Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
Расейскі спэцыфічны пагляд на жыцьцё й сьмерць [Тут цікаўных можна адаслаць альбо да альманаху „Смерть“ (С.-Петербургь, 1910), альбо да „Поэмы о смертн" Л. Карсавнна (Л. Карсавнн. Релнгнозно-фнлософскне сочннення. Т.і. М., 1992. С. 235-305) альбо да „Откровеннй смертн" Л. Шестова (Л. Шестов. Сочннення в 2-хтомах. Т.2. М., 1993. С.25-148)], на філязофію, наагул расейскі сьветапогляд з гэтым іхным кослшзмам, вселенством, сакралом, гэтай тэндэнцыяй да агульных гучных словаў, калі за самімі словамі — пустэча, нішто, псэўдадумка, псэўдаглыбіня, сталіся часткаю (часта — незаўважнаю нават для носьбітаў) пэўнай групы беларускіх пісьменьнікаў. Яскравы ўзор — Таіса Бондар, прыхільніца ідэі панславянства, саюзу з Расеяй і г.д.: „Свечка ціха патрэсквала. Няроўны язычок полымя выцягваўся, танчэў, як перашчыкнуты раптам лёгкім павевам ветрыка, няўлоўным рухам паветра, ападаў і, здавалася, вось-вось згасне, але ўжо ў наступны момант зноў ярчэў, зноў пачынаў расці, выцягвацца ўгору, і цьмяны водбліск яго ажыўляў мёртвае цела крыжа. Мёртвае дрэва і агонь, сімвалы памяці... Думкі пра смерць незаўважна прыводзілі да думкі пра вечнасць. I ў тым быў свой вялікі сэнс. I свая праўда. / свая праўда! Нават калі яна незразумелая. Пакуль што — незразумелая. Бо абавязкова прыходзіў для кожнага дзень роздуму, дзень разуменчя, калі душы адкрывалася нябачнае розуму і яна спасцігала таемную, таямнічую сувязь сваю з былым і наступным. Прыйдзе такі дзень і для Вадзіма. Цяпер жа ён плакаў — ісвятлеў тварам, святлеў душою ад гэтыхачышчальныху сваёй горычы слёз: і на міг не задумаўшыся ні пра далёкае, ні пра блізкае, ён помніў, ён успамінаў усё светлае і радаснае, звязанае з мамаю, і аплакваў яго страту. Аплакваў, яшчэ ня ведаючы, што нельга страціць тое, што ў ім, што перайшло ў яго і застанецца там да канца жыцця“ (Бондар Т. Ахвяры // Полымя. 1992. № 6. С. 126).
Што тут? Якая думка хаваецца за нанізаньнем слоў, сэнс якіх нібы ведаеш? I ці ёсьць тут якая думка наагул?
Няхай ня ўбачыцца тут нейкага асучасьненьня праблемы. Этнапсыхалёгія — навука дакладная, хоць і ў ёй нярэдкія спэкуляцыі. Але заўсёды ёсьць магчымасьць сьцьвердзіць слушнасьць ейных высноў і праверыць сучаснасьць — мінулым, літаратуру — гісторыяй, а тэорыю — практыкай: „Яшчэ на пачатку 16 cm., калі войны з Маскоўскай дзяржавай вымагалі ад Вялікага Княствамаксымальнай мабілізацыісілаў, шляхта не паддалася чекаторым патрабаваньням цэйтральнай улады, што адбіліся на характары выпрацаваных тады ваенна-прававых нормаў. Калі соймавая ўхвала 1507 г. прызначыла сьмяротнае пакараньне за самавольны ад’езд шляхціча з вайны (як і за незьяўленыіе на месца збору рушаньня), дык ужо ў 1522 г. сойм мусіў замяніць сьмерць канфіскацыяй маёнтка, бо абсэнтызм стаў такой шырокай зьявай, што сьмяротнае пакараньне проста нельга было выкарыстоўваць. Таму й прадугледжаная III Статутам сыстэма пакараньняў за вайсковыя правапарушэньні адрозьнівалася ад адпаведных нормаў су-
седніх дзяржаваў сваёй мяккасьцю. Сьмяротная кара ўжывалася толькі ў тых выпадках, калі ратнік учыніў забойства, згвалціў жанчыну, параніў ці зьбіў шляхціча або сьвятара. За такое важкае парушэньне дысцыпліны, як уцёкі з поля бою, вінаватага чакала толькі страта маёнтка й шляхецкае годнасьці. За няўдзел у вайне, ухіленьне ад попісу, недазволены адёзд з войска шляхцічу пагражала таксама толькі канфіскацыя земскіх уладаньняў. Для параўнаньня варта адзначыць, што тагачаснае права ў Маскоўскай дзяржаве прадугледжвала сьмяротную каруза ўзброепы бунт, непадпарадкаваньне, здраду, здачу гораду непрыяцелю, прыём замежных людзей і проста зносіны зь імі. За ўхіленьне ад службы ратнікі высылаліся ў Сібір, за многія іншыя правапарушэньні ім пагражала адсяканьне частак цела, турэмнае зьняволеньне, а шэраг артыкулаў Улажэньня 1649 г. патрабаваў „бйтй кнутом неіцадно", што на практыцы сканчалася забойствам абвінавачаных, бо лік удараў не вызначаўся". (Сагановіч Г. Войска Вялікага Княства Літоўскага ў 16-18 ст.ст. Мн., 1994. С. 12-13). Значыць, як мінімум у XVI стагодзьдзі ўжо было адрознае стаўленьне да жыцьця й сьмерці ў продкаў сёньняшніх беларусаў і расейцаў!
Калі ўжо размова зайшла пра адрознасьць культураў, варта зазначыць, што душы беларусаў разрываюцца ня толькі паміж Захадам і Ўсходам, паміж каталіцтвам і праваслаўем. Нашмат радзей — зрэшты, у адпаведнасьці з праблемамі, якія прыўносіць, — гаворыцца пра іншы падзел — паганства/хрысьціянства. Аднымі часамі яно амаль зьнікае, нівэлюецца, у другія часы набывае больш важкі ды патрабуючы ўвагі і асэнсаваньня памер: „Як раптам усё сталася! Яшчэ тыдзень назад Страцім быў самым шчасьлівым чалавекам. А за тры-чатыры апошнія дні ўсё перамянілася — сьмерць, лютая сьмерць адабрала ў яго дарагога чалавека, зь якім ён нібы зьліўся ўсёй істотаю, якога кахаў бязьмерна. Яна таксама кахала яго так аддана, як толькі можа кахаць дзяўчына, стаўшы дружынай свайму мужу, маткай яго і сваіх дзяцей, жанчынай у поўным сэнсе — як жонка й маці.
Сьмерць! Чаму яна спыняе жыцьцё нават людзям, поўным жыцьця й сіл?
Страціму цяпер успомніліся словы яго хрысьціянскага настаўніка — айца Нікіфара. Праўдзівей кажучы, ня ўласная думка манаха-настаўніка, а настаўніка «нябеснага»: «Не паўстане новае жыцьцё, калі не памрэ тое, з чаго ўзьнікне гэтае жыцьцё..». Так! так! Трэба было, каб Тэа нарадзіла дачку, каб перадала ёй усё самае лепшае, што мела, перш за ўсё — сваю красу. За гэта сама заплаціла сваёй сьмерцю...Але чаму так? Чаму ён, той нібы міласьцівы хрысьціянскі бог, тварэц і ўладар Сусьвету, тварэц першых людзей, чаму ён бывае нялітасьцівы да людзей, пасылае ім такія цяжкія кары? Айцец Нікіфар казаў, што гэта — за грахі... Ну, добра, ён, Страцім, кепскі хрысьціянін, але ж Тэафілія — сапраўдчая хрысьціянская душа, добрая, чыстая душа. Наштожяе пазбаўляць жыцьця?Хрысьціяне кажуць, што для такіх
сьмерць — ня кара, бо іх душы адразу ідуць па сьмерці ў рай... А хіба ж іх, яе жыцьцё тут не былораем?Хіба шчасьце ірадасьць такога жыцьця, поўнага ўзаемнага каханьня, не былі бязьмернымі? Якое ж яшчэ лепшае райскае жыцьцё можа быць, калі ўжо адна радасьць з поваду дзяцей поўніла іх душы?.. Хаця б у імя дзяцей, не вінаватых яшчэ ў грахах, бог ня слаў бы сьмерць такім, якяна... He, не!Хрысьціянскі бог — такі ж, як і іх дрыгавіцкія богі. А мо і горшы ад іх, бо ён лічыцца літасьцівым, а куды больш гневаецца на людзей, чым, скажам, Пярун“. Дыла Я. Творы. Мн., 1981. С. 35-36.
Анатоль Трафімчык
Інстытут эўрапейскіх дасьледаваньняў НАН Украіны
ДА ПЫТАНЬНЯ БЕЛАРУСКАГА ШКОЛЬНІЦТВА НА ВІЛЕНШЧЫНЕ (1939-1941)
Сацыяльна-палітычны й дэмаграфічны кантэкст1
Падрабязных дасьледаваньняў на гэтую тэму не існавала да 1990-х гг. Ці ня першым зрухам зьяўляецца зборнік артыкулаў польскіх, беларускіх і літоўскіх вучоных „Spoleczenstwobialoruskie, litewskie і polskie na ziemiach poJnocno-wschodnich II Rzeczypospolitej w latach 1939 1941“, выдадзены ў Варшаве ў 1995 г. Аднак у адрозьненьне ад „польскага" аспэкту, праблемы беларускай гісторыі і культуры на землях, перададзеных у кастрычніку 1939 г. Масквою Літве, у ім уздымаюцца мала2.
3 прыходам бальшавікоў у Вільню 19 верасьня 1939 г. у горадзе распачаліся тыя ж працэсы, зьвязаныя са зьменай улады і каранізацыяй, якія былі характэрныя для заходнебеларускіх земляў. Сярод іншых, сталі выдавацца дзьве беларускія газэты („Віленская праўда" і „Свабодная Беларусь")3. „Віленская праўда“, як і бээсэсэраўская прэса, была напоўненая прапагандысцкімі тэкстамі пра гістарычныя правы беларускага народу на Вільню і Віленшчыну4.
Hi кіраўніцтва БССР, ні часовыя органы ўлады на новазанятых тэрыторыях не падазравалі, які сцэнар для Вільні і Віленшчыны рыхтавала Масква. Больш за тое, на агульным зьезьдзе беларускай гра-
1 Аўтар шчыра ўдзячны навуковаму супрацоўніку ГрДзУ Э. Мазько за дапамогу пры падрыхтоўцы артыкулу.
2 Савецкія гісторыкі ж наагул пазьбягалі асьвятленьня нацыянальнага аспэкту (Напр.: Народное образованне в СССР. Москва, 1967; Народное образованне, наука н культура в Лнтовской ССР. Статнстнческнй сборннк. Внльнюс, 1972), а абсалютная большасьць беларускіх аўтараў нібы спатыкалася на пэрыядзе 1939-1941 гг.
3 A. К. Z naviejsaj minuuscyny // Krynica. 1939.17 listapada. S. 2-3.
4 Грозаў H. Вільна сёньня // Звязда. 1939. 5 кастрычніка. С. 2; 75-тысячны мітынгу г. Вільна // Звязда. 1939. 8 кастрычніка. С. 2.
Да пытаньня беларускага школьніцтва на Віленшчыне (1939—'941) мадзкасьці, які адбыўся 24 верасьня ў беларускай гімназіі з удзелам высокіх прадстаўнікоў савецкіх часовых органаў улады, камандарм Іван Клімаў выказаў упэўненасьць, што Вільня застанецца належаць Беларусі. А яшчэ ў адной размове ён заявіў, што атрымаў адпаведныя паўнамоцтвы для абвяшчэньня Вільні сталіцай Заходняй Беларусі5. (Перад інкарпарацыяй земляў Польскай дзяржавы існавала задума стварэньня трох „дзяржаўных" наватвораў, у тым ліку Заходняй Беларусі6). У канцы верасьня 1939 г. нават зьявілася інфармацыя пра перанос сталіцы Беларусі зь Менску ў Вільню7.
Такім чынам, палітычная прэлюдыя падзеяў паўплывала на тое, што на Віленшчыне пачала арганізоўвацца школьная сыстэма, у тым ліку і пачатковае і сярэдняе (у гімназіі) беларускае школьніцтва. Прычым колькасьць кандыдатаў у беларускую гімназію так вырас, што за пару дзён у Вільні прыйшлося арганізаваць другую беларускую гімназію8. Агулам абедзьве сярэднія школьныя ўстановы мелі каля боо вучняў9. Наладжвалася таксама студэнцкая дзейнасьць10.
Што ж чакала беларускае школьніцтва ў Вільні і яе ваколіцах, якое разьвівалася шпаркімі тэмпамі ў бок пашырэньня, зыходзячы з прыярытэтаў „ленінска-сталінскай" нацыянальнай палітыкі і дэмаграфіі тых тэрыторый, калі б яны не былі перададзеныя ў склад Л ітвы?
Каб адказаць на гэтае пытаньне, неабходна прасачыць якімі былі этнічныя суадносіны ў той час у Вільні і прылеглых да яе гмінах. Розныя перапісы, дасьледнікі трактавалі нацыянальныя пытаньні парознаму, аднак можна казаць аб нейкім дыяпазоне, у межах якога і будзе знаходзіцца адсотак той ці іншай нацыянальнасьці ад агульнага складу насельніцтва. Вынікі такога супастаўленьня дадзеных прадстаўленыя ў табліцы.