Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

Запісы забітага кантрабандыста

Леанід Маракоў

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
60.2 МБ
— Людачка, толькі адно пытанне,— стаяў я каля ўвахода ў буфет,— Як нам адсюль выбрацца, у сэнсе жывымі выйсці?
— Ніяк,— спакойна адказала Люда (у гэтую хвіліну яна мне падалася не вельмі сімпатычнай і нават не такой ужо і маладой).— Ад Зуба яшчэ ніхто не ўцякаў. Прынамсі, тут, у нашым рэстаране. Да таго ж ён абвясціў вас сваёй уласнасцю. «Каб на новенькіх ніхто вачанятак не вылупляў і зяпу не разяўляў»сказаў усім гадзіны дзве таму. (Ага, вось як яно было!) Таму ад вас, як ад агню, усе і шарахаюцца. Лепш піку атрымаць, чым з Зубам звязацца. I я, чаго добрага, магу дагаварыцца.
Трэ было нешта рабіць. Увесь трыццацігадовы жыццёвы досвед падказваў, што безвыходных сітуацый не бывае. I, ужо нічым не рызыкуючы, я прапанаваў як сказала б Людачка. на дэсерт:
— Ты бачыла калі долары? Шмат долараў. Скажам, сто.
Добры быў час: за сотку адкупляліся!
Слова «долары», такое ж рэдкае ў тутэйшым ужытку, як і самі абазначаныя ім грашовыя знакі, напалохала яе, але яно ж і памагло адолець страх, надало Людзе адвагі:
— Выйсці можна толькі праз кухню, але там жалезныя дзверы і яны замкнёныя. Ключ у дырэктара, а яго вечарам (цяпер ведаеце чаму!) ніколі не бывае.
— Добра, а ў кабінеце дырэктара дзверы браняваныя?
— Heадказала Люда, скеміўшы, што я маю на ўвазе,— дзверы як дзверы.
— Тады — берымося!
Мой план палягаў у тым, каб прабрацца спачатку ў кабінет дырэктара. пашныпарыць там наконт «залатога ключыка» і пасля ўжо далей выпрабоўваць лёс.
Першая частка аперацыі прайшла на выдатна. Трэба сказаць, што і надалей Люда чынна трымала наш бок: ужыццяўляла лучнасць паміж мною і Жэнькам, адцягвала Зубаву ўвагу, а пад канец заявіла. што пра сябе парупіцца сама (і, як пазней мы даведаліся, парупілася), чым зняла з нас маральныя вярыгі.
Карацей кажучы, мы здабылі волю.
Вырваўшыся на двор, пранесліся паўз Дом быту, хімчыстку. магазін «Хлебны» (як я паспяваў назвы чытаць?). Ламанулі за стэнды, з якіх нас віталі ўдарнікі камуністычнай працы, і апынуліся на бубне, а папраўдзе — на закладзенай з уральскім размахам будаўнічай пляцоўцы. Штохвіліны рызыкуючы грымнуцца ў яму ці напароцца на ражон з іржавай арматуры, мы не прыпынялі чэмпіёнскага забегу. I Бог злітаваўся над «спартоўцамі»: дыстанцыю адолелі без асаблівых страт для здароўя, ды ў дадатак натрапілі на «КамАЗ», гружаны дошкамі.
Лёгкія разрываліся ад даўно забытай нагрузкі, у вачах праплывалі белыя шары, і, не змаўляючыся, мы спыніліся. Трэ было перадыхнуць і заадно ўзважыць, як там справы з пагоняй і ці не нас чакае «КамАЗ» з дошкамі, з каторых, як вядома, труны збіваюцца.
— Добра беглі,— спрабаваў жартаваць Жэня, ды я толькі зубамі скрыгатнуў: мы маглі гэтаксама добра ляжаць.
He марнуючы часу, падняў з зямлі абрэзак арматуры і, асмялеўшы, зазірнуў у кабіну — нікога. Абгледзеў з падножкі грузавіка мясцовыя адметнасці, прыслухаўся: быццам ціха... I ў гэты мрмант адбылося аб’явенне Антыхрыста народу: з цемры перада мною ўзнік не зусім цвярозы гаспадар аўто і разам — раскрадальнік будаўнічых матэрыялаў.
— Гэй, мужыккрыкнуў я работніку ў нейкім сэнсе інтэлектуальнай працы — Калі мы зараз паедзем, і паедзем вельмі хутка, ты атрымаеш вось гэта,— тыцнуў яму пад нос правую руку, адзін з пальцау якой аздабляў залаты пярсцёнак работы аднаго маленькага габрэя, вялікага знаўцы даўганогіх «гёрлз» вясёлых паводзіні табе нейкі час не трэба будзе красці гэтыя няшчасныя дошчачкі.
— А ад каго шыецеся? — з неймаверным, проста-такі наркатычным спакоем спытаў мужычок. Біты, відаць, быў хлапчына, не прасцячок, няйначай з крььмінальным мінулым.
— Ды магазінчык з такімі вось бразготкамі грукнулі.
— А-а, ну тады святая справа,— вывеў былы гоп-стопнік.
Мы ўскочылі ў кабіну.
Я апошні раз азірнуўся на будоўлю веку, што ўратавала нас, і не без трывогі адзначыў, як яе крэсляць уздоўж і ўпоперак агоньчыкі-ліхтарыкі: «Не супакоіліся хлопцы, шукаюць. I сапраўды, цяпер для рызыкоўных малайцоў гэта справа чэсці. A то, глядзіш, адны ўцякуць — іншым захочацца. Гэтак і на бабах застанешся».
Для нас жа расклад быў іншы: мы атрымалі з паўгадзіны форы. I вадзіла наш быў малайцом: «Едзем да мяне»кінуў на маё маўклівае пытанне.
«Шукайце, шукайце»,— наказваў я «ліхтарыкам» ужо болып спакойна, калі «КамАЗ» па-дакарску рвануў з месца...
КЭхмазнік жыў у прыватным доме на ўскраіне горада. Дом, паводле азначэння яго гаспадара, бьгў прыблатнёны — з тэлефонам, і мы не ўтрывалі, пазванілі забытаму да часу мясцоваму кампаньёну. У прынцыпе, якому там кампаньёну — проста апынуліся неяк разам у схільным да легкадумства горадзе Сочы, дзе ён і панаплёў нам пра скарбы, асабліва мэблевыя, што ледзь не задарма бяры ў тутэйшых супершопах з падвешанымі да столі ліпучкамі для знішчэння мух і іншага паскудства. Меркавалі абысціся без яго, але зараз розніцу давядзецца дзяліць на траіх (халява, на жаль, не прайшла). Зрэшты, усіх грошай не забярэш, а з жыццём, рызыкуючы, як сёння, развітацца можна ўмомант. Карацей, пазванілі.
Заспаны кампаньён доўга не мог даўмецца, «каму там не спіцца», але як толькі сцяміў, што да чаго, прачнуўся імгненна. «Дысцыплінаваны і лёгкі на ногі,— падумалі мы — Гэта добра». I слушна падумалі.
Прадыктаваўшы трэцяму-не-лішняму адрас гоп-стопніка на пенсіі і расказаўшы ў двух словах пра нашы надзвычайныя прыгоды, мы пачулі голас надзеі: «Буду хвілін праз трыццаць — сорак. На белай «сямёрцы». Пастарайцеся нікуды не выходзіць».
«А кампаньён у курсе мясцовых звычаяу— ласкава прайшліся мы па новым дружбаку— I чаго ж ён, гад, у Сочах пра іх сціпла прамаўчаў?»
Камазнік, пачуўшы сапраўдную версію нашых уцёкаў, пярсцёнка не ўзяў («Хай у мяне пакуль што дзесяць пальцаў на руках застанецца»), а толькі папрасіў на пляшку і паставіў умову каб чакалі мы «свайго хаўрусніка» на дварэ, і на тым — тыцнуў ён брудным
пальцам у акно,— супраціўным ад яго дома баку. «Вы сёння тут, заўтра там, а мне яшчэ пажыць хочацца. Так што вось вам Бог, a вось парог».
Мы палічылі ягоныя довады пераканаўчымі і, узаемна задаволеныя, развіталіся.
Хвіліны здаваліся гадзінамі, але калі мінула іх дваццаць восем (па секундах лічылі), убачылі белую «сямёрку», пра якую гаварыў наш кампаньён. Пытання «сядаць — не сядаць» у нашай сітуацыі не ўзнікала, і мы ўскочылі ў машыну.
Ехалі наструнена. Жэнька сядзеў скасабочыўшыся, грудзямі ўперад, тварам да задняга шкла: ці то пагоню адсочваў ці то маршрут на ўсялякі выпадак запамінаў.
Але хваляваліся мы дарма.
Кватэра новага сябра «Клуба ахвотных і знаходлівых» была напакаваная, як кажуць, пад завязку. Нас з Жэнькам гэта дужа ўзрадавала: хто б там што ні казаў але чым багацейшы чалавек, тым болей шанцаў што ён вас не абрабуе.
Выдзеліўшы асобны пакой, нас запрасілі (пасля ванны, вядома) «павячэраць чым Бог паслаў». «Ты глядзі, нават у гэтым ціхім горадзе Ільфа і Пятрова ведаюць»,— шапянуў мне Жэнька, калі з бурчэннем у жыватах (яго рыба і мая катлета па-кіеўску засталіся Людачцы заміж прэзента, як, зрэшты, і родная сотачка) мы ішлі на кухню.
Расказаны Мікалаю (няўрымслівы жартаўнік Жэнька крыху пазней спрасціў «царскае» імя нью-кампаньёна да нянаскай карацелькі — Мік) увесь баявік «Прыгоды двух сціплых чаўнакоў у не вельмі сціплым Ніжнім Тагіле», на наша абуранае здзіўленне, асаблівых пачуццяў і суперажыванняў у гаспадара дома не выклікаў. Сумленна выслухаўшы ўсе жахі да канца, ён толькі сонна спытаўся:
— I што, зусім-зусім не стралялі? Та-ак, старэюць хлопцы, старэюць... От у наш час...
Толькі пад раніцу, стомленыя бурнымі падзеямі і напалеонаўскімі планамі, мы паваліліся на аграмаднае румынскае крэслаложак, якое нам выдзеліў гаспадар. Жэнькаў мозг, нават засынаючы, спрабаваў аналізаваць ход і вынікі перамоў:
— Прафесіянал — сам узяў меру, а нас напаіў добра. Цікава, ці шмат лішняга нагаварылі? Але, нямала на грудзі прынялі. Ды як
не напіцца пасля такога працоўнага дня? Га-а? Нанава ж, можна сказаць, нарадзіліся.
«I ў кашулі, забыўся ён, ці што»дадала мая затуманеная свядомасць.
— Праўду, бацька, кажаш,— было апошнім, што выціснуў я з сябе — і вымкнуўся.
Прачнуліся пад абед (калі меркаваць паводле пахаў што плылі з кухні), памыліся, пагаліліся і, адчуўшы сябе больш упэўнена, рушылі на пяшчотныя для вушэй гукі, якія выдае мяса, калі смажыццасквірчыць на патэльні.
— Вы ўжо даруйце гасцям нязваным, што гэтак доўга ўчора мучылі вас гутарыстыкайузяў Жэня на сябе ініцыятыву ў наладжванні кантакту з жонкай таварыша ў бізнесе — Хоць Саша,— валіў ён усё на мяне,— любіць пабалакаць. I пазабаўляцца трохі. Прыкладам, нядаўна ў незнаёмым горадзе пайшоў у рэстаран шыкоўны і нават жывы адтуль вярнуўся. I ўсё б добра, ды толькі дагэтуль не зразумеў што вярнуўся зусім выпадкова... He слухае старэйшых. А пад стол жа пешкі хадзіў, калі некаторыя...
— Ды годзе табе,— абарваў я дэмагога — Ты лепш успомні разумніка з графскімі замашкамі, аматара люкс-гатэляў.
— Усё нармальна,— падвяла вынікі балбатні гаспадыняідзіце есці. Мікола скора пад’едзе.
I праўда, праз колькі хвілін у кватэры празвінеў званок, і наш новы кампаньён з парога, усміхаючыся, рэкнуў:
— Сёння ваша чарга наліваць! Усё куды лепей, чым я думаў! Ну ды пра гэта пазней, спачатку перакусімскончыў ён, распранаючыся.
— He, не, не! — захваляваліся мы з Жэнем, займаючы месцы па адзін бок барыкады,— Нам без інфармацыі ежа ў горла не палезе. Ты ўжо не муч, не будзь катам.
— Капрызныя гэтыя камерсанты, усё ім не так. Але тут я згодны, сапраўды. Напярод — справа, гэта значыць крэслы ці самалёты, а рэшта (тут, не змоўчу, ішоў намёк на маіх бедных дзяўчатак) — потым. Добра, будзем лічыць, пераканалі. Дык вось, дазвольце зачытаць увесь спіс — I Мік пачаў пералічаць: — На каменны кар’ер — два чалавекі... He разумеюць прыезджыя панове гайдаеўскіх жартаў— паглядзеўшы на нас, канстатаваў ірад.— Хоць вы ж учора ГПА на залаты значок здавалі — Але, злавіўшы
строгі позірк жонкі (вясёленькі партнёр трапіўся, зрэшты, як і ўсе ў ціхім горадзе ўдзень), узяўся за справу: — Першае — дванаццаць крэслаў з...
— Мікола. кінь! Людзі за трыдзевяць зямель не жарцікі твае слухаць прыехалі! — прыкрыкнула на нашага лютара жонка.
— Ды я не жартую. Дванаццаць крэслаў са сталовым гарнітурам. Вытворчасць — Югаславія. Ужо і праўда чалавеку слова сказаць нельга...