Запісы забітага кантрабандыста
Леанід Маракоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2008
— Заткніся, абрыд! Паміраць будзеш потым! Паехалі! Бачыш, пагранец махае. Нябось таксама піва хоча.
Неўзабаве разам з півам давялося расстацца і з апошняй дзесяткаю.
Наагул гэта каштавала пяцёрку, але купюркі такой не знайшлося і стаўку давялося падвысіць. 3 таго часу між іншага, стаўка такой
і засталася, і мала хто ведае, кім яна была неспадзеўкі падвоена. I дзякуй Богу, бо калі б сябры-таварышы даведаліся пра гэткае нахабства, дык далі б чосу свайму калегу, што так неўгамавана шыкуе.
Урэшце машына вырвалася з «зоны распранання», і Юрка, крыху ачомаўшыся ад «кашмараў», паціхеньку пачаў паказваць сваё майстэрства кіроўцы-аса (дзеля чаго, уласна, я і ўзяў яго: пасля мытні маглі аб’явіцца яшчэ адны «правяральнікі» — з вялікай дарогі). На блізкім святле ён трымаў належную сотку і нешта насвістваў. Адыходзіў нарэшце ад дрыжыкаў.
— Паслухай, Юрка — настала чарга ўжо мне захвалявацца,— здаецца, ты не хочаш давезці мяне цэлым да змяюгі-цешчы.
Юрык упершыню за ўсю дарогу ўсміхнуўся:
— Якая ж твая Вольга Уладзіміраўна змяюга? Дабрэйшага чалавека на ўсім белым свеце няма!
Юрык смяяўся. Ён не ведаў што кашмар яшчэ не скончыўся, што мытня яшчэ не дала поўнага «згода». Наперадзе была прымытная ДАІ, але я не хацеў яго нерваваць.
Ён дасмяяўся амаль да слёз, але ўсё ж угледзеў паласатае жазло даішніка, які вынырнуў немаведама адкуль (так Юрыку падалося).
— Што вязём? — пачулася нармальнае для гэтых мясцін пытанне.
— Піва,— адказаў я, выходзячы з машыны. Чым бліжэй робіцца кантакт-гутарка, тым большая імавернасць, што ён добра скончыцца.
— Піва — гэта добра,— праканстатаваў даішнік, гледзячы на задні нумар машыны,— 0, землякі! Што ж, піва дык піва.
Ужо глыбокай ноччу даішнік з-пад мытні адкаркоўваў апошнюю бутэльку «іхнага». «У ночнай змене ёсць свае перавагі,— разважаў пахмяляючыся,— удзень так не расслабішся».
У гэты самы час на адным з прамежкаў трасы Брэст — Масква катамаранам, быццам склееныя, імчалі дзве машыны. Нягледзячы на падступную серабрыстасць дарогі ад першага свежага снегу мікрааўтобус трымаў свае максімальныя сто шэсцьдзесят, але сіняя «дзевятка» нібы прыліпла да яго злева і схіляцца не хацела. Здавалася, што вар’яты. якія сышліся ў гэтай смяротнай гонцы, няйначай паспрачаліся, хто хутчэй лучыць на неба. У імгненне вока яны прамільгнулі паўз бензакалонку, і яе гаспадыня, што выйшла
' I падыхаць свежым паветрам, спачатку заціхла, потым войкнула і перахрысцілася:
— Госпадзе, ад недасну ўжо лятучыя аўтобусы мрояцца.
А за многія кіламетры ад тае бензакалонкі, у двухпакаёвай хрушчоўцы, у маленькім, яшчэ з дзіцячага садка, ложку не спаў другакласнік Сяргейка. Хлопчыку чамусьці здавалася, што пакуль ён не спіць, змагаецца са сном, казачны «Lego» набліжаецца да яго. I Сяргейка трымаўся як мог. «Не спаць, не спаць, не спаць»зноў і зноў падказвала і гэтым дапамагала адольваць сон яго недзіцячая інтуіцыя. I ён усё цёр і цёр пальчыкамі амаль што зліплыя вочы. Маці сэрцам адчувала, што дзіця не спіць, але падысці, супакоіць яго не наважвалася: яна баялася, што і ўпоцемку Сяргейка ўбачыць яе заплаканы твар.
Пакарабачаныя левыя дзверцы мікрааўтобуса падказалі дзяжурнаму па КПП, які стаяў у бронекамізэльцы на ўездзе ў сталіцу, што з гэтай машынай не ўсё ў парадку. Махнуўшы люмінесцэнтным жазлом, ён адначасна ўзяўся за аўтамат. Кіроўца мікрааўтобуса прытармазіў і, калі даішнік рушыў да іх, паглядзеў на пасажыра, што побач.
— Усё нармальна, Юрка. Адпачні. Што мог, ты зрабіў, цяпер — мая чарга,— супакоіў кіроўцу ягоны таварыш.
Лейтэнант збочыў да машыны. потым прыпыніўся: па рацыі перадавалі паведамленне, і ён падумаў што гэтым, з мікрааўтобуса, чуць неабавязкова: «Сінія «Жыгулі» ВАЗ-2109 дзяржнумар... не даязджаючы... кіламетраў да пасёлка... на мосце... з хуткасцю, якая значна перавышала... вылецелі на паласу сустрэчнага руху, урэзаліся ў металічную абгароду, прабілі яе і ўпалі ў рэчку...»
Лейтэнант зразумеў пра якую сінюю «дзевятку» ідзе гаворка, і, адклаўшы рацыю, падышоў да машыны:
— Куды едзем, мужыкі?
— Дадому, камандзір, толькі дадомуадказаў яму той, што сядзеў за рулём,— Павандравалі, і годзе. Добрага, як той казаў пакрысе.
— Вы не зусім добра мяне зразумелі,— удакладніў даішнік,— Я хацеў спытаць, у які раён едзеце? Машына, бачу мінская.
— На Чыгуначнуюсказаў кіроўца чыстую праўду.
— А-а, яснакіўнуў лейтэнант— Толькі вось выгляд у вас нейкі, ведаеце...
— Ведаем, таварыш лейтэнант, ведаем,— мякка перапыніў даішніка пасажыряк-ніяк трэція суткі ў дарозе.
— Ды бачу, вы быццам п’яныя — хоць «трубачку» даставай. Добра, едзьце. Ды глядзіце, ля дому не разбіцеся, удвая крыўдна будзе,— і лейтэнант махнуў люмінесцэнтнаю палкаю.
Пачакаўшы, пакуль мікрааўтобус ад’едзе, ён зноў узяўся за раЦЫЮ:
— Чатырыста дваццаты?
— На прыёме.
— Сто шосты. А ты зараз дзе?
— Там, дзе і быў, а што?
Сто шосты крыху памарудзіў з адказам, але, успомніўшы пра вымову і рапарт на звальненне, які быў напісаны з гэтай прычыны, сказаў:
— Хвілін праз пяць паўз цябе праедзе мікрааўтобус «Міцубісі», дык ты яго не чапай, няхай хлопцы едуць сабе спакойна.
— А што за хлопцы такія, што чапаць няможна?
— Добрыя, чатырыста дваццаты, добрыя. Дарэчы, адчуваю, ты ад машыны адыходзіўся.
— Тармазнуў тут аднаго. А што?
— Цікавую навіну празяпіў.
— Гэта якую?
— Ды так... Здаецца, пра банду Баксёра ты болын не пачуеш.
— Баксёра, праз якога цябе... Чаму ты так думаеш?
— Інтуіцыя, дружа, інтуіцыя.
Фарц
Фарцоўнік. Скарочана — фарц. Слова кагадзе вядомае. Але нешчаслівае: мільганула ў гісторыі і знікла. Мільганула нядаўна, a знікла даўно. Як і тыя, каго так называлі.
Фарцоўнік Саша паміраў ад нуды і няўсцешнасці. Паміраў ад жадання памерці. I тапіў тое жаданне ў алкаголі. Гэтыя пятнаццаць гадоў свабоды сталіся для яго заломлівымі. Ён не змог прыстасавацца да хуткіх гульняў «новых рускіх». Ён любіў юіасіку. Казаў: «курачка па зернетку». Злётаў у «дрэнную» капіталістычную Швецыю (адно трапіць туды — было ўчынкам), абмяняў сумку з гарэлкай, шампанскім і ікрою на два-тры відзікі, дзесятак вокменаў і
стэрэафанічны «Саньё», вярнуўся, прадаў усё ў паўтара раза танней, чым у камісіёнцы,— і зноў купляй «запрашэнне» і ляці ў чарговую капіталістычную.
Цяпер — іншы час. «Новыя» імкнуцца прадаць удвая даражэй, чым купілі. Прадаць і зрабіць усё, каб не даставіць тавару, не разлічыцца, знікнуць, змыцца, забыцца пра доўг. Ёсць і нармальныя «новыя». Але і яны, калі ты раптам на дзень-два, няхай і не сваёй віной, спазніўся з дастаўкай тавару, разбяруцца з табою, як мае быць. Наладзяць такое практыкаванне нервовай сістэме, пасля якога аднавіць яе будзе вельмі-вельмі складана.
Забег сябра, уладальнік некалі адной з найбагацейшых у СССР калекцыі — колькі тысяч — фірмовых вінілавых кружэлак, кожная з якіх каштавала тады палову зарплаты пралетарыя. У тую старую добрую пару яму ўдавалася слухаць пінкфлойдаўскую «Сцяну», калі гэты, пазней суперславуты, двайнік яшчэ не паступіў у продаж нават у той краіне, дзе ён друкаваўся. Гандляры слухалі кагадзе музыку і трымалі ў руках альбомы «Цэпелінаў», «Паплаў», «Сабатаў», «Фанкаў», «Слэйдаў», «Назарэтаў» і іншых «Хіпаў» ці «Світаў» раней за самых англічан.
Саша паглядзеў на сябра, як у люстэрку ўбачыў сябе — і адвёў вочы ўбок. He хацелася жыць. Хацелася выць. Выць на неба, на несправядлівы нейтралітэт Найвышняга. Цяпер і ўявіць нельга, што раней, дзе была кватэра гэтай асобы, ля пад’езда суткамі дзяжурылі таксісты. У рэстаране, куды ён заходзіў паесці, афіцыянт ведаў: калі раптам — ну раптам! — ён застанецца без работы, дык пасля таго, як Асоба паабедае, дык за бліжэйшыя месяц-два з голаду ўжо не памрэ. I хадзіла Асоба з вялізнымі сумамі. Грошай не хавала і нікога не баялася.
Цяпер Асобы не было. Ператварылася ў анучу. Цяпер сябра баяўся ўсяго. Дрыжаў. Прасіў. Маліў. Але найбольш баяўся яго, Сашы. Баяўся, што ён адмовіць, не дасць гэтых няшчасных дваццаці даляраў, якіх, калі жыць эканомна, яму стане, каб забыцца дні на тры. Ён не ведаў і не бачьгў (або не хацеў ведаць і бачыць), што ягоны сябра даўно ўжо такі самы, як і ён, і для яго гэтая сума таксама — ой, якая немалая.
Праўда, Саша стараўся не западаць духам. Штодня бегаў, прымаў душ, чытаў вясёлую перабудоўчую перыёдыку, сачыў за навінкамі. Новы альбом Макартні нядаўна запісаў. Радаваўся, што Вейкман аб’явіўся па доўгім маўчанні. Што Дылан па-ранейшаму
не здаецца. Што не спяць Бенсан са Сцюардам, і Плант з Блэкмарам. Боўі ў кіно вярнуўся... «Змагаецца старая гвардыяуздыхнуў Саша, гледзячы на сябе ў люстэрка,— не раўня нам, зацыкленым, зацюканым саветыкусам». Акуратна насіў купленыя некалі эксклюзіўныя рэчы. «На іх цяпер не заробіш, нават калі памрэш ад перанапругіінфармаваў жонку, калі прасіў заводзіць пральную машыну ў эканомным рэжыме — Балазе тады купляў усё фірмовае. Фірма і праз гады як мае быць».
«Дзе ж знайсці для Стаса гэтыя праклятыя дваццаць даляраў? — спрабаваў Саша нешта прыдумаць — Пэўна ж, ён не паверыць, што ў мяне іх няма, і адразу я ператваруся для яго з сябра ў найзакляцейшага ворага».
Думай, адстаўны фарц, думай!
Сёння панядзелак, на рынку выходны, і сусед дома. Адпачывае. Былы слесар! Ён дрыжаў кагадзе ад хвалявання, калі ддя яго запісваліся ў гэтай кватэры «Боні М», «Атаван» або «Чылі», што даводзілі да сексуальнага ўзбуджэння, Дона Саммер, якая ажно стагнала ад перапоўненасці пачуцця, «Супермакс», што нізамі падрываў акустыку і лёгкія, або антымаскоўскі бандытыністы «Чынгісхан». Цяпер —даўно мае гэтых «максаў» і «ханаў». Стасавых «ханаў». Стас, кожны раз за мізар закладаючы «да заўтра» «бітлоў», што сталі класікамі ў студэнцкія гады, або джагераўскі «языкасты», але строга вывераны «Стоўнз», атручаную наркотай першую рокавую гітару свету Хендрыкса або тую ж Джоплін, што разарвалася ў напружанні звязак і жыцця, паступова спусціў сваю славутую калекцыю. Потым за мізар паляцела унікальная, нават па цяперашнім часе, аўдыёапаратура: эквалайзер з аналізатарам спектра і карэктарам акустыкі пакоя японскай фірмы «Сан Суй», тады яшчэ моцнай, двухблочны узмацняльнік, цаною некалькі іншамарак, славутага амерыканца «Марка Левінсона», прафесійная акустыка ад англійскіх джэнтльменаў Баўэра і Вілкінсона, дэка «без пытанняў» ад легендарнай «Накамічы», аналагавы прайгравальнік вышэйшай групы складанасці ад учэпістых немцаў з «Дзюала». Пасля тэхнікі дайшла чарга апошніх запасаў: відэакасет з лазернымі копіямі і відэадыскаў. Пазней з малатка пайшла жончына калекцыя французскай парфумы, сукенкі ад Како Шанэль і іншых непатапляльных.