Запісы забітага кантрабандыста
Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
На тых імянінах, дарэчы (ты глядзі, такога чалавека ледзь не забыў!), і сапраўды круты фарц сядзеў. Для яснасці хацелася б
адзначыць: фарцы бываюць розныя. Сцішаныя. такія, скажам, як Генка з вядомым дэвізам — курачка па зярнятку. Перастрахоўцы — сто разоў (не сем!) адмерай — адзін раз адрэж! Рызыканты, як Міколка-паравоз,— была не былаі I урвісы, што не думаюць пра вынікі — а пайшлі б вы ўсеі — як Міхальчук, якога, здаецца, Сашкам звалі. Варта было хлопцу разок удала гітару дванаццаціструнную прадаць лідэру «Песняроў» Уладзіміру Мулявіну, a музыканту пару разоў адказаць на зайздрослівыя пытанні калегаўсяброў, дзе надыбаў «Хендрыкаўскі фендэрчык», як перад Сашкам умомант вырасла чарга кліентаў. I хлопца панесла! Капітал стаў расці з касмічнай хуткасцю. «Дванаццаць негрыцянят» часамі не спраўляліся дастаўляць заморскія гітары, «ударныя», іншыя «ямы», «маршалы» і «тамы», мала тады вядомыя. Аднак з такой самай хуткасцю да яго набліжаліся, з розных бакоў, бандыты і мянты. Першымі дабраліся да Сашкі служкі закону. I гэта відаць, выратавала яму на той момант жыццё. Але не выбавіла ад турмы. Два гады папраўча-працоўных лагераў — фінал не найлепшы. Улічваючы Кірылкаў досвед (пра гэта будзе ніжэй), далі пяць, з прыстаўкай «строгага рэжыму»? Праўда, адважнага Сашку і лагер не спыніў. A пратрымацца сярод зэкаў дапамагла ўпакоўка «зялёных», якўю пры ператрусе ягоная жонка выкінула ў кухоннае акно. He разгубілася ж, аднак, ад нечаканага ночнага візіту няпрошаных гасцей. Рызыка страціць грошыкі ў кустах свежапасаджанага агрэсту (Як сэрца чула!) была, але куды меншая, чым трымаць іх дома.
Спынілі ж няўрымслівага Сашку — ужо як адседзеў — бандыты, што не дасталі яго раней. I спынілі назаўсёды. Рызыка — рэч пачэсная. Але калі страчваецца развага, арыентацыя ў прасторы, няма тармазоў а жаданні мкнуць па-за межы і няма адчування рэальнасці...
Цікава, ці сустрэў Аляксандр Міхальчук Уладзіміра Мулявіна там? I хто цяпер грае на асірацелым «Хендрыкаўскім фендэрчыку»?
III
Я. здаецца, трохі адхіліўся ад свайго аповеду. Дык вось, хацелася б пры нагодзе зазначыць, што нашы культпаходы па тэхніку, па іншыя прывабныя нетутэйшыя рэчы рэжым залічваў да злачынстваў — рангам не ніжэй за бандыцкія, і караў няменш
строга. Хоць ніхто з нас не быў хлопцам з вялікай дарогі, але залятаў, калі лучаў ім у рукі, не слабей за ўсякага бандзюгана. А таму лёсы многіх фарцоў былі непрадказальныя і трагічныя. Асноўны кантынгент мітуслівага народу складалі студэнты інстытутаў, тэхнікумаў — і далёка не горшыя. Былі ў ліку фарцоў аспіранты, маладыя спецыялісты, адным слова.м — перспектыўны кантынгент, што стаяў на парозе абяцанага шчаслівага жыцця. Правалы-праколы маглі проста ўсё перакрэсліць. Адзін няўдалы культпаход, адзінадзіны залёт — і здольны аспірант, учорашні чырвонадыпломнік, перспектыўны малады інжынер зараз жа апыналіся ў цягніку з закратаванымі вокнамі, які вёз іх задарма ў краі далёкія.
I няма тут ніякага згушчэння фарбаў, ачарнення сацыялістычнай явы. Ды Божа мой! Якое ачарненне? Ніколі, колькі жыць буду, не забуду Кірылкі, аднаюіасніка, яго дзіка запалоханых вачэй і безупыннага дрыжання рук. Такім ён, адседзеўшы, вярнуўся праз год. Зламалі хлопца! А да зняволення?! Быў разумнік, талент, старонку з аднаго прачытання запамінаў слова ў слова. I сябрам быў сумленным. А дзяўчаткі — дык тыя, не саромеючыся, нават у святая святых, у бібліятэцы імя Леніна, чапляліся з знаёмствамі. Пасадзілі талент на два гады за перапродаж джынсаў. Аднакашнік (не хочацца называць яго імя) упрасіў Кірылку саступіць яму модныя штонікі. I накінуў для стымулу дваццаць рублёў: ты ж, маўляў, патраціўся, у Вільню па іх ездзіў, білеты іуды і назад купляў. Маці грошы выдзеліла. А бацька, даведаўшыся пра куплю, абурыўся: пераплацілі! Ён быў мянтом, і не простым — маёрам. Дык закруцілі справу як трэба — пішыце лісты. I Кірылку прышылі два гады. Вось толькі лісты яму ўжо былі непатрэбныя. Вярнуўся хворым на галаву: у лагеры зэкавая погань апусціла нашага разумніка. He тое што старонку з лёту запомніць — двух слоў прачытаць не мог!
Ці разумелі мы тады небяспеку нашага бізнесу? Напэўна. Але брала сваё маладосць. Жыццё, хай сабе і застойнае (не для ўсіх, само сабою), клікала наперад, вабіла ў туманную далеч. I ехалі хлопчыкі ды дзяўчаткі «за туманом н за запахом тайгн», як у той песні пяецца, а насамрэч — па рублі, што ў руках прыемна шалясцяць. Бо даўно ўжо рамантычныя ўсесаюзныя і камсамольскія будоўлі ператварыліся ў звычайныя, ледзь прыкрытыя ідэалагічным флёрам, шабашкі. Тыя ж, каго не захаплялі туманы ды пахі таежныя, мітусіліся-круціліся дома і фірмовую апаратуру тудысюды цягалі. Бо даставаць яе было даволі проста. У Саюзе было
I,
15
г
J
16
I
шмат танней вучыцца, чым у «прагных капіталістаў», дык негры з афрыканскіх краін, што «выбралі незалежны сацыялістычны шлях развіцця», сталі ўсё часцей паказвацца з вокнаў студэнцкіх і тэхнікумаўскіх інтэрнатаў. Яны ахвотна ішлі на кантакт. Відаць, таксама ехалі ў Саюз не толькі вучыцца, але і «капустачку секчы» і ціскаць нашых наіўных, падкіх да ўсяго заморскага дзяўчатак.
Зрэшты, за іх, гасцей чарнаскурых, гаварыць не буду. Скажу за сябе. Вось некаторыя павучаюць: не курыце, не піце, не гуляйце без меры з дзеўкамі, шануйце сваё каштоўнае здароўе. А як яго шанаваць? Як не расслабіцца пры звышактыўным працоўным жыцці? Як не зняць стрэс непамерны?
Пасля турбот-хваляванняў з «777-м», пэўна ж трэба было расслабіцца і духам і целам. Тым больш што ўдалося выслізнуць з рук учэпістых і доўгіх, ды яшчэ з дарагою і «пад’ёмнаю» рэччу. Вось з радасці і заваліўся ў той самы шчаслівы вечарок з сябрамі ў рэстаран. Да гадзіны ночы вытанцоўвалі, потым яшчэ весяліліся за закрытымі дзвярыма. I дадому я трапіў толькі на світанні. Спаў-хроп, як пшаніцу прадаўшы, да абеду, потым ад Наталкі прачуханца атрымаў і ля інтэрната з’явіўся толькі па абедзе. А ў гэты самы абед, дакладней, у 13.25, іх, пабрацімаў маіх, калег па небяспечным бізнесе, і хапалі.
А падзеі, пакуль я песціўся ў пасцельцы, развіваліся так. Спачатку хлопцы ў цывільным, але з выразнымі фэйсамі, інтэрнат, частку кантынгенту якога складалі афрыканцы, атачылі па перыметры, тады ўзялі пад кантроль паверхі. I давай чакаць — не з мора пагоды,— а хлопчыкаў нашых, што зажадалі-адважыліся, нахабы, жыць сённяшнім днём, а не байкамі пра шчаслівае заўтра.
Выходзіць гэтак хлопчык сарамяжлівы з пакоя, а яго — хап за каршэнь! I не тузайся. «Ведаеце хлапчыну? — пытаюць у мясцовых шасцёрак — Свой? Тады праходзь, не затрымвай людзей, важнай справаю занятых. А гэты знаёмы? He? Відаць, не адсюль? Дык пройдземце, дыверсанцік, з намі, пройдзем, даражэнькі. па-добраму, не ўпіраймася. I што там у цябе ў сумачцы замежнай схавана? Чаго так моцна за яе ўчапіўся? А-а? Маўчым-с-с? Ясненька».
Такім ходам усю фарцу і засілілі.
Заганялі маіх згорбленых пабрацімцаў палонных у «рафік» са знаёмымі фіранкамі, празваны між намі «катафалкам», з рэчамі і па адным.
— I чым жа вы тут, у студэнцкім інтэрнаце, займаліся, дазвольце спытаць? — цікавіліся.
— Па якім такім праве да замежных грамадзян чэпіцеся? — абураліся, павышаючы голас.
— He ведалі, што законам забаронена? А няведанне не вызваляе ад адказнасці! — задаволена ўсміхаліся,— He вызваляе!
Вельмі, скажу вам, непрыемныя пытанні. Сам іх — хай і далей будзе літасцівым Усявышні — я не чуў. Чулі іншыя. Як тлумачьгў адзін мудры чэкіст майму шустраму сябру Генку, рэч, маўляў, не ў тым, што вы на гэтым зарабляеце. Рэч у іншым. Першае: вы паказваеце дрэнны прыклад. Маўляў, не абавязкова надрываццаішачыць на карысць айчыны. Другое: калі чалавек не працуе, у яго з’яўляецца вольны час. У гультайстве і бяздзейнасці ён можа пачаць задумвацца, шкодныя песенькі нашэптваць: як ды што, чаму не стае нам усяго? А гэта... Такія песенькі невядома да чаго могуць давесці! Прыкладам, да такой небяспечнай высновы: працаваў не працаваў — грошай усё роўна не сабраў. Дык наліха яна, такая работа! I трэцяе, галоўнае. Пашыраючы заходнюю электратэхніку, вопратку, музычныя кружэлкі, касеты, іншыя іхныя каштоўнасці, вы несяце ў масы чужую нам заходнюю культуру і ідэалогію. Больш таго, ствараеце ім рэкламу. А значыць, прапагандуеце капіталістычны лад жыцця — сістэму, варожую нашай, сацыялістычнай. I таму — не пабаюся гучных слоў — вы ёсць ворагамі айчыны. А з ворагамі што робяць? Так, знішчаюць!
Шмат хто пасля такой «сакрэтнай размовы» кідаў даволі небяспечную работу, не пазначаную ні ў адным савецкім даведніку. Кінуў яе і Генка. Бедачыну, трэба сказаць, ніколі лёс, апрача як у дробязях, не песціў. Успомню тут як довад яшчэ адзін сумны эпізод з няпростай Генкавай біяграфіі. Якраз гэты эпізод яго і дабіў. Ёсць жа прымаўка: знаў бы, дзе ўпадзеш, саломкі падаслаў бы. Але каб... ды калі б...
Неяк надумаў Генка двойчы тую самую капейчыну пракруціць. Двух зайцоў хапануць адным махам. Забыўся, што Бог за прагнасць можа і па руках даць. Выцыганіў у знаёмага негра вядомы ўжо нам «шарпік» і панёс пад чэкавую «Бярозку». Была такая сетка спецыялізаваных крамаў у якіх імпартовую апаратуру, бытавую тэхніку, а таксама вопратку прыгожую за спецыяльныя грашовыя знакі — чэкі (тадышнія сертыфікаты) — прадавалі. Чэкамі тымі справядлівая савецкая дзяржава расплачвалася з сваімі вельмі каштоўнымі замежнымі спецыялістамі (сабе забіраючы, само сабой, заробленыя імі долары). Вось і прапанаваў дабрадзей
Генка «будаўніку з Індыі», як назваў сябе спешчаны заграніцамі весялун, крутую магнітолку за тысячу дзвесце пяцьдзесят тых самых чэкаў — на сотку танней, чым яна каштавала ў краме. Сам жа чэк у рублях цаніўся ўдвая даражэй. Дык і выходзіла, што «шарпец» ішоў не за «двойку» з нечым рублёў, як зазвычай, а за дзве з паловай тысячы. Вынік, што называецца, навідавоку.
Шчодрую прапанову «будаўнік» прыняў адразу ж і з радасцю, што ў прынцыпе Генку не насцярожыла. Надта ж ужо паглядны быў новы знаёмы: скураны плашч, абутак, што адбіваў сонечныя прамяні не горш за люстэрка, галынтук зноў жа не з фабрыкі «Камінтэрн», а заціскачка на ім — з такога любага для героеў Джэка Лондана жоўтага металу.
На прапанову «індыйца» адышліся яны ад люднай «Бярозкі» трохі ўбок, да Генкавай «пяцёркі», каб не свяціцца перад падазронымі хлопцамі з квадратнымі няветлымі тварамі і круглымі цікаўнымі вачыма. Пералічыў хлапец уголас чэкі, а тых — на табе! — на сотку болып.