Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
Ліст айца-марыяніна Тамаша Падзявы да пастара Яна Пятроўскага ца звычайнай рэакцыяй, скіраванай проціў аднаго прынцыпу, адной ідэі і аднаго факту тэандрычнасьці або Богачалавечнасьці. Без зразуменьня гэтага факту ўся гісторыя дваццаці апошніх стагодзьдзяў будзе абсалютна незразумелай.
Ад першага стагодзьдзя нашае эры аж да сёньня Бог-чалавек ёсьць для сьвету каменем цялеснага пакалечаньня і згаршэньня. Эбёнэты і жыдоўскія сэкты ня бачацьуХрысьце Бога. Дакетызм не прызнае ў ім чалавека. Гностыкам здаецца, што Хрыстос ёсьць эманацыяй бесканечнага і непанятнага бажаства, адной з божых гыпастазаў. Хрысьціянскі Хрыстос мае Айца ў небе і Матку на зямлі. Гностыцкі Хрыстос мае айца і матку толькі ў небе, у межах божаскага сьвету, які ёсьць паўнатой існаваньня, „плеромай" у супрацьлегласьці да „кеномы“ або „паражнечы", якой называецца Сусьвет пачуцьцёвай рэчаіснасьці. Плерома ёсьць галоўнае паняцьце гностыкаў. У аснове яе ляжыць спэцыфічная канцэпцыя бажаства з камплікаванай сэксуальнай дыфэрэнцыяцыяй. Плерома складаецца з шэрагу Эонаў, якія ўкладваюцца парамі ў працэсе з папераменьня мужскімі і жаночымі прыкметамі элемэнтаў. Гэта Эгіпт супрацьставіў радаслоўную сваіх багоў Хрысту чалавеку, жадаючы бачыць у Ім, як калісь у Азырысе, толькі зьвяно божага ланцуга. Апрача таго, сэксуалізацыя бажаства выразна паказвае на манізуючую тэндэнцыю, якая гэткім спосабам хацела зьмякчыць аснаўную дысгармонію Дабра і Зла, Цела і Духа, якая лягічна вынікала з запярэчаньня, што Хрыстос ёсьць Чалавекам. Хрыстос ня мог быць пасрэднікам паміж людзьмі і бажаством з угляду на продню, якая аддзяляе Плерому ад Кеномы, якая можа быць дзелам злога элемэнту. Адсюль у Манеізьме, які выводзіцца з гнастыцызму, ідэя змаганьня паміж добрым і злым элемэнтам асягнула яшчэ большае драматычнае напружаньне, чым у Зэнд-Авэсьце. Тут змаганьне паміж сьвятлом і цемрай вядзецца ўжо паасобныя элемэнты царства сьветласьці — за душы разумныя, якія цемра патапіла ў цемнаце. Аднак дуалізм аказаўся супярэчным з духам Усходу, бо прапануе ідэю змаганьня, таму і прыняўся толькі сярод больш актыўных іранцаў, ды для актыўнага Захаду ня раз зьяўляўся вельмі сільнай атракцыяй. Самая магутная з усіх герэзідаў — гнастыцызм быў найвялікшым антаганістам хрысьціянскай артадоксіі. Пасьля доўгага змаганьня, выкінуты ў канцы за межы галоўнага гістарычнага нурту супольнымі сіламі шматлікіх царкоўных дзеячоў і пісьменьнікаў, ён не перастаў магутна ўплываць на будучае нашай цывілізацыі. Выкляты і прасьледаваны, схаваўшыся як пад зямлю, ён ад часу
Ліст айца-марыяніна Тамаша Падзявы да пастара Яча Пятроўскага да часу як падземная рака выплываў на паверхнасьць, даючы аб сабе знаць. Катары і вальдэнсы, амальрыцыяне і пасьлядоўнік „Вечнага Эвангельля", Экхард і іншыя нямецкія містыкі, гішпанскія кветысты, а нават сучасны каталіцкі мадэрнізм — усё гэта рад неаслабных праз усё Сярэдневякоўе і аж да нашых часаў уплываў гнастыцызму на захадзе. А ўжо на Ўсходзе, асабліва ў Расеі, гнастычны элемэнт патрапіў здабыць сабе месца чуць не паўафіцыяльнага элемэнту ў духоўным жыцьці. Перад вайной прафэсар Ясіноўскі, сумленны і кампэтэнтны знаток Усходу, пісаў: „Пакажыце мне ў творах расейскай філязафічна-рэлігійнай сьведамасьці тыя думкі, якія хоць і высуваюцца, як чыста расейскія не былі калісь выказаныя Арыгенэзам і гнозай!“
Апошняй апорай эленізмуўягоным змаганьні з хрысьціянствам быў вялікі напрамак, збліжаны да гнастыцызму, які быў адначасна рэлігіяй таксама, як і філязофіяй. Характэрызуе яго тыповая для Усходу суцэльнасьць веды і веры, філязофіі і рэлігіі. Інакш чым гнастыцызм, гэты напрамак, званы нэаплятанізмам, стаўся разчынай новых сто раз то іншых фармацыяўудуховым разьвіцьці заходняга сьвету, асабліва філязофіі. Адначасна ён ляжыць у падставах усходняй думкі ў самым хрысьціянстве як пункт гледжаньня, які прызнае толькі адну суцэльную праўду ў процілегласьці да падвойнай праўды, якая характарызуе заходнюю артадоксію. Антытэза гэтых двух становішчаў адносна фармаваньня праўды, якой у пэўнай меры аб’ясьняецца гістарычны спор Усходу з Захадам, да сяньняшняга дня астаецца актуальнай.
Антыхрысьціянскі элемэнт, пераможаны ў тэорыі, астаўся непераможаныму практычнымжыцьці хрысьціянаў. Паміж верай і жыцьцём аставаўся настолькі балючы разнабой, што сапраўдныя пасьлядоўныя хрысьціяне былі прымушаныя ўцякаць ад сьвету ў пустыню. Ужо сам факт, што найлепшыя вылучалі сябе з грамадзянства, трэба прызнаць за ненармальнае зьявішча. Праз гэта паглыблялася яшчэ болып розьніца паміж хрысьціянскай пустыняй і нехрысьціянскім сьветам, як бы новы род сэпарацыі паміж Божым і чалавечым элемэнтам. Ды й самому манашаству гэта не выходзіла на здароўе, бо ў ім аджывалі старыя ўсходнія тэндэнцыі, якія кантэмпляцыю прызнавалі найвышэйшай і безумоўнай мэтай жыцьця. Вырабіўся тып манаха антыграмадзкага па прыродзе. Сацыяльна-дзяржаўны лад у Бізантыі грашыў практычным нэстарыянствам, няўмеласьцю пагадненьня між сабой элемэнтаў Божага і чалавечага, а манашаства па-
Ліст айца-марыяшна Тамаша Падзявы да пастара Яна Пятроўскага падала ў практычны манафітызм. Практыка аказалася больш згубнай ад тэорыі. Практычным наступствам здрады хрысьціянства быў Іслам.
Нэстарыянізм і манафітызм у тэорыі выключаюць адзін другога, бо займаюць крайна процілеглыя становішчы. Аднак у практыцы гэты крайнасьці знаходзяць супольны пункт, у якім спатыкаюцца. Гэтым пунктам ёсьць паняцьце нялюдзкага Бога. Тыя, што аддзялялі Бажаство ад чалавецтва, рабілі гэта Бажаство вонкавым і чужым чалавеку. Гэтак сама і тыя, што распушчалі чалавецтва ў абыякавасьці абсалюту, нясьведама ўскрашалі старую ўсходнюю ідэю нялюдзкага бажаства. Верачы ў хрысьціянскага Бога і ў Ягоны Закон, хрысьціянскі Усход у практыцы не выпаўняў хрысьціянскага закону, жывучы паводле паганскага права, якое афіцыяльна было прынята нават у царкоўным жыцьці. Дык вось і Іслам і ня быў нічым іншым, як шчырым і адкрытым публічным прызнаньнем гэтай таёмнай нэгацыі хрысьціянства, якая аб’яўлялася толькі што раз то ў іншай герэзіі. Хрысьціянскі імпэратар Юстыніян зацьвердзіў кодэкс паганскага рымскага права для сваей Імпэрыі. Паганскаму праву не пярэчылі абычаі двара і грамадзянства: дэспатызм, сэрвілізм, поўная дэмаралізацыя. Вось Іслам і зрабіў з гэтага выснаў, што хрысьціянскі закон ёсьць непрыгодны для жыцьця. Ён стараўся стварыць іншы закон, лягчэйшы для спаўненьня. Бачучы хрысьціянскую няздольнасьць, каб зрэалізаваць у сваім жыцьці Божы элемэнт, Іслам сьведама адказаўся ад унутранага злучэньня чалавецтва з Бажаством. Ён проста прызнаў Бога за чужога чалавеку, за нялюдзкага, Ягоную дзейнасьць — за фатум, а Божы закон — за чыста вонкавы. Гэткім спосабам Ісьлям атрымліваў тую перавагу над непасьлядоўным хрысьціянствам, што асягнуў поўную згоднасьць паміж верай і жыцьцём. I хоць вера гэта была непраўдзівая, затое ў жыцьці мусульманіна не было самааіпуканства, бо ў ім была згоднасьць веры з учынкамі, еднасьць права згоднага з сабой і не было іншай нормы жыцьця акрамя нормаў, якія знаходзяцца ў гэтай рэлігіі.
Над гэтым фактам варта падумаць. Пакуль хрысьціяне будуць ўладжваць сваё жыцьцё паводле прынцыпаў нязгодных з той верай, якую яны лічаць праўдзівай, датуль будзе магчымым паўставаньне і пашырэньне новых ісламаў, якія даўней гісторыкі называлі карай Божай можа не так наіўна, як нам сёньня здаецца.
Загаварыўся я, ажна бачу, што трэба было б напісаць цэлую кнігу, каб да чаго-небудзь сэнсоўнага дагаварыцца. Але і гэта ня будзе
Ліст айца-марыяніна Тамаша Падзявы да пастара Яна Пятроўскага лішнім, калі з яго ўбачыце, чаму для мяне зьяўляюцца непераконваючымі тэорыі, абапёртыя толькі на адным гістарычным матэрыялізьме, хоць бы яны і пісаліся ў Амэрыцы і друкаваліся ў вялікіх і добра рэклаямаваных кнігах. Пасьля Хрыста няма другога Імені пад сонцам, у якім бы людзі маглі б мець надзею. Ахоць хрысьціянства і паддалося злу, якое яно было паклікана направіць, Хрыстос астаецца адзін і той самы навекі. Ягоная праўда не прамінае, і ня Ён да нас, толькі мы да яго маем зьвярнуцца: Госпадзе, памажы нам!
3 глыбокай пашанай. Тамаш Падзява. MIC
30.03.1971
Падрыхтоўка да друку й публікацыя А. Гардзіенкі ІЛ. Юрэвіча
Ганна Госк
Полыйча
3-НАД БЯРЭЗІНЫ ДА БЭРЫСА
Бэлетрызацыя аўтабіяграфічнага матэрыялу ў прозе Флярыяна Чарнышэвіча
Пададзены ніжэй артыкул узяты з кнігі польскай дасьледчыцы доктара Ганны Госк„А калі ўсё гэта забуду...“‘, у якой зроблена спроба аналізу аўтарскай ідэнтычнасьці на прыкладах твораў польскай эмігранцкай літаратуры XX cm. Сярод іншых матар’ялаў аўтарка прапануе літаратуразнаўчы аналіз творчасьці ўраджэнца Бабруйску, які ў 1920-я гады зьехаў у Аргентыну, Флярыяна Чарнышэвіча. Творчасьць гэтага пісьмечыііка малавядомая беларускімлітаратуразнаўцам ня толькіз прычыны геаграфічнай аддаленасьці месца ягонай творчасьці, але, напэўна, і праз ідэйную яе накіраванасьць. Народжаны ва Ўсходняй Беларусі каталік Чарнышэвіч усьведамляе сябе палякам і менавітпа з пазыцый паляка пераказвае ў сваіх творах падзеі 1920-х гг., што адбываліся на ягонайрадзіме.
Мала будзе адзначыць, што гэты пункт погляду не зьяўляецца тыповым дляайчыннайлітаратуры. Узьнікаюць вялікія сумненьніўрэалыіасьці таго сьвету польскасьці Ўсходняй Беларусі, які ствараецца на старонках аповесьцяў Чарнышэвіча і аналізуецца ў артыкуле доктара Ганны Госк.
Гартаючы творы Чарнышэвіча, здаецца, што гаворка вядзецца пра заходнебеларускую Бярэзіну, тую, якая бярэ пачатак у сёньняшнш Маладэчанскімраёне, цячэ цераз Валожынскі і Івейскі і ўпадае ў Нёман на шжы з Наваградзкім. У тым жа Валожынскім павеце, па зьвестках перапісу на 1921 г., каталікоў пражывала 58,8%.
Аднак аповесьці Чарнышэвіча распавядаюць пра Бабруйскі павет Менскай губэрні. Якраз у 1919 г. польскі Цывільны Ўрад Усходніх Земляў правёў перапіс, каб ведаць колькасьць польскага насельніцтва і стасаваць далей сваю палітыку. Вынікі па Бабруйскім павеце былі наступныя: Беларусы і тутэйшыя складалі 76,9%, палякі — 4,9% (ці 9,2 тыс.), жыды —14,3%, іншыя нацыянальнасьці — 3,9%, Па веравызнаньні: каталікоў было 14,2 тыс. (ці 7,5%), праваслаўных — 74,3 %, юдэяў — 16,о%. А ва ўсёй Менскай акрузе, куды ўваходзілі Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі паветы (па іх працякае Бярэзіна) палякі складалі 14,6% (каталікі — 17,5%), прычым найбольшы працэнт палякаў быў у Менскім павеце — 25,3% (каталікоў — 30,7%). Відаць