Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
18.	— Толькі кропелькі, пырснутыя рэлігіяй, бо не навучыліся як блажэй рабіць пакуты, прынесеныя іншымі суседзямі. Мы былі ўвішныя самі сабе на зло. Але рудзявелі спарываньням чужацкіх недалужнасьцяў із сваімі хатнімі недарэчнасьцямі. Мы былі туды-сюды.
Самук, я слухаю цябе і тьім вялей пераконваюся — ты за вельмі ўва ўладзе думаньня дый насьледаваньня нашым казкам.
Ён радасны. Уздымае абое рукі й прыкладае да патыліцы. Згібы локцяў рук і выпрастаныя прадплеччы здаліся акамянелымі крыльлямі археялагічнага мятліка. Апускае рукі. Выпнуў грудзі. Жывот ня трэба ўцягваць увесь із ягонай постацяй. Ледзь на часіну сьмехатліва стаў на зважай — моў, жаўнерам-воям быў. Выпрастаў перад сабой левапясьць, глядзіць на яе як варажбіт. I тады зноў зіркліва глядзіць на мяне.
Які ты працавіты, сябёр! Увесь час ад спатканьня з табой гаціш каля мяне стаўкі... Казкі нашая векапомнасьць — гістарычны агляд і
летапіс. Яны цьвердзяць, што людзі ўсялякі чыноў, дзеяў і родаў аднолькавыя ў сваёй годнасьці, а асабістасьці ня толькі добрыя сярод грамадзтва, але ганебныя і насьцільныя бываюць...
Я цеўлю скратную кеплівасьць да яго.
— Нашыя казкі апавядаюць шмат пра згіноту волатаў... Апотым усе людзі ня могуць быць роўнымі. Памятай пра прыродную спадчыннасьць і памылкі.
Самук хціва адгадвае маю кпіну. Я спакмечваю ягоныя вочы, бы вось зараз пачнуць брунець крынічнай чысьцінёй валогі.
19.	— Казкі нашы — драмы і трагедыі ня толькі волатаў-асілкаў, a ўсялякіх людзкіх справаў у кажнадзённай буднасьці. Спрэчкі з душой, напамінак людзям, што людзкое і прыроднае навакольле ёсьць перашкодная засадка для межаў нашага прызначэньня й існаваньня. Казкі нашыя суровыя. Яны не радзьва павучаюць да прымірэньня, бо сьцерагуць гэроя, каб ён ці я жыў даўжэй; дзеля таго ён ці я будзе, калі толькі жадае імкнуцца да гэтага, пазнаць свае жыцьцёвыя памылкі, а тады можа памерці ў роспачы растаньня із сапраўдным жыцьцём (а жыцьцё ёсьць сума ўсялякіх рэальнасьцяў, дзе кожная рэч сама ў сабе ёсьць большая чымсьці сама рэч), але толькі з умоўнай успрымальнасьцяй згоды прымірэньня. Чалавек не народжаны быць шчасьлівым. Шчасьце ў пакутах. Пакуты жыцьцёвыя прымушаюць чалавека быць прафэсыяй для працадаўца жыцьця. Алегорыі а разам зь імі сымбалі ў драматычных падрабязнасьцях карцівяць трагічнасьцяй для ўсякіх завіхаў жыцьця. Гэтая сьвятасьць павучэньня цягне прымірэньне. Прымірэньне асьцярожнае ці наўмыснае, ці то спакусьлівае заўсёды прадыктаванае роспачай. Роспач — гаркаватая луста хлеба! Для асабістасьці яна спраўны выкрутас, скажальнік, каторы выгібіцца быць самім сабе вартасным, але ў агульнанацыянальным яно ёсьць неспагаднае захаваньне еднасьці, ухіленьне ад задавальненьня панаваньня. Прызначаецца накінены шаблён няздольнасьці дый слабасьці, бо там поўная здранцьвелая воля роспачы. Прымірэньне — трагедыя, накінутая роспачай! Вожыкавы рукавіцы, падараваныя ворагу, або вярблюджае захаваньне — міну бязводную пустэльню!
— Я сьцірванею ад тваіх гутарак... Скажы лепш пра асабістае, — пытаюся я.
Асабістае — старажытная свавольнасьць ад часу, калі чалавек аб’явіўся на зямлі. Але сучасная асабістасьць — сутнасьць чалавечай натуры. Між намі ёсьць адзінкі, што патрабуюць, каб да іх дадавалі
плюсы-нулі, або не паднімалі мінусы з кашолкі зьедлівасьці ад чагосьці былога, а часам да добрага.
Мне дакучае, але растацца зь ім не жадаю. — Самук, ты чытаў Біблію? Бо чуў ад цябе непрыязныя заўвагі пра рэлігію, як ухіліцца яе, або ты думаеш, што Біблія пачала веру ў Бога?
Самук хмурыцца. Прыціскае вусны. Неяк у звычайнасьці гэтак захавацца без пазіраньня, прыхінае ўпобач сябе галінку лазы аж да адолу, бы разам зь ёй вітаецца са мной.
20.	— Пра Бога ня будзем, сябёр! Усе рэлігіі для мяне аднолькавыя, але бяз іх не абойдзешся. Я не прыхільнік тэатру ў імя Бога... Біблію я чытаў уважліва і асудліва. Паводле яе (уплыў пачаткаў чалавечае цывілізацыі), хто-небудзь адзін мусіць дамінаваць над дурнымі ці быць за яго. Вось, прынамсі, сучасная літаратура поўная павучэньняў дапамогі й любові да чалавека, але яна разумнейшая чымсьці Біблія. Біблія — прабачлівая кніжка зьнішчэньня, а потым ледзь-ледзь з допускам дараваньня, калі ты прымірышся. Біблія прырыхтавала і забясьпечыла апраўданьнямі барбарствы інквізыцыі. Яна навучыла нямецкі народ пад кіраўніцтвам Гітлера йі іншых правадыроў уторваць той самы шлях забойства і зьнішчэньня. Іыя самыя спосабы дасяжнасьці, што вялі ад мэты да мэты „выбраны народ“. Вось і сёньня гэтыя празьмернасьць бязьлітасьці да іншых людзей, выпадковая тэхнічная магутнасьць пад час вайны дае адчуваць вынікі перакананьня да нямецкага „гэнія“. Ён скоўвае верай у неабходнасьць справядлівасьці — ледзь-ледзь бедаваць над тым ад іх гора, якое, быццам, і не супярэчыць сутнасьці натваронага супраць іншых народаў. Ненадзвычайнае вера ў лекі паратунку для будучых і цяперашніх „справядлівасьцяў". Біблія — дыялогі тых народаў і плямёнаў, што жылі калісьці ў дачыненьні між сабой. Рагатка рэкаў Эўфрата і Тыгру вельмі добра шуганула сямёны ў азначаныя мясьціны нашае плянэты. Насеньні іхныя ляцелі доўга... I вось, Эгіпат, пачатак суджэньня нацыі, веры ў багоў, вера ў фараонаву вартасьць, неабходнасьць праз спаборніцтва здольнасьцяў чалавека. He асудзім іх, як яны пачалі сьвідраваць будучыню. Яны скародзілі яе, ходаліся за выбарачнымі, яна была не падмоцу ім, таму і пакінулі нам адлічыць розьніцу між выветранай праўдай для іх і для нас з ўсяляк вывіхнутымі астаткамі. Іхняя мараль была страх, яны мірыліся як сапраўдныя людзі перад багамі, бо думалі, што яны першымі высыпаліся спатыкаць сонца-ўсход і сонца-захад, а з глебы й зямлі выцягнуць дайніцы для іхнага існаваньня і павучыць нас насьледнікаў, што гэаметрыя пача-
так асноваў усіх воблікаў жыцьця. Дабаўляйце адно сымбалі, і яны будуць паказваць, дзе адшукаць вынаходствы прароды. Эгіпцы першыя адчулі адчулі людзкія балесьці і дабротную скратнасьць зямлі для ўсяго жывога і памерлага... Ад жа, пакуль чытаў Біблію, як нехта сказаў: шукай сябе, а я знайшоў Люцыпара. Грэкі і ўвесь антычны сьвет разумныя былі, яны мянялі веру сваіх багоў кожны дзень. Пілат першы чалавек, што зразумеў шкоду арганізаванай, каноннай рэлігіі. Хрыстос таксама зрабіў добра, што адсьцігаваў, выгнаў гандляроўпалітыкаў із храму. Божа, даруй, як удалося яму зрабіць — свавольства было законам!.. Чалавек — двайнік самому дзеля сябе. Без двайнога захаваньня чалавека да чалавека было б цяжка стварыць нацыю або дзяржаву... Сябёр, не чакай сьціпласьці ад мяне! Даруй, што сказаў гэтак. Чалавек заняў прастор яму патрэбны. I ён паселіцца, колькі хапае ягонаму позірку.
Аў вёсцы па-ранейшаму тучала музыка. Стуль чуўся вясёлы гоман. — Мо агонь запалім — камароў адгонім дымам? Спытаў я ў Самука. — Ах, як мы забыліся на паганскую сьвяцільню!
Мы пачалі зьбіраць валежнік. Самук парадзіў: — Найлепш падбіраць бярэзьнік, бо пахне сьвяточна. Ён чамусьці назірна каля высокае бярозы з нарсьціва-вятлістымі, бадай, да долу суччамі падбіраў да вогнішча галінкі і высахлы мох. Я даўно бываў каля вогнішча. Я ніколі не забываюся на прыгаство нашых золакаў-раніцаў пад час начлегаў між лугоў і лясоў... Вогнішча завіхліва палымніць. Рэдзлівы дымок, крыху воддальку, каля хмызьнякоў ды імшарных хвояў, спыняецца шызінёю прызямістае смуті. Усё навакольле ў пазыках да іх ахунулася сьпеўнай плоймай усялякіх начных птушак; і цыркуны таксама бярэзьдзілі аддаць салаўям шчырую і здвоеную даніну. Пушча ў воддалі — сьцяна, але лазоўнік цёмна-зялёны бы перакат-насып прад вышэзнай сьцяной шчыльна сьцеліцца. Над ім туманістая пазёмка пачынае ад зьверху ільсьніцца. Лясныя і балотныя птушкі яшчэ больш адважліва пераклікаюцца, яны рупяцца сьпяваць, не чакаюць самае вялікае сьвятлазорнасьці.
Я адчуваў падых лятняка на маім абліччы. Каля вогнішча я хутка заснуў. Пакуль засынаў я ўспомніў пра раніцы сярод лясоў і лугоў, што надаралася спаткаць мне пакуль быў падросткам... Мне прысьніўся сон з маленства. Хведар, той самы няшчасны Хведар, што не загінуў пад час вайны, але загінуў пад цяжавозам у Менску, і што гэтак
шмат назаляў майму бацьку, прысьніўся ў той самай роўні, калі я аднойчы напаткаў яго пасьля наведваньня бацькавай магілы. Я заўсёды садзіўся ўва ўзножжа яе, глядзеў то на малы пахавальны крыж, то на вялікі, з дубу, пастаўлены на дзяды-пракладзіны, я памагаў адданаму нашай сям’і Яўхіму гладзіста адгабляваць яго паверхню. Я ўяўляю бацьку жывым. Улетку пад час касавіцы мурагоў у поўдзень ён прылягаў на сенакос у сьцені куста і піў сцідзеневаты хлебны сядзёр, які заўсёды ахаладжваўў крынічнай вадзе. Мне было забаўліва каля крынічнай ўлоўнасьці з буяньнем пяску, поўныя немязой вадзяной астуды... Я размаўляў ціхотна з магілы бацькі. Азіраўся, каб не падпільнавалі мяне. Я дакараў, чаму бацька не навучыў мяне быць дарослым. Чамусьці я быў маленькі, прыбілы чалавечак-хлапчук. А ніяк ня пэўнілася мне, што буду ўзможным чалавекам, хоць мама і торыла: — Пачакай, ты вырасьцеш!... Гэтак быў блізкі й даражон бацька.
Мне сьніўся Хведар-палясоўшчык, што да вайны быў конюхам у нашым сяле-калгасе. На ім тая самая неперашытая на „грамадзянку“ вайсковая шынэль. Лета, а яму ня душна, мабыць, паважае, што яму дадзена апрануць. Усёткі, ён чалавек у дзяржаўным ачале — аховае лес і паляны, асаджаныя малалесам. Яму патрабуецца каляровая вопратнасьць службоўца. Зыркае на мяне прыцеўленымі аж да цьвілі вачыма, яны перакачваюцца пад павекамі гарошынамі. Сапраўдныя вочы курыцы, што кволіцца ў цёплым пяску... Ён пірхае, як некалісьці пірхнуў мяне, маленькага, перад грамадою сялянаў, якія па-нядзельнаму звычаю сыходзіліся пагутарыць каля сялавога клюбу. Як раз тады я вяртаўся з магіліцаў дадому, і сьцежка да нашае сялібы прасьціла тамака. Калісьці бацька мой пасьля гутарак, яго падахвочвалі, любіў сьпеяць некалькі песень. Ад гутарак ня было аніякай карысьці. Рабі, што табе сказалі... Бацька, людзкі чалавек, кожным разам у яго былі іншыя песьні. Хто-небудзь із сяльчанаў, ім усім дадзела бадай кажнадзённае напамінаньне, як найлепш здаць нарыхтоўкі дзяржаве, казаў: — А цяпер засыіяваем... I мой тата, не зыходзячы адтуль, дзе сядзеў, запеяваў песьню, часам вясёлую, часам жартаўлівую, часам смутную, часам, дзе сьпявалася ў адной песьні ўсё. У Беларусаў шмат усялякіх песьняў!.. А вось сяньня бацькавага голасу не чуваць. Сяляне некаторыя досыць крыклівыя. На знадворным дашчаным стале журавінавае віно, адседжанае ў падузгоркавых скляпеньнях нашага калгасу, і кіслыя агуркі, раскроеныяў соладзе гліняных міскаў.