Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
Тое ж тычыцца і „Беларускага Фронту", пэрыядычнага выданьня, заснаванага з ініцыятывы ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. Калі ў
1 Даклад чытаны на міжнароднай канфэрэнцыі „Шлях да ўзаемнасьці" (Белавежа, Польшча, 22-23 чэрвеня 2002 г.)
2 Хрысьціянская думка. 1938. ю сьнежня.
яго першых нумарах (1937-1938) журналісты за ворагаў Беларусі лічылі як камунізм, так і фашызм, то пачынаючы з канца 1938 г. у газэце прасочваецца тэндэнцыя арыентацыі на Нямеччыну ня толькі як гаранта перадзелу сьвету, але і дзяржаву — узор новага парадку. Яскравым сьведчаньнем гэтага быў „Ідэалягічны статут Беларускага Нацыянальнага Фронту“, вытрыманы ў духу ідэй Новай Нямеччыны.
Што тычыцца інтарэсаў Трэцяга Райху ў адносінах да Беларусі, то ў будучай вайне Нямеччына не разьлічвала на падтрымку беларускага чыньніка, бо беларускія незалежніцкія сілы былі слабыя. Па вызначэньні гісторыка Юрыя Туронка, кіруючыся прагматызмам, бэрлінскія ўлады не зьбіраліся выступаць у ролі акушэра беларускага нацыяналізму, настолькі велізарная была пасіўнасьць беларусаў3. Мясцовым палітыкам заставалася толькі здагадвацца пра сапраўдныя нямецкія пляны.
Варта заўважыць, што яшчэ ад часоў Беларускай Народнай Рэспублікі ў Бэрліне знаходзілася Беларускае консульства, якое ўзначальваў Андрэй Бароўскі. Зь лістапада 1933 гУ Вільні на нямецкія грошы выйшаў першы нумар часопісу „Новы шлях“, выдаванага нацыянал-сацыялістычнай групай Фабіяна Акінчыца і Ўладыслава Казлоўскага. У 1937 г. пры Нямецкім Інстытуце вывучэньня замежных праблемаў Бэрлінскага Ўнівэрсытэту быў створаны беларускі сэктар, які пачаўзаймацца вывучэньнем беларускага пытаньня (кіраўнік Гергард фон Мэндэ). Але гэтая дзейнасьць была выклікана прагматычнымі меркаваньнямі, згодна зь якімі нямецкія чыноўнікі напярэдадні вайсковага канфлікту выказвалі цікавасьць да ўсіх без выключэньня ўсходніх земляў. Аднак інтарэсы вялікай міжнароднай палітыкі мелі прыярытэт для Трэцяга Райху. Так 25 жніўня 1939 г., праз два дні пасьля заключэньня пакту Молатава—Рыбэнтропа, пасты нямецкае паліцыі на тэрыторыі Нямеччыны атрымалі дырэктыву, якая забараняла эмігранцкім арганізацыям рускіх, беларусаў, украінцаў, мусульманаў вусна ці пісьмова выказваць варожае стаўленьне да СССР, а таксама ладзіць публічныя мерапрыемствы і карыстацца нацыянальнымі адзнакамі4.
Аднак беларускія дзеячы працягвалі супрацоўніцтва з афіцыйным Бэрлінам. Спадзяваньні актывізаваліся пасьля чацьвертага па-
3 ТуронакЮ. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944)Мн., 2002. С. 109.
4 Тамсама. С. 13-14.
дзелу Рэчы Паспалітай, калі беларускія землі нарэшце былі аб’яднаныя ў адно цэлае, хоць і ў межах СССР. Палітыкі, якія ня мелі ніякіх ілюзіяў наконт Саветаў, перабіраліся ці ў яшчэ незалежную на той час Літву, ці ў акупаванае немцамі Генэрал-губэрнатарства, або выяжджалі ў Нямеччыну.
Група беларускіх дзеячоў — Мікола Шкялёнак, Анатоль Шкутка, Вітаўт Тумаш, Вінцэнт Гадлеўскі, Часлаў Ханяўка і інш. — заснавалі 19 чэрвеня 1941 г. Беларускі Нацыянальны Цэнтар (старшыня Мікола Шчорс). Меркавалася, што па заняцьці Беларусі нямецкімі войскамі БНЦ мусіўузяць на сябе функцыі нацыянальнага ўраду. Аднак і гэтым надзеям не было наканавана спраўдзіцца. У ліпені частка сябраў Цэнтру выехала ў Беларусь, дзе сутыкнулася зь нежаданьнем немцаў дзяліцца якой-кольвечы ўладай.
Нягледзячы на такія неспрыяльныя абставіны, Бэрлін першай паловы 40-х гг. быў побач зь Менскам асяродкам беларускага руху. Тут — у сталіцы Райху — прымаліся пастановы, якія рэглямэнтавалі беларускае жыцьцё ў мэтраполіі. У Міністэрства Акупаваных Усходніх Абшараў у Бэрліне прыяжджалі нацыянальныя палітыкі. Менавіта тут канчаткова вырашаліся пытаньні пра стварэньне розных арганізацый: Беларускай Народнай Самапомачы, Саюзу Беларускай Моладзі, Беларускай Рады Даверу, Беларускай Цэнтральнай Рады. Пад Бэрлінам дзейнічала школа прапагандыстаў, слухачы-беларусы якой потым перакідаліся на Бацькаўшчыну, а некаторыя зь іх спрычыніліся да стварэньня тут беларускіх арганізацый. Той Бэрлін быў паўнавартасным палітычным асяродкам беларускага жыцьця на чужыне, своеасаблівай Прагай 30-х і Нью-Ёркам другой паловы XX стагодзьдзя.
II
У выніку маланкавай „польскай кампаніі" на тэрыторыі Нямеччыны апынуліся каля 70 тыс. ваеннапалонных беларусаў. Дзеля іх аб’яднаньня, наладжваньня над імі апекі і дапамогі прыўладкаваньні на працу (у хуткім часе ваеннапалонныя былі вызваленыя і ўладкоўваліся на працу на прадпрыемствы) у лістападзе 1939 г. у Бэрліне было створана „Беларускае прадстаўніцтва“5, якое ўзначаліў Анатоль Шкутка, пазьней яго зьмяніў Бэрнард Букатка6. Але арганізацыя не задавальняла нацыянальных патрабаваньняў беларусаў, бо
5 Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн., 1993. С. 31.
6 Ліст а. Аляксандра Крыта да Аляксея Вініцкага ад 21.08.1967 г.
яе функцыі былі скіраваныя выключна на апеку над ваеннапалоннымі. Увесну 1940 г. там жа з ініцыятывы юрыста Міколы Шкялёнка быў заснаваны Беларускі Камітэт Самапомачы (БКС). Зь нешматлікіх зьвестак пра яго найбольш каштоўнымі зьяўляюцца ўспаміны Янкі Сурвіллы:
„Гэта быў адзін вялікі пакой, зь непасрэдным уваходам адразу з вуліцы, які служыў і для працы, і для спатканьняў вечарамі.Другі, меншы, пакой перад тым займаў старшыня, а пасьля ў ім працавалі сакратар і скарбнік. Да гэтага даходзіў маленькі складзік, дзе трымалі запасы літаратуры, паперу і знаходзілі месца, каб паставіць рататар... Камітэт наймаў залю для большых зборак і спатканьняў, якая знаходзілася непадалёку, на Турмштрасэ, 65... У пачатку 1944 г. удалося знайсьці абшырнейшае памяшканьне для Бэрлінскага Аддзелу, на Штормштрасэ. Тут мелі вялікую залю, дзе маглі зьбірацца людзі, канцылярыю і вялікі сухі падвал. Усё гэта надта добра паслужыла, як прыбылі Беларусы з Бацькаўшчыны"7.
Паводле статуту Камітэт мусіў мець выключна дапаможны характар. Першым старшынём БКС быў Андрэй Бароўскі, аў склад управы ўвайшлі Базыль Камароўскі (паэт Антось Вярбіна), Аляксандар Крыт (будучы мітрапаліт БАПЦ а. Андрэй), Баляслаў Барткевіч і інш. Першапачаткова плянавалася, што арганізацыя будзе мець назву Беларускі Нацыянальны Камітэт8, і ў такім выпадку стане галоўнай беларускай інстытуцыяй на чужыне. Аднак нямецкія ўлады адмовілі, бо гэта не было прадугледжана патрабаваньнямі пакту Молатава— Рыбэнтропа. Беларуская арганізацыя з назвай нацыянальны магла кваліфікавацца як палітычная.
Улетку 1940 г. склад управы БКС істотна зьмяніўся. На зьезьдзе прадстаўнікоў Самапомачы старшынём арганізацыі быў абраны Мікола Абрамчык, які пераехаў у Бэрлін з Парыжу, віцэ-старшынём Аляксандар Калоша; сакратаром — Станіслаў Грынкевіч (малодшы). На пачатак 1944 г. БКСу Нямеччыне налічваў 13 тыс. чалавек9. Філіялы БКС былі заснаваныя ў Празе, Лодзі (Ліцманштаце), Познані, То-
7 Бэрлін, Янка Сурвілла (Успаміны) // Беларус, 2000. Люты. №467.
8 Ліст Вітаўта Тумаша („Заўвагі (з памяці) пра беларускія ўстановы й арганізацыі ў Нямеччыне ў гады Другое сусьветнае вайны“) да Аляксея Вініцкага ад 5 жніўня 1968 г.
9 Бэрлін, Янка Сурвілла (Успаміны).
руні, Гамбургу, Данцыгу, Мюнхене, Вене. Найбольшы быў Бэрлінскі філіял, яго ўзначальваў Станіслаў Грынкевіч (потым — Пётра Бакач).
На пачатку 1942 г. БКС атрымаў дазвол на адкрыцьцё настаўніцкіх курсаў у Бэрліне. Плянавалася, што настаўнікі, скончыўшы курсы, паедуць працаваць у Беларусь. Курсы скончылі каля 30 чалавек, аднак нямецкія ўлады забаранілі ім выезд на радзіму.
Статут БКС прадугледжваў і іншыя напрамкі дзейнасьці: „Фінансавай базай Беларускага Камітэту Самапомачы ў Нямеччыне былі сяброўскія складкі і даходы з продажу літаратуры. Ніякіх фондаў не атрымоўвалася. Камітэт выдаваў сяброўскія легітымацыі для сяброў, дзе ўклейваліся маркі БКС, выдаваныя за аплату сяброўскіх складкаў. Маркі былі выдадзеныя ў некалькіх дэнамінацыях і колерах...Цэнтральныя нямецкія газэты Фелькішэр Бэобахтэр і Бэрлінэр Анцайгер апублікавалі тэксты Жэнэўскіх пагадненьняў адносна ваеннапалонных. Там было сказана пра правы ваеннапалонных і як іх трэба трактаваць. Вось жа, калі сябры арганізацыі наракалі, што да іх гаспадары-немцы нядобра ставяцца, ім высылаўся адпаведны тэкст Жэнэўскіх пагадненьняў, апублікаваны ў нямецкай прэсе. I гэта памагала. I памагала так добра, што немцы неўзабаве забаранілі Камітэту гэта рабіць“'°.
Супрацоўнікі камітэту актыўна займаліся культурніцкай дзейнасьцю, у прыватнасьці, было наладжана выданьне беларускай літаратуры. Улетку 1942 г. былі выдрукаваныя „Сымон-Музыка“ Якуба Коласа і зборнік вершаў Ларысы Геніюш „Ад родных ніў“. Стараньнямі Міколы і Ніны Абрамчыкаў выйшлі „Гісторыя Беларусі ў картах“, „25 сакавіка", Ніна Абрамчык уклала некалькі зборнікаў песень: „Пад гоман вясёлы", „Калядныя песьні", „Беларусь у песьнях". Быў надрукаваны „Падручнік нямецкага языка для беларусаў" Пятра Бакача11. Апрача таго, БКС ладзіўу Бэрліне вечарыны, сьвяты, рэфэраты і інш.
Фінансавыя справы ішлі нядрэнна — улетку 1943 г. на рахунку арганізацыі было 50 тыс. райхсмарак. Аднак увосень 1943 г. Мікола Абрамчык і Станіслаў Грынкевіч былі зьмешчаныя са сваіх пасадаў і на нейкі час затрыманыя. Афіцыйнай падставай для арышту сталася „незаконная дзейнасьць у арганізацыі" — прыняцьце ў склад БКС т. зв. „усходнікаў", жыхароў зь Беларусі, што было катэгарычна забаро-
10 Тамсама.
11 Туронак Ю. Беларуская кніга...С. 62-64.
нена. Апроч таго, Мікола Абрамчык зьезьдзіў на радзіму, што нямецкія ўлады таксама ўспрынялі адмоўна. Ён быў „вернуты" ў Парыж, пад хатні арышт, а Станіслаў Грынкевіч выключаны з Цэнтралі БКС12, які па ім узначаліў Баляслаў Барткевіч.
3 восені 1943 г. у Нямеччыне знаходзілася Працоўная група СБМ, якой кіраваў Генрык Барановіч. Яна налічвала каля 3.500 чалавек (сам Генрык Барановіч ацэньваў групу ў 5.000 чалавек), а з канца траўня 1944 г. ва ўсходніх акупаваных абласьцях пачаўся добраахвотны наборудапаможную службу Люфтвафэ (сюды трапіла каля 2.600 беларусаў), а значыць, працы для БКС пабольшала.
III
У развагах пра беларускае жыцьцё на чужыне ў першай палове 40-х гг. і тагачасную Нямеччыну нельга абмінуць увагай і газэту „Раніца“. Напачатку яна задумвалася як выданьне для ваеннапалонных беларусаў і мелася выдавацца паводле ўзору газэтаў для іншых народаўУсходняй Эўропы.