• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    Фурнікі паспелі ўжо перагарадзіць дарогу з раскіданымі па ёй знявечанымі целамі і пакарабачанымі аўтамабілямі, загучалі аварыйныя сігналы. He першы раз пераконваюся, якія малайцы дальнабойцы! Калі б не яны, целаў было б куды болып — з кожнай хвілінай болып.
    Тады я і ўбачыў чалавека без галавы. Замест яе на шэрым асфальце ў чорна-барвовай лужыне плавалі раструшчаныя косці і траслося жэле мазгоў.
    Успомніўся той пяцісекцыйны «МАЗ», які прагрымеў дакладна за некалькі сантыметраў ад нас. Тады Найвышні злітаваўся, пашкадаваў, зараз — таксама. Наступны раз чарга на выратаванне можа быць не нашай.
    Нешта змусіла зноў глянуць на безгаловага. Гэта ў прыродзе чалавечай: жахлівае не толькі адштурхоўвае, але і прыцягвае. I я зноў
    павёў вачыма. Божухна! Боты з медзянымі каўбойскімі шпорамі! Гэта ж хвалёны штатаўскі абутак Гарыка! «Другіх такіх «кірзачоў» па ўсёй краіне няма!» — любіў фарсануць ён пры нагодзе. He хацелася верыць. Свядомасць адмаўлялася ўспрымаць убачанае. Божачкі! Навошта ён адарваўся і панёсся наперад? «Да Рымачкі на дзень нараджэння спазняюся». От і паспеў...
    Вахтанг раптам залапатаў па-свойму. Пэўна што, таксама пазнаў Гарыкаў абутак. I закрычаў. Ягоны голас разлягаўся ўсё мацней і мацней, і неўзабаве я нічога. апрача гэтага голасу, не чуў. Нішто не магло заглушыць яго.
    А потым Вахтанг заціх, укленчыў каля славутых ботаў, пачаў маліцца — зноў жа па-свойму, незразумела. Так і прастаяў да прыезду «хуткай» і даішнікаў.
    Вахтанг застаўся пільнаваць на месцы аварыі, а я павалокся ў Мінск — паведаміць родным. Акурат павалокся — доўга поўз на трэцяй, забыўшыся на чацвёртую і не чуючы за спінай абураных сігналаў тых, хто ўсё адно спяшаўся. I гэта злавала. I з злосцю думалася: дарога бярэ занадта дарагую плату за тое, што яе нехта некалі праклаў для хуткасці перамяшчэння. Цяпер яна вымагае грошай? Так, вядома. Але здаўна і нястомна бярэ і куды болын дарагую плату — чалавечыя жыцці.
    XI
    Апрача любові і нянавісці ёсць яшчэ адно пачуццё, якое змушае траціць галаву. Яно прыходзіць, калі мы вяртаемся па доўгім расстанні дадому.
    Я заехаў у двор, спыніўся, заглушыў матор. Усё, прыехаў! Канец. Фініш... Расслабіўся... Нечакана сціснула ў грудзях. Запала кудысьці дыханне.
    Ледзь вылез з машыны. Моцна, як мог, удыхнуў і выдыхнуў — адпусціла! Закарцела зірнуць на неба. Вялізная чорная птушка лунала над горадам. Ястраб? Няўжо арол?! Вось ён праляцеў над маім домам, узняўся ўвысь і растаў у нябёсах. Як Гарык, мой сябра, цяпер ужо вечны. А можа, гэта ён і быў?
    Першы клас
    Дваццаць тры плюс два — заданне для першакласніка. Толькі тут яно так проста не развязваецца. Бо гаворка ідзе пра рэчы розных шэрагаў і рознага парадку: дваццаць тры гадзіны да пачатку рэгістрацыі рэйса Стакгольм — Масква і дзве шведскія кроны, патутэйшаму — дробязь — у кішэні.
    Чаму з гэткім запасам часу, спытаецеся вы, з’явіўся я ў аэрапорт? Не-не, я не з тых бесклапотных бадзяг, рамантыкаў ці летуценнікаў якія любяць назіраць за «іламі» ды «боінгамі», што знікаюць у нябёсах, і ўяўляюць у іх сябе, даражэнькіх. He аматар я і бяздумна туляцца ў натоўпе няўрымслівага прылётна-адлётнага люду. Урэшце, не такі я багаты і не такі бедны, каб дазволіць сабе траціць жыццё на марнае церце часу. Прычына, праз якую лучыў я ў аэрапорт мала не за суткі да рэйса, каб пакінуць найсацыялістычнейшую (як у нас мяркуюць) ці найкапіталістычнейшую (як лічу я) краіну Захаду — Швецыю, болып трывіяльная і простая. Помніце, выходзіў пры камуністах кіначасопіс «Хачу ўсё ведаць!»? Здаралася, бальшавікі кідалі ў народ і карысныя лозунгі. Дык веды, калі сёння прадоўжыць іх думку— гэта інфармацыя, а інфармацыя каштуе грошай. Каб зарабіць грошай, трэба, само сабою, добратакі выкласціся, напнуць сваё неацэннае здароўе, здабываючы тую самую неацэнную інфармацыю. Вось я яго і напінаю каторы ўжо год. Таму і ў Швецыі апынуўся, дзе гэтак модная цяпер хатняя электроніка куды таннейшая, чым у нашай «буче, боевой, кнпучей». А дома някепская дэльта выходзіць. Так-так Прычына ж майго доўгага сядзення, лепш — доўгага цярпення ў аэрапорце сапраўды банальная, нават, бадай, і занадта.
    Ды пра ўсё па парадку.
    Выбегаўшы за апошні дзень па «шопах» і распродажах належны кіламетраж і вяртаючыся ў гатэль па непараўнальным, у агнях і ілюмінацыях Стакгольме (ён ужо паспеў ахінуцца цёплым снежным вечарам), я знячэўку сам сабе абурыўся: а колькі таго жыцця?! Пашпацырую і я, быццам нічым не абцяжаны турыст, па гэткай ночнай казцы! Развітаюся з ёю, незабыўнай! Калі яшчэ ў чароўныя мясціны гуллівы лёс закіне?
    I пашпацыраваў. Забрыў на вядомую вуліцу. I спытаў сам у сябе, прыварожанага ўбачаным: а які, калі на тое, клопат, старэча? Ту-
    рыст ты сёння ці не турыст?! Чым ты горшы за іншых, падобных да цябе чалавечкаў? Хоць бы і за таго шведа, тваімі продкамі некалі бітага? От і зазірні ў гэты маленькі бардэльчык! Патрымайся за дамачку заморскую! Бачыш, як шматабяцальна вірлавокія лэдзі за шклом свае яркія вусны аблізваюць. А як завабліва тое-сёе ў сябе пагладжваюць. У-ух! Зазірні, Ваня (гэта я так сябе, калі хвалююся, называю), на развітанне, зазірні, дарагі.
    I я зазірнуў і зведаў каханне платнае. 3 чым яго, сякое-такое, ядуць і колькі за гадзіну лічаць. Вы не паверыце, але надта ж палкаю і нястомнаю сяброўкай паказала сябе, можна сказаць, зямлячка — шыкоўная, у добрым целе хахлушка. якіх тут, наўздзіў хоць гаць гаці.
    I вынік — у гатэлі апынуўся глыбокай ноччу, калі, як спяваў Высоцкі, «автобусы уже не ходють», і знясілены, быццам я на нейкі час падічяніў Атланта, які купал неба трымае...
    У сем нуль пяць настырны і разумны электронны будзільнік учэпістых і мэтных японцаў з «Seiko» разбудзіў мяне толькі за трэцім разам. Сонная галава цяміла цяжка, і я зусім забыўся пра розніцу ў часе. Апамятаўся, апёкшыся кавай, што закіпела ў micro wave: спрасонку пазначыў у таймеры не той час. Адразу ж выклікаў таксі, папярэдзіўшы: у мяне з сабою рэчаў — цэлая гара. Адказалі, каб не хваляваўся. No problem, маўляў чакайце. дарагі таварыш, за вамі прыедуць... Жартаўнікі...
    Аднак не выратаваў хоць і паказаў характар, нашчадак недабітага шведа. Ён гнаў свой micro bus (усё ў іх мікра) як учадзелы, але... гэта быў не ягоны вечар — папраўдзе, ранак. He даехаўшы да аэрапорта з квартал, «мерседэсік» зачмыхаў: швед, спяшаючыся, забыўся заскочыць па дарозе заправіцца.
    Карацей, самалёт я правароніў. Правёў яго прытуманеным слязою паглядам. А ў дадатак і апошнія грошыкі спаліў: велікадушна адмовіўся ўзяць у кіроўцы рэшту — не мог не аддзячыць чалавеку. Стараючыся паспець да рэйса, ён рызыкаваў і сабою, і машынаю: раз ледзь у кювет не нырнулі, а калі зноў занесла, дык толькі нейкім цудам слуп не параўнялі. Ды і рэчы дапамог у залу чакання занесці.
    Наагул, заставалася адно: закампасціраваць адкрыты — дзякуй Богу! — білет на наступны рэйс і чакаць. Чакаць амаль што суткі.
    Праседзеў у пакутлівай бяздзейнасці паўтары гадзіны. Здаліся яны вечнасцю. «А як адбарабаніць тэрмін у пятнаццаць разоў
    большы?!» — бедаваў ёўзгаючыся ў крэсле. Але чалавек — усё ж цярплівае стварэнне. I не пазбытае да таго ж цягі да спазнання. Апоўдні я ўжо больш-менш уяўляў сабе жыццё і правілы паводзін, а ў існасці — выжывання — у аэрапорце з прыгожай назваю Arlanda.
    Горш за ўсё, што на парасстаўляных у холах і залах незлічоных крэслах і канапах няможна спаць, а мяне нястрымна хіліла. Ледзь заплюшчыш вочы — і невядома адкуль з’яўляецца ўзброены да зубоў рэйнджар (гэтак я ахрысціў тутэйшых палісменаў за іх асабліва ваяўнічы прыкід: пісталет, электрашокер, дубінка, кайданкі, яшчэ нейкія бірулькі ды бразготкі для тых, хто захоча паспрачацца й павыскаляцца). З’яўляецца — і прапаноўвае асалавеламу містэру пасажыру прайсці ў пакой адпачынку. А пакой гэты — папраўдзе, катушок з мяккім лежаком — каштуе грошай. I не дзве кроны. Пахадзіць жа па залах, выйсці падыхаць свежым паветрам, абгледзець тутэйшыя славугыя мясціны, туды-сюды тусануцца і тамсям патаўчыся, а значыць, прабавіць час, а разам скінуць з сябе гнятлівыя апранахі сну — гэткай жаданай мажлівасці няма: вы не абібок-турыст з мыльніцаю ад «Fuji» ці «Kodak» на грудзях, а чаўнок. («Трагік» Т.Драйзер, жартаўнік ОТенры, «нямецкі таварыш» Э. М. Рэмарк, К. Чапек, які «за словам у кішэнь усё ж палезе», «жахіст» Ф. Кафка, аўтар ціхіх дэтэктываў з камісарам Мегрэ «ў галоўнай ролі», які ні на хвіліну не расстаецца з люлькай, Ж. Сіменон, Конан Дойл і іншыя назвалі б вас мякчэй, больш інтэлігентна і загадкава,— коміваяжор, што, уласна, нічога не змяніла б.) Так, чаўнок. I таму вымушаны адольваць моры, акіяны або паветраную прастору звычайна з грузам. Вось і гэтым разам панакупляў рознай буржуйскай электронікі, якая на бацькаўшчыне каштуе шалёныя грошы, а тут... Туг просты рабачай з адной-дзвюх зарплат здольны заваліць апаратураю радыёаддзел усякага саўковага універмага. I зараз гэтыя тры хайфайныя відэамагнітафоны «JVC», найноўшы дваццаціпяцідзюймовы «блэк-трынітрон», крутая шматблокавая стойка «Technics», парачка прафесійных сінтэзатараў «Yamaha», скрынка з аўдыёкасетамі «BASF» і «ТДК», а таксама важкая — сем на восем — сумка якаснага (без кепікаў) сэканд-хэнду вісяць у вас каменем на шыі, прывязаўшы да клятага пластыкавага крэсла.
    Такую колькасць тэхнікі павесіць на аднаго чалавека ды на бязмерна ўедлівай савецкай мытні — значыць, абдзерці яго як ліпку. I таму часткаю грузу на час праходжання кардону трэба падзяліцца
    з багатымі людзьмі. Чаму, пытаеце, з багатымі? Ды таму, што яны ляцяць пустьіхМІ і запісаць на сябе нейчы «лішні» відзік-шмыдзік звычайна згаджаюцца: новаспечаныя ротшыльды яшчэ не забыліся, як самі жываты надрывалі, у людзі выбіваючыся...
    Колькі, дарэчы, націкала? Дванаццаць пяцьдзесят? Гм-м. Тут мяне і пахаваюць.
    Але здавацца — лёс перайначыць, перавярнуць яго, беднага, дагары нагамі. Прыдумаў маленькі самападман. Дзеля ўяўнага прыспешвання часу разбіў гадзіну на дзве палавінкі. Адна мінула, другая — гадзіны як і не было! Проста імчыць час! I зноў першая палова гадзіны мінула. I другая... I зноў першая. Але ўжо не гэтак хутка. Нічога! Як там казаў хахол у вядомым фільме: «Тэчэ помалэньку»? Ён пра ваду гаварыў, але час — таксама цячэ. Памаленьку, але цячэ. Галоўнае — трымацца, не расслабляцца, не ныць! Колькі там нацякло? Палова на трэцюю? Да рэйса яшчэ амаль дваццаць гадзін? Жах!