Запісы 26

Запісы 26

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 223с.
Мінск, Нью Йорк 2003
49.39 МБ
Вашае сьцьверджаньне, што калі б Каліноўскі памёр ад тыфусу, дыкягоную сьмерць ніхто б ня стаў апісваць, таксама памылковае. Досыць прывесьці прыклад другога сусьветна вызнанага meo­py, каб пабачыць беспадстаўнасьць Вашае думкі. Іван Тургенеў у рамане „Бацькі й дзеці“ змусіў героя Базарава памерці якраз ад тыфусу. Гэта ж, аднак, не перашкодзіла гэтаму твору здабыць сусьветную славу аўтару, а само апісаньне сьмерці героя ад тыфусу станоеіць самаемоцнае іўразьліваемейсцараману. Нават амэрыканцы плачуць, калі чытаюць гэтыя балонкі. Я перачытваў тое мейсца колькі разоў, аднак кажны раз не магу ўстрымацца ад вялікага хваляваньня і ўзрушаньня, калі даходжу да сьмерці Базарава.
Калі Вы хочаце падказаць Шлегелю, што яму рабіць у дарозе дахаты — спыняцца ў баўраў і да г.п., дык гэтым самым Вы збоч-
ваеце з дарогі разуменьня душы чалавека, які болый за дзесяць гадоў ня бачыў сям’і, а цяпер быў ужо бадай што на парозе роднае хаты. Хіба ў такі момант да наведваньняў і спыккаў па чужых хатах? Iхіба ж Вы самі ўстрымаліся б ад тае спакусы, якая ўзмацнялася смагай у летні дзень па пыльнай дарозе? Пастаўце сябе ў ягонае становішча й судзіце аб чалавеку не з собскае каланчы сытага амэрыканца".
У гэтым ліставаньні цікавая, сярод іншых73, праблема, якая засталася несфармуляванаю ані Віцьбічам, ані Глыбінным, але менавіта якая й сталася нутраною прычынаю дыскусіі. Праблема — у памкненьні ўвесьці сьмерць у жыцьцё, пакінуўшы як першае, гэтак і другое ў межах рэальнасьці, рэалістычнага мастацтва, адзінай сыстэмы эстэтычнага. Але ці можа рэалістычная традыцыя ўяўленьня сьмерці застацца рэалістычнаю ў сваёй сутнасьці? Наўрад ці, бо ва ўяўленьні пра сьмерць няма рэальнасьці, адно ёсьць месца для алегорыі, і мёртвае цела нямецкага жаўнера — гэта рэпрэзэнтацыя самога трупа, але ня сьмерці. Бо сьмерць — ня-ёсьць!
Віцьбічава нязгода ня ёсьць адмаўленьнем самога апавяданьня, тут — адмова ў блізкасьці, і хутчэй ідэалягічнай (пагляд на адлюстраваньне сьмерці), як тэхналягічнай (майстэрства пісьменьніка). Эмацыйнасьць не дазваляе чытачу, назіральніку, сьведку ўспрымаць рэпрэзэнтацыю вобразу сьмерці аб’ектыўна, бо немагчыма — праз адсутнасьць уласнага вопыту — уявіць яе. Што, уласна кажучы, трэба ўявіць? Нікому не вядома, што гэта.
Уявіць няўяўнае — значыць, стварыць нешта на ягоным месцы. 3 дапамогаю сымбалю, алегорыі, паралелі, гісторыі. Замяніць самую сьмерць — знакам. Як на могілках. Стварыць надмагільле для сьмерці па-Сядураўску, па-Салаўёўску, па-Віцьбічаву...
Што дасьць агульнае поле, ня тоеснае ўласным складнікам, — поле сьмерці па-беларуску.
1	Артыкул напісаны паводле дакладу, прачытанага на канфэрэнцыі „Шляхдаўзаемнасьці" (Белавежа, Польшча, 22-23 чэрвеня 2002 г.)
2	„У гарадох-садох Самуіл Плаўнік пісаў бы, пэўна, оды, але апрача таго і болый таго — гістарычныя раманы. Нашым унукам, шчасьлівым і гордым, моцным і дакладным у рухах, ён расказаў бы пра стагодзьдзі вялікага змаганьня за іх, расказаў бы пра стагодзьдзі, якія гумусамляжаць пад нагамі. Ён расказаў бы ня толькі пра тое, як корчыўся ФраДальчыно, ня толькі пра тое, як вялі на шыбеніцу Кастуся
Каліноўскага, як памёр Дэлеклюз, ідучы насустрач кулям вэрсальцаў, як невялічкая па колькасьці і валатоўная па духу група ўзвышаўцаў тварыла новую кулыпуру вызваленага беларускага народу, перажываючы розныя нягоды... Тужлівы і ўсхваляваны, ён расказаў бы, як у тым часе жыў чалавек, шматмільённы чалавек.
I гэта было б страшна.
Ён расказаў бы, як памірала і не магла памерці Сымонава жонка.
Навошта б ён гэта рабіў, я ня ведаю.
Можа, дзеля свайго' вялікага замілаваньня да продкаў і вялікае крыўды за іх“.
Бярозка Ю. Літаратурныя партрэты. 2. Зьмітрок Бядуля // Узвышша. 1928. №4. C.135.
3	Артымовіч Н. Сезон у белых пейзажах. Беласток, 1990. С.30.
4	„Няма такога месца на зямлі, дзе б не магла знайсьці нас сьмерць, нават калімы ўвесь час будзем азірацца навокал, быццам у сьмяротнай і небясьпечнай краіне. ... Людзі прыходзяць і сыходзяць, бягуць і танчаць, і ніслова пра сьмерць. Усё цудоўна, усё выдатна. Але калісьмерць раптам прыходзіць да іх, да іхных жонак, да іхных дзяцей, да іхных сяброў, захоплівае іхзьнянацку, непадрыхтаванымі, якія віры пачуцьцяў ахопліваюць іх, які плач, якая злосьць, які адчай!..“. М.Мантэнь.
5	„Што ні кажы, а жыцьцё, ужо само па сабе, ёсьць радасьць, вялікае шчасьце, бясцэнны дар. Ёсьць дзьве важныя часьціны, зь якіх складаецца жыцьцё й яго глыбокі сэнс і хараство — чалавек і прырода. Бо ніколі ня страціць для нас цікавасьці чалавек, бо праяўленьне яго розуму бязьмежна, бо дарогі яго ня вызначаны, бо формы яго жыцьця і яго ўзаемаадносін з другімі людзьмі бясконца размаіты, аканчальна ня выяўлены й ніколінямогуць стаць аканчальнымі. А прырода! Колькі вялікага задавальненьня дае нам яча! Бо прырода — нашркавейшая кніга, якая разгорнута прад вачыма кожнага з нас. Чытаць гэту кнігу, умець адгадаць яе мнагалучныя напісы — хіба ж гэта ня ёсьць шчасьце?
Адно толькі шкода, што наша жыцьцё ня сузьмерна малое, каб начытацца гэтаю кнігаю....
Часы прабілі поўнач. Настаўнік перанёс лямпу ў другі, яшчэ мейшы пакоік, дзе стаяў яго прасьценкы дзеравянны ложак, палажыўся ў пасьцелю й лежачы чытаў: „Зорныя сьветы і іх насельнікі“. Шырокі малюнак недасяжных сьвятоў раскрываўся перад вачыма маладога настаўніка ўва ўсёй таемнасьці й безгранічнасьці. I подлуг таго, як мысьль усё болый захоплівалася гэтым чароўным малюнкам і гэтымі незьлічонымі сьветамі, раскіданымі сярод бяздонных багнаў, такіх страшных, такіх павабных, — зямля і чалавек, пагардлівы гаспадар яе, рабіліся ўсё меней і меней значнымі, нікчэмнымі. Гэта безгранічнасьць зацірала зямлю, і яна гублялася ў ёй, як малюсенечкая пылінка. А якім малазначным, незаметным зьяўляўся чалавек, яго клопат, яго штодзённыя драбніцы жыцьця'. Новыя думкі й настроі ахічулі
маладога настаўніка. Але гэтыя думкі ў момант разьляцеліся, як вераб'і, калі ў іх вясёлы гурток паляціць каменьчык, кінуты рукою якога-небудзь падшывальніка-жэўжыка: страшны й непрыемны вобраз сьмерці бліснуў сярод гэтых думак маладога настаўніка й разагнаў іх. На адзін момант жыцьцё ў ім як бы спынілася, па яго целу прабегла дрыготка, бо гэгпы вобраз сьмерці вынік зусім неспадзявана:
— Я памру! — падумаў малады настаўнік: — Будзе такі час, калі я стану нежывым трупам!
На кароткі міг ён як бы адлучыўся ад сябе самога й зірнуў на сябе збоку, як пасггіароньні, другі чалавек, і жыва ўявіў сабе той момант, калі ён будзе нерухомым трупам.
— Фу! якгэта прыкра й непрыемна! — падумаўЛабановіч. —Агорай за ўсяго тое, што перад сьмерцю мы бяспомачны й слабы й ня маем спосабаў адхіліць яе ад сябе або хоць аддаліць час яе прыходу. Ад яе не адмолішся, ад яе не адкупішся нічым.
— Я памру. Маладым, пажылым ці старым, але факт той, што я памру, боя,які ўсё, што маеў сабе пачаткі жыцьця, падлягаю сьмерці, бо ўсё на сьвеце, толькі што зарадзіўшыся для жыцьця, ужо мае ў сабе адзнакі й пячаць сьмерці. I людзі звыкліся з гэтым, і нікому навет і ў голаву не прыходзіць выказаць свой пратэст проціў сьмерці й вясьці зь ёю змаганьне, як бы ўжо даўно-даўно ўмовіліся прызнаць над сабою яе ўладу, лічыць гэту ўладу справядліваю й законнаю. А яна, гэта сьмерць, кожны дзень ходзіць вакол, кожны час, кожную хвіліну нішчыць і маладзенькія й старыя формы жыцьця. / мы не зварачваем на гэта ўвагі, і толькі тагды яна робіць моцнае ўражаньне, калі ўмірае хто блізкі або калі наваліцца мор, і людзі пачынаюць паміраць агулам. Тагды чалавека ахоплівае жах, і ён губляе галаву. I вось што цікава. Калі парушаюцца драбязговыя правы, то чалавек гатоў грызыўся за гзта й кусацца зубамі; там жа, дзе разьбіваецца сама аснова, прынцып, ён пакорна згінае сваю галаву й моўчкі падстаўляе яе пад абух.
— Тфу! якая гэта агідласьць! — думаў далей малады настаўнік: жывеш, строіш пляны, чагось шукаеш, чагось дабіваешся, спадзяешся, а прыдзе час, і ты будзеш труп, гніль, спажытак чарвей“. (Гушча Тарас (Якуб Колас). У палескай глушы. Вільня, 1923. С.10-13).
6	Пацюпа Ю. Па той бок. Вершы 1999-2000 // Калосьсе. 2000. №8.
7	У лістападзе 2000 г. парлямэнт Галяндыі болыпасьцю галасоў прагаласаваў за легалізацыю эўтаназіі, якая, што праўда, практыкавалася ў гэтай краіне на працягу некалькіх гадоў. Такім чынам, Галяндыя стала першай краінай у сьвеце, дзе дазволена добраахвотнае спыненьне жыцьця хворых — пры наяўнасьці жорсткіх крытэраў: пацыент мусіць быць безнадзейна хворым, вытрымліваць няспынныя болі й неаднаразова прасіць добраахвотнай сьмерці. Паводле апытаньняў, пераважная большасьць галяндцаў падтрымлівае новы закон.
На гэтае паведамленьне даволі нечакана зрэагавала „Наша Ніва“, неафіцыйна трымаючы сьцяг носьбітаў новай думкі й новых павеваў. Адзін
з сваіх нумароў, у адпаведнасьці з уласнай практыкаю, прысьвяціла „тэме“ добраахвотнай сьмерці, з артыкуламі, цалкам падыходзячымі да якой-небудзь „Савецкай Беларусі" — калі не па мове, дык па стылі й, што галоўнае, спосабе мысьленьня. Жадаючых пераканацца дасылаем да № 50 (207), н-18 сьнежня 2000 г. з артыкуламі С. Барыводзкага „Носьбіты сьмерці" і Ю. Андрэевай „Забойства хворага", дзе аўтары пішуць: „Эўтаназія! Слова выклікае ў нэтрахспадчыннае памяці карціны масавых забойстваў часоў нацызму".
8	Хоць, натуральна, нельга казаць пра „Захад“ як нешта цэльнае ды цэласнае. Тыя ж самыя судовыя працэсы супрацьдоктара Геваркяна, прыхільніка эўтаназіі, празванага «доктар Сьмерць», сьведчаць пра тое.
’ The New York Public Library’s Books of the Century / Edited by Elizabeth Diefendorf. New York Oxford, 1996. P. 100.
10	3 электроннага ліста Віржыніі Шыманец да аўтара ад 03.12.1999.
" „Каб выразьней ахарактарызаваць гэтае спрадвечнае паганскае сьвята, прыстасаванае да хрысьціянства, дык падам успамін-уражаныіе ўдзельніка гэтага сьвята, калі ён быў зусім малы.
У суботу ясны-ясны сонечны дзень. 3 хаты вынесены ложкі, лавы, стол і ўсе іншыя рэчы да качарэжтііка й таўкачоў. Пасьцель і ўся іншая адзежа праветрана й прасушана. Усе іншыя вынесеныя рэчы вымыты й высушаны. У хаце вымыты сьцены, стол, вокны й дзьверы. Удзень мама вынула зь печы тры вялікія булкі белага (зь веянай мукі) хлеба й каля дзесяці маленькіх піражкоў для ўбогіх. Адвячоркам усе вынесеныярэчы ўнесены ў хату й пастаўлены намесца. Увечары mama зарэзаў барана.