Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
22.	кс. Наўмовіч Часлаў — Любешаў (Полыпча),
23.	кс. Падзява Антон — Бяляны пад Варшавай,
24.	кс. Піпік [Пусік прыпіс аўтара рэляцыі] Віктар — Рыга,
25.	кс. Раманоўскі Вацлаў — Парэчча (Гарадзенскі р-н),
26.	кс. Рыбалтоўскі Казімір — Камень (Валожынскі р-н Менскай вобл.),
27.	кс. Семашкевіч Янка — Міхалова-Незабудка (Беласточчына),
28.	кс. Сьмяян Антон — Піншчына,
2 Рэд.: Тут і далей паводле сёньняшняга адміністрацыйнага падзелу.
29.	кс. Сядляр Станіслаў — Кляпачы (Падляшша),
30.	кс. Смулька Казімір — Скужэц каля Седльцаў,
31.	кс. Станкевіч Адам — Вільня,
32.	кс. Талочка Ўладыслаў — Вільня,
33.	кс. Тарасэвіч Юльян — Рубяжэвічы (Сгаўпецкі р-н Менскай вобл.),
34.	кс. Тарашкевіч Віктар — Рыга,
35.	кс. Татарыновіч Пётар — Варшава,
36.	кс. Філіповіч Зьміцер — Люблін (Полыпча),
37.	кс. Хаданёнак Браніслаў — Вільня,
38.	кс. Хадыка Аляксандар — Беласток,
39.	кс. Хадыка Станіслаў — Гервяты (Астравецкі р-н Гарадзенскай вобл.),
40.	кс. Хамёнак Віталіс — Варшава,
41.	кс. праф. др. Хвецька Люцыян — Хатаў (Стаўпецкі р-н Менскай вобл.),
42.	кс. Чарняўскі Францішак — Францыя,
43.	кс. Шалкевіч Міхал—Тракелі (Воранаўскі р-н Гарадзенскай вобл.),
44.	кс. Шымкевіч Зянон — Гародна (Столінскі р-н Берасьцейскай вобл.),
45.	кс. Шутовіч Віктар — Харошч каля Беластоку.
Цяжка адназначна казаць, што мэмарыял такога зьместу быў пададзены нямецкім акупацыйным уладам. Тым больш меркаваць пра рэакцыю на яго нямецкай адміністрацыі ў Менску. Тут пытаньне застаецца адкрытым і чакае дакумэнтальнага пацьверджаньня з архіваў. Вядомы затое лёс пераважнай большасьці сьвятароў са „сьпісу 45-ЦІ“3.
He да канца аднак застаюцца высьветленымі прычыны, якія прывялі да арыштаў і ліквідацыі шэрагу польскіх і беларускіх каталіцкіх сьвятароў, і роля ў гэтым, з аднаго боку, нямецкіх акупацыйных уладаў і мясцовай беларускай адміністрацыі, а зь іншага — польскіх кансьпірацыйных арганізацый і праваслаўных груповак прамаскоўскай арыентацыі.
3 Garbinski J., Turonek J. Bialoruski ruch chrzescijanski XX wieku. Slownik biograficzno-bibliograficzny. Warszawa, 2003.
Ліст айца-марыяніна Тамаша Падзявы1 да пастара Яна Пятроўскага, пратэстанта2
Глыбокапаважаны й дарагі зямлячэ,
[...] Як большасьць беларусаў, я да 17-га году жыцьця, жывучы яшчэ ў роднага бацькі, быў паддадзены ўжо двум розным, нават антаганістычным уплывам. Ад 4-га году, калі памяць пачала ўжо безь перарываў рэгістраваць усе падзеі, я чуў навокал сябе аж тры мовы, якія пазнаў адначасна: родную, беларускую, польскую, бо бацькі мае каталікі лацінскага абраду і абодва граматныя, і расейскую, бо бацька хадзіў калісь у расейскую школу і вынес зь яе сымпатыі да расейскай літаратуры. Ад 6 гадоў жыцьця чытаў і я ў дзьвюх мовах усё, што толькі мне пападзецца ў рукі, перадусім польскую Біблію. Маючы 17 гадоў, я пачаў вучыцца ўжо ў школе й праседзеў на школьнай лаве 13 гадоў. Праз школуяўвайшоўу агульначалавечую, вылучназаходнюю культуру, бо ў польскай школе расейская мова не дапушчалася Вышэйшыя студыі я адбываў у Рыме. Аднак як перш у роднай хаце я меў пастаянную аказію спатыкацца ня толькі з праваслаўнымі беларусамі, якія крыху розьніліся ад беларусаў-каталікоў (прынамсі, я гэтую розьніцу выразна адчуваў), але й з сапраўднымі (аўтэнтычнымі) расейцамі-стараверамі, якія былі нашымі суседзямі з двух бакоў, з паўдня і з поўначы, гэтаксама і ў Рыме я, хоць і ў чыста заходнім асяродзьдзі, прыгатаўляўся тэарэтычна да працы сярод расейцаў, студыюючы, між іншым, усходнюю літаратуру, гэты магутны акамуля-
’„Айцу Тамашу Падзяву ўдалося выехаць з Помшчы толькі ў 1969 г. Паводле ягонага ўласнага сьведчаньня, ён заявіў законным уладам, што, аддаўшы 14 гадоў расейцам і другія 14 — палякам, ён хацеў рэшту жыцьця ахвяраваць свайму народу. На жаль, Бог даў яму толькі тэсьць гадоў, якія ён пражыў у Лёндане, дзе памёр у 1975 г. Нехта ня так даўно сказаў пра аднаго вядомага брытанскага палітыка, йіто ён быў найлепшым прэм’ер-міністрам, якога Вялікабрытанія ня мела. Нешта падобнае можна сказаць пра а. Тамаша. Той, хто хоць крыху пазнаёміўся зь ягонымі глыбокімі рэлігійнымі артыкуламі ў «Божым Шляхам», можа толькі шкадаваць, што яму было дадзена так мала часу для беларусаў“. Аляксандар Надсан. Друя і Грэка-Каталіцкая Царква на Беларусі, 1924-1938. Лёндан: Божым Шляхам, 2001. с.52.
2Ліст а. Тамаша Падзявы да а. Яна Пятроўскага ад 30.03.1971. Перахоўваецца ў прыватным архіве Л. Юрэвіча. Друкуецца ў скароце.
Ліст айца-марыяніна Тамаша Падзявы да пастара Яна Пятроўскага
тар усходняга духу. Далей я еду на Далёкі Ўсход, дзе ў кітайскаяпонскім асяродзьдзі працую для расейцаў і сярод расейцаў 13 гадоў як вучыцель і пэдагог у трох расейскіх сярэдніх школах, адначасна пішучы артыкулы ў расейскай мове. Уражаньне было такое, што я знайшоўся ў зусім іншым сьвеце. У кожным выпадку, я ўцягнуўся, ужыўся ў зусім іншую (таксама агульначалавечую) культуру, якая была падобная да Заходняй толькі так, як левая рука падобная да правай. Яны ня толькі не пакрываюцца, але проціставяцца адна другой. Як бы гэтага было мала, я пападаю пасьля гэтага ў савецкі лягер у Сібір, дзе пры цяжкой (вылучна фізычнай) прымусовай працы праз шэсьць з палавінай гадоў я мог добра перадумаць увесь дасюлешні досьлед. Зь лягеру я пападаю ізноў на 13 гадоўу Польшчу. Тут я маю магчымасьць дагнаць заходнюю культуру, ад якой я адстаў на цэлых 20 гадоў. Болып таго, я маю час апрацаваць усе мае спасьцярогі адносна праблемы Захаду і Ўсходу і нават напісаць цэлы рад артыкулаў на гэтую тэму. Зь іх адзін, пераложаны ў ангельскую мову, быў нават надрукаваны ў Оксфардзе ў Old Palace, калі ня мыляюся, у 1962 годзе. Вынік маёй працы быў капітальны. Зразумела, што мяне ня толькі сьмяшаць, але й злосьцяць эсэі такога, напрыклад, Стэфана Цвэйга аб Дастаеўскім ці іншым расейскім пісьменьніку, і я не магу іх інакш назваць, як фарэялёгіяй. Ці ж ня дзіўна, што такія „аўтарытэты“ аб’явілі, што няма сапраўднай розьніцы паміж Усходам і Захадам. Але можа ня будзе лішнім зазірнуць крыху болей у гэтую праблему, каб ня быць галаслоўным і ня спорыць у пустую, бо час — сапраўды занадта дарагая рэч, каб яго траціць на пустыя споры. Для нас, веруючых, час — гэта Госпад Бог, бо Яго мы здабываем у часе.
Беларусь ляжыць паміж Польшчаю, якая ёсьць авангардам Захаду, і Расеяй, якая ёсьць авангардам усходняга духу. Абодва гэтыя ўплывы ёсьць антаганістычныя і ўносяць у душу нашага народу раздваеньне, а што горш — дзеліць наш народ нават у тым, што яго павінна лучыць. Напрыклад, у хрысьціянстве. Вы можа ня так адчуваеце, чым ёсьць падзел беларусаў на каталікоў і праваслаўных, бо Рэфармацыя была зьявішчам магчымым толькі на Захадзе і носіць чыста заходні характар. А глыбіні канфлікту паміж Усходам і Захадам мала хто патрапіць зразумець, і я знаю вельмі нямногіх знатакоў гэтае праблемы. Найбольш можна знайсьці ў расейскіх пісьменьнікаў, калі іх навучыцца чытаць, што вымагае адпаведнага прыгатаваньня. Найлепшымі судзьдзямі ў споры паміж Усходам і Захадам ёсьць жыды, тыпова ўсходні народ, аднак дзякуючы сваёй рэлігіі меўшы 138
Ліст айца-марыяніна Тамаша Падзявы да пастараЯна Пятроўскага такжа некаторыя характэрныя прыкметы людзей Захаду, напрыклад, аптымізм: сьвет створаны добрым Богам, можна й трэба падбіваць сабе і выкарыстоўваць. Усход, як ведама, глядзіць інакш — пэсымістычна, на гэтую справу. Для індусаў рэчаіснасьць ёсьць ілюзіяй, ды яшчэ кепскай, злой багіні Маі. Сьвет матэрыяльны творыць Агрыман. Усходняе хрысьціянства пад уплывам гнастычным, ды хоць бы й Вашага Плятона, які тож ня быў энтузіястам матэрыяльнай рэчаіснасьці (прыпомніце ягонае параўнаньне зь людзьмі, седзячымі ў гроце, якія ня могуць адвярнуцца да сьвятла, а бачаць толькі цені рэчаў сапраўдных, ідэяў на сьцяне). Праваслаўныя расейцы ўважаюць за грэх адчуваньне смаку ў ядзе (прыпомніце Буніна: „Алн сладко, дедушка?“. „Грешен, внучек“). Але яны наагул не адрозьніваюць, нават інтэлігентныя расейцы, вялікіх рэчаў ад малых, дагматаў ад абраду, прыказаньняў ад радаў, граху ад недасканаласьці і г.дДругая рэч: жыды маюць чыста заходняе, ясна выражанае паняцьце чалавечае асобы. Між імі ёсьць нават выдатныя індывідуалісты. А вазьміце будызм? У ім зусім няма паняцьця асобы. У гнастызьме яно расьцярушана, а ва ўсходнім хрысьціянстве дзіўна аслаблена. Возьмем першы-лепшы прыклад: першае таінства хросту. Як хрысьціць на Захадзе лацінскі сьвятар? „Я цябе хрышчу". Заўважце ясна выразную актыўную індывідуальнасьць сьвятара. А як выглядае хрост на Усходзе? „Хрысьціцца слуга Божы такі-та“. I ані слова не ўспамінаецца аб тым, хто яго хрысьціць, а ён сам толькі пасіўна прымае хрост. I гэта ў сёньняшняй Грэцыі! Бачыце розьніцу паміж Усходам і Захадам? Тым часам жыды, цэлы час жывучы на Захадзе, зусім не загубілі свайго ўсходняга характару, а адначасна мелі нагоду добра пазнаць Захад. Таму яны й знаюць куды лепш Захад і Ўсход, якія самі часта не ўясьняюць сабе сваёй спэцыфікі. Таму, калі хочаце пазнаць, напрыклад, Дастаеўскага, чытайце Андрэ Жыда, і Вы даведаецеся больш, чым нават ад расейца Меражкоўскага, не гаворачы аб заходніх эсэістах, якія накормяць Вас толькі баламутнай балталёгіяю.
Але пара ўжо зазірнуць у гісторыю. Антаганізм паміж Усходам і Захадам выводзіцца яшчэ з дагістарычных часоў. Герадот бачыць у казачных апавяданьнях аб крадзежы жанчын з Аргасу фэніцыянамі і аб Траянскай вайне зьявы змаганьня паміж Азіяй і Эўропаю сусьветнага значэньня. Ня трудна было б давесьці, што гэты вялікі антаганізм датрываў да нашых дзён і што перадусім дзякуючы яму сяньня чалавецтва дзеліцца на два блёкі, якія сапраўды „блякуюць" прагрэс чалавецтва якраз у часе, калі яно мае вынятковае шчасьце ў рэа-
Ліст айца-марыяніна Тамаша Падзявы да пастара Яна Пятроўскага лізаваньні эпахальных навуковых адкрыцьцяў ды не пазваляюць яму дайсьці да нармалізацыі агульначалавечых адносінаў і правільнай арганізацыі жыцьця. Тое, што на Захадзе, ізаляваным ад беспасярэдніх кантактаў з Усходам, зьяўляюцца выказваньні, што сяньня ўжо няма іншых антаганістычных элемэнтаў паміж Усходам і Захадам як толькі палітычныя, тлумачыцца вельмі проста. Погляд гэты бярэ пад увагу толькі вонкавыя формы заходняе цывілізацыі, ужо прынятыя Усходам. Але ён нічога ня ведае аб духовых фундамантахусяго жыцьця Усходу й Захаду, якія ёсьць глыбока антаганістычныя. A яны якраз да сёньняшняга дня ляжаць падставаю ўсіх агульналюдзкіх канфліктаў, уплываючы на гэтак званую матэрыяльную базу, наперакор марксісцкай тэорыі, што дух зьяўляецца толькі „надбудоваю" гэтае базы. Якраз тут мы і бачым прымат духу над матэрыяй і перавагу ўнутранага зьместу над вонкавымі формамі. Духовы зьмест пэўне ж патрабуе вонкавых формаў, каб выявіцца, і яны глыбока закарэнены ў матэрыяльным грунце чалавечага жыцьця. Але як было б памылкай ня бачыць сутнай розьніцы паміж грунтам і дрэвам, якое зь яго вырастае, так яшчэ большай памылкаю будзе ня бачыць розьніцы паміж дрэвам духу й жывым грунтам чалавечае прыроды, зь якога яно вырастае і да якога яно не даецца зрэдукаваць сябе бяз рэшты, як і жыцьця нават дрэва нельга зрэдукаваць да неарганічнай матэрыі, хоць яно й зьвязана зь ім неразрыўна. Вялікаю заслугаю В. Джэймса ёсьць тое, што ён выявіў нечуваную павярхоўнасьць рацыяналістычнага трактаваньня зьявішча, званага рэлігіяй, яку гуманістычнай натуральнай тэалёгіі эпохі Асьветы, так і ў матэрыялістычным рэлігіязнаўстве. „Закуткі пачуцьцяў, больш закрытыя, зацемненыя слаі характару зьяўляюцца адзінымі месцамі на сьвеце, дзе можна падгледзець сапраўднае станаўленьне факту", — кажа гэты вучоны. „Рэлігія выводзіцца з найдалейшых граніцаў нашае істоты, дзе яны кантактуюцца зь іншым памерам існаваньня, зусім непадобным да пачуцьцёвага й проста звычайнага зразумелага сьвету“. [Christopher Dawson. Religion & Culture. 1949]