Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
„Раніца“ была заснаваная пры канцы 1939 г. дзякуючы ініцыятыве Фабіяна Акінчыца і Анатоля Шкуткі. Акінчыц і стаў першым яе рэдактарам. Пазьней рэдактарамі былі Вітаўт Тумаш, Мікола Шкялёнак, Станіслаў Грынкевіч (малодшы), Станіслаў Станкевіч. Напачатку газэта субсыдыявалася нямецкімі ўладамі, аднак потым стала выдавацца за кошт падпіскі.
На пачатку 1943 г. наклад газэты сягаў 12 тыс. асобнікаў13. Першая-другая старонкі адводзіліся пад справаздачы з франтоў і афіцыйную нямецкую хроніку, безь якой нельга было абысьціся, і наяўнасьць якой была абавязковай умовай функцыянаваньня любой прэсы падчас акупацыі. Аднак вялікае значэньне маюць рубрыкі, прысьвечаныя гісторыі Беларусі, грамадзка-культурным падзеям на радзіме і эміграцыі, а таксама ўспаміны. Вялікую ўвагу газэта аддавала літаратурнаму працэсу. Тут была адмысловая рубрыка „Трыбуна маладога аўтара", дзе зьмяшчаліся творы перш заўсё беларусаў, што знаходзіліся ў той час за межамі радзімы. Найчасьцей яны належалі тром аўтарам — Ларысе Геніюш, Янку Палоннаму, Юльляну Сергіевічу’4. За пяць гадоў выйшла 233 нумары газэты, апошні — у сакавіку 1945 г.
12 Ліст Вітаўта Тумаша... да Аляксея Вініцкага ад 5 жніўня 1968 г.
13 Тамсама.
14 Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. Мн., 2002. С.16-17.
Акрамя „Раніцы“, з чэрвеня 1943 г. да лістапада 1944 г. у Бэрліне выдавалася газэта „Беларускі работнік", адрасаваная остэрбайтэрам.
У ліпені 1944 г. у Бэрлін прыехала значная частка беларускіх літаратараў, музыкантаў і мовазнаўцаў зь Менску: Натальля Арсеньнева, Мікола Байкоў, Часлаў Будзька, Юрка Віцьбіч, Язэп Гладкі, Уладзімер Сядура-Глыбінны, Алесь Грыцук, Кастусь Езавітаў, Янка Золак, Хведар Ільляшэвіч, Міхась Кавыль, Яўхім Кіпель, Уладзімер Клішэвіч, Рыгор Крушына, Тодар Лебяда, Антон Лёсік, Янка Ліманоўскі, Язэп Найдзюк, Мікола Панькоў, Вацлаў Пануцэвіч, Мікола Равенскі, Алесь Салавей, Апалонія і Лявон Савёнкі, Станіслаў Станкевіч, Янка Станкевіч, Масей Сяднёў, Сяргей Хмара, Мікола Цэлеш, Мікола Шчаглоў і інш. Крыху раней выехаўу Бэрлін Антон Адамовіч і вярнуўся ў Нямеччыну Вітаўт Тумаш. Паводле Юрыя Туронка, гэта былі інтэлектуалы, „якія маглі аддаць свой талент і сілы беларускай культуры на Бацькаўшчыне, а не ля чужых берагоў“'5.
На эміграцыі апынулася Беларуская Цэнтральная Рада, кіраўніцтва Беларускай Самапомачы, штаб СБМ і яго шараговыя сябры, жаўнеры БКА, сьвятары і мастакі, настаўнікі і журналісты, паліцэйскія.
Новыя эмігранты актыўна ўдзельнічалі ў беларускім культурніцкім жыцьці на чужыне. Хведар Ільляшэвіч наладзіў выданьне „Народнай бібліятэчкі“, у межах якой было выпушчана некалькі кніжак — „Нацыянальныя сьвятыні“ і „Вяліжскія паўстанцы. Геньдзікаўскія змагары“ Юркі Віцьбіча, „Прыгоды Панаса і Тараса“ Арцёма Музыкі (Вацлава Ластоўскага), ,Адам і Ева“ Лявона Радзіміча, „Беларускае народнае мастацтва“ Міколы Шчаглова, „Смаленшчына — адвечная беларуская зямля“ Ўладзімера Глыбіннага і інш'6. У перадкапітуляцыйным Бэрліне стараньнямі Сяргея Хмары, Базыля Камароўскага , Андрэя Чэмера, Лявона Луня была заснаваная Літаратурная Сустань „Баявая Ўскалось".
У пачатку 1945 г. стала зразумела, што Ўсходняя Нямеччына трапіць у савецкую зону акупацыі. Частка беларускіх дзеячоў перабіралася ў адносна больш бясьпечныя зоны акупацыі саюзьнікаў. За некалькі тыдняў Бэрлін з асяродка беларушчыны ператварыўся ў пустэльню.
Бэрлін першай паловы 40-х гг. адыграў значную ролю ў жыцьці беларускай эміграцыі. 3 аднаго боку, тут палітыкі імкнуліся наладзіць
15	Туронак Ю. Беларуская кніга... С. 113.
16	Тамсама.
палітычнае жыцьцё, бо ўсе важныя рашэньні прымаліся ў Бэрлінскіх міністэрствах. Зь іншага, Бэрлін на пэўны час стаў асяродкам беларускай культуры. Сярод асобаў, якія жылі і працавалі ў ім, былі і ўжо вядомыя прадстаўнікі старэйшага пакаленьня нацыянальнага руху (Фабіян Акінчыц, Радаслаў Астроўскі, Андрэй Бароўскі, Вінцэнт Гадлеўскі, Мікола Шкялёнак), і „маладыя" — будучыя актыўныя дзеячы беларускай эміграцыі (Антон Адамовіч, Станіслаў Грынкевіч, Станіслаў Станкевіч, Янка Сурвілла, Вітаўт Тумаш, Часлаў Ханяўка, Мікола Шчорс і інш.).
Сяргей Шабельцаў
Менск
ПАЛІТЫКА САВЕЦКАЙ АМБАСАДЫ Ў БУЭНАС-АЙРЭСЕ
ў дачыненьні да беларускіх эмігрантаў (1940—1950 гг.).
Аргентына — адна з традыцыйных краінаў беларускай эміграцыі, куды нашыя землякі пераяжджалі яшчэ да Першай сусьветнай вайны. Аднак найбуйнейшую хвалю беларускай эміграцыі ў „Рэспубліку срэбра“ даў міжваенны пэрыяд, калі толькі з 1925 г. па 1939 г. сюды пераехала каля 50 тыс. нашых суайчыньнікаў1. У Аргентыне яны набывалі зямлю ў маланаселеных правінцыях ці ўладкоўваліся на будаўніцтве чыгунак, нафтаздабычы, мэталюргічных заводах ды тэкстыльных фабрыках. Гэта была эканамічная эміграцыя, якая пераважна сымпатызавала СССР і ад якой розьнілася трэцяя хваля беларускіх перасяленцаў пасьляваеннага пэрыяду (да тысячы чалавек), што мела яскравы палітычны антысавецкі характар.
У1946 годзе ў Аргентыне пачала працу амбасада СССР. Гэта адбылося ва ўмовах росту сымпатый да саюзьнікаў пасьля разгрому нацызму. Неад’емнай часткай працы амбасады былі стасункі з эмігрантамі, якія паходзіл і з тэрыторый, падуладных СССР. Аднак узаемаадносіны савецкіх дыпляматаў і эмігрантаў не афішаваліся і ўсяляк замоўчваліся ў савецкай гістарыяграфіі. За савецкім часам выйшла адзіная навуковая праца, што тычылася беларусаўу Аргентыне — кандыдацкая дысэртацыя А.В. Рудэнкі Обіцественно-полйтйческая й культурная деятельность прогрессйвных белорусскйх йммйгрантов в Аргентйне (1925—1955)Кіраўнікі прасавецкіх арганізацый самой Аргентыны нічога не казалі пра супрацоўніцтва з савецкай амбасадай2, бо гэта была забароненая для друку тэма. Толькі пасьля распаду СССР у прэсе пачалі друкаваць успаміны былых жыхароў
’ Руденко А.В. Обіцественно-полнтнческая н культурная деятельность прогресснвных белорусскнх нммнгрантов в Аргентнне (1925—19551T). Мн., 1975С. 3­
2	Кунда П. В понсках заокеанского рая. Мн., 1963; ШостаковскнйП.П. Путь к правде. Мн., i960.
Аргентыны, якія ў 50-х гадах пераехалі ў Савецкую Беларусь. Найбольш цікавымі зьяўляюцца эсэ Карляса Шэрмана3.
Пра ўплыў амбасады на беларусаў згадвалі толькі палітычны я эмігранты трэцяй хвалі, што стварылі Згуртаваньне Беларусаў у Аргентыне (ЗБА), актыўным лідэрам якога быў Кастусь Мерляк. Таму яго ўспаміны4, публікацыі ў беларускай эміграцыйнай прэсе (звычайна пад імем Конрад Мацкевіч)5, а таксама надрукаваны ў 1953 г. у Буэнас-Айрэсе зь яго ініцыятывы даведнік „Bielorusia у los bielorusos en la Republica Argentina" зьяўляюцца надзвычай каштоўнымі крыніцамі інфармацыі.
Каб зразумець стасункі савецкіх дыпляматаў да міжваенных эмігрантаў (з эмігрантамі трэцяй хвалі яны не супрацоўнічалі), неабходна зьвярнуць увагу на асноўныя рысы супольнасьці тых беларусаў, што пераехалі з Польскай Рэспублікі. Па сацыяльным складзе гэта былыя сяляне (інтэлігэнцыі не было), якія пакідалі заходнебеларускія землі з прычыны цяжкага эканамічнага становішча. Але і Аргентына была краінай зь нестабільным сацыяльна-палітычным ладам і частымі эканамічнымі крызысамі. Такім чынам, частка беларусаў, незадаволеных сваім жыцьцём у новай краіне, прыходзілі да Камуністычнай Партыі Аргентыны (КПА), якая заклікала сваіх сымпатыкаў да клясавай барацьбы. У выніку, камуністычныя асяродкі беларусаў на першае месца паставілі змаганьне за камуністычныя ідэалы, а не прапаганду нацыянальнай культуры. Як адзначыў А. Рудэнка: „Зьяўленьне ... беларускіх культурна-асьветных таварыстваў у сярэдзіне 30-х гадоў было абумоўлена ня столькі імкненьнем да захаваньня нацыянальных традыцыяў і звычаяў, колькі імкненьнем выстаяць у новай для іх эканамічнай і палітычнай сытуацыі“6.
У сьнежні 1934 г. узьнікла „Беларускае Культурна-Асьветніцкае Таварыства", якое ўзначальваў член КПА В. Качарга7. Пазьней былі створаныя Беларускае Таварыства „Культура", „Бібліятэка імя I. Луцкевіча", „Белавеж". 21 траўня 1939 г. беларускія таварыствы аб’ядналіся ў „Фэдэрацыю Беларускіх Арганізацыяў у Аргентыне" (ФБА), да якой далучыліся пазьней створаныя тавары-
3 Шэрман К. Таямніцы почырку. Мн., 1995.
4 Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі. Мн., 1994.
5 Бацькаўшчына. 1949N° 5, 9; Бацькаўшчына. 1952. 21 верасьня.
6 Руденко А.В. Обіцественно-полнтнческая н культурная деятельность...С. 24.
7Тамсама. С. 20.
ствы на Док-Суд (1939 г.) і ў Бэрыса, які знаходзіцца за 6о км ад Буэнас-Айрэсу (1941 г.). Узначальвалі гэтае аб’яднаньне У. Гайлевіч, М. Мярэчка і Я. Пятрушак8. Фэдэрацыя выдавала расейскамоўны штогадовы Белорусскйй йллюстрйрованный календарь і выкарыстоўвала для сваіх мэтаў расейскамоўную газэту Эхо, дзе была Белорусская стратіца9.
У асяродзьдзі гэтых эмігрантаў галоўнай была агульнасьць палітычных поглядаў, наяўнасьць мары аб справядлівым камуністычным грамадзтве. Менавіта таму гэтыя таварыствы ў савецкай гістарыяграфіі было ггрынята зваць передовымй і прогрессйвнымй. Што да нацыянальнага разьвіцьця, то яно было слаба акрэсьлена. Рэч у тым, што беларускія перасяленцы з Заходняй Беларусі не вучыліся на радзіме ў беларускіх школах. Калі яны мелі пачатковую адукацыю, то яе здабылі ці ў расейскіх школах (яшчэ да рэвалюцыі), ці ў польскіх (пасьля 1921 г.). Менавіта з гэтай прычыны друкаваныя выданьні ФБАА выходзілі па-расейску, што лічылася абсалютна натуральным.
Да Савецкага Саюзу беларусы ставіліся як да дзяржавы, дзе рэалізаваліся ідэалы і памкненьні іх суайчыньнікаў. Таму падчас Другой сусьветнай вайны беларусы-эмігранты арганізавалі дапамогу СССР: зьбіралі грошы, адзеньне, лекі і інш. Культурная дзейнасьць у гэты час была накіраваная, паводле Белорусского йллюсгпрйрованного календаря на 1943 г., на тое, каб беларусы адчувалі „любоў да радзімы, асабліва зараз, у гераічныя дні вайны“10. Ня дзіўна, што гэтыя людзі з радасьцю сустрэлі пасьля вайны зьяўленьне савецкага амбасадара ў Аргентыне.
Савецкія дыпляматы ад самага першага дня свайго знаходжаньня ў Буэнас-Айрэсе навязалі цесную сувязь з прогрессйвнымй эмігрантамі: беларускую дыяспару можна было выкарыстаць дзеля распаўсюду камуністычных ідэй і стварэньня прывабнага іміджу СССР. Праўда, спачатку неабходна было пазбавіць беларускія таварыствы папярэдняй „самадзейнасьці", накіраваўшы іх у патрэбнае рэчышча. Пра актыўнае ўмяшальніцтва амбасады СССР у арганізаваную дзей-