Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

Запісы забітага кантрабандыста

Леанід Маракоў

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
60.2 МБ
Відаць, ён пераканаў новага госця горада, бо той махнуў рукой і сеў у машыну, што павінна была павезці яго ў апошнюю дарожку, гэта значыць, у госці да Зуба.
Кемны (гэтак Жэнька цяпер называў таксіста-залатазубіка) завёў «катафалк», міргнуў фарамі, і двое новых знаёмых паехалі — у адной машыне, але ў супраціўных жыццёвых кірунках.
— Ты пабачпрыпыніўшыся, павярнуўся да мяне Жэнька,— a жартаўнік — за адным разам яшчэ і сігнальнік. Святлом знакі падае. Мінулым разам праваронілі.
— Наводца,— пагадзіўся я — А ты думаў, у госці да «адзідасніка» мы проста так лучылі? Не-е, дружа, выпадковасці і недарэчнасці могуць быць толькі ў сумленных людзей, а ў Зуба ўсё паводле плана. Адпрацавана. Далёка, адчуваю, спартсмен пойдзе. Мянты — ягоныя. Сарокі-таксісты — ягоныя. Рэстаран-маліна — ягоны. Зброя ёсць. Поўны камплект для хроснага бацькі-пачаткоўца. Але тут я на месцы Зуба памятаў бы і іншае: хросных час ад часу адстрэльваюць...
На плошчы перад аўтавакзалам стаялі пяць «Ікарусаў», здавалася, апошні раз мытых гадоў дзесяць таму — якраз перад адпраўленнем з Венгрыі ў «Саюз непарушны рэспублік свабодных». Мы падыходзілі да аўтобусаў, і пара было ўзважыць, у які сядаць. Жэня падумаў не выпрабоўваць лёсу і спытаў у касіркі, «як даехаць да Алтайскай». Пенсійнага веку, але яшчэ напарфумленая жанчына ўбачыла, пэўна што, у Жэньку нешта ад свайго крэўнага сына і дарогу «да сястры» растлумачыла вельмі даходліва. Ехаць па мясцовых мерках было зусім нядоўга — хвілін дваццаць.
Неўзабаве мы знайшлі свой аўтобус, але дружна прамінулі яго і запыніліся ля суседняга. Пачынаў дзеяць сціплы план пад «шпіёнскай» назваю — антыперахват. «Увага і яшчэ раз увага»,— казалі мы перад ад’ездам. Асцярожнасць плюс розум і мінімалізацыя рызыкі — зарука поспеху Зрэшты, хто не рызыкуе, той есць гуляш
I,
95
Г
у заводскай сталоўцы за трыццаць сем капеек і мае не меншы шанец атруціцца, чым мы — патрапіць у лапы да Зубавых памагатых.
Калі ў перапоўнены аўтобус сеў кіроўца, мы зразумелі: пара! I ўскочылі ў пярэднія дзверы, калі тыя ўжо зачыняліся. Азірнуўшыся, я пабачыў, што ніхто не спрабаваў зрабіць таго самага. «Нічога,— сказаў я сабе,— перастрахавацца ніколі не зашкодзіць. асабліва зараз. Ці тыя, што мусілі нас сустрэць, ужо селі?» Пачаў вышукваць ваўчыныя позіркі. Разгледзеўся: не, здаецца, такіх няма.
Ехаць давялося стоячы. Нядоўгія дваццаць хвілін расцягнуліся на добрыя пяцьдзесят. Але скончыліся і яны. Трохметровым скокам нам удалося пакінуць агульнадаступны сродак перамяшчэння і не трапіць у лужыну, сярод якой ён спыніўся. Зрэшты, неўзабаве мы пераканаліся, што лужына разлілася на ўсю Алтайскую вуліцу.
— Нічогападбадзёрваў мяне напарнік,— затое сабакі следу не возьмуць.
Прызямліўшыся збольшага ўдала (у гразь амаль што не запэцкаліся), мы абгледзелі навакольныя дамы: ледзь не ўсе «панелькі» былі новыя і аднолькавыя (Як мы ў першы прыезд гэтага не заўважылі? Забіць мала!), як той казаў— «С легкнм паром!». Скрозь дамы-блізняты, ды яшчэ інкогніта — без нумароў.
— I добра, што дамы не распісаны,— культурны, значыць, народ жыве,— бадзёра зазначыў Жэнька. I абгрунтаваў: — Добра, кажу што лічбачак не відаць, язык на тое і дадзены, каб да Кіева давесці.
Але тут разумнік занадта разгаварыўся. Абарыгены, якія разам з намі вываліліся з аўтобуса, умомант рассыціліся, а новыя чамусьці вылазіць не спяшаліся. Ну ды неяк разбяромся...
Разбірацца давялося гадзіны з дзве. Нарэшце мы пазванілі ў дзверы кватэры, гаспадыня якой ужо тры дні не адказвала на званкі з розных пунктаў адной шостай часткі нашай планеты. He адказала яна і цяпер. Што ж, працуем далей згодна з планам. Едзем да найшустрэйшай і, можа быць, пакуль што адзінай у горадзе ўладальніцы вельмі дэфіцытнай купюры з партрэтам дзядзькі Франкліна. Балазе адрасок у нас быў.
Пра свой візіт мы, само сабою, Людачку не папярэдзілі: раптам красуня захоча пашукаць шчасця на другім беразе. I таму, адчыніўшы дзверы, наша выратавальніца вачам сваім не паверыла. «Гэта ж трэба, бегункі, выходзіць, зусім ашалелідумала, напэўна,
97
яе светлая галовачка,— без запрашэння на пагібель вярнуліся. Рызыкоўныя хлопчыкі...»
— Прывітанне самаму дарагому і любаму ў гэтым дзівосным горадзе мараў чалавеку! — грымнуў Жэнька. Малайцом, аднак жа, паказаў сябе.
— А-а, хлопчыкі! Жывыя! Я так і знала, што вы тады ўцяклі ад пацаноў, надта ж ужо Зуб шалеў калі вярнуўся. Як заведзены гойсаў па зале. Перажываў страшэнна. Глядзець было жаласна. Давялося яго пашкадаваць, адвесці ад думак горкіх і небяспечных. А што было рабіць? Ён жа мог разборкі ўчыніць. Пачаць высвятляць, як вы з рэстаранчыка зніклі. Вось і адцягнула Зубаву ўвагу, улагодзіла родненькага. Так што за вамі цяпер даўжок.
— Даўгі мы заўсёды вярнуць рады, ды высвятляць іх памеры на лесвічнай пляцоўцы не хацелася б,— перапыніў харашуху-афіцыянтачку нахабны Жэнька.
— Ой, і праўда, праходзьце, распранайцеся,— ачомалася нарэшце Люда.— Зараз гарбату пастаўлю. Ці ў вас каве аддаюць перавагу? I гэты негрыцянскі напой у калекцыі ёсць.
— Паслухай,— зноў наструніў гаспадыню адважны Жэнька,— чай-каву пасля будзем піць. I не толькі чай. Цяпер жа хацелася б іншым заняцца — сёе-тое табе расказаць. Расказаць пра нашыя планы. I галоўнае, каб ты ўсё запомніла, не памылілася пасля, бо мы з гэтай хвіліны пераходзім у стан мінёраў на аб’екце.
Пра планы Людзе расказалі падрабязна і дакладна. Каб усё правільна зразумела і не паднесла сюрпрызу. План адважнай дзяўчыне спадабаўся, асабліва апошняя яго частка — разліковая: Людачка магла стаць уладальніцай дзесяці «франклінаў», а гэта ўжо нешта, нават для чалавека з свабоднага свету, а ў тутэйшым балоце на такія грошы можна было і кватэрку прыкупіць...
Гадзіны праз паўтары з кабінета дырэктара люкс-рэстарана мы спакойненька назіралі, як мянты-чарнасоценцы, не набліжаючыся да параднага ўваходу прыкурвалі адну цыгарэту ад другой. Заўважылі, што рукі ў хлопцаў свярбяць, і свярбяць даўно. Яны ўсё часцей пазіралі на вокны рэстарана і на свайго галоўнага. A той — на Зуба.
Пачуліся стрэлы. Галоўны мент імгненна павярнуўся да «адзідасніка», але Зуб паказваць зубы не спяшаўся. Малайчына, хлопча, усё як мае быць! Адмыслова мянтоў выдрэсіраваў. Талент! Дураў a не Зуб!
I
98
I
Але тут быу пададзены божы — для мянтоў! — знак, і «брыгада хуткай дапамогі» рынулася ратаваць тых, што патаналі ў крыві. Як і мінулым разам, усё было скончана хвілін за дзесяць — пятнаццаць. Удзельнікаў халяўнага банкету пагрузілі ў знаёмы закратаваны аўтобус-турму. Падумалася: «У іх, пэўна што, і свае рэкардсмены ёсць. ІДікава, які рэкорд наведвання-катання ў каталажцы з кратамі?»
Люда, як і дамовіліся, пастукала тры-два-тры разы, потым зноў. Жэнька да дзвярэй пайшоў але адчыняць не стаў аўтаматам спытаў:
' Хто?
— Я гэта, Люда, не бойцеся.
Кампаньён прыняў выгляд самца на распеве і, адчыніўшы фанерку-заслонку, ганарыста прамовіў:
— Прашу!
«Фраер!» — канстатаваў я ў думках.
«Дело было к вечеру», але працяг вершыка складваўся іншы — прынамсі, гэтак мы зразумелі словы завербаванай намі, чужой сярод сваіх Людачкі. Уляцеўшы ў кабінет, яна спехам выклала:
— Дзень на дзень не выпадае, але сёння. здаецца, ён наш. Зуб падчапіў тут аднаго з заезджых. Ванька-таксіст, Зубаў пабрацімчык, яго прывёз. Спекуля ўжо апрацавалі і вось-вось павязуць да Зуба на фазэнду. Распытаюць пры свечках: што ды як, дзе і колькі. Я неяк раз была пры такой гутарцы. Больш не хачу. А цяпер на развітанне скажу галоўнае: Зуб, калі вязе каго да сябе, бярэ толькі двух гарылаў, так што, гэта хоць і невялікі, але шанец, другога ў бліжэйшы час не прадбачыцца. Карацей, думайце самі,— ужо не гаварыла, а спявала афіцьіянтачка-хаўрусніца,— мяркуйце самі... (Якое сапрана прападае!)
— Што меркаваць? Кон усё за нас размеркаваў, карацей — па конях! — Жэнька відавочна браў ініцыятыву на сябе.
Яшчэ італьянская, «ад сваёй мамы», Людмілінага бацькі «капейка» па-паляўнічаму ўчэпіста ўзяла след новай «васьмёркі» «адзідасніка». Пагоня на адлегласці доўжылася не больш за паўгадзіны, прайшла наўздзіў спакойна і скончылася паблізу непрыкметнага дамка з мансардамі. Плячыстыя хлопцы праводзілі госця ў дом, ні разу не азірнуўшыся. Дый навошта? Яны былі вельмі далёкія ад рэальнасці: меркавалі, колькі каму перападзе пасля боса.
Карцела зазірнуць на агоньчык і нам, але пасля невялікай перапалкі калегіяльна-мужна пастанавілі заставацца на месцы. Для нас яшчэ не надышоў той самы вечар.
А ў скляпку-спартзальчыку дамка з мансардамі ішла чарговая серыя фільма жахаў — «месца сустрэчы вызначылася акурат апоўдні>> (сцэнарый яго ўявіць няцяжка).
Зуб глядзеў на прывязанага да батарэі няўдачлівага аматара падарожжаў і ціха, але ўцямна, натхнёна (не дарма — як пасля высветлілася — тры курсы Шчукінскага адолеў) гаварыў:
— Ох і малайчына ж ты, спякульчык наш ненаглядны, любы, залаты, цудоўненькі! Разумненькі ты наш і багаценькі Бураціна! I што ж цябе, чубка такога кучаравага, занесла ў нашы мясціны таежныя? Няўжо гэтак капустачкі захацелася? I навошта галоўка разумная падштурхнула на дарожку слізкую? Ну што ж, паможам пакутнічку, пазбудзем цябе хваробы грашовай, астудзіхМ галоўку гарачую. Сідар, апусці, зрабі ласку, нашага друга ў вадзічку. Акуратненька мачні, без гвалту. Як ты ўмееш...
Сідор-памідор (гэта я па фэйсе ягоным праязджаюся) адчапіў бедачыну ад батарэі, за чупрыну павалок асвяжыцца да бочкі з вадой, што стаяла непадалёк. Пасля трэцяга нырца госць датумкаў, што ў гэтым скляпку, зусім не вінным, квіткоў на жыццё не выдаюць і абарыгены могуць дажартавацца з ім да самага што ні ёсць скону. Хлопец вымеркаваў: час ратаваць цела, а не грошы, але сівая брудная карга ўжо прыкмеціла яго на тым, не гэтым беразе.
Праз гадзіну Зуб высветліў не толькі код ячэйкі ў камеры захоўвання, дзе ляжала сумачка з пасагам, але і той факт, што пульс у гастралёра болып не прамацваецца. «Шкада»,— хацеў быў сказаць з дабраты сваёй душэўнай, але, сутыкнуўшыся з позіркам звар’яцелых ад перадсмяротнага ціку вачэй, прамаўчаў.
Нервы ў Жэнькі, як выявілася, былі слабейшыя за мае, і неўтаймоўнай Людачцы ўсё часцей даводзілася забаўляць сябра-праведніка апошнімі мясцовымі ньюсамі.