• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    Ах, жыццё ты наша вясёлае! Асцерагаешся, кожны крок разлічваеш, кожнае слова прадумваеш, кожны ўчынак вывяраеш, жывеш амаль не дыхаючы, нібы шпіён ангельскі, а не вольны чалавек неабдымнай Радзімы сваёй,— усё роўна ніякай табе гарантыі. Уяўленне аб прэзумпцыі невінаватасці ёсць толькі ў Крымінальным кодэксе. У жыцці — зусім іншы малюнак. Вось паспрабую я, скажам, цяпер падацца ў інтэрнат — дык адразу спыняць і пытаннямі бесцырымоннымі закідаюць: да каго і чаго заблукаў? Якая такая патрэба прыгнала? Хто такі і дзе вучуся ці працую? Па якім адрасе жыву і прапісаны? 3 кім сябрую са студэнтаў інтэрната? Ах, з дзяўчынаю? Хітра прыдумаў! I хто такая, у сэнсе, як зваць шчаслівую? Падзабыў імя? Ха-ха! Гэта і не дзіўна, бо дзяўчаты тут, у мужчынскім інтэрнаце, не жывуць. Так-так. Ды ты пэўна што зладзюга які залётны? He? Тады шпікуль затоены-прытоены? Га? Чаго маўчыш? Адгадалі?
    Можа, яшчэ і не пустым прыйшоў а з кішэнямі, грашыма набітымі? Валютай, скажам, амерыканскай? Га? Ану пройдзем, падазроны чалавечак, з намі, паглядзім, што ў цябе пад апраткаю прыхавана!
    I пройдзеш — дзе дзецца. І абшукаюць цябе, родненькага, і абмацаюць з ног да галавы, нібы праз рэнтген прапусцяць. I не дай Бог паперку знойдуць. Зялёненькую такую, непаглядную. I хоць адну-адненькую! Хоць пяцёрачку пакамечаную. Усё! Капцы! Ты — злачынец!
    I ўсё ж, як прарвацца ўсярэдзіну, як праскочыць у гэтак пільна ахоўваны сёння аб’ект, праз цэнтральны ўваход якога і мыш не прашмыгне? Можа, праз акно? He, тут таксама пралёт! Па ўсім перыметры будынка на ніжніх вокнах краты стаяць. Да вокнаў высокага другога без лесвіцы не дастанеш, а дзе ты яе, лесвіцу, знойдзеш? Вунь нават пажарную невядомы шкоднік знізу так падкараціў што яна стала недасягальнай. Думай. хлопча, думай, абыдзі будыначак вакол. Але не проста праходжвайся, а зрабі выгляд, нібы ў цябе, разявы, нешта з акна пакоя выпала і цяпер ты ходзіш і шукаеш, круціш дурною галавой: ай-я-яй! Калі спытаюць, што згубіў, скажаш — мамін падарунак, кітайскую аўтаручку з залатым пяром.
    Нядобра неяк выходзіць: зноў за мамку хаваюся...
    Прайшоў прыгнуўшыся, нібы і напраўду нешта шукаючы, да іншага канца будынка, дзе былі другія ўваходныя дзверы. Як здалі будаўнікі інтэрнат — яны і стаяць наглуха забітыя. Але справа — лесвіца на верхнія паверхі. А на лесвічных пляцоўках — вокны. Мяне і зацікавілі. Адно — на другім паверсе, справа ад стрэшкі дзвярэй.
    «Гэта, бадай што, выйсце. He, уваход»,— касавурыўся я на акно.
    Студэнты пакурваюць у калідоры і, каб дым выветрываўся, акно ўвесь час трымаюць адчыненым. I галоўнае, калідор — не пакой, пусціць праз які студэнт не адважыцца,' бо сам можа зашіаціць. Вытураць з кута абжытага, а тады і з інстытута выставяць — за невыкананне, спрыянне, пакрыванне і г. д. Хадзі потым, выцірай нос, плач, залівайся, скардзіся каму хочаш. Так што, студэнт, скажу вам, фарцу зусім не памагаты, хутчэй наадварот. А вось лесвічны пралёт... Ды яшчэ з улікам, што калідорнае акно на першым паверсе замалявана і праз яго вас ніяк не згледзяць з фае, дзе сядзіць аблава...
    Я дачакаўся, «шукаючы маміну аўтаручку», пакуль хлопцы дымам нацешацца і знікнуць з вачэй. Умомант апынуўся на шырокім выступе цокаля, ухапіўся за халоднае жалеза кратаў ніжняга акна,
    дабраўся да стрэшкі пад другім. Асцярожна зазірнуў: пуста, праход вольны, разышліся хлопцы на адпачынак па сваіх ложка-месцах. Узлез на падаконне, ціха скочыў на пляцоўку — нездарма гэтым разам у красоўках ногі марозіў — і, як нічога ніякага, пайшоў калідорам свой сваім, нават ціхенька напяваў куплеты, тады папулярныя ў Саюзе, падбадзёрваючы сябе і супакойваючы нервы:
    Говоря-ат, не повезе-ет,
    Еслн черный кот дорогу перейдет, А пока, наоборот,
    Только черному коту н не везет...
    Чорны, але не кот, натуральна, а Султан сустрэў мяне на парозе празмерна надушанага «давыдафым» пакоя ўзнятымі ўгору чорнымі як сажа брывамі.
    — Ну ты даеш! — знячэўлена рэкнуў— Завальвайся хутчэй! Твае «сябры» сёння па паверхах надта пільна гойсаюць... Як праз засаду прарваўся? — уцягнуў афрыканец мяне ў свае апартаменты.
    — Хочаш жыць — няма чаго агіляцца, змагайся! — адказаў я з палёгкай.
    — Я гэтую фразу ў другім варыянце чуў— Султан зачыніў дзверы — Хочаш жыць — умей круціцца. I я ўжо разам з вамі пачынаю круціцца. Небяспечная гэта рэч — жыць у Саюзе. Піць-курыць навучылі, дзяўчатак мяняць... таксама. Цяпер вось з табою, за кампанію, магу заляцець. У інтэрнат без запісу ў журнале праскочыў? Так? Гэта ж страшэннае парушэнне. Страшэннае! Хоць мне дык што? Будуць прэтэнзіі — сабраў чамаданы і махнуў на ўсе чатыры бакі. Вольны чалавек! Сёння тут — заўтра там. He падабаецца ці яшчэ якія пытанні — змяніў абставіны, і ўсе праблемы. Глядзі, колькі вы сацыялістычных рэжымаў накляпалі... А вось для цябе гэтыя самыя праблемы так проста не развязваюцца. Праўду кажу?
    — Ды няўжо ж! — Згадзіўся я з невясёлымі, але цалкам аб’ектыўнымі высновамі і, разледзеўшыся, прысеў ля акна.
    Хоць непрыемна мне было слухаць Султанавы словы, ды на сэрцы пасля таго, як пстрыкнуў за мной замок, палягчэла. Але выявілася, што расслабіўся зарана.
    — Дарэмна, хлопча, свой белы чуб з майго акна для чорных выстаўляеш,— не даў мне нахабнік перадыхнуць.
    Як уджалены, я матлянууся ў цэнтр пакоя і прыгнуўся.
    — He мітусіся, сядзь на канапу, астынь,— усміхнуўся Султан,— Сёння мянтоў пераапранутых — болып чым студэнтаў. У засадны
    дзень нават я апаратурку не панёс бы. Нашто без прычыны рызыкаваць? У такую «пагоду» лепш адседзецца, перачакаць завіруху.
    — Калі б можна было — не рызыкаваў бы. Што я, ненармальны, па-твойму, самому лезці ў лапы?
    — Тады якія праблемы? — як бы зацікавіўся Султан — Што здарылася?
    — Ды так, нічога асаблівага,— адказаў я, сядаючы на канапу,— Тым не менш чакаць ніяк не магу. У Наташы ў пятніцу дзень нараджэння.
    — Рызыкаваць праз жанчыну? — здзівіўся Султан.
    Я перабіў негра:
    — Гэта ў цябе — жанчыны, а ў мяне — Наташа. Адчуваеш розніцу, «май блэк фрэнд»?
    Султан усміхнуўся і адказаў мне амаль міралюбна:
    — He нервуйся, ты павінен ведаць: розніцу я не толькі адчуваю, але і на ўласнай практыцы зведаў. Аднак ты не адказаў, чаго прыйшоў...
    — Так, дробязь... Вось тут, на відным месцы над канапай, вісела сукеначка з шоўку, аздобленая бліскучымі каменьчыкамі. Помню, дзяўчат гіпнатызавала. А цяпер нешта яе не відаць. Дзе ж ён, убор адмысловы? Няўжо ты растаў ад чыіх палкіх вачэй і прэзентаваў сукеначку іх уладальніцы? Хоць не, што я — звар’яцеў? Такога не дораць... Значыць, прадаў? Невясёлая для мяне навіна, невясёлая...
    Султан выпаліў з ходу, як пра нешта набалелае:
    — Ты і праўду-такі ненармальны. Каму можна ў вас збагрыць, як вы кажаце, сукню, а папраўдзе, касцюм за 499 фунтаў стэрлінгаў? Ды вы свае «Жыгулі» танней на Захад прадаяце! Вісіць касцюмчык, у шафе месціцца, колькі ж можна пыліцца дарагой рэчы? — Нечакана шчыра, амаль жаласна ўздыхнуў: — Ты ж ведаеш, я сваёй нявесце яго прывозіў а яе бацькі, як мяне ўбачылі...
    Няўжо ж! He заўжды, як на Дзяды! Было, было такое. Аднойчы нават таўстаскуры Султан шчаслівым закаханым прабегаў цэлы месяц. Была і ў яго свая «лав»,— успомніў я няўдалую Султанаву спробу ажаніцца. Успомніў, але не расчуліўся.
    — 3 кім не бывае...
    — Так, калі з кім — цябе не датычыць, а калі з самім табою? Ты ведаеш, пра што я... Яе бацькоў ледзь інфаркт не хапіў— ці то з крыўдай, ці то з жалем у голасе прадоўжыў Султан — Скажы
    шчыра, ну хоць ты скажы: я сапраўды такі страшны, што самлець можна, як маці яе самлела?
    — Ды лухта сабачая! — заспяшаўся я супакоіць кампаньёна — Глянь у люстэрка! Торс — як у Апалона!
    Праўда, голас мой злёгку падрыгваў бо я трошкі хітрыў. Але таўстаскураму Султану, відаць, больш падабаўся скразны сэнс, чым падтэкст. Павесялеў ажывіўся, нават заўсміхаўся. Заўсміхаўся... А ўсяго ж нейкіх пяць — дзесяць гадоў таму, начытаўшыся пра дзядзьку Тома і «Дзяцей капітана Гранта», слёзна наспачуваўшыся іх трагічным «сторыз», я ўявіць сабе не мог такога вясёленькага іх сваяка — негра, што гэтак сонечна ўсміхаўся мне ў твар, негра з казачна далёкай каланіяльнай Афрыкі з набітымі валютаю кішэнямі. Замілоўваліся дзядзькам Томам, асуджалі амерыканцаў за іх расізм, а самі, сутыкнуўшыся hoc у нос з неадпаведнасцю прачытанага і ўбачанага, спачатку нават разгубіліся. Потым, калі ўжо мінула здранцвенне, ціха абурыліся, а ачухаўшыся — узненавідзелі гэтых самых, нібыта прыніжаных, абражаных і дыскрымінаваных, а насамрэч задаволеных жыццём адкормленых абібокаў якім чамусьці дазволена вучыцца хачу — не хачу, канікулы праводзіць у Еўропе, а грошай мець — без ліку, дзеля чаго для іх створаны ўсе ўмовы. Выходзіць, калі ты сам прывёз што-колечы вартае з краін далёкіх і прадаў то гэта не злачынства — і цягай-багацей да скону. А вось калі купіў у таго, хто прывёз, ды далей адправіў з надбаўкай за страх, рызыку і шуканні, то гэта ўжо для Крымінальнага кодэкса зусім іншае, і высновы іншыя. А галоўная выснова такая: нам не дазволена нават тое, на што нашчадкам рабоў і дазволу пытаць не трэба! Чаму так? He было ў нас на гэта адказу. I таму мы незалюбілі, як я ўжо казаў «чорных» мацней, чым расісты з Амерыкі. Для большасці з нас, белых, яны былі на адзін твар, да таго ж не найпрывабнейшы. Помніцца, адзін мой знаёмы, прайграўшы на любоўным фронце і таму, страціўшы ўсякую паліткарэктнасць, абураўся: «Вочы-бельмы, вусны слінявыя, тоўстыя — колеру бардо і ад вуха да вуха, нос — на паўтвару, як раздушаны, на галаве нашлёпка з чорнага лямцу— адно толькі рожак не стае! I на табе! Дзіўная істота ўсё часцей стала сустракацца на нашых вуліцах. Нібы чэрці з палескіх балотаў павылазілі! Жах, дый годзе!»
    А гэты «жах» быу перада мною, усміхаўся...
    — I я вырадкам сябе не лічу— учапіўся за маю вымушаную пахвалу Султан— Дзеўкі вашы, ты ж бачыў, так і вешаюцца, адбою няма.
    Дарма ён пра нашых бедных дзяўчат. Я скрывіўся: маўляў, ведаю, хлопча мілы, чаго яны вешаюцца, за якую дробязь ты іх купляеш, губы раскапыльваць табе не варта,— але ўголас згадзіўся:
    — Ды бачыў, бачыў і не раз, як той казаў галоўным быў сведкам. Але даволі пра гэта. Вернемся да таго, з чаго пачалі,— да сукенкі. Або да касцюма, як хочаш. Але для пачатку сёе-тое трэба ўдакладніць: «Жыгулі» задарма я нікуды не пастаўляю, здабываю «капусту» сумленна. I цяпер прынёс. Вось глядзікінуў пяць стафунтавых купюр (заўважым, у нашых краях гэтыя ангельскія паперкі былі дэфіцытам і тады, і цяпер).— Досыць табе, містэр чароўны? Толькі адна маленькая ўмова: выносіш касцюм ты. Пара анучак — не «777-ы» шматкілаграмовы: за пояс, за пазуху засунеш — толькі і клопату. Гэта мяне, куды б ні сунуў, абшукаюць старанна — і знойдуць крамолу. А цябе чапаць не стануць.