• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    Натуральна ж, трэба ўспомніць і пра грашовыя запасы кожнага з урвісаў шукальнікаў удачы.
    Гарык узяў з сабою ўсё, назбіранае з Рымай за дзевяць гадоў дужа эканомнага (дзякуючы жонцы) сумеснага жыцця — дзве тысячы семсот пяцьдзесят рублёў.
    Вахтангу на свой страх і рызыку даверлівая бульбашка дала на рукі «часова ўзятыя» ў любых дзядулі і бабулі (яе маці-адзіночка жыла ад зарплаты да зарплаты і нічым памагчы не магла) адну тысячу дзевяцьсот рублікаў — продкі збіралі іх чвэрць веку.
    Я быў найбагацейшым з тройцы — дзевяць тысяч сапраўдных, моцных, як сталь, савецкіх рублікаў грэлі маё правае лёгкае (ляжалі ў патайной кішэньцы курткі): чатыры тысячы — сваіх (здаў у камісіёнку неймаверна цяжка прыдбаную шматблочную апаратуру: стэрэавідак, двайную дэку, цюнер, узмацняльнік, эквалайзер, прайгравальнік, калонкі) і пяць — аднакласнікавых, музыканта Юзіка Кульбіцкага. За апошнія тры гады ніводнага выходнага не правёў артыст у коле сям’і: усё па вяселлях, па вяселлях, па вяселлях, дзе, як вядома, спяваюць і скачуць. Дзякуючы «вясельнай» музыцы Юзік і збёр кругленькую суму.
    — Трымай! — удэчыў мне пакет, але паставіў умову: — Да канца зімы возіш сябрука па халтурах задарма. Я толькі за бензін адказваю. Затое доўг можаш аддаць увесну.
    — Згода,— узяў я грошы і ўсцешліва падумаў: «Да вясны — як да Месяца, а грошыкі — во яны, “Жыгулямі” пахнуць».
    II
    Асноўную частку няблізкага шляху ад Мінска да Каракуміі праскочылі на малагабарытным «ТУ-134», што пазбіраў усе паветраныя ямы над Саюзам. Далей пайшлі бясконцыя пераезды аўтобусамі і аўтобусікамі. I вакол — пясок, пясок, пясок. Без прасвету,
    і8 	
    паўсюль: у вопратцы, у чаравіках, на зубах, у вачах, у страўніку. A як дабраліся да патаехмных мясцін казачнага пустэльнага каралеўства і абачліва разгарнулі атлас СССР, прыхоплены Гарыкам, кемлівым нацыяналістам, дык ледзь з розуму не выйшлі: яшчэ пара такіх рыўкоў-пераездаў — і Пржавальскага пераплюнем.
    Спыніліся ў невялікім гарадку, цэнтры тутэйшага басмачова-чабанскага жыцця. Пасля нядоўгіх шуканняў пасяліліся ў двухпавярховай (адзінай тут) гасцініцы, некалі казарме саўкантынгента. Узялі «трайны люкс»: пра тэлефон і гарачую ваду — забыць, але чорнабелы круглавата-вуглаваты тэлевізар «Зорка», мутнаватыя, часоў галоўнага кукурузніка люстэркі і сюрпрызы-ручнікі, даўжынёй з локаць, былі. Пад канец высветлілася, што ў будынку мы былі адны. Можна жыць!
    Падарожнікі-расейцы і нашчадкі таленавітага Тараса Шаўчэнкі, спрадвечныя нашы канкурэнты, болып любілі спыняцца, як мы пасля даведаліся, у прыватным сектары: і дах над галавою напалову таннейшы, і можна сталавацца нядорага. Аднаасобнікі ж бульбашы (і часамі занадта ганарлівыя — амаль фіны! — прыбалты) згодныя былі зведваць жыццёвую асалоду без улюбёных суседзяў, дый гатаваць прызвычаіліся самі.
    От так і мы, хоць з нашае тройцы шукальнікаў прыгод адзін я быў бульбашом. Зрэшты, гэта не мела асаблівага значэння. Галоўнае — прыбылі мы з роднай, і тады ўжо самай савецкай, сястры-рэспублікі Бульбашыі.
    He паспелі ўвечары паходны настольнік разаслаць — адзначыць не надта хуткі прыезд, як у дзверы ціхенька пастукалі. На калектыўна-дазваляльнае «калі ласка!» у нумар зайшла моцна скроеная мадамс няпэўнага веку — тая, што забрала ў нас пашпарты на ўходзе ў «гатэль». Услед за ёй паказаўся вусаты, з усмешкаю на ўсе трыццаць два, задаволены сабою і светам джыгіт.
    — Гэта Руслан, мой зяць,— назвала маладога чалавека мадамс.— На чэсць галоўнага героя вядомай казкі Пушкіна, між іншым, назвалі. Мы хоць і ў пустэльні жывём, але класіку чытаем.
    Парупілася, варта адзначыць, цешча, яна ж — адміністратар гасцініцы Зульфія Зульфіяраўна, ці, як пазней скараціў яе «каардынаты» бесклапотны Вахтанг — Зу-зу, не дарма. Цёпленькіх заезджых шукальнікаў караў' адразу па прыездзе, у першы ж лагодны вечар,
    1 Ад англ. car — машына, аўтамабіль.
    маглі перахапіць і іншыя мясцовыя дылеры. Усход — штука тонкая, але, як пачыналі мы разумець, і спрытная.
    — Хлопцы, думаю, прыехалі у такую далеч не на сонейку грэцца? — бліснула залатымі зубамі Зульфія Зульфіяраўна,— Як я разумею — машыны прыдбаць! Пахвальны ўчынак! I прашу паверыць: спыніўшыся ў нас, вы зрабілі вельмі ўдалы першы ход, чым моцна палегчылі сабе заданне. Русланчык за сімвалічную плату аб’ездзіць з вамі кожны двор, і я пераканана: што-колечы вартае вы абавязкова знойдзеце. Зяцёк зноў жа і старгавацца дапаможа: ён усіх ведае, яго ўсе ведаюць — якія праблемы? I не падмане з хлопцам ніхто. Цешча ж у гэтых краях не апошні чалавек.
    Першым азваўся з адказам Вахтанг, які паспеў ужо акліматызавацца (меў жа дачыненні з амаль землякамі);
    — Сэрцам адчуваю, добрая ты жанчына. 1 калі мае сябры не супраць — а яны, бачу, за,— дык дзякую — пакуль словам — за прапанову дапамагчы. Скажу болып: калі зацікаўленыя бакі, як кажуць у такіх выпадках, згодныя, з заўтрашняе раніцы і пачнём.
    — Прыемна мець справу з разумнымі людзьмі,— зноў бліснула золатам Зульфія Зульфіяраўна,— Што ж. прабачце за турботы, не будзем вам болып назаляць. Да заўтра!
    — Душэўна зычым адаспацца пасля цяжкай дарогі,— развітаўся і Руслан. Але перад тым, як зачыніць за сабою дзверы, удакладніў — Калі ў дзевяць пад’еду, не разбуджу?
    — Самы раз,— пагадзіўся за ўсіх Вахтанг.
    III
    Мінуліся два дні, дакладней — двое сутак бесперапыннага гойсання па сядзібах, дварах, хлеўчуках, вуліцах, завулках. Вынік — нуль! Няма выніку! Траплялася то рыхтаванае-перарыхтаванае, цыравана-перацыраванае ламачча, то рухавік у кара кіпеў як забыты на пліце імбрычак, то машына нават па пяску кацілася з такім грукатам, быццам танк, то яшчэ які невылечны дэфекцік нечакана выпаўзаў напаверх. Але рук мы не апускалі, не здаваліся, шукалі, мітусіліся, спадзяваліся. Надзея памірае апошняй. А калі яна яшчэ і адзіная...
    Раніцай трэцяга дня Руслан, як заўсёды, заехаў па нас раней за дамоўлены час: перастрахоўваўся, каб які іншы мясцовы «аўтадылер»
    не перахапіў выпадкам гасцей. Пачакаў, пакуль мы няспешна і сытна паснедаем (спадзеву паабедаць пры нашым цэйтноце не было), пасадзіў гасцей у сваю таратайку, вядомую сярод аўтамабільнага люду як «Запор-968, мадыфікаваны», і мы накіраваліся шукаць.
    Гэтым разам, выехаўшы з гасцінічнага дворыка, аб’яднанага са школьным, поўным дзятвы, якая чамусьці больш поўзала, чым бегала, мы выправіліся ў чарговую пуцявіну — ужо не з тым радасным настроем, які адчувалі ў першыя дні.
    Бянтэжыў і прычэп, які валок за сабою Русланаў «Запор». Навошта?
    — Улавіў запытальныя позіркізаўважыў наш неспакой Руслан,— Думаеце, хачу вам «левую» машыну ўперці? Такую левую, якая на сваіх чатырох і кіламетра не пракоціцца? Памыляецеся і дарма мяне крыўдзіце. Прычына зусім іншая. Я на працу еду! Таму і прычэп спатрэбіўся. Сёння без прычэпа аніяк нельга. Чаму? Неўзабаве пабачыце. I не хвалюйцеся, калі ласка: адразу ж пасля працы дарагімі гасцямі займуся.
    — Пасля працы? — перапытаў я, адчуваючы, што закіпаю — A мы сюды, значыцца, адпачываць прыехалі? Каторы дзень марна матляемся! За ванек нас трымаеце? Думаеце, на ноч гледзячы кінемся машыны выбіраць? Папоцемку драпіну з палец можна прафуфукаць і зашмальцаваны салон за новы палічыць! I дзе, скажыце, нам цэлы дзень кукаваць, чакаючы перадавіка вытворчасці містэра Руслана?
    — Цэлы дзень — гэта ў вас, у БССР, гарбацяцца гэтыя самыя перадавікі. Каб сагрэцца, бо ў вас халодна. А ў нас і без таго цёпла. За гадзінку дам рады.
    «Слаўная работкаастыў я адразу,— Гадзінку ў тыдзень? Гэта нават не камунізм, а... бяры вышэй! Нешта такое, на што і МарксЭнгельс разам з дзядулем Леніным адказу не ведалі».
    Яны — не ведалі, але наш рамізнік — ведаў!
    Праз паўгадзіны мы пад’ехалі да Русланавай «працы» — будоўлі дванаццаціпавярховага, як апавяшчала выцвілая шыльда ля ўхода, Ашхабадскага сельскагаспадарчага навукова-даследчага інстытута.
    «Багатыя, аднак, будаўнікі,— узважыў я колькасць прыватнага аўтатранспарту вакол недабудаванага першага паверха — Машын у хлопцаў больш, чым на ўсёй нашай немаленькай, вельмі Камуністычнай вуліцы разам з трыма яе завулкамі».
    Сйіыпіак забітага канпірабандыста 				—			 41
    У чым жа палягала аднагадзінная ў тыдзень постсацыялістычная праца, я ўцяміў не адразу.
    У чацвяргі, як сёння, «масква» завозіла на аб’ект будаўнічыя матэрыялы. «Пяты ўжо год — неўзабаве юбілей!» — весела ўдакладніў Руслан. I як рабілі справаздачу, скажам, па цэгле, якой за пяць гадкоў было адгружана ці не на цэлы Акадэмгарадок (гэта я, як матэматык-самавук, падлічыў), мяркую, застанецца неразгаданай таямніцай савецкай гісторыі. Але фактычна, рабілася так: раз на тыдзень будматэрыялы спачатку разгружалі, а потым дзялілі (строга па чарзе і старшынстве) і развозілі для сямейных патрэб на сваіх машынах. Начальнік аб’екта падганяў не легкавік, а грузавічок. (На тое ён і начальнік, каб больш за ўсіх ад жыцця браць.) Посткамунізм, і толькі! А дакладней — рай! Ад кожнага і кожнаму — паводле жадання! I няма чаго тут нешта прыдумляць!
    «Адпрацаваўшы» святую належную гадзіну, за якую Руслану дасталіся прэміяльныя ў выглядзе паддона цэглы, дэфіцытнага чэшскага блакітнага унітаза, скрынкі цвікоў, дзвюх бляшанак белай фарбы, чатырох пакункаў зваркавых электродаў меха цэменту, замка да дзвярэй (усяго і не ўспомніш), наш кіроўца на гэты тыдзень афіцыйную працу скончыў. Завёзшы дадому няўлічаныя ані ў адным «дзяржплане» прэміяльныя (джыгіт яшчэ і зарплату атрымаў), ён ізноў прыступіў да левага прыробку — абслугі гасцей і кліентаў з далёкай Еўропы-Беларусі.
    Гэтым разам мы кіраваліся да мясцовага эскулапа, аб візіце да якога наш памочнік-кіроўца дамовіўся напярэдадні.
    IV
    Медыцыну ў Каракуміі за гады савецкай улады так і не ўдалося зрабіць дармовай, і Руслан дрыготкай рукою, амаль не гледзячы на дарогу, трымаючы руль адно левым каленам, ці не ў пятнаццаты раз то клаў у канверт трэцюю пяцёрку, то вымаў. Нарэшце, не вытрымаўшы, матлянуў галавой і, злосна плюнуўшы на «праклятага абдзіралу», працадзіў: «Ды хай ён задавіцца!»
    3 гэтае міжвольнай шчырасці я зразумеў, што каракумскаму эскулапу ўсё роўна, дзеля чаго ты да яго завітаў: лекавацца, пагаварыць душэўна ці яшчэ з нейкай рупнай прычыны. Галоўнае — ты прыйшоў а не да цябе, ты і плаці.