Запісы забітага кантрабандыста
Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
Нацыяналіст Гарык пытанне, як кажуць, закрыў але больш ад мяне не адыходзіў. Пэўна што, адчуваў: яшчэ не ўсе свае думкі і не з усёй пяшчотаю я выказаў шулерам. Добра адчуваў.
Потым ён мне патлумачыў як супакоіў карцёжнікаў: «Грошы ў хлопца даішнікі вытраслі, таму марна з жабраком час марнуеце. Яшчэ не позна знайсці і абуць сапраўды ўпакаванага лоха». Тады ж і прызнаўся Гарык, што прапанаваўшы гэта, ён паказаў на Вахтанга, які стаяў побач.
Я аслупянеў: чаму ён так зрабіў? Якраз Вахтанг падаў яму руку помачы, без чаго не пёр бы цяпер аматар фантастыкі ў сваёй, хай сабе і на двух купленай, тачцы. Дый абодва — паўднёвыя, скажам так, браты. Тут і праўда задумаешся: усход — штука тонкая!
Зрэшты, Гарык ведаў што рабіў: з плячыстым Вахтангам лёсудачу карцёжнікі выпрабоўваць не сталі.
VII
Суша сустрэла нас танкамі, перакрытымі дарогамі, зачыненымі крамамі і бесперапыннымі праверкамі дакументаў. Нейкі рызыкоўны мясцовы афіцэр спрабаваў зваліць бакінскую ўладу, ушчэнт
карумпаваную, як ён лічыу. Ды нумар у порсткага не прайшоў. Партмафія — неўміручая!
Гадзіны тры мы прабіраліся праз кардоны, пасты і шлагбаумы, але яны надараліся ўсё радзей і радзей, пакуль зусім не зніклі.
Выявілася, мы ўжо заехалі ў Дагестан — краіну Расула Гамзатава, здаровага паветра, спакойных, але непрадказальных барадатых мужчын, невыразных жанчын і па-мурашынаму мітуслівых, супраць каракумскіх — можа, галодных? — дзяцей. Найспакайнейшы, як мне тады падалося, край. Заказвай, выбірай, плаці і пры далей. Бай-бай.
Дэрбент, Ізбербаш, Махачкала, Хасав’юрт — усё на адным уздыху.
Прамчаўшы без прыпынкаў па найспакайнейшым краі да Стаўраполля — Чэчню з яе яшчэ нягрозным Грозным у спешцы не заўважылі,— падумалі, што досыць тых бегаў. Пара прытармазіць, заправіць машыны і здаволіць галодныя страўнікі. Прышвартаваліся ля запраўкі-забягалаўкі. Запоўнілі бакі і завіхнуліся былі выпрабаваць арганізмы падазронай прыдарожнай ежай, але не даелі. Таварышы-бандыты з вялікай дарогі, якія пазней перабудуюцца ў болып культурных, але не менш нервовых рэкеціраў ужо наладзілі кантроль за аўтаперагоннікамі, і заставалася найлягчэйшае — здымаць «каггусту».
Найлягчэйшае? Каб жа! Паспрабуй паспей за ўсімі, прасачы, не празяп якога хітразадага! Нас, от — прасалапячылі, калі трэслі разамлелых ад шчасця ленінградцаў — хлопцы адхапілі недзе чорную «дваццацьчацвёрку»!
Далей — у Паўночнай Асеціі і Кабардзіна-Балкарыі — мы, на ўсякі пажарны, амаль што не спыняліся, рулілі без перадыху. Здаліся толькі на запраўцы ў нейкай несусветнай глушэчы, аж за Мінеральнымі Водамі, дзе не было і знаку, не тое што рэкеціраў, наагул — жытла.
Смуглая, чарнавокая харашуха-запраўніца, на выгляд і з апраткі відочна старшакласніца, прапанавала-прамуркала зазірнуць на агоньчык у пакой адпачынку і, як я здагадаўся,— кахання. Пушок над яе ярка-пунсовымі ад прыроды вуснамі, якія, здаецца, яшчэ не ведалі памады, ад хвалявання злёгку пакрыўся потам. I з якое гэта прычыны дзеўчына ў краях гарных мужыкоў-казакоў галодная ходзіць ды наважылася на прыдарожны флірт — як кажуць, досыць небяспечны? Хіба я адзін, такі герой, па дарозе хуткасці перамыкаю? Наўрад.
— Паспрабаваў бы перш! — падвысіла голас недарослая красуня, калі зразумела, што госць не зазірне на агоньчык.
Але я задушыў у сабе небяспечнае жаданне, не рызыкнуў здароўем. I, бог ведае, чым яшчэ.
Такія прапановы — перадыхнуць і расслабіцца, гучалі з вуснаў дарожных каралеў і Краснадарскага краю, і Растоўскай вобласці, і па ўсім поўдні Украіны, аж да самай яе слаўнай сталіцы.
VIII
За Кіевам наваліўся несусветны туман. У такое мроіва я лучыў упершыню. Дарогі за два крокі не відаць.
Упарты грузін спрабаваў ехаць кіламетраў дзесяць у гадзіну, пакуль ледзь не пацалаваўся з шыкоўным дубам, у тры абдоймы. Спыніліся перачакаць. Так бы, напэўна, і адпачывалі невядома колькі часу, калі б раптам, нібы на самалёце, паўз нас не пранёсся нейкі вар’ят. Заведзены гэтым выбрыкам дзівака, Вахтанг, не раздумваючы, ірвануў за ім.
— Іўлу смаленую, мяне за так не возьмеш! — лямантаваў пачапаеўску.
Мёртвай кусай Вахтанг учапіўся за бампер машыны невядомага адважнага, якая ляцела наперадзе. Так да Казельцаў на халяўку і дабраліся.
На ўказальніку «Нежын» наш вядоўца збочыў направа і прытармазіў.
Спыніўся і Вахтанг. Дастаў з бардачка прынагодную — даішную — пляшачку і занёс яе відушчаму павадыру. Высветлілася, што не ён быў відушчы, а ягоныя адтуманкі са ставатнымі японскімі галагенкамі.
Развітваліся перазвонам сігналаў.
Недзе пад Чарнігавам Гарык, які ўвесь час старанна і моўчкі трымаўся ззаду, раптам рынуў наперад.
— Пайду цяпер я паравозам, стаміўся на хвасце ў салаг сядзець! Дый вы тут ужо не згубіцеся...— крыкнуў ён у прыспушчанае правае аконца іхнай з Вахтангам «сямейнай» машыны,— Заўтра ў Рымы дзень нараджэння! Абяцаў абавязкова быць! I буду!
Так і пайшоў верны муж наперад, толькі мы яго і бачылі. Спачатку, гледзячы наўслед, здзекаваліся нязлосна: ну адрывайся,
адрывайся, спяшайся да сваёй пульхненькай імянінніцы. Сказана ж даўно і слушна: едзеш цішэй — будзеш далей. Жартавалі-пасміхаліся і не заўважылі, як сапраўды моцна асталіся. Ці то Гарык занадта высільваў «капейку», спяшаўся на імяніны да каханай жоначкі, ці то мы часцей, чым трэ было, спыняліся, мяняліся месцамі ды застылыя костачкі разварушвалі.
Ужо сам-друг мы мчалі далей ды падымаліся па мерыдыяне зямной кулі ўсё вышэй і вышэй, а значыць, апыналіся бліжэй і бліжэй да роднай зямелькі.
Такім манерам выгналі без сну, ад самага Баку, дваццаць восемь гадзін. Я прапанаваў не выпрабоўваць болын лёсу і перадыхнуць. Але Вахтанг — ён якраз сядзеў за рулём — заўпарціўся:
— Дацягнем!
I мы ледзь не дацягнулі... да могілак!
Сон зламаў яго арганізм, і кацо вымкнуўся, праўда, руль трымаў моцна. I я не адразу ўгледзеў небяспеку. Неўпрыкмет мы бралі лявей і лявей. Хоць Вахтанг усё яшчэ ўчэпіста сціскаў, ні на што не рэагуючы, абаранак. А тым часам на нас насоўвалася шэрая смерць, павольна і ўпэўнена, у выглядзе роднага «МАЗа» з пяцісекцыйным прычэпам-вагонам. Можа, зямляк кіраваўся якраз на будоўлю таго самага сельгасінстытута? Я ледзь паспеў ірвануць руль на сябе. I мы прашмыгнулі ад аграмадзіны на адлегласці выцягнутай рукі. Кіроўца яшчэ доўга ціснуў аглушаючы нас, на сігнал.
Вахтанг прахапіўся і, добра не цямячы, што здарылася, учапіўся за руль. Я аддаў упартаму грузіну кіраванне, але заўважыў:
— Як толькі дагонім Гарыка, перасаджваешся да яго. Там свае небяспечныя эксперыменты на вынослівасць і паказвай!
Праехаўшы пару кіламетраў грузін усё ж скеміў, што лепш не гуляць з лёсам у рызыкоўныя гульні, і здаўся:
— Тармажу, крыху пакімарым. I праўда — вочы зліпаюцца.
— Так, адпачні, а я пакірую. Да мяжы ўжо рукой падаць,— памяркоўна прапанаваў зменніку.
— Э, не! — Вахтанг нечакана зноў заўпарціўся,— Пакуль не вымчу кіламетражу, як дамовіліся, руля не аддам!
Што было чыніць? Пярэчыць марна. Дый стаміўся я спрачацца з наравістым грузінам.
— Спадабалася мераць наземныя прасторы? Давай, давай.
IX
Прачнуўся я, калі пад’язджалі да Беларусі. Вахтанг, задаволены тым, што ажыў першы і паспеў пару дзесяткаў кіламетраў пагаспадарыць адзін, прысвістваючы, вырульваў на запраўку.
— Ачуняў, бос? У час! Давай грошыкі, пайду каня падкармлю, a то зусім хлопец прагаладаўся: чырвоная лямпачка з паўгадзіны гарыць.
Вярнуўся Вахтанг не ў настроі:
— Запраўніца песні пяе: «Бензіну няма. Толькі НЗ для даішнікаў. Чакайце да раніцы». Але ж да раніцы адубеем. Адчуваю, сваім фэйсам ёй не спадабаўся. Можа, ты схадзі? 3 бландзінамі, наколькі прыкмеціў хахлушкі больш ветлівыя, самі да іх ліпнуць.
— Ліпнуць брудныя рукі і яшчэ сякое-такое месца, калі салодкім абжэрціся, а дзеўчынёха спалохалася,— перавёў я гаворку ў іншае рэчышча, мала спадзеючыся на сваё меркаванне,— Зірні на сябе ў люстэрка: двухсутачная чорная шчэць, вочы галодныя — бандыт, адназначна! Але не марнуйся, дыхай глыбей. Можа, мне пасвеціць удача. Паспрабую ўгаварыць хоць на пару дзесяткаў літраў іх нам якраз і не стае.
Дасведчаныя вучаць: калі нельга дасягнуць мэты ні за так, ні за грошы, а вельмі трэба, яе дасягаюць за ўсякую цану. За ўсякую!
У гэтым разе абышлося без эксклюзіву, але ахвяраваць падараванымі каракумскім бізнесменам-даішнікам лайкавымі пальчаткамі давялося. Супраць вырабаў з лайкі ані ў воднай жанчыны няма аргументаў.
Заправіліся і рушылі. Як бывала казаў Астап Ібрагімавіч, паседжанне працягваецца!
Праз паўгадзіны паказалася і мяжа! Нарэшце! Аднак дзіўна: нешта няма нашых хлопцаў-даішнікаў. Спяць, пэўна што. Святы занятак для беларуса. Гэтак ён апошнія два стагоддзі і праспаў.
I ўсё ж як вольна дыхаецца на роднай зямельцы! Вось мы і дома! Амаль што дома — калі хто дакладнасць занадта любіць. Цяпер мяне цяжка спыніць.
Я сеў за руль, і мы пагналі!
Здавалася, не за пяць гадзін, а за пяць хвілін прамчалі трыста кіламетраў. Заставалася зусім дробязь. Зусім...
55
I
X
Я ведаў галоўнае, не расслабляцца на апошнім адрэзку дарогі. Прытым не з чугак ведаў, меў і сякі-такі досвед. Але калі мінулі знак «Мінск — 17 км», розум мой вымкнуўся, задрамаў. У сне я ішоў па канаце над безданню і раптам хіснуўся. Абняты жахам, закрычаў:
— Стаяць!
I прытармазіў! На галалёдзіцы! I як?! Педалька — да канца! Машыну панесла юзам, закруціла, і вось яна — бездань, тая, што снілася! I мы ныраем...
— Не-е! — закрычаў.
Я спалохаўся, але змагацца не пакінуў. Рэзка вывернуў руль направа, у бок адваротны кручэнню, вырваў кіраванне з рук конустыхіі і выруліў за метр ад абрыву,— не даў сну стацца яваю, a нам — абрынуцца ў скрозьдонную будаўнічую яму.
Яшчэ доўга я нешта крычаў на мангола-татарскай, ускідваючы ўгору кулакі, трос, нібы эпілептык, галавою — здавалася, да скону яна так і будзе ў мяне матляцца туды-сюды, туды-сюды. Нервы не вытрывалі, і я не валодаў сабою...
Але тое, што ўбачьгў далей,— спаралізавала.
Нейкае чалавекападобнае — інакш не назавеш — стварэнне скінула з рамантаванай дарогі знакі «паведамляльны ўказальнік пераходу на другую праезную паласу» ды іншыя, спадарожныя ім. I на поўнай хуткасці (не толькі мы спяшаліся трапіць дадому, пакуль не поўнач) — чатыры машыны ўрэзаліся адна ў адну.