Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
— Гэй ты шчыры! Тут іншыя звычаі й умовы жыцьця, і людзі не прынукваюць Грышку прыстасавацца да іх, таму ён даравіты і таленавіты-творчы, а Саўка-Савук — наш, прадзед-дзед твой толькі прыгонным умельцам дзеля цябе дый мяне прымушаеш верыць гэтак.
— Усе яны памерлі або памруць, — так сабе адказваю Самуку. Цяпер я гадальнік. Я адчуваю ўсё і нічога. Я не жадаю супярэчыць Самуку. У яго, здаецца, наўмысны настрой паспрачацца з мной, толькі з мной. Няма нікога ў побач. Ягоныя сустрэчы й адносіны з іншымі жыхарамі вёскі мне невядомыя.
Мы ідзём каля высокага ўзгорку ўводдальку шырокай балацянай рэчкі, што гаціць возера каля млыну. Чорны коршук зьнічыць у небе. Чаранкі-качкі заўсёды ўстрывожаныя, рэзьлівыя, лётаюць над трасьцёўнікам. Бусел на сенажатнай усчалопіне, пакрытай роўнадзельнымі пракосамі сена, заняты сваім рухам, шукае спажыву. Ён, бы азірае, ці добра скошана.
— У маёй галаве пакуль я памру, а памерці мусіш, знаходзяцца думкі й словы — цалюткія дэклярацыі й тэзісы майго жыцьця. Я кажу: тэзісы жыцьця, таму што ўсё на сьвеце сцэнічна, але абсурдна...
Самук зьбівае лёгка невялікі камень на ягоным прасьцінку дарогі. Навокмець, узьлётна раскідвае рукі й працягвае гутарку.
— He сцэнічна, а цынічна ўсё! Без палітычных цынікаў сьвет ніколі не дайшоў бы, не апынуўся цывілізаваным, ну, прынамсі, хрысьціянскім, хоць хрысьціяне ня ведаюць, ці хрысьціяне яны. Сьвяты Сьцяпан загінуў таму, што дурань пачуў, што ёсьць Хрыстос, які і ня думаў гінуць ад гострых дручалінаў, а на крыжы з укрыжаванымі побач яго бандзюкамі. Я ня ведаю, ці тыя баньдзюкі хацелі скрасьці жыцьцё сапраўднае дзеля іх і дзеля іншых, ці Хрыстос змучаны так-
сама сапраўднасьцяй жыцьця адважыўся зрабіць сабе славу сьмерцяй. Яны ўсе роўныя ў той славе-сьмерці... Дабротная для людзей — Хрыстос, укрыжаваны з злачынцам, можа дзеля добрага, таксама на крыж — расьпінайцеся.
Я заўважаю яму:
— А вось гідлівы пацук агрызаецца супраць яму нядобрага, і гэта не абсурд.
— Праўду кажаце, зямляча! Калісьці бабка шаптала на мой скаверджаны бок-сярэдзіну, і яна была вера, быў і я, верыў майму скалечанаму целу — прыдзе сіла жыцьця, а сьмерць сцэнічная зьява, абсурднасьць прыдзе сама, пра яе ня трэба думаць.
— Вось гэтак думайце і спадзеўцеся заўсёды, — абы як пераконваю Самука. — А гутарыць пра хрысьціянства ў нашым цяперашнім веку — пустота. Бо ўсе людзі за й дзеля хрысьціянства, з новых Бібліяў навучыліся гэтаму, ці дурнець, ці зарабляць грошы ў імя Бога...
— Што тады гаварыць вам, зямляча? Вакно ў неба ня трэба! — неяк дзікавата кажа Самук.
III
Як упершыню, а потым пазьней спаткаўшыся з Самуком, мы дайшлі да млыну. На невялікім мосьціку праз канаву, што адводзіла лішнюю ваду з нізкага кліну сенажаці між двумя пяшчыстымі ўзгоркамі, я расстаўся зь ім.
Пасьля апошняе гутаркі зь ім, карціва захацелася аглядзець млын, пабудаваны маімі прашчурамі, і ён, бы адгадаў мой намер з воблікам на твары дасьцяжлівасьці й павагі да мяне, сказаў:
— Мне лепш пайсьці ў іншым прасьцінку. Хто яго ведае, чаму я люблю ягады-дурніцы есьць і дыхаць водарам багавіньніка... Я сустрэнуся з вамі. Мы ж два лайдакі тут, дык вось будзем біць лынды таўкачы пад летнім сонцам, бо хутка ў вырай паляцім. У сталічным Менску стамлёныя крылы тлушчам падахвоцім.
— Мне шкада, што пакідаеце мяне, — кажу яму няшчыра. I мне весьціцца, ён вельмі разумее — я хлушу яму.
He зірнуўшы на мяне выступае на скрай узьбярэжжа каля канавы і мосьціку. У ягоным руху, напэўна, поўна падсьвядомага цярпеньня, і творыць гэта дзеля сябе, бы посьпех вялікага пакутаваньня. Я назіраю за ім. Ён спыніўся каля белага каменя з выхопнай, клінаватай страцьвой ад адолу.
— Твой дзед паставіў яго дзеля прыгаства, не дзеля мяжы ўласнасьці... Бывай! Убачымся!
I праз зарослую жоўтым мохам балацяную прагаліну пайшоў шпарка да хмызёўніку.
— Хай бы пашкадаваў чаравікі, — падумалася мне.
Да млыну прасьцілалася шырокая пясчаная грэбля. Дзеці ажно з двух суседзкіх сёлаў, я ведаўіх, голыя пасьля купаньня, ляжалі ў цёплым пяску і пазіралі на мяне.
— Добры дзень, хлапцы!
Яны хіхкліва адказалі на маё прывітаньня і шчыльней прылеглі постацямі да пяску.
— Цёпла?
— Зьмерзьлі, — адказвае адзін з хлапцоў за ўсіх. Іхная хіхіканьне, зірканьне міжсобку зьліваецца з маёй цікавасьцяй аглядзець млын. Завозьнікаў у млыне не было. He ставала вады ўлетку, каб круціць нат адно калясо. Ваду зьбіралі ажно два дні, каб патым паўдня малоць зярно. Але праз заставы ў рыне вада шумліва ліецца. Будоўля млыну невялікая цытадэль. Малыя вокны, іх толькі некалькі, бы паўвока з-пад брывей, выглядаюць із сьценаў, збудаваных з палявога каменьня. Дах быў новы. А там, дзе сьцены былі вырваныя мінамі ці мо артылерыйскімі стоцямі, значыліся сьвяжыстымі залапінамі. Hex­Ta паважаў гэты млын-будынак. Новыя палявыя камяні былі ўлепленыя ўсулад старых, пашаршэлых. Вокны запрашалі завітаць у млын ня толькі мукі намалоць, крупаў надраць ці сукно зьбіць, а знайсьці там прытулак. Прадзеды насапраўды былі будаўнікі-дойліды!
Млынар даўгалыгі выйшаў з млыну. Я не жадаю спатыкацца зь ім, але мушу. Вітаемся. Мне абыякава да яго. Гляджу на дзьверы, скуль ён выйшаў. Уваход дзьвярны да млыну шырокі. Уваходзь, складвай мяшкі ў радоўку да жорнаў. Дзьверы сулад да вазёрнай прасторнасьці. А там, дзе зьбіраюць гатовую муку і крупы, з ніжэйшага паверху, дзьверы вузейшыя. Наскладвай воз і падымайся на ўзгорак грэблі. Цяжкая праца добрыцца здабыткам!... На адоле грэблі выкапаныя два стаўкі. Яны былі дадатак, упрыгожваньне грэблі й млыну. Пакуль малолася мука завозьнікі маглі ўлетку цешыцца з рыб, што плавалі там, а ўзімку каўзацца на лёдзе. Мяне астаўбаніла прадзедава мастацтва. Як яно наўмысна прызыўліва збудавана! Чалавек у млыне бы ў сьвятыні. Вось любуйся сэнсам, вынікам твае працы і жыцьцём. Жыцьцё само — патаемны млын! Яно кідае нас рухаць колы нашых будняў і імпэтаў, але калі ты сваяахотлівы і нарсьцівы дзеля свай-
го жыцьця дый пакаленьня, дык знойдзеш раздол і сілу перамагчы перашкоды-злыдні!
Я ўзышоў на вялікі мост на грэблі. Цяжкія драўляныя заставы пад ім стрымоўвалі ваду ў возеры. Стаўбы з дратамі навярху, укапаныя ўздоўж грэблі, цягнуліся да суседзкіх сёлаў. Ажно цяпер я спрыкмеціў іхныя шарэнгі, яны несьлі электрыку да хатаў, дзе я жыў і іншыя сяльчане. Я азірнуў абвісласьць дратоў. Яны явіліся мне штучнасьцяй, абразай для будынку-млыну... Спад вады з рына крыху ацішэў. Дзеці крыкліва голыя ўзьбягалі на мост і зь яго пярэчан нурцалі ў возера. Выплывалі з-пад вады, вясёла ўсклікалі, плылі на сярэдзіну возера або да блізіні ўсьцяжку грэблі. Мяне абуджала Айчыная роднасьць мясьцін. He была патрэбна асабістая аўтабіяграфія. Усё казала, што я ведаў сябе, і кажны чалавек упабач мяне бачыў сябе і разумеў, жыве тут.
— I добра, што прышлі сюды, — пачуўся голас млынара, да якога прад гэтым я паводзіўся абыякава, калі прыйшоў аглядаць млын.
Зварот з першага слыху валодваў ці няведамкай: хто я ці скуль прыйшоў сюды. А ён валадараў сабой і разумеў сваю паставу гэтак захоўвацца.
Убачыў яго я не з твару, але адзадзя. Шыя ягоная, бы ствол дрэва, засьцёнаны тоўшчай кары.
— Што робіце тут, лейтанант?
А ніякой дасягі ахвіцэрскай я ня маю яшчэ. Але ведаю: людзі старэйшыя за мяне, што жывуць тут, прысвойталіся да тытулу: гэрой вайны ці штосьці, прынамсі, сьвіняводка, быццам сьвіньні асьлеплі й іх вадзіць да сьвінушніка ці па сьвінушніку.
— Паважаны гэнерал, любуюся возерам.
Цяпер ён глядзіць на мяне.
— Любуйся возерам, але сваіх людзей пазнавай... Ня шмат мне пераскікнуць, каб гэнералам седзялаўка зіхнула, але зыстарыўся — я маёрам быў... Чаму адзадзя спаткалі мяне?
— Бо ня бачу вашу хаду — вадой шуміць з усіх бакоў.
Ен павучае мяне.
— Я ведаю чаму прыйшоў сюды. Сваяцкая кроў бруніць. Але калі відзіш новая — ня думай, што гэта новая. Новая — падпраўка старога. Будынак прадзедаў адвечна новы. Ды й пасьля дзядоў і прадзедаў мы таксама, хоць і людзі, але новыя прышэльцы.
Ягонае аблічча суровае, запалёнае і абцягнутае аборастай сеткай маршчынаў. Лоб усьхлёп вазёрнай хвалькі. Рэдзістыя, сівыя валасы робяць лоб больпіым, яны толькі пена.
— У млыне ўсё гэтак, як твае прадзед і дзед зрабілі, толькі жорны перакоўваем і пераменьваем, а таўкачы ў сукнавальні чорным дубам падцясалі й воўначоску ў сярэдзіне белай фарбай падмалявалі й пакінулі яе бяз працы — людзі хвабрычнае сукно любяць цяпер тут. Праззаўтра сто гадоў будзе гэтаму млыну. I хоць электрычныя драты папаўзьлі каля яго, мы, навакольнікі, дадумаліся электрамотораў не заводзіць тут... Дужа сьвятынна тут. Каля яго шмат наскіх людзей загінула. Неўзабаве адкапаем іх і ў аднэй магіле пахаваем на ўзбоку высокае грэблі й стаўкоў. Усё зробім без правадырскага багаславенства — самі зробім. Усе, што загінулі тут правадыры былі. Я таксама сваю кроў ліў упобач іх, і людзі наскія памаглі астанкі яе ў маім целе пакінуць...
Слухаю і пачаў прахаджвацца ўздоўж мосту над рынамі з вадой, над заставамі. Млынар гутарыць гэтак як Самук. Нават разьмернасьць сказаў тая самая.
— А вось у сярэдзіну млыну не пушчу вас. Навошта нашчадкам бываць там?
I млынар пайшоў шпарка да ўваходных дзьвярэй млыну. Схопна зачыніў іх на прамежак свае постаці, адвярнуўся з тым самым суровым позіркам, сказаў:
— Я ня вельмі даўно з Салаўкоў вярнуўся. He хачу быць там зноў... Млын мой дом. Хутка палудняваць буду, трэ самому яды наварыць — часу ня маю з вамі кухцеляцца.
Млынар зычыніў дзьверы. Ён нічога не адказаў на маё прабачэньне і дзякуй. Я падумаў: Другая сусьветная вайна кончылася, перамога над ворагам была, і ня верылася, што перамога ёсьць. Я паглядзеў на шырынь возера з мосту. Вадрыла чаротам і аерам. Удыхнуў гэтае водранае паветра. Кволіцца, я пачынаю рабіцца назіральнікам прыроды, а не гадальнікам людзкіх наканаваньняў у прыявах усякіх законадаўчых абмежнікаў. Я сытны. Млынароў наўцем, што ён дзе есьці, не ўтрацьвіў у мяне прагнасьці што-небудзь зьесьці, але мне зажадалася злавіць маленькую, хоць бы гэткую рыбку, што плавалі ў возеры, бадай, усплысьці на ўзьбярэжжа напагатаваліся. Я разуўся. Абутак шурлянуў уводаль, на міжкі пяшчанае дарогі на грэблі. Скойма пяшчанага парахавіньня ляціць на мяне. Адступіўся. Падкасаў нагавіцы па калена. Зыйшоў на водмель. Цяпер каля возера толькі я, млын, узьбярэжны хмызёўнік і прыдолыя дрэвы, а дзесьці ў млыне млынар. Дзеці, што былі тут прад гэтым, паўапранутыя гойсалі падскікна па муражнаму лугу. Яны падкідвалі кашулі прад сабой, хва176