• Часопісы
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    «Малайчына, дабрадзей мой дурненькі!» — адразу ж адлягло ў мяне на душы.
    — Выходзьце! — чамусьці афіцыйна, на вы, звярнуўся да мяне мытнік, хоць я быў напалову маладзейшы за яго. «I што далей, цікава?» — захваляваўся зноў але рыжы не даў апамятацца — паказаў пальцам на дзверы: — Там абуецеся! Вызваліце купэ для праверкі!
    Пакуль я дапамагаў бабулі вылезці з-за століка, маладыя адышліся да тамбура — далей ад ляманту пільнага Прапаршчыка. Выбраліся нарэшце ў праход і мы з бабуляю.
    «I чаго гэта ён прыляпіўся акурат да нашага, трэцяга, купэ? Чым яно, няшчаснае, правінавацілася? — набягалі адно за адным пытанні — Астатнія ж ніхто нават не адчыняў».
    За дзвярыма тым часам чуўся натужны сопат: рыжы ўзяўся за шмон. Нешта там грукнула. Няйначай штосьці звалілася з верхняй паліцы. Але ж туды толькі я свае сумкі закідваў?! Ды ліха з імі! Няхай! Галоўнае — разумнік у пагонах сваёй уласнай нагой найкаштоўнейшую рэч з зоны ператрусу выкінуў. Каб ведаў што піпурляе, быў бы больш далікатны з маімі туфлямі. Так што — шчыра ўдзячны.
    А на старую, каб хто спытаўся, за што ўз’еўся? Бабуленцыя — пашукаць такую! Прызналася, што першы раз дзевяціпавярховы дом праз акно нашага купэ ўбачыла. Перад яздой перахвалявалася, усю ноч вачэй не заплюшчыла і толькі раніцай, калі пляменнік вёз яе на станцыю, змаглася — усе сто семдзесят вёрст праспала на задняй сядушцы.
    Валюты заміж дазволеных колькіх соцень рублёў памяняла ўсяго на шэсцьдзесят пяць — болей не назбірала.
    I вось цяпер рыжы хамуйла сваім крыкам давёў бабулю: яна цяжка дыхала, трымалася за сэрца.
    I маладую пару ўшчэнт запалохаў: абое як прыліплі да тамбура.
    Зноў у купэ нешта загрукатала. I што ён там шукае? Можа, ноччу наркотыкі прысніў і цяпер спрабуе іх знайсці, палічыўшы сон прарочым?
    Нечакана рыжы адчыніў дзверы. Плюнуў на калідорны дыванок, ізноў дыхнуў перагарам:
    — Дай прайсці!
    Адапхнуў мяне да акна і ступіў да наступнага купэ. He азіраючыся, праз зубы, некуды ў падлогу выціснуў з сябе:
    — Інтэлігенцыя драная! Нават пойла з сабою не ўзялі! Пустадомкі!
    «Вось табе й на! — не змог я стрымаць здзіўлення,— Дзеля гарэлкі такі гвалт узняў’ Дорага ж абходзіцца дзяржаве твая смага! Правароніў незаконны вываз капустачкі! А табе ж, ашчадненькаму, яе стала б надоўга! I вагоны вам, рыжым, на шкуматанне няйначай па адным на рыла даюць. Хто пасля гэтага пустадомак?!»
    Я прапусціў бабулю ў купэ. He сталі доўга чакаць і маладыя.
    — I чаго ён гэтак раскрычаўся? — ажыў нарэшце бязвусы муж і зноў узяў за руку сваю кірпаносую шэравочку.
    — Мо чалавек не з той нагі ўстаў? Бывае такое. Усё і пакацілася не ў той бокзаступілася бабуля за мытніка,— He трэба на людзей злосці таіць.
    — Затойваць злосць — не трэба, а вучыць нахабнікаў ветласці — трэба! — гарачыўся я,— У якім лесе рос? На якой стайні выхоўвалі?
    Бабуля супакойвала нас: яна больш перажывала за іншых, чым за сябе.
    Паціхеньку-памаленьку мы адходзілі ад перажытае калатнечы. Я падаў думку праветрыць купэ. Неўзабаве пасвяжэла не толькі ў паветры, але і на душы. Маладая жонка нашага спадарожніка зноў заўсміхалася. Бабуля, як і раней, узялася частаваць нас прысмакамі. Спакайней забілася сэрца і ў мяне.
    Так, без новых трывог і турбот, даехалі да Берліна. На рыжага проста забыліся. Суцяшала, што свайго ён так і не дамогся. Тыя, што мелі ў запасе спіртное, сваё кроўнае аддаваць не збіраліся і не спалохаліся яго дзікага ляманту. Іншыя ж, накшталт нас... Зрэшты, пра іншых пакуль што памаўчым.
    Цягнік ішоў са сваёй крэйсерскай хуткасцю і, супакаяльна пастукваючы коламі — та-та-та, та-та-та,— імчаў нас усё далей на Захад.
    Бабуля ехала на бацькаўшчыну «бітлоў», у Ліверпуль, да роднага брата. He бачылася з ім з часоў Другой сусветнай вайны. Усё ўздыхала:
    — Ці пазнае Пецечка мяне, старую?
    Маладая пара накіроўвалася да сяброў на поўдзень Францыі — у цёплым моры пакупацца.
    — Прыедзем — і адразу на пляж, у ваду! — рабіла планы даўгакосае дзяўчо.
    — Не,— пярэчыў ёй муж,— спачатку клункаў пазбудземся.
    Я ехаў да ліпавай радні ў звышвольны Амстэрдам на выведы: казалі, там, на лета гледзячы, у некаторых шопах апаратуру за капейкі скідваюць.
    Толькі пры расстанні бабуля прызналася, што таўшчыні ёй дадаваў абкручаны вакол жывата шалік з зашытымі ў яго залатымі чырвонцамі.
    Незвычайнай была і каса ў маладой кірпулькі-жонкі — са шнурочкамі каменьчыкаў-алмазікаў. I дарма яна яе церабіла. Трапіўся б хто кемлівейшы за чырванамордага — здагадаўся б, што пальчыкамі яе нервачкі водзяць.
    He стрымаўся, пахваліўся сваім сховам-абцасам і я.
    Усе дружна рассмяяліся.
    Самы Ніжні Тагіл
    I
    Ёсць такі горад на Урале, Ніжні Тагіл называецца. Ціхі, трэба сказаць, гарадок, спакойны. Асабліва ўдзень. Але пра гэта — пазней.
    Цёмна-шэрае, з адценнем хакі зімовае неба Ніжняга Тагіла апоўдні звычайна падфарбоўвалася аранжава-блакітным едкім дымам, што поўз, як з цюбікаў з комінаў шматлікіх заводаў. I тады гэты пейзаж нагадваў карціну, адзін позірк на якую выклікаў невясёлую думку-здагадку: на небе нас чакае не толькі рай — знайшлося і там для пекла месцейка. Заводы ўсе былі пільна патрэбныя краіне і, вядома ж, строга сакрэтныя, такі, як, скажам, танкавы. Спецыялізацыі іншых не ведаю, а хлусіць, ледзь ступіўшы на парог, не хочацца.
    Аднойчы ў Ніжні Тагіл зазірнулі два шукальнікі прыгод, болып дакладна — удачы. Маладыя авантурысты з НДІ элекгронікі марылі не толькі свет паглядзець, але і сябе, малайцоў паказаць.
    Прыехалі шукальнікі цягніком. Сціпла гэтак прыехалі, без шуму. Ды, калі папраўдзе, шумець ім і не выпадала: у гасцях — не дома, пакрыўдзяць — матулі не пажалішся.
    Дык вось, гэтыя самыя шукальнікі-здабычнікі выйшлі на прывакзальную плошчу. А тут. ні адсюль ні адтуль, таксі да іх падрульвае, і кіроўца, вясёлы такі, проста сам Швейк-салдацік бравы, задаволены сабою і жыццём сваім нябедным, усміхаецца і кажа:
    — Сядайце, паночкі даражэнькія, камандзіровачныя ці бізнесоўцы, нават не ведаю, як да вашага брата цяпер звяртацца. Калі ласка, загадвайце, куды вас даставіць. У нас тут такі расклад: налева пойдзеш — у інтэрнат патрапіш, у заводскі. гэта калі вы камандзіровачныя, направа — у гасцініцу сярэдняй рукі, дзе селяцца чаўнакі; проста паедзем — гэта ўжо са мною, у сэнсе, тады і я спатрэблюся,— у люкс-гатэль прыбудзем. Што, паночкі даражэнькія, выбіраем?
    «Клоун і вершаплёт, цікавы суб’ект, карацей»,— зрабіў я сабе закладачку. I чаму гэта таксіст з усёй гурбы пасажыраў акурат нас выбраў?
    — Нішто сабе ў вас гарадок, незвычайны,— разглядаючыся на бакі, загадкава зазначыў мой сябрук Жэня Бяндзераў. I, звяртаючы-
    ся ўжо да мяне, запытаўся: — Ну што, стары, не будзем эканоміць на здароўі?
    — He будзем,— падтрымаў я аматара камфорту і павярнуўся да кіроўцы: — Давай, дарагі, паказвай свае палаты белакаменныя.
    Таксіст-артыст, нібы пад каманду, расхінуў набіты залатымі, яшчэ эсэсэсэраўскімі зубамі рот і, заззяўшы, як лямпачка Ільіча, па-ранейшаму задаволены сабой, выдыхнуў:
    — Ваня паноў камерсантаў умомант дамчыць. Усё будзе, як заўсёды... у сэнсе о’кей! — хуценька дадаў ён, міргаючы вочкамі.
    «Цікаване пераставаў я здзіўляцца — Выскаляецца ўвесь час, як блазан, а наконт нас з ходу дапяў».
    Люкс-гатэль паўстаў у выглядзе шэрага панельнага будынка, на якім паміж першым і другім паверхамі прарэджанымі літарамі гарэла-свяцілася шыльда. Калісьці, напэўна, на ёй можна было прачытаць назву ўстановы, але цяпер нястача паловы літар рабіла гэта немажлівым. Затое люкс-нумары з двума студэнцкімі жалезнымі ложкамі, піянерскай фанернай тумбачкай, халодным душам, радыё, але без тэлефона і тэлевізара былі ў наяўнасці.
    Пасялілі нас надзіва хутка, па-еўрапейску, як быццам чакалі даўно. Звярнула на сябе ўвагу і тое, што ў найлепшым, як запэўніваў нас чарговы, ужо гасцінічны, клоун. люкс-гатэлі горада не заўважалася іншых, апрача нас, прыезджых. He было і мясцовых, ночнага лёту, «мятлушак». «Зрэшты, яшчэ не час»,— прыйшлі мы да высновы, зірнуўшы на дапатопны (калі меркаваць з дызайну цыферблата) гадзіннік, што вісеў у фае.
    Неўзабаве мы асвойталіся ў нумары. а яшчэ хвілін праз сорак я крычаў на Жэньку, які зачыніўся ў туалеце-душы:
    — Ты там заснуў, ці што? Хлопцу з дарогі таксама апаласнуцца не шкодзіць, вагонны бруд змыць.
    Пасля ледзянога душу мы нібыта наноў нарадзіліся, і я дазволіў сабе заікнуцца наконт дзяўчатак.
    — Спачатку падмацуемся,— запярэчыў Жэнька. У яго былі свае правілы на гэта,— Здароўе найперш. Запомні, донжуан: арганізму патрэбныя вітаміны, тады — грошы і толькі потым — крэслы (жыццёвыя выгоды, значыць) ці дзяўчаты — гэта ўжо на выбар.
    «Табе, можа, і гэткая паслядоўнасць даспадобы,— не пагадзіўся я,— а хлопцу дзяўчаты перш-наперш. I наагул, якія табе вітаміны без адпаведных капіталаў? Дый на жыццёвыя выгоды без іх не разгонішся».
    Жэнька выставіў на стол усе прыпасы, што засталіся пасля трохдзённага падарожжа: бляшанку шпротаў (мэйд ін «амаль за мяжою», гэта значыць у Прыбалтыцы), дзве размякчэлыя «труфеліны», чвэртку сітнага і два пазначаныя пролежнямі яблыкі. Яблычкі, заўважу, былі не звычайныя, а залатыя, бо куплялі мы іх у цягніковага спекулянта, а заадно і пашыральніка друку — ён яшчэ і бульварнымі газеткамі гандляваў. Хацеў я сказаць пару ласкавых слоў хціўцу, але сябра мяне апярэдзіў. «Ты лепш бы не дзвесце працэнтаў накідваў а, скажам, пятнаццацьдаў Жэнька дармовую навучку пачаткоўцу дробнага бізнесу,— тады б не швэндаўся па вагонах цэлыя дні з адным вядзерцам. У інстытут табе трэба паступаць. Там розныя разумныя законы вывучаюць, скажам, аб пераходзе колькасці ў якасць».
    Ацаніўшы спажыўную вартасць памянёных прадуктаў, мы зразумелі, што да раніцы на такім мізэры не пратрымаемся, і здумалі наведаць мясцовы люкс-рэстаран. Там, глядзіш, і дзяўчаткі — лепш позна, чым ніколі — надарацца.
    Дзеля іх мы і надзелі ўсё найлепшае з узятага з сабою на «гульбу па Дунаі» (Жэнькава прыдумка). А ўзялі мы з сабой, паслухаўшы парады аднаго тутэйшага жыхара, які выступіў у ролі кансультанта, шмат чаго. I гэтаму «шмат чаму» многія пазайздросцілі б нават і сёння. Болып правільна будзе сказаць — асабліва сёння.
    На Жэньку былі чорныя скураныя, ці, як ён з гонарам удакладняў, лайкавыя, штаны ад «Karden», бліскучая італьянская цёмнавішнёвая байка, замшавы шэры жакет і гішпанскія чаравікі колеру дзіцячай нечаканасці (тым годам надзвычай моднага).