Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
Наіўная, зь вялікай прастадушнасьцю вызнаваная вера ня толькі дапамагае героям жыць, але таксама парадкуе рэчаіснасьць. Ва ўсіх пануе перакананьне, што Боская воля імі кіруе, і надбярэзінцы „былі ўпэўненыя, што Пан Бог грэх, у які яны ўвайшлі, не пакіне непакараны“14. Далейшыя высновы з такога меркаваньня, на якое накладаюцца дадатковыя гістарычна-культурныя акалічнасьці (праваслаўныя расейцы як акупанты, атэісты бальшавікі як захопнікі, жыды, якія ўкрыжавалі Хрыста, як супольнасьць, спрыяльная балыпавікам) ператвараюцца ў неталерацыю, вызнаньне іншаверцаў горшымі, варожымі.
11 Czamyszewicz F. Nadberezyncy ... S. 305-306.
12 Czamyszewicz F. Losy pasierbow. Paryz, 1958. S. 200.
13 Czamyszewicz F. Chlopcy z Nowoszyszek... S. 105-106.
14 Czamyszewicz F. Nadberezyncy ... S. 26.
У выніку вера ўмацоўвае ўзроўні падзелу Чарнышэвічава сьвету на абшары свайго й чужога, і нават болып абшары прыхільныя й варожыя. Умацоўвае, бо першапачаткова падзел гэты вынікаў з грамадзка-гістарычных прычынаў. У сувязі з тым, у крэсовых аповесьцях аўтара „Надбярэзінцаў“ аўтабіяграфічная прастора, якую ён увесь час выкарыстоўвае і цэнтрам якой зьяўляецца звычайна родная хата і адыходзячыя ад яе канцэнтрычныя зоны найбліжэйшага атачэньня: гаспадаркі з полем, садам, лугам, кавалкам лесу; роднай вёскі й бліжэйшага мястэчка, складаецца зь сеткі сувязяў, што абумоўліваюць яе дадатковыя межы.
Адна з такіх межаў рака Бярэзіна, якая падзяляе зямлю польскую й няпольскую. Бярэзіна нібыта праводзіць падзел паміж небам і пеклам, абшарам Аркадыі й Апакаліпсысу. У занятым палякамі Бабруйску „Вуліцы зьзялі ўзорнай чысьцінёй. Адчуваўся рух. [...] Крамы ўсе былі адчыненыя й поўныя харчам і ўсялякім таварам [...] Паўсюль гучаў польскі голас, было бачна пісанае польскае слова, польскі знак. На тварах людзей намаляваныя спакой і радасьць"15.
Аўтар даводзіць тым самым, што вобраз гораду, занятага расейцамі, быў бы зусім адваротны апісанаму, пра што могуць сьведчыць словы аднаго з герояў Мечыка Пятроўскага, які цяжка перажывае (ужо на старонках „Віціка ЖывіцьГ) адыход палякаў зь Бярэзіны: „Столькі радасьці, столькі салодкіх надзей і зноўку ночка цёмная на нашай зямлі, а нам кальварыя"16.
Той жа Мечык у „Надбярэзінцах" перадае ў рукі генэрала Канаржэўскага, які ўвасабляе для яго магутнасьць адроджанай Польшчы, просьбу пра ўключэньне надбярэзінскай зямлі ў межы Рэчы Паспалітай. Узрушальная простасьцю і наіўнасьцю яго аргумэнтацыя дае прыклад эмацыйных рацый, фармуляваных у паэтыцы маленьняў, якія фарбуюць усю ідэйную парадыгму творчасьці Чарнышэвіча: „Пане генэрале, я прыйшоў пакорліва прасіць, каб пан зрабіў ласку й нашую забярэзінскую зямлю далучыў да Польшчы. Пане генэрале, старонка нашая ня горшая ад тутэйшай, ані зямлёю, ані народам. Нават яшчэ лепшая. Што праўда, ёсьць пара дзікіх балотаў і пара кавалкаў пясчаных выдмаў таксама ёсьць, але большай часткай гэтая зямля гарыстая, чарназёмная, прыдатная для хлеба й лесу. [...] на таго ангельца (Керзана Г.Г.) зусім ня трэба зважаць, ачысьціць да
Дняпра, а потым, калі каму зайздросна, няхай робіць сабе даведкі, няхай нават на галаву ўстане. Бо ж па Дняпро зямля польская“’7.
Другі варыянт падзелу на Польшчу пад апекай Бога і ня-Польшчу асяродак злога, мае зусім іншыя межы: паміж горадам і вёскай, што адчулі на ўласнай скуры героі „Лёсаў пасынкаў“ і „Хлопцаў з Навашышак", паміж беднымі й багатымі, што адыгралі пэўную ролю ў „Віціку ЖывіцьГ, або таксама паміж маладымі й старымі, якія парознаму разумеюць свае абавязкі як адносна ўласнай айчыны, так і адносна Бога й Рэчы Паспалітай.
Флярыян Чарнышэвіч разумеў, што ідэйны аспэкт яго аповесьцяў можа выклікаць сумненьні. У лісьце да Марыі Чапскай пра „Хлопцаў з Навашышак" ён пазначаў: „Калі ідэйны бок кнігі расчаруе, то застанецца хаця б такі-сякі вобраз польскага жыцьця на крэсах [...].] Застануцца замацаваныя звычаі тых краёў, іх мова“18.1 гэтага, без сумненьняў, яму ўдалося дасягнуць.
3.	Звычаі тых краёў, іх мова
У прадмове да „Віціка Жывіцы“ Мэльхіёр Ваньковіч кажа аб моўна-звычаёвым аспэкце прозы Чарнышэвіча, яе паходжаньні з маянткова-шляхецкай і мужыцкай сфэры, польскай і беларускай або наагул велікарускай, паганскай, праславянскай. Яму падабаецца мова аповесьцяў, якая жыве „нечаканай прыгажосьцю словаўтварэньня [...] аброслая цьвільлю русізмаў, бо настойвалася ў расейскай няволі, як старое, моцнае віно“19.
Каб адлюстраваць багацьце гэтае мовы, неабходна прывесьці хаця б шэраг вызначэньняў, што ўжывае адна зь дзеючых асобаў „Надбярэзінцаў" Ганка Пятроўская, калі жадае апісаць хлопцаў з роднае вёскі, у якіх цяжка закахацца, бо „заможныя, але ўсе самі глінагрызы, душыгрошы, брыдкамовы, русахвалы, масквалізы й недаверкі"20.
Або мова залётаў, на якой зьвяртаецца расейскі жаўнер да паненкі з польскай вёскі: „Каруська! Ты ж крашэ царевны! Ты ж архангел небесный! Ты ж русалка водная! Ты ж цветок ароматный! Канфетка найсаладзейшая! “21
17 Czarnyszewicz F. Nadberezyncy ... S. 490-491.
18 Czapska M. Op. cit.
19 Wankowicz M. Przedmowa // Czarnyszewicz F. Wicik Zywica ... S. 5.
20 Czarnyszewicz F. Nadberezyncy ... S. 560.
21 Тамсама. S. 117.
Чарнышэвіч клапатліва адчыняе падрабязнасьці вобразу зямлі надбярэзінскай у розныя поры году, ўключаючы ў апісаньні нават мясцовыя назвы расьлінаў. Так увесну „воды зьбіраліся ў карыты рачулак, скаваная глеба, распарылася цёплым сонцам, прасякла сьвежай дажджовай вільгацьцю [...]. На гняздовых купінах зьявілася крывымі крукамі папараць [...], узьняліся буйна ляжаі, асок, казельнікі, [...] у месцах бяздоннай багны ўзышла макрыца, капытнік, паразрасталіся рагозы й явар“22.
Дасьледчык мясцовага фальклёру, чытаючы „Надбярэзінцаў", можа даведацца, як выглядалі ў крэсовых вёсках і мястэчках заручыны, вясельлі, касьцельныя сьвяты й кірмашы. Як апраналіся маладыя й старыя, палякі й беларусы кожны дзень і на сьвята.
Для прыкладу можна прывесьці апісаньні сьвяточнай вопраткі маладых палякаў і старога беларуса, у якіх адлюстравана адначасова стаўленне да традыцыі, а таксама да навінаў цывілізацыі, што дайшлі ў дваццатыя гады да адсталых крэсовых вёсак. Праз падбор вызначэньняў выяўляецца й сымпатыя аўтара да маладых дадатных герояў аповесьці, на якіх ускладаюцца ўсе надзеі на захаваньне польскасьці крэсаў.
„Апранутыя былі [...] сьвяточна й па-польску: хлопцы ў набытых у краме гарнітурах, пашытых па-местачковаму, у мацяёўках альбо ангельскіх кепках; дзяўчыны ў прыгожых цёмных спадніцах, мусьлінавых блузках і ў квяцістых хустачках, завязаных ззаду пад касой, або ў шаўковых шалях. Акрамя дарослых хлопцаў, усе ішлі босыя, абутак свой трымалі ў рукох"23.
Такое ж значнае даецца апісаньне вопраткі старога беларускага селяніна Куніцы, што меў прапольскія сымпатыі: „Быў у белых палатняных штанах, у палатнянай, доўгай амаль да каленяў расхінутай на грудзях кашулі і ў народным зь вісюлькамі паску. Доўгія, пастрыжаныя на стараславянскі лад валасы дасягалі ззаду каўнера. На адкрытых грудзёх вісеў медны крыжык, на паску пры сьцягне сьцізорык, крэсіва й капцюх"24.
4.	Літаратурныя клішэ
Рэаліі, дэталёва рэканструяваныя з захаваных у памяці асаблівасьцяў, дазваляюць Чарнышэвічу стварыць вобраз сьвету ўласнай
22 Тамсама. S. 310.
23 Czarnyszewicz F. Nadberezyncy ... S.83.
24 Czarnyszewicz F. Wicik Zywica ... S.244.
маладосьці. Каб зрабіць зь іх месца дзеяньняў аповесьцяў аўтар выкарыстоўвае шэраг літаратурных прыёмаўдля складаньня матар’ялу ў адну зьмястоўную лінію. Пісьменьнік ідзе сьледам за „Панам Тадэвушам“, „Трылёгіяй"25 і „Над Нёмнам“26, што ўмацоўвалі ў сваіх чытачоў пачуцьцё народнай годнасьці й разуменьне важнай місіі, якую ім належыць выканаць.
Гісторыя палякаў з-над Бярэзіны зьмешчана, як у эпапеі, на глебе пераломных для гэтага грамадзтва падзеяў, зьвязаных з утварэньнем усходняй мяжы адроджанай Рэчы Паспалітай. Галоўнай матывацыяй дзеяньняў станоўчых герояў зьяўляюцца каштоўнасьці, зьвязаныя з трыядай Бог гонар айчына. Пра ролю Наканаваньня ўжо згадвалася вышэй. Але варта яшчэ падкрэсьліць, што героі, якія давяраюць свае лёсы Богу і лічаць, што каталіцтва, як і пальшчызну, трэба бараніць да апошняй кроплі крыві, заўсёды прадстаўленыя ў творах Чарнышэвіча ў гераічных катэгорыях. Кожны з надбярэзінскіх герояў гатовы спаткацца зь пераважаючымі сіламі ворага: „У нашых польскіх рукох ёсьць Ясень, Сьвіслач, Глуск, Парычы, Рагачоў і, здаецца, ужо Жлобін. Аж да Дняпра будзем захопліваць, бо па ім польская мяжа будзе. -1 вытрываеце ўсіх балыпавікоў [...]. Вытрываем [...]. На аднаго нашага трэба дзесяць бальшавікоў"27.
Фабуля „Надбярэзінцаў" і „Віціка Жывіцы“ мае эпізадычны характар. Прыгоды й подзьвігі герояў, якія праводзяць на крэсах выведчую дзейнасьць на карысьць Польшчы й супраць Савецкай Расіі, складаюцца ў асобныя кампазыцыйныя часткі.
Дэміургам сьвету прозы Чарнышэвіча зьяўляецца ўсёведаючы наратар (апавядальнік), які часам увасабляе сваю прысутнасьць у прамовах, накіраваных непасрэдна да чытачоў: „Столькі ўжо часу ад тае ўрачыстасьці (візыту каталіцкага біскупа ў крэсовае мястэчка. Г.Г.) прайшло, але калі толькі чуеш дзе сьпевы літаніі або сам яе ноты ў самотным роздуме пра родную зямельку сабе прыгадаеш, то заўсёды нібы бачыш грамаду братоў, нібы чуеш іх жаласнае маленьне й кожны раз сьлёзы ў маіх вачох зьяўляюцца"28.
Рэалістычны стыль дэталёвага апісаньня прадметаў, строяў, падзеяў пераплецены з патасам апавяданьня, далучаным да вагі тэмы,
25	Маюцца на ўвазе раманы Генрыка Сянкевіча „Агнём і мячом“, „Патоп“ і „Пан Валадыеўскі"
26	Раман Элізы Ажэшкі
27	Czarnyszewicz F. Nadberezyncy ... S.219.
28	Czarnyszewicz F. Nadberezyncy ... S.355.
што асабліва выразна гучыць у „Надбярэзінцах", і надае твору рысы эпапеі, не чужой для насычаных дынамікай і маляўнічасьцю батальных сцэнаў.
Гістарычны момант, на якім аўтар канцэнтруе ўвагу і які прыносіць на Бярэзіну апошнюю катастрофу, бо ў такіх катэгорыях зьяўляецца для герояў тае прозы адарваньне іх вёсак ад Польшчы; ставіць крыж на ўтапічным бачаньні ідылічнага суіснаваньня ўсіх жыхароў крэсаў. Таму аповесьці Чарнышэвіча дзякуючы сваёй утапічна-пераканаўчай ідэйнай структуры маюць таксама рысы ідыліі. Пра гэта сьведчаць усе іх апісальныя часткі, у якіх дасканала прадстаўлены вобраз краю, а таксама заняткі й пачуцьці герояў з асаблівым спалучэньнем рамантычных ліній. Станоўчыя постаці гэтай прозы найлепшых з усіх „Надбярэзінцаў" адрозьнівае пры гэтым простасьць і маральная чысьціня. Хлопцы тут мужныя, гарачыя й годныя, дзяўчыны — прыгожыя, спагадлівыя й верныя.