Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

Запісы забітага кантрабандыста

Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
60.2 МБ
Аеанід Маракоў
Запісы забітага кантрабандыста
АПАВЯДАННІ
А Б Р A 3 К I
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 2 0 0 8
УДК 821.161.3-3
ББК 84(4Бен)-44
М25
Серыя заснавана ў 2004 годзе
Рэдакцыйны савет:
М. I. Чаргінец — старшыня Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; В. С. камянкоу — старшыня Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь; A С. Шчурко — першы намеснік міністра унутраных спраў Рэспублікі Беларусь; У.АМачульскі — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура»; В.А Праўдзін — першы намеснік старшыні СПБ
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
ISBN 978-985-02-0990 0
© Маракоў Л. У, 2008
© Афармленне. ВРУП «Мастацкая літаратура»,
2008
СШЫТАК ЗАБІТАГА КАНТРАБАНДЫСТА
Апавяданне
Ваяры невідочнага фронту
Гэта быў час, калі Сева Наўгародцаў з далёкага Лондана лашчыў слых сваёй адданай аўдыторыі згубнай для сацыялізму музыкай хардрокераў з «Grand Funk Railroad». Звыкла пасмокгваючы праз саломінку кока-колу, вядомую мірным грамадзянам Саюза хіба толькі з чутак, папулярны вядоўца музычных праграм БІ-БІ-Сі, а для хлопцаў з Лубянкі — подлы адшчапенец, здраднік радзімы і патэнцыйны кліент, частаваў жыхароў зоны-дзяржавы вяршкамі забароненай культуры.
А па другі бок жалезнай заслоны, на ўсход ад Лондана, Севавы ўдзячныя слухачы, завочныя выхаванцы і былыя землякі не спалі ў шапку. Некаторыя з іх, можа, і не самыя геніяльныя, затое дасціпныя, учынныя і даходныя не толькі грэлі душу забароненымі мелодыямі. Яны гатовыя былі, як карта ляжа-пакажа, рызыкаваць па-ўсякаму, хоць уласным здароўем,— абы змяніць сваю долю, здавалася, навекі ўжо выракаваную.
I
Спыняць — не спыняць? Паклічуць — не паклічуць? Дваццаць метраў да збаўцы-лясочка, пятнаццаць, дзесяць... Ах, як хочацца рынуць з усёй сілы! Ах, як... Я табе рыну, баязлівец няшчасны! Я т-табе! Нават кроку ямчэйшага не зрабі! Ідзі спакойна, упэўнена, не прыспешвай хады! Што затрымцеў? Сэрца скалацілася? Злева направа пераскочыла? Шарыкі за ролікі зайшлі? He напінайся! Нацягні лейцы! Ты ж у Султанавай куртцы. А куртка эксклюзіўная! 3 белай
скуры. 3 башлыком. Са спіны ты і ёсць Султан. Замежны студэнт. За гэтымі хлопцамі гэбісты не надта пускаюцца. He надта...
Вось і збаўца-лясочак! Родны ты мой, любенькі... Пяць метраў да свабоды, два... Сціснуў кулакі і, апошнім намаганнем волі, скінуўшы скаванасць (а яна, хай усярэдзіне, глыбока на дне душы, усё ж была, гэта я цяпер, праз гады, казыраюся), утаймаваў у сабе жаданне пусціцца бегма, зайшоў пад сасновыя кроны спакойна. Зрабіў непаслухмянымі нагамі яшчэ колькі крокаў і схаваўся за дрэвамі. Толькі тады наважыўся — і даў волю нагам. Папёр без духу, як ад смерці ўцякаў. Так. йта. бадай што, не перабольшанне. Пільныя хлопцы ў цывільным: гэбэшнікі. абэхээснікі, іхныя шасцёркі — камсамольскія актывісты і звышактыўныя (такімі не робяцца, а родзяцца) народныя дружыннікі, накінуўшыся гамузам, маглі каго хочаш адправіць на той свет. Было і такое...
Я ляцеў. Але гнаў мяне не страх. Падганяла і штурхала на рызыку жаданне вырвацца з галечы. Вырвацца з нуднага, будзённага жыцця маленькага савецкага чалавека-чалавечка, будаўніка светлай будучыні... Ды ўжо ж? 3 цёмнага мінулага! Гнала і рымсціла: вынось ногі, браток, уцякай, ад жыткі, што апроч няволі не суліць нічагусенькі. Другога спосабу скінуць ланцугі ў цябе няма і не будзе. He станавіцца ж з паклонам перад гідкімі органамі, каб падпісаць адну паперку і стаць віжом. Такіх па службе першымі ў людзі прасоўваюць. А не, дык не чакай падвышкі! Будзе адно таптанне на месцы. Зноў давядзецца быць як усе. Зведваць толькі дазволеныя радасці. Цешыцца, маўляў, няма вайны. Вось нейкім дзівам на васьмітамовік Артура Конан Дойла падпісаўся. I жывеш ты — у самай чытомай краіне. А галоўнае, ты будзеш чакаць — чакаць, як манны з неба, мізэрнага авансу, каб дацягнуць да зарплаты. Усё жыццё чакаць авансу! Усё! Вяршкі за цябе будуць здымаць іншыя. Іншыя будуць плаваць у «капустачцы», а за адным разам — і ў цёплых морахакіянах. Цешыцца шчаслівым жыццём і дыхаць на поўныя грудзі. Табе ж кінуць толькі костку-надзею — чакаць!
Я не зношу чакання! Нікчэмны гэта занятак і, галоўнае, заўжды марны. Хоць і малады, а такія пакуты ўжо зведаў на ўласнай скуры. Колькі даводзілася чакаць! Чакаць і праклінаць усё на свеце. Вар’яцець ад думкі, што няма рады нешта змяніць, нешта зрушыць з месца, скараціць тое чаканне. Я не хацеў прасіць у мора пагоды і таму спяшаўся, правальваючыся ў закіданыя снегам ямкі, чапляючыся за невідомыя ў лясным змроку патырчакі, іншы раз ледзь
не падаючы, баючыся не так за сябе, як за дарагую мне ношку. He мог я спыніцца, зламацца, здацца, каб потым, схоплены на гарачым і дзіка запалоханы, падпісацца на сексоцтва. He меў права такога. Бо ведаў: старэйшыя ў родзе, хоць і зазналі ад гэбэшнікаў але не папусціліся. I ў цёмных сутарэннях іх да паўсмерці збівалі энкавэдысты, і ў лагерах сібірскіх на марозе студзілі, а ў здраднікаў перавярнуць не змаглі. He сталі продкі сексотамі. He заплямілі роду стукацтвам. I я не маю права! А раз так, мушу бегчы па гэтай рызыкоўнай, небяспечнай дарожцы, мушу выносіць ногі. У мяне выбар: ці гуляць згодна з іх правіламі, танцаваць пад іх дудку, ці ісці супраць іх правілаў і законаў.
Я выбраў: ісці супраць. Таму і сігаў без перадыху, несучы на плечуку толькі што набытыя «Тры сямёркі». Тлумачыць маім аднагодкам, што гэта за дзіва дзіўнае, пэўна, не трэба. А для цяперашніх акселератаў скажу: так у народзе называўся манаблочны пераносны стэрэакомплекс «Sharp-777». Яго выпускала аднайменная японская карпарацыя ў пачатку — сярэдзіне 80-х гадоў мінулага ўжо стагоддзя і тысячагоддзя. Гэта была адна з найлепшых і папулярных на той час мадэляў мара і вяршыня жаданняў многіх і многіх. Перадусім — цэкоўскіх і дырэктарскіх дзетак. I не толькі мара. Словы «мы рождены, чтоб сказку сделать былью» іхныя «вялікія бацькі», здаецца, для сябе і прыдумалі. Я ж, хоць і адчуваў у тыя хвіліны вагу «шарпа» на ўласным плячы, нават не адважваўся і думаць, каб пакінуць яго сабе: каштаваў музцэнтрык надта ўжо кругленысую суму. На плячы ў мяне, уласна кажучы, зусім не магнітола вісела, а цяжкаваты пачак маміных грошыкаў.
Цяпер вы разумееце, чаму я не мог, дый не меў права спыніцца? Або, што яшчэ горш, кінуць «шарп», прыхаваць дзе ў снезе. I тое, і другое значыла б адно: памінай як звалі! Стаў бы я — і бывай, «777-ы»! А мне — цэлы жмутак сур’ёзных непрыемнасцей. Схавай свой набытак у снег — і ўжо праз пяць хвілін не знойдзеш. А без «шарпа» — тут усё разлічана! — не скора мне ў людзі выбіцца. У нармальныя людзі. He жабракі. А што да цаны магнітолкі, то я ні каліва не пераболыпыў. Яна сапраўды была важкая і цягнула на дзве гадавыя маміны зарплаты. He чые там, а якраз маміны! Яна ж ад самага пачатку мяне прафінансавала. Вядома ж, не адразу. Мудра я тады ўсё прыдумаў і арганізаваў ух мудра...
Для набыцця «шарпа» патрэбны былі грошы, і немалыя. А дзе іх узяць — шмат і адразу — хлопцу з хрушчоўкі? А вось дзе! За
дарагі і прэстыжны па тым часе (а цяпер і пагатоў, як выявілася) прэзент — французскія духі «Кііта» — мне пакінулі на складзе аднаго, не ўсім смяротным людзям вядомага магазінчыка без шыльды, дарагую, але звышдэфіцытную (з тых, што можна хутка прадаць) рэч — амаль не нашую, прыбалтыйскую, стацыянарную стэрэафанічную сістэму «Radiotehnika». Гэта была як бы прамежкавая аперацыя.
Само сабою, каб купіць такі круты музычны цэнтр, ды яшчэ ў крэдыт, трэба было не толькі на першы адлік капеечку зберці. Гэта я зрабіў паўгода эканомячы на абедах! Але ж трэба прыкласці і прэзент — армянскі каньяк з маскоўскім шакаладам. Зрэшты, гэта ўжо дробязі, успамінаць якія — толькі далей заганяць сябе ў беспрасветную галечу. Гэта толькі ў шкодных для жыцця саўковых раманах можна было дасягнуць фінансавых поспехаў дробнымі ашчаджэннямі. У сапраўднасці ўсё інакш. Дык жа вернемся да жыцця. Той крэдыт я павесіў на маму: хто ж даверыць такую важкую суму маладому інжынерыку са стажам даўжынёю з заечы хвост?
He стану стамляць чытача дэталямі маёй фінансавай аперацыі. Адно скажу, прыдбаўшы стэрэафанічны камплект, я адразу збыў яго людзям заможным. Тым, што не звыкліся марнавацца ў чэргах, сціскаючы ў мокрай ад поту жменьцы запаветны талончык, баючыся незнарок сцерці з далонькі тры няроўныя лічбінкі, напісаныя шарыкаваю ручкай, а часцей — хімічным алоўкам — цяпер ужо даўно забытым. Адным словам, скінуў я дэфіцыцік з натруджаных маміных плячэй і набыў, як сказала б наша ўедлівая інстытуцкая палітэканаміца, пачатковы капітал для абароту і самастойнай работы. Далей — болей...
I цяпер во, калі знайшоў, дзе, як і чым загружацца, калі, здавалася, усё ладзіцца паводле яснага бізнес-плана — цягай з аднаго месца ў другое тыя запаветныя «шарпікі», багацей, хоць расперажыся, цяпер — спыніцца і даць сябе злавіць? Недарэчна гэта, несамавіта, не па-людску ўрэшце. Мама ж дасюль крэдыту не выплаціла. Дасюль! А я мушу апусціць рукі і ратаваць сваю скуру? Плюнуць на маміну двухгадовую працу? He, даражэнькія. такі нумар не пройдзе! Маму я ў крыўду не дам. Яна ў мяне — адна. I я ў яе адзін-адненькі, любенькі. Так яна мяне называла, калі прыносіў са школы пяцёркі за матэматыку. А ўменне борзда і слушна купюркі лічыць хлопцу ў жыцці ой як прыдалося! Вучыце, дзеткі, матэматыку — найпатрэбнейшую з навук! Нам, мамка, трэба шанаваць адно
аднаго, трымацца разам. Толькі так мы можам вырвацца з галечы — толькі на сябе спадзявацца. Ты дапамагла ўзняцца на першую прыступку. Далей — мой клопат! А я цябе ні разу не падводзіў і не падвяду. I з магнітолай так проста не разлучуся. He здамся! Ніколі! Фігу з макам!
Але паджылкі ў мяне, трэба сказаць, затрасліся. Бо каб спынілі ды праверылі, то ўжо далі б па шапцы. Ох, далі б! Ды што па шапцы! Лёс маглі павярнуць у іншы, не лепшы бок. За нікчэмны анекдот жыццё людзям ламалі. Гэта не выдумка, а ява вялікай Краіны Саветаў. Такое вось двухрадкоўе ўелася ў памяць: «Два сябры адзін другому расказалі анекдот — і на Ціхім акіяне свой закончылі паход». Прышылі б што і горшае, чым перапродаж. Сувязь з іншаземцамі яшчэ і ў васьмідзесятыя лічылася страшным грахом.