Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
цоўна-грамадзкія па характару далі магчымасьць мясцовым уладарам-апанавальнікам гаварыць пра нацыю, нацыю незалежную. I насапраўды, нацыі ствараюцца з тым самым укладкам жыцьця ад нейкае чужое нацыі...
— Самук, мы ўсе пазычаем адзін ад аднаго, і мы ўсе людзкія найміты абы як аплочаныя людзьмі.
— Няхай будзе па-твойму. Чалавечае жыцьцё — зара, прад сонца-усход, — спраўляецца адказаць ён і не працягвае гутарку, бо, мабыць, таму што мы дайшлі да балотца. Тут ужо абцясаныя кладкі. Самук падруку з мной ня можа ісьці. Сьветлая летняя ноч, але ўмеласьці ісьці па балотных кладках трэба мець цялесную раўнавагу. Л ес у Беларусі стромкі й гоністы, балоты й балотцы роўныя, разгоністыя, ад жа яны зыбкія, багністыя, па іх не разгонішся навет зімой. Самук адпускае маю руку. Ідзе першым па кладках. Яму ўсёдна. Я неспраўны ступаю асьцярожліва, выбрана да плашчыні роўнасьці абцёсу на кладках. Дайшлі да ручая. Узьбярэжжа вохкае, зарослае муравой. A там, дзе брод, праз яго, дно жвірыстае, засланае шпаркім сьцёкам вады. Наабапал, далей, вярбалозныя шумавіцы аж да ручая. Ручай бруньліва гамоніць за сябе, здаецца, усімі гукамі навакольля. Самук пераскоквае ручай, а потым і я, але крыху пазьней за яго. Ён не спыняецца пачакаць мяне, пачаў гутарку:
— Вось ты, праўнік, і ведаеш: ёсьць добрае, а тое злое; гэтае трэба рабіць, а тое навет не пачынаць, бо злачынства яно, або спрабуй хцівіць усалод закону-абежніка...
I замаўкае. Ідзе па сьцежцы да вёскі. Стуль чуваць гармонікі граюць із скрыпкамі і цымбаламі., і ўзлад стукае бубен. Музыкі граюць „Лявоніху'*. Беларусы любяць карагоды. Самук аднойчы сказаў мне, што карагодны танец сапсуў Беларусаў. Карагодны танец абмежаваў нацыянальны індывідуум, а індывідуум лепш бачыцьу жыцьці, што зь ім творыцца і з іншымі, усё, што было часовым, хоць бы і ясьністанявырачаным, але патрэбным — да аціну горла патрэбным.
Мы скарыліся прад суседнімі народамі. Беларус, прывучаны прыроднай бясьпечнасьці ад навакольных лясоў і балотаў, прызвычаіў сябе да бясьпечнасьці, да культу захапленьня дурна-аскетычнай волі, моў, лясы і балоты могуць перамагчы нядолю Айчыны. Памогуць разбураць чужыя ідэалы...
Самае вялікае для народу — гэта быць нацыяй, а не аставацца ў гісторыі сьвету адно нейкім людзкім племем-родам!“ Неспадзеўныя думкі зьявіліся ў мяне не ўпершыню. I потым яшчэ: Самук можа
небясьпечны чалавек? Усялякая ўлада ад першых шалупінаў свае дзяржаўнасьці мела навушнікаў. А па бацьку я таксама маю грэх: ён заараў колькі барознаў „нічые зямлі“, каб вырасьціць лішнія калівы бульбы для нас, двух дзяцей, ягоных насьледнікаў, але.. але не для сябе самога — я пэўны гэтага, — у мяне ўжо ёсьць пачуцьці бацысаўства — гэтак мусіла было-быць.
Цяпер ведамна мне, чаму Самук хацеў здушагубіць рахункаводку Арыну. Мы абое: Самук і я, і людзі, што раптам у будзёнасьці аб’явіліся вакол нас, зіхцім ці не дабраветнай бязглуздасьцяй, якую нехта здольна ўлічыў і падвучыў, каб прыстасавацца да ўмеласьці дзяржаўнага кіраваньня... Але Самук — хто ты? Ты змагарны ў вайне супраць немцаў, аж да Бэрліну сьцігаваў іх. Усё, напэўна, паспрабаваў, каб быць жывым; шмат напаткаў ліха свайго і іншых — бачыў і спачуваў або ня ведаў тое, што табе жадалася ведаць. А калі ведаў, няўжо яно не дало табе часінаў вымерыць, хоць навет ня ўсё, адпаведнасьцямі твайго жыцьця?... Была празьмернасьць, а можа толькі пакорлівасьць часу для нас абаіх, што вядзе людзей-адзінак да часьлінак нашага жыцьця: быць і жыць гэткім жыцьцём. Абурэньне і агідлівасьць да дрэннага жыцьця заўсёды ўвабраная асабістай намовай усяліць спадзеў: пачакай, пабачу. Чалавек не адразуўхіляеццаўплываўдобрых абяцаньняў, якія потым становяцца благімі. Яно ёсьць асудлівая ўлюблівасьць здабыць, існаваць дзеля свайго і свае блізкае групы людзей.
— Беларусы любяць ствараць прыгожае навакол сябе, і кажны дурнее на ўмеласьць карыстацца прыгажосьцяй... Вось палюбуйся з далечыні, як засады вербаў, садоў і бярозаў гусьцяць сялібы. Нават калгасная фэрма захопленая ўладнасьцяй зеляніны дрэў, — кажа Самук.
Штозастаецца мне? Азіраю... Самук, мабыць, ахамянеў чутлівасьцяй ад музыкі з вясковае вечарынкі на пляцы каля клюбу, ад вясёлых скрыкаў і сьмеху моладзі, што ўсё разам сюдзілася неадгонным дадаткам да духмянасьці, да ўселяк скоймленых галасоў-рэхаў летняе ночы.
ГУТАРКІСАМУКА (ён гаворыць пра ўсё; я толькі час ад часу даю яму пытаньні)
1.	Гордасьць чалавека — гэта вечная ягоная дэманстрацыя: што ён чалавекам жыве. Таму ён застаецца чалавекам, таму, што заўтрашнія міжсобныя крыўды зробяць яго ізноў гардлівым — і гэта ёсьць
праўдзівасьць чалавека ў наканаваньні, або біялагічныя чуткасьціасьцярогі чалавека да чалавека-драпежніка. I бажыцца шмат ня трэба: чалавек разумова ці фізычна мацнейшы за іншага ня здрадзіць сабе захавацца Александрам Македонскім.
2.	...бог-дабро — выпадковасьць. А „бог“ заўсёды добры — пэўны, умоўны абсалют. У абсалюце ўсялякім заўсёды сьціжыць зло, ці то яно мінімум, ці то яно сапраўднасьць быць, дзе стомленая вялікомасьць-максымум пакутвае дзеля ўсялякага зла з усёй мерай смутку вынаходлівасьці не пераняць пакуты і зьнемаганьні... Яны „багі“ крыху падмянілі: — Няхай маленькі земляроб застаецца земляробам. Бо азначае, на кусочку зямлі ўзросьціць больш бульбы ці маркоўкі. Таму, напэўна, хрысьціянскі сьвет пабудаваў Рым, а потым Канстантынопаль неў Сахары.
3.	Пакуты хрысьціянскія і не хрысьціянскія. Як ухіліцца іх? Яны драцьвяць шмат каго штодзённым і ўмоўным страхам. Яны прысудзілі жыцьцё кроплямі пакутаў і цярпеньняў без разьліку: мы самі ўмеем разлічвацца даўгамі добрымі й не заўсёды шчырымі.
4.	Дзьверы беларускай нацыянальнай гісторыі былі заўсёды адамкнутыя. Але дзьверы гэтае гісторыі было шмат нагодаў адчыніць назаўсёды і не адчыніліся. Гісторыя любіць здарэньні: і прычыны, і выпадкі, узьведзеныя ў значэньне здарэньняў. Бо здарэньне гістарычнае або звычайнае патрабуе тлумачэньня здарэньнямі, ці яны патрэбныя былі, ці здараліся самавольна. Тут заўсёды ўвабраная асабістая намова ўсяліць спадзеў: пачакаю, пабачу. Чалавек не адразу ўхіляецца ўплыву добрага ці дрэннага. Яно ўлюблівасьць дабыць або існаваць сваім ці аба свае блізкае групы людзей. Гісторыя наша апынулася зборнікам усялякіх нашых і чужых здольнасьцяў. А, наўпрамей, беларуская гісторыя ўсялякая ёсьць адамкнёныя дзьверы, але дзьверы не адчыненыя, каб зьдзейсьніць гісторыю нацыі вялікім падабенствам нацыянальным. Самая найвялікая небясьпечнасьць, як падумаць, асудзіць яе. I тут напярэймы зьявіцца снуглівая асьцярожнасьць патрабаваць ад кагосьці да нашае нацыі дабраветнасьці, павагі да нашае нуднае нявіннасьці. Лекары, што аб’яўляюцца вакол нашае нацыі, толькі робяць нас болып хворымі, распачлівымі або дзікім зьвяр’ём, што патрабуе справядлівасьці, моў, дай нам існаваньня, аба калі не, дык будзем гутарыць голасам чалавека-драпежным.
5.	Любоў чалавечая да чалавека ёсьць усялякая і ўсяляк даступная. Яна або дапоўніць сваё надзейнае ў жыцьці, або дапоўніць асабістае „я“ вартасьцяй мінулых ці суседзкіх дзікасьцяў ад суседа-дзяр-
жавы ці адасобіць жыцьцё-абставіны ўмовай — гэтак ёсьць яно. Задаволенасьць сваім спакоем датуль, пакуль, часам неспадзеўна, перарасьце ў зусім дакладнае: — Ачаму ня хвіляцца: рабі гэтак, як мне пажадаецца! Што рабіць з паслухмянствам? Паслухмянства ня ёсьць чалавечая любоў і не пакута, праз якую творым грамадзтва, законы і звычаі. Гэта разумнасьць, парахаваць усю стомленасьць непаважнага ў жыцьці ў суме мільёнаў справядлівасьцяў. Грамадзтва, і грамадзтва ў грамадзтве, ці то клясы людзкія ёсьць дворнік-дамаведзец, які ведае, што падмесьці ці аглядзець на панадворку. Грамадзтва адзініншаму помач, але й ухіленьне адчуваць: — Мы ня маем датклівасьцяў да вашых сутнасьцяў адагнаць вам неспадобнае. I вось маленькія, бадай, дзяржава ў дзяржаве, бы не патрабуюць адзін аднога слухацца аб’яўляюцца сумленьнымі стваральнікамі, абуднікамі спагады, а потым будзе нехта цесьляром за тое, што мусіў „цясьлярыць грамадзтва“ за „указы-павучэньні“ атрымаць спадзяваную, незаганную меру даніны, каб зразумець няшчасьце ўпабач застацца сябрам грамадзтва...
Узятыя, здабытыя спосабы адзін ад іншага захоўвацца ў грамадзтве, навучылі шмат каго прыкідвацца здольнейшым, разумнейшым у палітыцы, ралігіі, у сацыяльным жыцьці-быцьці. Вось яны і творуць шабусы-гулішчы зямнога раю. Якая палахлівасьцьулюдзей на цэлым сьвеце прад старшынямі ўраду, прад каралямі й прэзыдэнтамі дзяржаваў!.. Ах, не — я мушу адумацца! Як там не было, чалавек разумовы, здаровы патрабуе сам над сабой пастуха, каб быць загнаным у статак. Яму лепей у статку. Вучоным было шмат часу думаць пра атамную бомбу і адначасна захорам капаць зямлю пад пасевы, бо есьці трэба... Здаецца, заўсёды абвешчваецца здрадлівая Ева, і тады Адам апранаецца, адыходзіць ад яе. Ён хоча асвойтацца да незьлічоных, няшчырых абставінаў-супольнасьцяў у жыцьці, шукае іншую Еву. I ён, Адам, можа быць усялякім! Ён здольны жмякацца дакукамі-падзеямі пакрыўджанае традыцыі, што была добрая дзеля яго і ягонага навакольля-сыноў, ці або жахнуць, забыцца на гістарычныя бываласьці і „беззаганна“ прыстасавацца, прышчырацца да панаваньняўладнага клясу. Я ёсьць Адам! Ён памагае тварыць „сьвятыню-сьвятых“, якіх на зямлі ўжо шмат, і яны навет ня новыя ў плойме чалавечае гісторыі ад рэлігійных да сацыяльна-сыстэмных рэвалюцыяў. Адвечнае адраджэньне! Лютар не паважаў рэнесанс, але тым часам працягваў яго. Рэвалюцыі прагрэс, але не сацыяльныя ўраўнаньні між людзей ці бедных, ці багатых.
— ...рэвалюцыі ўсе ці некаторыя? — пытаюся я.
Самук адказвае пытаньнем:
— Ты Беларус, ці хто?
— Беларус, — адказваю я.
— Ты Беларус ці жанацік зь Беларусяй?
— Я — Беларус, Самук. Кроў мая і бацькоў маіх не забеляная чужацкай крывёй...
— А мне ўсёдна тваё паходжаньне... Можа я Скіт з касавокімі зіркамі, але думаю па-беларуску, я хвалююся па-беларуску, я люблю беларускую гістарычную мінуласьць і сучаснасьць поўныя культуры, цывілізацыі ў роўні злучаная дзяржаўнасьцяй між безупынаў міжнародных асноваў дзяржаўнасьці, таму і схінаюся прад чалавечай любовяй да маёй нацыянальнай адзінотнасьці... Я сталы клімат-надвор’е сваёй Айчыны-Беларусі.