• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    — Ах, так! — лёгка стукнуў сябе па лобе «індыец».— Мы ж танней, чым у краме, дамовіліся. Выдатна, яшчэ і кававарку «Bosch» на халяўку прыдбаю.
    Пасля прыблатнёнага «на халяўку» штосьці зварухнулася ў Генкі ў грудзях, але прыемная думка пра дадатковыя ажно дваццаць «чацвяртных» казначэйскіх білетаў прытушыла ўзніклыя было падазрэнне і неспакой.
    «Індыец» яшчэ раз пералічыў купюры і, пацвердзіўшы: «I праўда, адна лішняя»вярнуў пачак Генадзю. На тым і развіталіся.
    He ведаў тады Генка, што пры пераліку расстаўся ён не толькі з новым сябрам, але і з сваёю дарагой валюткай, аддадзенай негрытосіку за японскі «шарпец». Хацеў адным заходам двойчы падняцца. Атрымалася, што ўраз усё страціў. Апусціўся, дакладней сказаць — апусцілі. На дзве штукі скупы пагарэў. Гаварыў жа хлопцу: «Гена, не гняві Бога». He паслухаў. Як любіў казаць сам Генадзь: «Атрымай, фашыст, гранату, атрымай!»
    I яшчэ адну праўду задарма аддаю дарагому чытачу: быць злоўленым з таварам — не найгоршы варыянт. 3 валютай — куды горшы. Для доваду раскажу яшчэ адзін, лічу, варты ўвагі эпізод з неспакойнага жыцця спадароў фарцоўнікаў.
    Трапіў неяк у аблаву — ужо пасля Генкавых правалаў — і Мішка Бязяеў таксама мой стары калега па рызыкоўным бізнесе. Цяпер,
    кажуць, хлопец асеў ці то ў мафіёзным Чыкага, ці то ў неспакойным Тэль-Авіве — зусім іншыя праблемы развязвае і, думаю, не будзе пярэчыць, калі чытач уведае лапік яго багатай біяграфіі. Папаўся Мішка не з таварам — не паспеў яшчэ наведаць свайго чорнага кампаньёна. Пры ім была валюта. А за няшчасныя пару купюр, знойдзеных у вашай кішэні, у тыя ліхія часы давалі тэрмін ад трох да пяці гадоў і болей. Ведаючы, якім можа быць фінал непажаданай сустрэчы, Мішка даваў дзёру, як мог, але ў колькасна няроўным забегу быў прыціснуты з абодвух бакоў да туалета. Добра, што хоць паспеў шмыгануць за дзверы і зашчапіцца на кручок, выгнугы з цвіка. Мянты пастукалі ў дзверы без ручкі (нейкі хітруншкуматун яе ў час скруціў). пастукалі і зразумелі: без падручных сродкаў не абысціся. Адразу паслалі ганца ўніз, да каменданта, па слясарны інструмент. Стоены за дзвярыма Мішка яшчэ цешыў сябе надзеяй, спадзяваўся на яго вялікасць выпадак: а можа, не стануць абшукваць, калі ж і стануць, дык можа, хоць у сподняе не палезуць? Але, успомніўшы сёе-тое з уражанняў хлопцаў бывалых у падобных пераплётах, зразумеў, што гэтыя ўсё пасмеюць, і наважыўся. I паляцела любая валютка ў унітаз. На секунду Мішка глянуў на яе — нібы развітаўся, цяжка ўздыхнуў і рэзка-сярдзіта тузануў за вяровачку. Ды з такой злосцю, што тая парвалася. У жахлівым цэйтноце Мішка не разгубіўся, як можна было чакаць, а наадварот, да яго прыйшлі цвёрдасць і адвага. Забыўшы пра гідлівасць, .сунуў руку ў бура-жоўтую жыжу. Ад ускалыхнутага смуроду ажно галаву на патыліцу скруціла. Таму не гледзячы ў унітаз, гаротнік Бязяеў ухапіў свае каштоўныя паперы і перакінуў іх у суседнюю кабінку. Ужо асцярожна, нібы на той вяроўцы сам вісеў узяўся за яе мокраю рукою і паволі пацягнуў уніз. Унітаз быў старэнькі — няйначай нейкім дзівам да развітога сацыялізму дажыў, але рабіў спраўна, і праз момант дарагія купюркі прапалі ў яго ненасытным чэраве. Толькі паспеў Мішка выцерці аб штаны памытыя пад адзіным жывым кранам рукі, як мянты ўзламалі дзверы, выхапілі яго з прыбіральні і прыставілі да сцяны.
    — Рукі па швах, фарца гробаная!
    Далей ясна — пачаўся асабісты дагляд (выварочванне кішэняў прамацванне падшэўкі і ператрус самога туалета — заглядванне і ў змыўныя бачкі і за бачкі).
    — Дзе долары? — абураліся неўзабаве, так нічога і не знайшоўшы.— Няўжо, падла, праглынуў?
    I
    20
    I
    He маглі мянты паверыць, што чалавек здольны на такое — амерыканскія неацэнныя грошыкі ў унітазе ўтапіць.
    Калі Мішку Бязяева вялі да «катафалка», ён не вытрываў і заплакаў — зламаўся. Старшы з каманды заўважыў гэта і нечакана пашкадаваў фарца:
    — He дрэйфі, не ты першы, не ты апошні.
    He разумеў ён, што плакаў дружбак Мішка не таму, што папаўся (ён, у прынцыпе, не зусім каб папаўся, заляцеў яшчэ не па поўнай праграме), а ад усведамлення, што разам з пачкам зялёных марна прапалі гады працы, працы небяспечнай для здароўя, працы без выходных і праходных, гады яго жыцця. Бяссэнсавага, як выходзіла, жыцця. Бяссэнсавай, як цяпер выходзіла, траты здароўя.
    Аднак жа ці не старасць да мяне падбіраецца? На безгустоўную шматзначнасць цягне. А тым часам даўно пара ўжо вярнуцца да таго моманту, калі, адлежаўшыся пасля ночнай весялосці, я падышоў да знаёмага інтэрната і ўбачыў, як хлопцаў, што дазволілі сабе расслабіцца, бралі оптам. Я, вядома, паспеў ацаніць сітуацыю і на ражон — у прахадную інтэрната — не палез. Завярнуў направа, да назіральнага пункта — абшарпанай, з вечным пахам хлоркі студэнцкай сталоўкі. А з туалета, што побач, на другім паверсе, добра глядзелася поле бою — пляцоўка перад інтэрнатам ды яго парадныя дзверы, праз якія і выводзілі цяпер маіх сябрукоў па бізнесе, а за адным разам і канкурэнтаў (цяпер, відаць,— былых).
    Здавалася б, радуйся: пашыраецца поле дзейнасці. Але душа не схілялася да весялосці. Было маркотна і сумна, як на магіле сябра. Нікому не зычу зведаць гэтае страшэнна прыкрае пачуццё, якое ледзяніла сэрца: нібы ты сам закапаны ў сырую зямлю.
    Глядзеў я, не надта высоўваючыся на свет Божы, і неадступныя думкі свідравалі маю маладую галаву. А калі б я пад канвоем апынуўся? А калі б гэта мяне двое плячыстых хлопцаў з суровымі тварамі валаклі пад рукі ў «катафалк»? А калі б набытыя мною рэчы — не першай патрэбы — учэпістыя мянтоўскія рукі вось так нядбайна перакідвалі і пералічвалі?
    За паўгадзіны строгія хлопцы ў цывільным сваю адказную справу завяршылі, і, у суправаджэнні «Волгі» з прутком-антэнай, непрыкметны аўтобусік, набіты ахвотнікамі зарабіць у абход роднай дзяржавы, рушыў у дарогу, можа, як для каго і сапраўды заломлівую — у бок раённага аддзела ўнутраных спраў.
    «Трымайцеся!» — хацелася падбадзёрыць, не толькі паглядам, хлопцаў, што выправіліся ў «нязведаную даль». Але стрымаў сябе, не ляпнуў глупства. I добра.
    Чыйсьці грубы голас наехаў на мяне ззаду:
    — Ты з якога пакоя будзеш, красунчык? Нешта я цябе не прыпамінаю!
    Я павярнуўся і зразумеў: хлусіць няма сэнсу. Перада мною стаяла, можа, і не галоўная тут, але актыўная гэбэшная пазаштатніца — камендантка інтэрната: моцна, па-мужчынску складзеная, злосная істота няпэўнага веку, з паўметровай завіўкаю на галаве. (Як такая шпакоўня на макаўцы трымалася, цяжка сказаць.)
    Зіркнуўшы калючымі вочкамі і не даючы мне апомніцца, яна прадоўжыла атаку:
    — Чаго маўчыш? Лыжку ў час абеду праглынуў?
    У такіх жахлівых мадамаў, як я паспеў не раз пераканацца, з памяццю заўсёды ўсё ў парадку. Да таго ж яны натрэніраваныя, каб умомант тваю хітрасць павярнуць супраць цябе ж. Таму адказаў як мага прасцей, мо з лішнімі падрабязнасцямі, але, думаецца, пасвойму правільна:
    — Я з другога інтэрната. Прыехаў да сябра. мы з ім у адной групе вучымся. Сказалі: «Відаць, Валерка ў сталоўцы». Ну, я і за ім. Прыходжу, а яго няма. А раз так, хацеў перакусіць. Ды нешта ежа не пайшла, хутчэй — наадварот...
    Гэтае «наадварот» галаву, са шпакоўняй на макаўцы, заблытала, і камендантка прымоўкла. Пэўна што прыкідвала, чаго я ёй, круцель, такога-нітакога нагаварыў. Скарыстаўшы не надта хуткі бег нейронаў у яе неандэртальскай чаропцы, я прашмыгнуў паміж ёю і бліжэйшым да ўвахода вечна дзіравым мыцельнікам.
    «Паслухайце! — амаль паводле Маякоўскага, хоць і безгалоса, сам сабе, абураўся я, спускаючыся па лесвіцы,— У прыбіральні і ў той дастаюць! Куды беднаму фарцу падзецца?»
    Праз шкляныя дзверы сталоўкі — для Саюза таго часу архітэктурны пачын — бачу: «катафалк» паціху рулюе на выезд са студэнцкага гарадка. Я суцішыў крок і паназіраў. Непрыкметны аўтобусік выехаў на скрыжаванне і няспешна павярнуў налева, дзе мяне ўчора чакала выратавальнае таксі.
    Яшчэ імгненне — і «катафалк» знік у бясконцай плыні аўтобусна-тралейбуснага руху. Я хуценька вышмыгнуў са сталоўкі. Радасныя і гаманлівыя студэнты, будучыя будаўнікі камунізму (як ім пра
    I
    21
    Г
    гэта з нараджэння правілі) і капіталізму (як станецца насамрэч), абцякалі мяне двухбаковай мурашынай мітуснёю.
    У гэтай шчаслівай маладой плыні можна было б і забыцца, дзеля чаго я выйшаў з дому і чаго тут апынуўся. Можна... ды — нельга! Быў і я некалі вясёлым ды бесклапотным, а іншы раз і зусім легкадумным студэнцікам, але што было, тое мінула, белым снегам замяло, і забыць іншы раз карысна. Вучоным стаў. Стрэляным вераб’ём. На мякіне не падманеш. Ой, не... Трошкі прыўзняў голаў: што там, за туалетным акном? Ага, ясна: стаіць нястомная мадам, пільнуе, чыніць службу на баявым пасту, чакае-назірае, куды я далей скірую! He зазлаваў а толькі ўсміхнуўся: ну і стой-мерзні, галуба, тужся, дыхай туалетным смуродам! Адрабляй хлябок. А мо і не ў ім увесь сакрэт? Можа, табе проста рабіць няма чаго, заняцца няма чым? Вось і сунеш нос куды трэба і не трэба, заадно і гэбістам памагаючы. Жывеш, пэўна што. векавухай, адна, як месяц у небе. А каму ж патрэбная нё так сяброўка, як шпег. Дык, відаць, адно ў галаве і засела: сачыць-высочваць і ў час дакладаць каму належыць. Соры, прабач, аднак расчарую цябе, майнэ лібэ мутэр! He дам зачэпкі для чарговага даклада. Пайду! Проста ў белы свет пайду. Быццам проста так і пустым, заўваж, пакідаю давераную табе тэрыторыю. Годзе выпрабоўваць лёс! Адкладзём рызыкоўны культпаход на вечар. He вечна ж ты будзеш ля стратэгічнага акна сляпінца. Дый сталоўка ў васемнаццаць нуль-нуль закрываецца. Кажуць, раніца мудрэй за вечар. У мяне часам здараецца наадварот. Такая ўжо работа.
    IV
    Роўна 19.50. Дакладнасць — ветлівасць каралёў.
    I султанаў — таксама. Прынамсі, майго Султана. Калі я падышоў да інтэрната, ён ужо стаяў ля ўвахода, чакаў але пазнаў мяне не адразу. I не дзіўна. На мне быў маскарадны прыкід са смачнаю назваю «вось мая дзярэўня, вось мой дом радной». Маўляў, калунхлопец, лох лохам, калгаснік, учора з вёскі заявіўся не запыліўся, не ў лапцях — ужо добра. Калі і прычэпяцца, дык, пардон, дзякуй за ўвагу, зусім іншыя хлопцы — звычайнае гарадское хуліганнё. A гутарыць з імі жыццё мяне ўжо навучыла. Папраўдзе, не жыццё, a выдатны і заслужаны трэнер па дзюдо Мікалай Іванавіч Мяцельскі, дай Бог яму здароўя.