Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
ПАЭТ: Гаворыць, мне здаецца, больш, чым трэба.
ЦЕНЬ: Цяпер цябе я досыць разумею.
Дык на каго, скажы, там могуць спадзявацца?
ПАЭТ: Ня ведаю. Нічога не магу сказаць.
ЦЕНЬ: Спачатку я табе аб гэтым не казаў, Хацеў паслухаць ад цябе паўслова. Нябожчыкі сабраліся і вырашылі так: Паслаць сюды, к табе, ад нас пасла, Як бачыш, я абраным стаў, Як самы блізкі твой калымскі сябра. Наказ яны прыслалі вось які... Паслухаць хочаш? — Прачытаю.
ПАЭТ: Чытай! Я слухаю уважліва цябе!
ЦЕНЬ: (чытае)
Няўжо так хутка забываюцца няшчасьці? Успомні дзень свой страшнага жыцьця I вечна памятай аб гэтым дні
Цябе спаткаць на кожным крокуможа Мінулы твой няшчасны лёс.
Ці ты забыў, калі аднэй нагою Ужо стаяў на веку дамавіны I ішдта квола, напружваючы сілы, Рукамі слабымі схапіўшыся за бераг, Насілу вылез з гэтай ямы сьмерці? Ці ты забыў бязьмерны страх, Ці ты забыў пра кроў сяброў сваіх, Якім не давялося выбрацца адтуль? Успомні ўсё! Няхай цябе дакор наш За сэрца скалане, напомніць хай табе Мінулае тваё яшчэ яскравей, Хоць ты аб ім ніколі не забудзеш. Чаго маўчыш? Чаму яшчэ ні слова He прабурчаў аб тым, што бачыў ты, Што перанёс, што перажыў учора? Ты сьведка з таго сьвету, Дык скажы людзям, што іх чакае...
Зрабіць ты гэта можаш. Магутны Бог Табе даў талент, розум, сілу, Каб ты кранаў людзкія сэрцы, плавіў, Каб плакалі яны ад слоў тваіх, Сьціскалі моцна кулакі свае I помстаю гарэлі у іх вочы...
Чакаем мы, калі настане час, Што ланцугі зь нявольных упадуць, Што там ня будуць забіваць жывых I страшна мучыць іх, не даючы ўміраць"...
ПАЭТ: Усявышні Бог! Скажы, навошта Ты Такую волю даў зямному чалавеку? Няўжо Цябе ня кратае людзкая кроў, Няўжо яны так цяжка награшылі? I моляцца яны Табе і дзень, і ноч, А Ты ня чуеш іхмалітваў, Божа!
ЦЕНЬ: Дык што ты зможаш мне сказаць?
ПАЭТ: Я думаў такраней, як сёньня вы, Ды погляд мой зусім перамяніўся.
ЦЕНЬ: Чаму? Хацеў бы ведаць я.
ПАЭТ: Хварэюць людзі прагнасьцю нажывы, I гэтаму вар’яцтву няма межаў. Здараецца — і надта часта — так, Што тысячы ляжаць дзесь у панчосе, А чалавек памёр з галоднай сьмерці. Мы дзівімся імы да сьлёз сьмяёмся. Адны нажываю заняты толькі I думаюць пра ўзросты капіталаў, Другія прадаюць людзей галовы Туды, адкуль ты сам зьявіўся, А трэція рыхтуюць рэвалюцыю ў краіне, I ўсіх далёкае нязнанае няшчасьце Зусім ні кроплі не турбуе.
Ня бачу я, каб хто падаў тады Надзейна, цьвёрда руку дапамогі. Здаецца мне (мыляюся я, можа), Чакае гэты сьвет вялікае няшчасьце.
ЦЕНЬ: Я ведаю зараней, што людзей чакае, Хвала Табе, Усемагутны Божа, Што я цяпер нябожчык!
54	Сяднёў М. Патушаныя зоры. Нью-Ёрк — Мюнхен, 1975. С. 259-269.
55	Пра апошні Юрка Віцьбіч у лісьце да Ант. Адамовіча зазначыў: „Вельмі зьдзівіў мяне верш „Сьмерць Сакрата" Ўладзімера Клішэвіча, зьмешчаны ў „Бацькаўшчыне". Аўтар не разумее, што для таго, каб добра падаць сьмерць Сакрата, трэба добра ведаць ягонае жыцьцё. Менавіта таму, што аўтар апошняга ня ведае, або зусім ня ведае, — ягоны верш складаецца з штампаў накшталт «нязломны дух», «пагляд арліны», «развага мудрасьці», «бязьмежныя глыбіні». У дачыненьні да Сакрата такі вось штамп, як «пагляд арліны», які аднолькава падыдзе і да тыпова бруклінскага гангстэра, ёсьць проста недапушчальная брыдота. Першы радок, наконт вучняў Сакрата, супярэчыць 12-му. Апошнія два радкі па свайму прымітывізму выклікаюць мімаволі ўсьмешку, а гэтае ўражаньне зусім не гармануе з тэмай“. Арыгінал ліста захоўваецца ў архіве БІНіМу.
На тварах вучняў невымерны жах —
Жыцьця настаўніка палічаны хвіліны.
Трымае кубак ён з атрутай у руках, Бясстрашны між сяброў Сакрат адзіны. Атрута выпіта, ірот засмаг..
Нязломны дух у ім, пагляд арліны, Развага мудрасьці ў яго вачах, У словах генія бязьмежныя глыбіны.
Апошнія мудрэц прамовіў словы, I вочы зачыніліся навек.
Спакойна адышоў у вечнасьць чалавек.
Схіліліся пакорліва сяброў галовы —
Была вялікаю, трагічнай стратай
Для чалавецтва сьмерць Сакрата.
5б	Арсеньнева Н. Мы знаем // Юрэвіч Л. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью-Ёрк, 1999. С. 206-207.
57	Арсеньнева Н. Пад сінім небам. Вільня, 1927. С. 49-50.
58	Тамсама. С. 50-51.
59	Салавей А. Нятускная краса. Нью-Ёрк, 1981. С. 117.
ь°,Да маці над магілкай. He гаруй ты, маці, і не забівайся, калі дзіцятка роднае, дарагонькае, як краску без пары зьвянутую, кладзеш умагілку!..Ах, праўда — цяжкаразлучыцца з каханьнем тваім, што грудзямі ўскарміла, сьлязамі абмыла, сэрцам служыла. Смутак нязьмерны шчэміць яго. Але ж ты, маці — хрысьціянка! Дзе вера твая і спадзея жыцьця вечнага? Ці ж тут у магілцы пясковай канец усяму? He, не! Там у сьвеце вышэйшым, дзе сьлёзы гінуць, дзе радасьць бязьмеры, — ясна, што дарма забівалася над яго магілкай, зьдзівішся, што не зразумела шчасьця, скрытагаў маладой, на пачатку, або ў квеце веку сьмерці! [...]
Сягоньня пайду я пад разложыстае дрэва на могілках бацькоў маіх.. Пагода плакучая.. Загавару я да душ сялянцаў, што ‘адышлі згэтуль’
і паслухаю голасу прыроды магільнай і памалюся за душы ўсіх, што цярпелі і ўзываць буду іхнае апекі над маёй зямліцай...
Адчыніў я шырокую браму магільніка. Простая палісада дзеліць яго напал. На ўзгорку статуя Маткі Божай з скрыжаванымі рукамі па грудзёх. Дрэў і дрэўцаў галіны прысланяюць рады крыжоў, драўляйых, простых. 3мокрыхпажаўцелыхлістоў спадаюць каплі нябескайрасы. Між дрэў найстаршы — клён, пасярэдзіне магільніка. Пад ім яшчэ ніхто не ляжыць. Там мейсца для мяне...
Чаму я таклюблю места памёршых? Чаму, прыехаўшы дзе на сьеежае мейсца, перш-наперш знаёмлюся зь нябожчыкамі на магілах? Чаму для мяне голас магільны такі тужліва-сумны і разам блізкі, мілы?.. Вера мая! Табе дзякую за тое, што мяне знаёміш з духамі, мілейшая мне лучнасьць з тымі, што ўжо на тым сьвеце, як з тымі, што жывуць яшчэ ў змаганьні, у далечыні ад Бога...
Вось стану я пад клёнам, дзе мо’спачне мая калісь галоўка, азірнуся кругом, ллачу поўнай сьлязой! Колькі ўжо галіны паэты налічылі жалосных выправадзінаў ча гэтай сумнай палісадзе. Колькі тут празь векіразьлягалася енку і плачуІА бацька-клён стаяў такзаўсягды спакойна, разважна. Толькі дрыжаньне гальля і шэпт лісьця даводзілі, быццам клён чуе і ціха гавора малітву за спакой душы людзкой, шпю „нарадзілася да новага жыцьця".. Колькі тут пакаленыіяў! А што ж асталося па іх?.. Няварта было б жыць, каб па сьмерці ўсё кончылася. Але на шчасьце — сьведка сам Бог, сьведка голас людзкасьці, — чалавек жыве і па сьмерці ў лепшай частцы сваёй. Лёгшы пад крыжам, толькі пачатак дарогі прабыў: ,Доць і памёр, жыў будзе“.
Чаго ж тут плакаць? Няхай галосяць бязьверцы! Але яны зімны.. несьмяротнасьць сваю закладаюць у затраце сваёіі язьні і ў небыцьці.
Як сьмерць прыгожалучыць усіх. Якая стройная унія!Адно тут грамадзянства, адна вера, адна міласьць! Адзін Бог адна людзкасьць. A гэтай людзкасьці адна міласьць Божая, або... адна нянавісьць. Так як і на гэтым сьвеце. Адзін касьцёл Божы Міласьці — і адзін збор шатанскі нянавісьці. Насупроціў... слова Божае: Fiat lux — станься сьвятло — і слова Ягоііае: Ессе nova facio omnia — чыню ўсё на нова становяць два бакі аднэй карты бытаваньня істот разумных.
Гісторыя сьвету гэта гіспіорыя пакоры і пыхі анёлаў ілюдзей. Пакора называе Бога панам сваім, пыха сябе ставіць на мейсцы Бога. Пакора хваліць Быт, пыха ніштосьць. Пакора вывышшае, лыха зьніжае. Шчасьце, за каторым гнаўсяродлюдзкі — гэта СамБог. Няшчасьце, каторае выбраў сабе першы і апошні грэшнік, гэта разлучнасьць з Богам. Шчасьлівы чалавек, каторы ўмее сказаць: „Бог мой і ўсё маё!“.
Учора згасла адно маладое жыцьцё. Незадоўга прад сьмерцяй я спытаў: „Ці ня будзеш, дзіця маё, наракаць на Бога, калі забярэць цябе з гэтага сьвету?“. „Не!“ адказала яно і то так проста, таклёгка, што я шаптаў: „Анёлам адным той сьвет павялічан“... Дзяўчо гэта ля-
жыць тут неўдалёчку. Моліцца мо’ за мяне.. Спаткаемся!.. Будзь багаслаўлены час, у каторым я зьвярнуўся да Бога!
Бач, як азалаціла сонца жоўтыя лісты майго клёну! Касулькі яго ажывілі гэту мясьціну памёршых, і здалося мпе, што гэты старэнькія крыжы з паблякшай зоркай палатнянай аднавіліся і загаманілі вечпай мовай Жыцьця з Божае ласкі. Недарма наш русьняк хіліць пакорна галаву прад гэтым знакам збаўленьня, недарма значыць ім свае адкрытыя грудзі. Крыж вучыць яго веры Хрыстовай, крыж бароніць яго ад злой долі і распусты.
Чамужгэта ўзьеліся так на крыж йекаторыя пісакі?.. Русьнякжыве, бо не замерла вера яго ў цудоўны знак крыжа. Русьняк зажыве паўнейшым жыцьцём, калізглыбіць і пашырыць у сабе веру ў Хрыста ўкрыжаванага, праз каторага сьляпым вочы адкрываюцца, нямым голас даецца. Русьняк згіне, калі злыдні адбяруць ад яго веру ў Бога іЯго Сына Езуса“. Сваяк К. Дзея маёй мысьлі, сэрца і волі. М., 1992. С. 17, 26-27.
61	Жменя А. Кветкі і церні жыцьця. Зборнік апавяданьняў. Парыж, 1967. С. 103-105.
62	Пятроўскі Я. Мэмуары. Стагодзьдзе ў рэтраспэкце. Кніга першая-трэцяя. Флярыда, 1988-1996.
63	Пятроўскі Я. Лепшыя думкі чалавека. Флярыда, 1977-1992.
^^ля народжанага пэўнай ёсьць сьмерць, і нараджэньне пэўным для сьмерці“.
63	„Нараджэньне не зьяўляецца пачаткам, гэтаксама як сьмерць — канцом".
66	„Калі бхто-небудзь з багоў сказаў табе, што ты памрэш заўтра ці ў найлепшым выпадку пасьлязаўтра, дык насілу ці стаў бы ты вельмі дабівацца, каб здарылася гэта пасьлязаўтра, калі ты толькі не запалоханы нікчэмнік. Бо ж розьніца тут вельмі нязначная. Гэтаксама не ўважай вельмі важным, памрэш ты пасьля шматлікіх гадоў ці заўтра“.
67	ПятроўскіЯ. Лепшыя думкі чалавека. T.3. С. 188-191.
68	Pastar Jan Piatrouski. Razvazanni nad mahilami. // Siaubit. 1966. №51. S. 9.
69	ЮхнавецЯ. Драматычныя начыркі. Выданьнеаўтара. Нью-Ёрк, 1996. С. 8.
70	Глыбінны У. На берагох пад сонцам. Апавяданьні і аповесьці. Нью-Ёрк Трой, 1964, С. 18-26.
71	Арыгіналы лістоў захоўваюцца ў архіве БІНІМу.
72	Глыбінны У. На берагох пад сонцам... С.25-26.
73	Адною з такіх «іншых» праблемаў ёсьць розьніца паглядаўна сьмерць, уласьцівая розным культурам. Палеміка адбылася паміж двума прадстаўнікамі беларускай эміграцыйнай літаратуры, значыць, людзьмі нібыта адной культуры. Але стаўленьне да праблемы сьмерціякраз добра выяўляе У. Сядуру-Глыбіннага як чалавека расейскай культуры — у першую чаргу, і толькі ў другую — беларускай. Факультатыўна гэта пацьвярджаецца таксама й працамі самога пісьменьніка (гл., напрыклад, у кн.: Юрэвіч Л. Архіўная кніга... С. 273-274).