слухае нікога з іх, давер адзін другому, астарожнасьць у працы і жыцьці, барацьба з хлусьлівымі чуткамі, назначалі прапановы да нямецкіх улад аб лепшай дапамозе ім і абароне. Вельмі зьдзіўленым паказаўся мне даклад якога-то Астроўскага8, які моцным аратарскім голасам крэчэў на ўсю залю, што: „усё сказанае вышэй ёсьць пустое, нам неабходна будаваць сваю дзяржаву цэнтралізаванае кіраўніцтва, што мы ўсе працуем і не маем ніякай ідэі, а ўсё чакаем ад немцаў якойсьці аўтаноміі ці рэспублікі, даволі ўжо гэтага чаканьня!
Мы павінны ўсе сьмела і рашуча выступіць да немцаў выпрацаваўшы мімарандум, каб на нашай бацькаўшчыне Беларусі былі кіраўнікі самі беларусы, даволі ўжо прасіцца ў немцаў ды падкупліваць салам, водкай ці бабамі ўладу і тады ніякі з нас беларус не можа знайсьці праўды. Мы павінны паставіць у мімарандум моцна пытаньне перадачы ўлады нам, беларусам, усюды і ў паліцыі і установах, а асабліва павінны выгнаць усіх зондарфюрараў, якія як удзельныя князькі таріуюць уладай, абставіўшы сябе польскімі паненкамі, п’янствуюць і разлагаюць сваім прыкладам масы. У іншым выпадку мы павінны паўстаць самі, толькі
8 Відаць, маецца на ўвазе Радаслаў Астроўскі, будучы прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады, які ў сярэдзіне сьнежня і знаходзіўся ў Баранавічах.
Інстытут гэбрайскіх досьледаў ІВО ў Нью-Ёрку хто-ж нам дасьць права, бо мала трэбуем ад немцаў, якія назначаюць усюды людзей не пытаючыся ў нас. Мяне цікавіць пытаньне, хто выбіраў М. Ганько кіраўніком моладзі, каго яны (немцы) пыталі, дзе ён быў заслужан, ды і многія другія ў нашай акрузе.
Трэба раз і назаўсёды пакончыць з гэтымі нямецкімі назначэньнямі ў прапагандзе, паліцыі, загадчыкамі маёнткаў і г.д. У іншым выпадку мы не маючы сваёй рэспублікі і свайго ці то прэзыдэнта ці то фюрэра будзем зьнішчаны..."
Далей з пахвалай яго выступіў адзін з мэдыцынскіх працаўнікоў нейкі [Dr. Smartschok] які сказаў што: „ідэя яго ёсьць найлепшай і я як яго выхаванец адной з гімназій, дзе ён (Астроўскі) быў кіраўніком стаю на гэтым грунце і прапаную паставіць у аснову вышэй сказанае пытаньне аб самастойнасьці і пазваць на прачытаньне нашага мімарандума нашага даражэнькага „бацьку“ Сабалеўскага, які мог-бы прама ад нас гэты мімарандум пераслаць да А. Гітлера, так як права на самастойнасьць можа даць толькі ён“.
Я не мог далей слухаць і вымушан быў перарваць гэтую размову, сказаўшы: „Пакуль будзе ў нашым грамадзянстве панаваць безідэйнасьць, не згуртаванасьць, слабае нацыянальнае пачуцьцё, малая актыўнасьць саміх кіраўнікоў у напрамку разьвіцьця ідэі Н.[овай] Эўропы, то не аб якой самастойнасьці не можа быць гутаркі, бо зараз нашае сялянства, (як ведаю я з практыкі, 1,5 года працы), не бачыць у вас сваіх кіраўнікоў і ва ўсіх пытаньнях, нават маленькіх пытаюцца ўзгадніць толькі з немцамі. Кіраўнікі не маючыя даверу ў народзе не могуць быць правадырамі гэтага народу".