Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
6.	Дараваць сябе? Здараецца ня вельмі хутка і ахвотна. Я толькі кранаю сумленьне, бы толькі спрабую крыкнуць у ціхату. Сумленьне ёсьць і няма. Чалавек вельмі рэдка сам сабе прабачвае, але не заўсёды робіцца самаасудным, прабачлівым пасьля людзкое асуднасьці... А каяньне? Каяньне — вялікае мора ў раздольнасьці шырыні, але не глубіні. Вадаплавы сумленьня не адразу могуць найсьці адоніны, каб плысьці па іх вадзяной свабодай... Але, вось у каяньні ён — ах, не! Мы — усе просім прыдушыць маленькага дакучлівага зьвярка, жужліцу або чалавека з непрызваітым каяньнем, каб толькі (ня дай, Бог!) пачаць каяцца пра дрэннае, якое потым можа стацца не каяньнем, a самазьнішчэньнем.
7.	Сумленьне? Гэта — я, несправядлівы да самога сябе, але для іншых, яно можа адчувацца як дабраветнасьць. Мы ўсе скратныя, нат і ў шчырасьці... Адно слова: — Добры дзень!... Ці то штосьці гэткае мусіць быць яўным — я сумленны чалавек у часінах, у днёх ажно да самае сьмерці... А найлепш: сумленьне ці недзельба абставінаў, або беднасьць незаганная ў каяньні сдароных сутнасьцяў жыцьця.
8.	Сумленнасьць — сувязь маёй сьвядомасьці з усімі маімі прашчурамі па паходжаньню. Але трэба добра пацеміць, разважыць: ці будзе карысна, вартасна прабываць у лагодным стане з усім людзкім родам праз непарыўную радзімую і сямейную сувязь? Хоць там, можа быць, млявасьць адгадаць незадавальненьне сваімі ці іншых людзей учынкамі... Але, сябра, аднойчы незнарок ты наўцеміў мне, што сумленьне вельмі разгубленае, усёабяцаючае, панайму, блядзь, лында. Сумленьне, калі яго патрабуюць, можа ўсяк паказаць, і няхай нехта думае пра яго, як пра спажыву, што будзе добра зьедзеная або зь яе
можна штосьці зварыць зусім неспадзеўнае... Ты чуеш: я хістаюся думкамі пра гэта. Сумленьне ня мае прыстанішчаў.
9.	Калі я кажу праўду, мае вусны сьціскаюцца не самахлусьнёй, a праўдай да самога сябе. Каб стварыць праўду, мушу сабраць хлусьню ў адну наўмернасьць, і вусны, і розум трымаюць праўду, якая, па-мойму, праўдай і будзе, або праўда ў блізасьці быць праўдай. Выкарыстоўваюцца сродкі гэтага сьвету, але ў сапраўднасьці пазычаем ягоныя мэты. Узводзім старую паскудзь жыцьця ў значэньне куба праз злачынства, каб потым крывадушна і высокамоўна асудзіць кагосьці; і цікава, вось: пацікаваць, падтрымаць ейную трохмерную кубічнасьць лучнасьцяй. Усё быццам „незлачынная" праўда — самаправерка за лік іншых злачынстваў... У кожнай мове (цывілізаванай і гістарычна асвойтанай) хлусьлівыя пачуцьці й думкі накіраваныя падтрымаць інстынкт гэткіх пачуцьцяў і наўмераў радасьцяй асабістай праўды. Апрацаваная ўзьнятасьць падбухторыць, усхваляваць бы праўдай іншых! Ажыўляецца выпрацаваны слоўнік, каб паверыць моўнай хлусьні. Непрыступнае, незлачыннае злачынства! I ніхто не пакрыўдзіцца бадзяцца ў болі ўсяк ператалкованых слоў праўды.
10.	Самахлусьня — самаабарона супраць праўды ці мо асабістая сьвядомасьць сапраўднасьці. А наагул, што такое праўда? Праўдаў шмат, хоць імя бацькоў у праўды толькі адно імя — праўда! У сыноў ейных — Божа, уратуй! — шмат усялякіх імёнаў і спакметнікаў. Калі самахлусьня не зрабіла абароны ў кожнадзённай гадзіне жыцьця, тады сьведамасьць ператвараецца, і вельмі радзіва, у прыхаваны прымус: усё ж такі асабіста ведаю — хто ты ёсьць?... Чалавек і ня думае задавальняцца праўдай, ці яна патрэбна яму, ці яна прыхаваецца дзеля чагосьці дзіўна патрэбнай, каб давеславаць у будучыні да свае шчырае мэты, якая (і ня дзіва) у адносіне да даверлівых будзе поўная недабрасумленнасьць. Чал авек не турбуецца пра ўвесь сьвет, ал е пра яго месца ў гэтым сьвеце жыцьця-быцьця. Чалавек спадзяецца, што будзе праўда...
— Усёткі, Самук, скажы без асуднай пагарды, іпто прымушае чалавека захавацца чалавекам у сустані грамадзтва, у дзяржаўнасьці праўдай?	•
— Страх за жыцьцё і любасьць да свайго роду, — адказвае Самук, бадай лекар хвораму, каб адагнаць смутак і няпэўнасьць хутка быць здаровым.
11.	Я люблю ворагаў, як самога сябе. Бо ворагі мае таксама любяць саміх сябе. Я заўсёды бачу ворагаў, таму люблю іх, як паляўнічы дзічыну. Але калі кранаюся нялюбасьцяй да іх, дык тады ўжо гэта 196
ёсьць змаганьне нялюбасьці супраць іншае нялюбасьці — абвешчваецца сапраўднасьць людзкое любові да свайго. Але спачуваньне? Спачуваньне — самае хлусьлівае задавальненьне таму, хто пачуў, і таму, хто сказаў пра яго... А можа я суровы да пакутаў? Сяньня я ведаю: любоў чалавека да чалавека мы творым — абавязак і найбольшае: закон-парадак ці нацыянальны, ці міжнародны, ці то па-іншаму, прымус — ты мусіш шанаваць, ахвяравацца для іншага. Мы хрысьціянім! Ухіляемся віны ўжо выпрабаванай у вякох, ужо складзенай із сваіх плеч на каго-ведама. Адвечны сродак вельмі лёгкага захаваньня (бяры прыклад ад Беларусаў), не прабуй патрабаваць гэтага ад дзяржаўных суседзяў, яны агідна адвярнуліся, адвялі вочы да таго, хто ім ня служыць, дый бесьціць іхнае сумленьне. Але ёсьць у нас добрая імклівасьць: старэйшыя спатыкаюць хлебам, а моладзь каменьнем!.. А вось я люблю ворага, як самога сябе. I вораг той самы, як і я. Несканчонае гняценьне, падазронасьць адных супраць адных — сапраўдная абарона людзкое любові, бо заўтра ў гэтым весьціцца ўдзел самое прыроды. А прырода няшчырая да памерлых і жывых!
— Самук, твае павучэньні крыху гучаць як у прыпеўцы:
Адчыні, мама, дзьверы
3 вечарынкі я іду, Хлопцы сіські адарвалі У кашолцы іх нясу...
— Вельмі падходна, мой вясковы сябёр. У прыпеўках зналіцца ледзь-ледзь выварачваецца зламоўнасьцяй, каб дабрата трымалася і насілася... Атады? У якую кашолку?
12.	Я ведаю: я народжаны, існую. Існую ў роспачах, у ліху, у памылках дзеяў і захаваньняў, у змаганьні за жыцьцё-існаваньне. Але ўсё яно сьлізгаватая ўгнутасьць, там я не знайду канчатку ў маім часе і прасторы, бо нам усялілася бязьменнае няведаньне адчуваньня быць адно сустаняй хімічных элементаў! Навет на „тым сьвеце“ ня буду ведаць канца існаваньня. Быць там і тут, усё — пачаткам, напэўна, сказаў Бог. Але самае прыгожае існаваньне наша ці не ва ўладзе д’ябла? Ён сапраўдны беспасрэднік. А Бог хрысьціянскі, ці якім ты яго шукаеш і верыш — непраяўлены негатыў. Агаваруся. Хрысьціянскія ўплывы, пачатыя Францыскам Скарынай, не зьвязваліся з небярэжлівымі павучэньнямі Сьв. Ефрасіньні Полацкай. Ён не амыліўся сказаць, дзе ёсьць хрысьціянскі Бог, пэўна, радасны, дзяржаўны: вельмі поўняцца сваім раем.
— Самук, я не мастак. Быць ім ня ўмею, але вось з гэтага месца, дзе стаім з табой, я зводдальку намаляваў бы нашую вёску не на палотнішчы, а на звычайным бярозавым дрэве, на кары... Маляваць хаты і навакольле каля іх не махоліў бы пальцы, а ў некалькіх калярох увасобіў прыгаство неба і сяліьаў на зямлі.
Самук не бянтэжыцца зусім неспадзеўнай заўвагай. Ён адгадвае мой намер ухіліцца яго, бо вельмі позна ўжо, самы час быць дома, a ня тут, між лесу і лугоў.
13.	— У мастацтве няма канонаў, але ж у жыцьці грамадзтва мусяць быць каноны. Як палахліва яно, але ў іх ёсьць здаровая думка і мера ў побач жахліва-непрыемных абавязкаў дый захаваньняў, можа гэта апошняе ці не прымушае людзей быць творчымі. Усім нам цяжка сказаць: штодзённая працатворнасьць будзе вартасная. Вартасьцьурастае ў цане да мінулых якасьцяў і тым часам вельмі балесна. Заўсёды пагрозна цэніцца тое, піто будзе зьнясілена або зноў чарадзейна здараецца, бо ўсё жыцьцё цягнецца абноўленьнем. Чалавечая істота актыўная — не палохаецца і ня хлусіць сабе... Хоць і казаў: хлусьня сабе.
— Але ж, Самук, ты абразіш сябе! — нясьцерпна ўскрыкваю я. — Усё, што ты кажаш, ведама, да прытолку ведама. Куды дзявацца, ратавацца нам ад збытнелых да апошняга нагця завучаных нормаў жыцьця? Які пасагурысьціш ты? — Чалавек ня хлусіць сабе? Як рыба мітусішся ў сетцы!
Па ўражаньні на ягоным абліччы ён успрыняў маю заўвагу-ускрык як патрабавальны загад.
14.	— Усёткі ўпільнуйся сьведамасьцю кайданоў часу, — ты хочаш сказаць мне? Дык вось, сябёр, чалавек бярэ час як пазыку ад самаго Часу, і ён не растрачвае яго, а Спадар Час траціць свае часіны. Ен у засьценках досьведаў... Вось чаму адмаўляць жыцьцёвыя досьведы? Яны справедныя. Яны твораць нестворанае ў васновах жыцьцёвых патрабаваньняў. А ў гэтым моц жыцьцёвага адчуваньня досьведаў, якія некалісьці будуць падтрыманыя іншымі досьведамі-нормамі... Па-праўдзе, згодзен з табой, тору старую ведамую існасьць, але ж што рабіць, мы мусім карысьліва ўспомніць мінулы дзень?.. Будзь, даруй не, пакрыўдзіць цябе, вазьмі з наскай сырой зямлі хварбы й намалюй неба над нашай вёскай на жывой бярэсьціне-бярозе.
На ягоным твары небывалая ўсьмешка: — Я толькі вяшчун. Адварочваю каменьні, каб іх было шмат на мяжы.
15.	Беларуская эліта ніколі ня думала надзвычайна і вялікома пасьля таго, як адбыўся Скарынінскі Рэнесанс. Навуку і мастацтва не 198
лічылі як шырокае, шчырае адраджэньне-дачыненьне да ўсяго, што тады існавала ў законах і правох. He пачалі павучаць і, навет, хоць бы скратна патрабаваць абмінуць шмат якія гаспадарчыя і грамадзкія прычыны й досьведы. Поўныя заганы ды памылак да асноў дзяржаўнасьці. Скарынінскі Рэнесанс — самацёк, але ён здоліў адкінуць зборы перакананьняў, што некаторыя жыцьцё-выняткі болей важлівыя чымсьці іншыя. I гэта сьцішна, зручна, балазе, блізіне пачатку, спрыяльна жыцьцядзеялася на зямлі Беларускае дзяржавы, але вялася зь дзяцінай спалоханасьцяй у іншых усходне-славянскіх суседзяў...
Я шалапутна спыняю Самукову гутарку, бы падгартовую ягоныя думкі. Заўважаю: — Навукі ва ўсялякіх галінах між шаснаццатым і сямнаццатым стагодзьдзямі шмат прычыніліся да спосабу думаньня і дзеяньня зусім не спадзяючыся на Скарынінскі Рэнесанс. Мы таксяк перад гэтым варушыліся і прад Скарынінскім векам.
Самук зноў прыветлівы, павучальны:
16.	— Самыя вялікія гістарычныя зьявы на нашай зямлі аб’явіліся: Рэнесанс і Рэфармацыя, але яны не абсалютныя пайсткі дзяржаўнасьці ці новага правадырства й нацыяналізму, яны ўвішна зьмешаныя з рэлігіяй...
— Усё, што кажаш цяпер, ужо здарылася ў гісторыі нашай і ўсяго чалавецтва, — уваджу ўрывіста я. — Мы былі і ёсьць гісторыяй народу...
17.	Гісторыя не філязофія, як казаў Арыстоталь. На Захадзе ў шмат якіх народаў Рэнесанс аб’явіўся мэтай зьдзейсьненьня ненавісьці й брутальнасьці... Успомні інквізіцыю і гэтак далей.