Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

Запісы забітага кантрабандыста

Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
60.2 МБ
Адным словам, засталося здабыць машыны Гарыку і Вахтангу. Тут зноў паспрыяў доктар. Выправіў хлопцаў з пісулькай да бальнічнага заўгаса. Той, прачытаўшы ліст, пачухаў няголеную патыліцу, але ўсё ж выкаціў з гаража дагледжаную «капеечку», колеру морскай хвалі — казачна далёкай адсюль.
Машына ўпадабалася Гарыку з ходу. Упадабалася, а грошай не ставала: на такі варыянт мастацкі кіраўнік хору, а заадно дысідэнт і зацяты «антысаветчык» не разлічваў. Меркаваў купіць нешта прасцейшае, абы ехала лепш за дзедаў «Масквіч», які праз раз кудахтаў і глух — яго набылі яшчэ ў год выхаду на экраны стужкі «Пільнуйся аўтамабіля». Заўгас жа беларусам нічога не завінаваціўся, і хоць
дзеля начальніка-доктара мог істотна папусціцца з цаною, але ж не так, каб аддаваць выпешчаную красуню задарма. Потым Гарык расказваў: у той момант у яго свярбелі рукі пазваніць доктару, паспрабаваць пазычыць у «пратэжэ» забраклую суму. Але ўзважыў і намеркаваў не перагінаць кія — чалавек і так усё, што можа, для нас робіць.
Здавалася, выйсця не было. Ды нечакана на дапамогу прыйшоў Вахтанг:
—	Давай, дружа, возьмем яе на дваіх, усё ж не чужыя людзі — суседзі, а дома разбярэмся, што да чаго і хто каму ды колькі вінен.
Гарык павагаўся, павагаўся: вельмі ж хацелася мець акурат асабістае аўто, але — пагадзіўся:
—	Усход — штука тонкая, аднак — даражэйшая, чым доўгія языкі малолі.
Адным словам, мы не паехалі пустымі з той краіны далёкай і, як высветлілася, зусім не казачнай. Цяпер, калі мінулі гады, я разумею, што тады нам з машынамі проста пашанцавала — мы ўскочылі ў апошні вагон апошняга цягніка. Пасля нас, калі ў Каракумію хто і ездзіў па кары, дык вяртаўся зазвычай на сваіх дзвюх і з досыць тужлівай фізіяноміяй.
«Банкет з нагоды» пачаўся рана, яшчэ ўдзень. I пачаўся не ў доктара. Папрасіўшы прабачэння, што з гасцямі болып заставацца не можа, бо выклікалі ў сталіцу — як быццам нешта гаварылася пра падвышэнне,— ён перадаў нас свайму добраму сябру дырэктару школы.
Сябра нашага сябра прапанаваў «амаль земляку» Вахтангу выбраць з самапасных бараноў найапетытнейшага, а мне — прадэгуставаць з дзесятак марак тутэйшых він. Я аддаў перавагу беламу дэсертнаму, і яго прынеслі скрынку што вельмі здзівіла: думалася, будзем піць, як калісьці ў гасцях у Ерэване — з бочачкі.
Гатавалася ўсё ў тандыры — паўтараметровай печы, якая нагадвала ў анфас падкову — проста на нашых вачах, і вострыя слінагонныя пахі туманілі нязвыклую да іх свядомасць.
Галоўны настаўнік, вядома ж, заўважыў гэты нонсенс, і яшчэ задоўга да духавой бараніны нам прапанавалі развеяць туман бакалам маладога віна. Яго прынесла гаспадыня, якая так і не села з намі за стол.
Усход — штука тонкая, але — не жаночая.
He прамінула і гадзіны, як шашлыкі і манты пачалі знікаць са стала бы ў фокусніка. Шчыра прызнаюся: ніколі, ні раней, ні пазней, я не еў нічога так фантастычна смачнага. Hi ў хітраванаўпалякаў ні ў працаголікаў-скандынаваў ні ў вечна бесклапотных баварцаў, ні ў адлучаных ад свету таежных сібірскіх паляўнічых, ні ў бандзюкаватых гаспадароў Уладзівастока, ні ў падманліва марудлівых арабаў... Віно падагравала кроў але зусім інакш, чым тое, што прадаецца ў нашых мясцінах. He так хмяліла, як весяліла, бадзёрыла, дадавала моцы. Хацелася жыць, жыць і жыць! Доўга і шчасліва. I каб усе былі шчаслівыя! Усе і заўсёды!
Раніцай падняліся з надзіва свежымі галовамі — во напоі і закусачка каракумская! — і, нават спехам не паснедаўшы, пачалі збірацца ў дарогу. У гасцях — добра, але ж калі-колечы і дома трэба быць.
Аднадушна пагадзіліся (як цяпер разумею, дарма), што болып спрактыкаваны кіроўца Гарык паедзе адзін і за намі, а я і Вахтанг, як свежыя выпускнікі шафёрскіх курсаў, паціху рушым наперадзе, падмяняючы адзін аднаго за рулём.
У такой паслядоўнасці нас і праводзіў галоўны школьны настаўнік.
«Дырэктар — прануза і разумнік,— адзначыў я, сядаючы ў машыну,— А дзятва, якую ён вучыць граматы,— ледзь жывая. Ад спякоты, пэўна што».
Ужо ў дарозе прыйшло да галавы яшчэ адно назіранне: «У Каракуміі, каб быць Паважаным Чалавекам, досыць вывучыцца і не глытаць наркаты штогадзінна. У нас — паўкраіны з дыпломамі, і шпрыца ніколі ў руках не трымалі, а Паважаных — адзінкі».
VI
Неабсяжную пустэльню разрэзала роўная і вузкая, як між польскімі мястэчкамі, паласа асфальту. I на гэтай «вузкакалейцы» вёрст так праз пяцьдзесят, а можа, і праз сто расстаўлены сабачыя будкі. Зрэшты, не зусім сабачыя, хутчэй — тэлефонныя, у якіх усё роўна сядзяць сабакі, гэта значыць — даішнікі, што для многіх не тутэйшых — тое самае.
Пустэльня і ёсць пустэльня — ніводнай лішняй малекулы! — і будку відаць, нібы на далоні. I вы, як чалавек-нядурань — а не
дурань, калі машыну купілі, ды яшчэ на гэтым пры паўрабаўласніцкім ладзе зарабіць далі рады,— узіраецеся ў сціплы прыборны шчыток (Ура, Італія! Год шэсцьдзесят сёмы!) і з палёгкаю выдыхаеце: едзеце, не дазволеныя семдзесят, а ціхія пяцьдзесят пяць — цудоўненька! Далей папраўляеце рэмень бяспекі: як ён? Зашпілены? Нармалёва! Што яшчэ не так? Ручнік? He, ручнік правяраў перад выездам — трымае. Пра што мог забыцца? От чортаптэчка! He, не чорт: каб доктар і без аптэчкі? Так не бывае. Ёсць аптэчка! Якія яшчэ могуць узнікнуць пытанні? Алкаголь? Пілі ўчора. Па тройцы дэсертнага на брата — хіба гэта піццё? У дадатак заміж сняданка прынялі па літру малачка казінага — страўнікі прачысцілі. Забыць! У хлопца ў фуражцы. калі спыніць, нумар з алкаголем таксама не пройдзе. Бадай што ўсё. Рулюем, усміхаемся, не хвалюемся. «800 метраў да паста ДАІ», «400». Дзе гэта яны столькі дарожных знакаў у пустэльні пазнаходзілі? I чаму дагэтуль па хатах не разнеслі? Дзівосы. Нязвякла як для тутэйшай публікі.
Вылазіць таварышок, вылазіць любка. А то б не вылез! Яму ж з будкі далей відаць, чым мне з кабінкі «жыгулька».
«Да ўзбочыны, да ўзбочыны»,— паказвае паласатай палкаю дарожны начальнік, і я выконваю каманду. У мяне ж усё о’кей, якія праблемы?
— Дарагі госць нашага сонечнага краю! — агаломшыў быццам улез мне ў грудзі і ўхапіў за сэрца дарожны дазорца і, здаецца, ілюзіяніст плюс казачнік,— Велікадушна прашу прабачыць, што перапыніў ваша такое чаканае вяртанне на бацькаўшчыну,— Выйшла рука з маіх грудзей,— Ці не жадаеце прайсці ў мае апартаменты? Будзеце прыемна здзіўлены!
Гэта ўжо чыста перабор! Якая гаворка! Якія манеры! Добра, хай сабе доктар у Маскоўскім 1-м медычным вучыўся — шэсць гадоў мазгі сушыў. Руслан — ад цешчы, вялікай паклонніцы Пушкіна і, заўважым, выпускніцы наргаса, куды простага смяротнага і з круглымі пяцёркамі ў атэстаце не возьмуць, нахапаўся. Але — дарожны мент? Дзівосы! Шахеразада, дый толькі.
Мент, чакаючы, усміхнуўся, і трэба было нешта адказваць.
— Пытанне рытарычнае. Хвілінку, прыхаплю дакументы.
— He трэба ніякіх дакументаў! I так бачу: добры чалавек за рулём. А таварыш ваш, здаецца, з сонечных краёў родам?
Вахтанг неяк неактыўна пацвердзіў здагадку і нават вяла павітаўся, але з машыны не вылез. Жыхары поўдня чамусьці ўсе адзін

да аднаго пры жыхарах поўначы нераўнадушныя. Зрэшты, яго ніхто і не чапаў. Я рушыў да «апартаментаў». Трэба было зайсці ў будку і як мага даўжэй адцягнуць увагу даішніка. Тады ў Гарыка, які прытармазіў непадалёк, з’явіўся б шанец праскочыць без дагляду.
— Прашу! — адчыніў перада мною дзверы старшы лейтэнант— Усход — штука тонкая і... гасцінная! He чакалі?
Я прыціх. Ніжняя, закрытая частка будкі была абвешаная шыкоўнымі імпартнымі жаночымі касцюмамі — з тых, што называюцца «на выхад». У такіх апратках і па вечаровых Канах можна пашпацыраваць! I сапраўды — не мент, а ілюзіяніст!
— Ангельскія рэчы! He якое там «шыла» мэйд ін Турцыя! — ажыў старлей, злавіўшы мой заблішчэлы позірк.— Выбіраем каханай жанчыне падарунак. Машына — гаспадару, суперубор — яго красуні! Усе радыя, задаволеныя і шчаслівыя! Поўны, удакладню, камплект! I аддаецца ўсё за траціну цаны, бо таварчык на рэалізацыю брат з мытнага канфіскату перадаў. (Гасцям прызнавацца можна!) А дасць Бог, пасябруем-парахуемся, дык і на карце пакажу, як пасты з нашымі хлопцамі да самага Краснаводска аб’ехаць. Бачьгў у вас атлас аўтадарог! Зловяць — навучу, якія байкі для адбіўкі расказваць.
Сукенкі былі дзівосныя. Але нават за траціну цаны грошай было толькі на адну. Затое найлепшую! Цікава, дарэчы, для якой-такой тутэйшай цемнаскурай красуні кантрабандыст супердарагую Шанель валок? Цяпер усё. фініш, аніякіх дарожных купляў. Грошай ледзь-ледзь, нават на бензін.
— Трымайцеся, бульбашы! — зычыў нам бізнесмен-даішнік, калі мы зноў рушылі ў дарогу.
Доўга не мог я забыцца пра безыменнага кантрабандыста, вылаўленага братам даішніка. Хацеў хлапчына падзарабіць, нечага дасягнуць у гэтым жыцці беспрасветным, а цяпер — што? Цяпер косці на нарах пар і плач, успамінай дзянькі вясёлыя. Што зробіш — суадносіны «рызыка — прыбытак» кожны выбірае сам, згодна з сваімі здольнасцямі. Я яшчэ не ведаў, што неўзабаве гэтыя суадносіны і мне давядзецца выбіраць.
Запомніўся і старлей-даішнік, што даў мне на знак удзячнасці за куплю нечаканы прэзент — жаночыя лайкавыя пальчаткі. («У нас усё роўна не спатрэбяцца».) I слова ён датрымаў: намаляваў на атласе, як аб’ехаць сяброў дарожных. А дзе нельга, навучыў што казаць, якія байкі баяць.
Ну й браткі! He працаўнікі пыьнай сферы, а адладжаны мытна-даішны тандэмчык бізнесоўцаў: першы рабуе прыезных, другі — танна збывае нарабаванае ад’язным ды яшчэ падказвае выйсце з пескавога лабірынта.
I, варта адзначыць, апошняе было даражэй за ўсё, бо, лічы без збояў да надыходу цемры мы знайшлі аўтапляцоўку парома «Краснаводск — Баку», на ім мы мусілі пераплыць Каспій.
Праўда, ізноў без ускладненняў не абышлося.
На пароме два жвавыя і страшэнна ўпартыя азербайджанцыкарцёжнікі з усяго народу чамусьці мяне выбралі ў напарнікі для сваіх несумленных гульняу. Ці то ім не спадабаўся «колер» маіх валасоў, выгаралы да бледна-жоўтага, ці то іх нерваваў мой твар, падсмажаны каракумскім сонцам, як і ўва ўсіх «паўночнікаў». Фініш гульні, трэба было чакаць, атрымаўся скандальны, з бойкай, і калі б у час не вынырнуў Гарык, які, на шчасце. няблага ведаў «арабскую», а значыць, мог паразумецца з імі,— дык невядомаму мінскаму радыёінжынеру і меламану ў адной асобе маглі б кранты прыйсці: карцёжнікі ўжо нажы падаставалі.