• Газеты, часопісы і г.д.
  • Запісы забітага кантрабандыста  Леанід Маракоў

    Запісы забітага кантрабандыста

    Леанід Маракоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2008
    60.2 МБ
    Усе дні да экзаменаў Люся праседзела перад мамінай фатаграфіяй: з упартасцю тапельца, які хапаецца за саломінку, паўтарала ўсё вывучанае ў школе.
    А бацьку спаганяць злосць не было на кім, і ён запіў па-чорнаму. Кінуў работу. Суткамі без прадыху спяваў «мароза», успамінаў маму: «О-ох, навошта ж ты на-ас пакіну-л-ла-а?» Стагнаў плакаў, апускаўся, паміраў.
    А Люся не дарма ўпарта рыхтавалася — у тэхнікум паступіла. Здала ўсё на пяць! Насуперак лёсу!
    Дырэктар, немаведама адкуль дазнаўшыся пра Люсіны нягоды, зрабіў для яе вынятак: дазволіў ёй, мінчанцы, пасяліцца ў інтэрнаце.
    — Вось табе шанец. Бяры яго, трымай моцна-моцна,— пажадаў шчыра.— Лічы, што нарадзілася нанова!
    Люся й сапраўды нарадзілася другім разам. У яе пачалося іншае жыццё. Непараўнанае.
    Выдатніца, стараста, камсорг. А ў выніку — сходы, вечарыны, кавээны, дыскатэкі, новыя знаёмыя, сяброўкі, паклоннікі. Жыццё! Шчаслівае, радаснае, светлае. Тое, пра якое яна і не марыла.
    3 гэтым сінявокім, у модных штанах клёш, з жоўта-чырвоным прымальнікам «Альпініст» пад пахай, усмешлівым маладым чалавекам Люся пазнаёмілася ў інтэрнаце. Ён зайшоў да маці-вахцёркі ўзяць ключы ад кватэры, а забраў ключы ад Люсінага сэрца. Звалі сінявокага загадкава — Мішка-Майкл.
    < Што ж ён такое сказаў? Як так выйшла, што ў адно імгненне, адразу ж стаў блізкім, родным, дарагім, каханым? — успамінала пазней Люся,— А-а, во! Ён спытаў у маці: «А гэтая найхарашэйшая ў свеце прынцэса тут жыве?» Люся адразу ўспомніла сваю маму, яе словы: «Маленькая мая красунька! Ты станеш сапраўднай прынцэсай!» Ён так і сказаў: «прынцэса». Ён ведаў запаветнае слова.
    Ах, як яны пасля смяяліся!
    I якая Люсі (гэтак «па-французску», з націскам на апошні склад, Мішка-Майкл з першае сустрэчы стаў яе зваць) была шчаслівая! I як хутка пабег час! Як паляцеў ён, панёсся, памчаўся, пакаціўся!
    Яны гаварылі пра Таркоўскага, слухалі Марка Болана па «Голасе Амерыкі», прарываліся на «Фантамаса» і «Чынгачгука» і, вядома ж, хадзілі ў такія модныя тады паходы. Лес, п’янкое паветра, возера, востраў палатка, ноч, зоркі — яскравыя-яскравыя! — і яны ўдваіх. Мішка-Майкл абдымае яе і гаворыць, гаворыць. Ён кахае Люсі. Ён прагне быць з ёю. Заўжды! Вечна! Мішка-Майкл цалуе яе. Доўгадоўта не адпускае. Ох, Мішка, Мішка-Майкл...
    Як хутка бег час! I як хутка болыпаў у Люсі жывот! Здрадліва хутка! 3 кожным днём! 3 кожнай гадзінай!
    I змеркавала Люсі таксама хутка: нараджаць ёй няможна! Рана! Шаснаццаць!
    Люсі не ведала, што другая яе спроба пачаць жыць па-новаму, па-чалавечаму, сарвалася, што дарога, якая абышла была бездань, стала віхляць, выгінацца, ператварацца ў круг, паварочвацца ў адваротны бок, назад.
    Холад, холад, холад.
    Зноў холад, як тады ў ліпеньскую спякоту.
    Яна не памятала, як дабрыла да бальніцы.
    Сярдзітыя цёткі ў белых халатах сварыліся на чым свет стаіць! Распытвалі, зневажалі, палохалі: «Глядзі, болып ніколі не народзіш! Хто зрабіў аборт у шаснаццаць, ужо не зацяжарвае!»
    Як ёй было блага! Як нясцерпна балюча!
    А добры, любы, родны Мішка-Майкл да яе так і не прыйшоў.
    Мішка-Майкл, збіты да паўсмерці, ляжаў у падвале раённага аддзела міліцыі. Болю не адчуваў: быў без прытомнасці.
    Дачушка вялікага начальніка да страты памяці кахала свайго аднакласніка — сінявокага стылягу, але, бачачы, што Мішка-Майкл, які і раней не надта адорваў яе ўвагай, усё больш аддаляецца, адыходзіць ад яе, у роспачы падала на яго заяву: згвалціў. I з Мішам «пагутарылі». Білі прафесійна, з паўзамі. Напачатку патлумачылі сітуацыю. Выбірай: вяселле ці турма? Адно з двух. Пакуль яшчэ не позна павярнуць назад, не ўсе масты спаленыя. Маўчыш? Глядзі, у
    10.	Зак. 413
    турме гвалтаўнікам, ох! як цяжка, ох! як... I не кажы пасля, што не папярэджвалі.
    Мішка-Майкл быў малады, верыў у ідэалы камунізму і ў няўхільнасць перамогі дабра над злом. Ён выбраў «цяжка» — турму.
    Пасля знікнення Мішкі-Майкла і працяглага (садысты ў белых халатах даволі паздзекаваліся з малалеткі) знаходжання ў бальніцы — яшчэ адной школе жыцця — Люсі надламалася, здалася. Ёй усё стала абыякава: навука, сяброўкі, іх вясёлая група. Усё! Нават незвычайна спагадлівы дырэктар не змог вывесці яе са стрэсу. Люсі кінула тэхнікум, страціла апошні шанец, збілася з гасцінца на сцяжыну, зламала лёс, самую сябе.
    Паўзабытае ўжо былое жыццё зноў забірала яе ў свае абдымкі.
    — Дзе ты, любы? Дзе?!
    Ён бы дапамог, засцярог, паклапаціўся пра яе. Ён бы... Ах, Мішка, Мішка-Майкл...
    Мішка-Майкл загінуў на этапе, не даехаўшы да лагера і ўжо ані ў што не верачы. Ён страціў веру ў камунізм, але не ў чалавечую годнасць. За яе і пайшоў на смяротны бой.
    «Чаго гэта шчанюк шаптаў: «Прынцэса!»? — думаў выціраючы заточку, забойца — Акалеў а не даўся, сука».
    Маларослага, крываногага, з дзікім позіркам цыганчука Люсі напаткала ля гастранома. Яна пераходзіла вуліцу і не заўважыла, што ступіла на дарогу, якая вяла ў бездань.
    Спачатку ён яе не чапаў. Прыручаў. Наліўшы да краёў чарку, прапаноўваў: «Ды выпі, што ўжо там! За кампанію! Расслабся, весела будзе, бесклапотна! Ха-ха-ха! I ідзі да мяне. Ідзі. Што ўжо там... Ха-ха-ха!»
    Але паступова ваўчынае нутро вылезла наверх. Паказала свой дзікі нораў. Дзень за днём ён катаваў яе, калечыў, мардаваў. I гвалціў гвалціў гвалціў. Раздзіраў на кавалкі. Цешыўся, уладарыў. А Люсі гінула. Люсі ператваралася ў Люську. Забітую, зацюканую, пакорлівую, укленчаную.
    «Не бі!» — пачула яна сябе аднойчы і ўспомніла маму.
    Кроў цыганская, кроў бунтарская.
    — Задушу паскуду! — пырскаў слінаю, выплюхваючы ахрап’е мацюкоў. Ён не быў, як тата, інтэлігентам.
    Гэта павінна было некалі здарыцца. Рана ці позна канчаецца цярпенне і ў Найвышняга. Падсумаваў ён усё зробленае цыганчуком і падумаў: час аддаць па заслугах. Хоць фінал атрымаўся, на першы погляд, нелагічны, дзіўны.
    Яна ляжала ў паўзабыцці на бруднай падлозе, а ён гойсаў на ёй. Роў:
    — Сёння, курва, я табе зягту разарву!
    Але зяпа разарвалася ў яго. Ён махнуў нажом перад сабою, паказваючы, як будзе рэзаць ёй горла, як будзе мачыць, забіваць сцерву, сучку праклятую. Але не разлічыў — п’яная рука сарвалася, і ён паласнуў па мордзе сябе. Губы распаўзліся да вушэй. Кроў лінулася фантанам. Бруднае цела асунулася на Люську і заціхла. Упершыню.
    Яна доўга не магла ўцяміць, што адбылося.
    Цыганчук нейкі час яшчэ мычэў, хрыпеў і Люська хацела ўсцягнуць яго на ложак, можа, уратаваць, але пачула мамін голас: «Не чапай!»
    Мама і там памятала пра яе.
    Люська падышла да магілкі з драўляным нефарбаваным крыжам. Апусцілася на калені. Яна сумавала па ім. Па сваім гвалтаўніку. Цяпер гвалціць яе не было каму. Дый каму патрэбна змардаваная, скалечаная, бяззубая жанчына, загнаная, запалоханая жывёліна — каму?
    Сёння Люська прынесла яму кветкі. Два дні галадала, каб купіць гэты маленькі чырвоны букецік.
    Яна схіліла галаву, паклала руку на грудок, заспявала-зашаптала:
    — Ой, моро-оз, моро-оз...
    I раптам успомніла:
    — У мяне сёння дзень нараджэння.
    I заплакала — пачула голас Мішкі-Майкла: «А гэтая найхарашэйшая ў свеце прынцэса тут жыве?»
    Жакей
    Надвячоркам, перад тым як ісці на працу, Уладзімір клаўся на гадзінку-другую перадыхнуць. Ён вёў дыскатэку, якая доўжылася да глыбокай ночы, і ўвесь час недасыпаў. Дыскатэка была эксклюзіўная, дарагая, для багатых, але праграму рыхтаваў і вёў Уладзімір адзін. Дастойнага дублёра знайсці не маглі, і шэф часам непакоіўся, што будзе, калі вядоўца захварэе або з ім яшчэ нешта здарыцца. Але Уладзімір не хварэў, на працу выходзіў, і дыскатэка пад апладысменты сталых наведвальнікаў пачыналася заўсёды ў час.
    Таго дня, пасля запісу са спадарожнікавай сістэмы зборкі апошніх шлягераў, стомленасць ад недасну ўзяла сваё. Ужо амаль машынальна ён аддаў суседу Лёву які па завядзёнцы зайшоў якраз у гэты час перапісаць сабе падрыхтаваную для работы касету, і прылёг, не распранаючыся, на канапу.
    Ён не ведаў, што скрайне ветлівы Лёва. адыходзячы, дзверы толькі прычыніў і замок не замкнуўся. Жонка Наталля ўкладвала малога спаць і суседа не праводзіла.
    Уладзімір знаходзіўся між сном і яваю, калі нешта вострае кальнула ў жывот. Гэта прымусіла расплюшчыць вочы, але сонная свядомасць яшчэ супраціўлялася. Усё ж боль перамог, і ён прачнуўся.
    Спачатку Уладзіміру здавалася, што сон працягваецца. Нехта ў чорным, з нацягнутай на галаву панчохай, прыціскаў яму да жывата нож. Проста ў твар Уладзіміру ў такім самым маскарадзе дыхаў другі. У руцэ ў яго быў рэвальвер.
    Уладзімір ніколі б не падумаў што нацягнутыя на галаву калготкі могуць ператварыць чалавека ў нешта пачварнае, у монстра.
    I
    — Заб’ю! — прахрыпеў той, што прыставіў нож.
    Другі, з пушкай, дадаў:
    — Ляжа-аць!
    — Што за клаунада? — здзівіўся Уладзімір, падымаючыся, але ўдар рэвальверам па галаве зноў абрынуў яго на канапу.
    Ён праваліўся ў цемру Раптам — знічка! Загарэліся зоркі! Сышліся ў круг. Сталіся сонцам. Яно сляпіла. Закружылася галава. Ён паволі паплыў па коле. He, не ён — плылі сцены, столь, падлога. Хуткасць кружэння павялічвалася. Цела налівалася свінцом, набрыньвала. Зараз яно выбухне...
    Уладзімір ачуняў на падлозе.
    Двое ў чорным не зніклі. Але з’явіўся трэці, гэткі ж блізнюк. Ён стаяў у праёме дзвярэй, метры за тры ад канапы, і адной рукою трымаў Наташу за валасы, а другой прыставіў да яе шыі нож. Кончык ляза пракалоў скуру, і з-пад яго сачылася кроў. Перапалоханыя жончыны вочы застылі.
    — Заб’ю! — паўтарыў той, з нажом.
    Другі, з рэвальверам, прашыпеў:
    — Ляжы ціха, не торгайся, тады і дзеўку не зачэпім.
    Уладзімір разумеў: цяпер галоўнае — выйграць час, не рухацца, але ўсё ж наважыўся — толькі вачыма — абгледзець пакой: колькі іх? He паспеў і зусім трошкі. здавалася, непрыкметна павярнуцца, як атрымаў удар па разбітай, залітай крывёю галаве.
    Уладзімір зноў праваліўся ў ноч. У цішыню. Ён стаіць. Адзін. Ногі тонуць у пяску. Пустыня. З’явілася Наташа. Заводзіць знаёмую песню:
    — Навошта табе такая работа? Я ж казала, папярэджвала. Дабегаешся са сваімі касетамі і дыскамі. Давядуць цябе гэтыя Джагеры ды Глітары. Я адчувала... Цяпер усё...
    Міраж знікае. Ён слепне. Раптам — святло! Яркае! Зноў сонца? He, гэта кінаэкран. Пайшоў фільм. Чорна-белы. Зверху абрынаецца вадаспад. Кадр спыняецца, вадаспад завісае: нехта націснуў «паўзу». Імгненне — і карцінка распаўзлася. Экран страціў межы. Цяпер ён сам у ім, у кадры. He, не ў кадры — у жыцці. Уладзіміру зноў захацелася разгледзецца, але ў свядомасці штосьці спрацавала, і ён не варухнуўся.